• Газеты, часопісы і г.д.
  • Барыс Кіт — Грамадзянін свету

    Барыс Кіт — Грамадзянін свету


    Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
    Памер: 432с.
    Мінск 2004
    112.97 МБ
    Жыў ён не ў самога Чатыркі, а ў ягонага швагра Бітуса, але і ў таго была добрая гаспадарка, і той з гонарам паказваў маладому чалавеку сваё гумно, напоўненае залацістымі снапамі, малатарню... Мабыць, і Бітус, і сам Чатырка моцна збяднелі за гэты час, таму і з’явілася ў позірку Міхала нейкая прыніжанасць, якая бывае ў чалавеку ў час пераследаў. I Іават тады, калі баяўся, што не адолее кваліфікацыйны экзамен і ўлады не дазволяць працаваць настаўнікам, і то не меў гэтай пакорлівасці і сцішанасці ні ў паводзінах, ні ў поглядзе. Чатырка, мабыць, бачыў, што дзеецца навокал, аналізаваў арышты і не ведаў, як адхіліць небяспеку. (Прадчуванне, як заўсёды, не ашукала. Пазней ён даведаўся, што Чатырка разам з жонкай быў арыштаваны, вывезены ў Сібір, дзе і загінуў.)
    — Я ўдзячны Вам за дзяцей — Юрку і Ірыну, яны казалі, што ў гімназіі мелі ад Вас добрае стаўленне, — тым часам казаў Чатырка.
    Барыс жа успамінаў, як усе яны — Вера, Таццяна, двое малодшых падшыванцаў — гулялі па вечарах па ўсёй Любчы, забіраліся ў старую вежу замка і разгадвалі, што за гаспадары тут жылі, што пілі і елі, што стаяла ў старажытных замкавых пакоях...
    Юнацтва... Ці скончылася ўжо яно? Праводзячы канферэнцыю ў Баранавічах, адчуваў, як уважліва слухаюць яго людзі, што сабраліся тут, — маладыя і пажылыя, і сярэдніх гадоў, якія маюць, аднак, за плячыма нязмерна болей за яго, Барыса. Аднак за ім ужо было выкладанне ў сталічнай гімназіі, поспех і вядомасць як дзеяча Адраджэння, і таму ён адчуваў сябе сталым і вопытным педагогам.
    Аднак жа быў усё яшчэ юнаком у душы, таму асабліва дбаў пра свой вонкавы выгляд.
    Пасля канферэнцыі нечакана атрымаў яшчэ адну прапанову — выкладаць матэматыку ў Настаўніцкім інстытуце ў Баранавічах.
    Ідучы туды першы раз на лекцыі, апрануўся на стары, яшчэ дасавецкі капыл — старанна і прыгожа. Здзіўляла яго ў гэтак званых «усходнікаў» нейкая асаблівая неахайнасць у побыце і адзенні, культывацыя аскетызму і пагарды да тых, хто насіў капялюш альбо добрыя чаравікі.
    Вядома, ён моцна вылучаўся сярод новых выкладчыкаў, але трэба было неяк шукаць сябе ў гэтым нязвыклым жыцці.
    Жыццё, якое нанова пачынаў ладзіць Барыс, было як бы і працягам ранейшага, і нечым зусім іншым. Тое, да чаго ён прывык з дзяцінства, што было звыклым, цяпер на вачах расплывалася, адыходзіла ў нябыт.
    На былых заход-
    Р. Качаткоў, Б. Kim, В. Іпатава, Ул. Платонаў. Дзюсельдорф, 1997 г.
    небеларускіх землях усё болей набірала
    моцы новая ўлада. I калі спачатку палітыка яе была больш асцярожная, памяркоўная, то з кожным месяцам станавілася ўсё больш жорсткай.
    Пачалі і тут, як у савецкай Беларусі, арганізоўваць першыя калгасы.
    Людзі не згаджаліся ісці туды, але іх не надта пыталіся. Выклікалі, паказ-
    валі загадзя напісаную заяву і, пагражаючы, змушалі ставіць подшс альбо, калі непісьменны, крыжык. Перапынілі продаж зямлі, а тых, каму па гаспадарцы дапамагалі найманыя рабочыя — а ледзь ме кожнаму, у каго было па некалькі валокаў зямлі, даводзілася падчас жніва наймаць чужых, — пачалі заносіць у асобныя спісы як кулакоў. Нечуваныя ніколі словы: кулакі, падкулачнікі — рабіліся вымярэннем жыцця, яго патрэбы для новых гаспадароў — альбо непатрэбы.
    За сям’ю бацькі Барыс мог быць спакойным — ён заўсёды ўпраўляўся з гаспадаркай сам, а калі было шмат працы, дапамагалі родзічы жонкі, да якіх і сам ён ішоў дапамагаць у цяжкі час. Ужо няблага цягнуў сялянскі воз брат Лёва, асабліва ў летнія месяцы. Барыс меркаваў добра падрыхтаваць яго да экзаменаў у гімназію, каб накіраваць хлопца ў іншую дарогу, даць яму магчымасць выбіцца ў людзі. Бачыў, што зрабіла жыццё з ягоным бацькам — хаця і не скардзіўся той на здароўе, хаця і стаў добрым гаспадаром, але ж рэдка калі браў цяпер у рукі кнігу, зазіраў у газету. Увесь час паглынала праца — бясконцая, цяжкая, беспрасветная...
    Сам Барыс як службовец быў на добрым воку ў начальства. 1 ён стараўся. Дзень і ноч калясіў па паветах. Пакуль не перашкаджала таму афіцыйная палітыка, рабіў беларускую справу — адчыняў новыя беларускія школы, гаварыў з бацькамі, пераконваў іх у тым, што дзецям беларуская
    адукацыя прыдасца на будучае. Многія ўсё ж баяліся — памяталі, які пераслед ішоў пры паляках.
    Ён быў адзін з тых нямногіх у абласной школьнай управе, каго называлі «апантанымі нацыянальнай ідэяй». Былыя члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, якіх некалькі было ў кіраўніцтве школы-іай адукацыяй вобласці, былі хутчэй заклапочаныя партыйнымі справамі — пачыналася «чыстка», кожны мусіў даказваць сваю адданасць новай уладзе. Калі яны і не пярэчылі беларусізацыі, дык і не клаліся за яе, як казалі тады, «пад танкі». Рускія, якія па вярбоўцы прыехалі сюды, таксама не надта рваліся ствараць беларускія школы, хаця і не супраціўляліся адкрыта.
    Цяжкасць была яшчэ і ў іншым.
    Надта стараліся дагадзіць новай уладзе свае, ахвочыя да начальніцкіх месцаў і цёплага жыцця. Яны найболей давалі дыхту ў спрэчках — якой быць школе. Яны першымі загаварылі па-расейску, прычым гэтак жа старанна, як раней тужыліся выслаўляцца чыста па-польску. I хаця вымаўленне іхняе адразу ж выдавала беларуса, усё ж надта стараліся яны адразу стаць расейцамі, а таму варожа і нават агрэсіўна даказвалі сваё Барысу.
    А ён стаяў на сваім. Ужо зразумеў, як многа залежыць ад цвёрдасці. Бо, калі настойваў, патрабаваў, маленькія мясцовыя начальнічкі ўрэшце ніякавелі, згаджаліся, рабілі так, «як захоча начальнік». Сваёй цвёрдасцю ён як бы здымаў адказнасць з іх, аднак умеў там, дзе трэба, растлумачыць сваю пазіцыю. Душэўная далікатнасць была яго заўсёднай рысай, ды жыццё вымагала настойлівасці.
    I ён жыў — з гэтай настойлівасцю, з гэтай, на думку ягоных калегаў, апантанасцю, быццам стараўся расставіць усё па адпаведных месцах, прымусіць працаваць людзей, якія яшчэ не зусім разумелі, што ж ад іх патрабуюць і куды, у якім накірунку павінна ісці адукацыя. Старыя парадкі і правілы ўжо не працавалі, а новыя трэба было ствараць самім.
    Пасля, азіраючыся назад, ён сам здзіўляўся, колькі ж было зроблена. I за такі кароткі час...
    Тыя, апошнія перадваенныя месяцы запомніліся яму бясконцай працай. Здавалася, яму асабліва не перашкаджалі, не сачылі за кожным крокам.
    Аднак значна пазней высветлілася, што сярод тых, каго НКВД рыхтаваў да «расстрэльнай справы», значылася і ягонае прозвішча...
    Тады ён і ўзгадаў, што ўсё ж «званочкі» пра небяспеку раз-пораз раздаваліся і раней. Аднойчы, прыйшоўшы на кватэру, пабачыў прыгнечаную, заплаканую гаспадыню. Яе белы каўнерык збіўся на бок, хустка неахайна вісела на плячах.
    — Уладака забралі! — чамусьці шэптам паведаміла яна. — Можа, Вы што даведаецеся? Дзе ён?
    Ён паабяцаў. Але назаўтра гаспадар вярнуўся. Толькі, як заўважыў Барыс, ён не надта радаваўся. Хадзіў хмурны, прыгнечаны. Аднойчы ж раніцай, зайшоўшы ў хлеў гіа дровы, малады выкладчык аслупянеў — гаспадар вісеў пасярэдзіне, ужо скарчанелы, толькі перакрыўлены твар яго страшна скаліўся ў скупым ранішнім святле. Гаспадыня ўсчала было крык, асабліва пасля таго, як зацягнулі труп мужа дадому, знайшла каля свайго ложка ліст, дзе было напісана пра тое, што яго білі ў НКВД і прымусілі стаць агентам.
    «Хай Пан Езус мне даруе, я не магу даносіць на людзей, — пісаў гаспадар. — Тым больш што мы ні ў чым не вінаватыя. Служылі дзяржаве, у якой нарадзіліся...»
    Пакуль чыталі той ліст, прыйшла выкліканая суседзямі міліцыя.
    — Схавайце ліст! — папярэдзіў Барыс жанчыну.— А яшчэ лепей — спаліце і нікому — чуеце? — нікому пра яго не кажыце!
    Гаспадыня кватэры паглядзела на яго і хуценька схавала той ліст. Міліцыі ж сказала, па парадзе кватаранта, што муж хварэў і таму не змог вынесці пакутаў. Аднак пасля некалькі разоў прыходзілі людзі ў штацкім адзенні, дапытвалі суседзяў і Барыса, ці не казаў ім чаго перад смерцю гаспадар.
    Мы з ім амаль не бачыліся! — адмаўляўся ад якіх бы то ні было кантактаў з памерлым Кіт. — Я не маю нават асабістага жыцця з-за камандзіровак!
    Маўчала і гаспадыня, цвёрда трымалася першай версіі, і, пахадзіўшы троху, іх пакінулі ў спакоі. Але арышты вакол ішлі — у адну ноч звезлі ўсіх паліцэйскіх, пасля — леснікоў, пасля — чыгуначнікаў. Перад ад’ездам Барыс бачыў іх у Баранавічах — распухлыя, не падобныя да людзей, яны ляжалі каля вакзала, як нябожчыкі, людзі абыходзілі іх з жахам, баючыся нават падаць кавалак хлеба. Расказвалі, што адну жанчыну, што падышла з міласцінай, забралі і запіхнулі ў вагон, які ехаў у Сібір...
    Пасля доўгага роздуму Барыс надумаў вярнуцца ў Вільню. Усё ж арышты там не былі такімі частымі, як на Беларусі. Гімназія працавала, асноўны склад выкладчыкаў захаваўся. Але так здавалася з Баранавічаў. Прыехаўшы ў Вільню, Барыс пераканаўся — арышты былі ўсюды. Па вузкіх брукаваных віленскіх вулачках гулка грымелі цяжкія грузавікі, везлі арыштаваных. Салдаты ў савецкай форме, падобныя да зялёных конікаў са смяротнымі джаламі вінтовак, хмурна сядзелі па баках, нядобра гыркалі на прахожых, якія спрабавалі зазірнуць у фургоны. Аднойчы, падыходзячы
    да універсітэта, Барыс адхіснуўся, нібыта небяспека пагражала яму самому — у крыты брызентам грузавік цяжка, пад рэзкія крыкі і штурханіну, лезлі старыя людзі, сярод якіх ён пазнаў двух знаёмых прафесараў. Ён не спаў па начах, але супакойваў сябе — тут не ведаюць, дзе і ў каго ён жыве. Але працуючы ў беларускай гімназіі, ён непазбежна «выставіць» сябе зноўку, як аднаго з «нацыяналістаў», на якіх ужо пачыналася паляванне. I ён спрабаваў пераканаць самога сябе, што не мае ніякай віны перад гэтай нялюдска-жорсткай уладай.
    Прыехаў ён у Вільню 10 чэрвеня 1941 года, уладкаваўся на кватэры новага дырэктара гімназіі і намерыўся шукаць дапамогі ў свайго старога знаёмага Друтаса, каб усё ж неяк прапісацца — без прапіскі атрымаць працу было немагчыма.
    22 чэрвеня ішоў па вуліцы разам з Кавалевічам, кіруючыся ў міністэрства, і раптам ажылі рэпрадуктары, пачуўся сігнал трывогі.
    — Мабыць, зноў у іх нейкія там вучэнні, — сказаў з тугою Кавалевіч.— Апрыкрала ўсё, бо яны робяць з нас ваенных ...
    Сапраўды, тады праводзілі шмат усялякіх вучэнняў, асабліва па грамадзянскай абароне, выкладчыкі абураліся, калі ў гімназіі агітавалі за здачу экзаменаў у ДТСААФ па стральбе і скачках з парашутам.