• Газеты, часопісы і г.д.
  • Барыс Кіт — Грамадзянін свету

    Барыс Кіт — Грамадзянін свету


    Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
    Памер: 432с.
    Мінск 2004
    112.97 МБ
    — Мы павінны прымаць усіх здольных вучняў, — сказаў ён на педсавеце.— Спадзяюся, што нашы вучні, якой бы нацыянальнасці яны ні былі, будуць у будучым паважаць наша імкненне да свабоды і самастойнасці.
    Новага дырэктара напачатку слухалі насцярожана. Ён здагадваўся па тварах калег, пра што яны думаюць, — пра Лукішкі, у якіх гадамі сядзелі вядомыя беларускія дзеячы і паэты, пра вечна-прыніжанае становішча карэннай нацыянальнасці, якое доўжылася стагоддзямі... Але ніхто не запярэчыў. У Паставах, як узгадае ён праз многія гады, працавалі людзі, многіх з якіх можна назваць настаўнікамі з вялікай літары. (Пра тое, чым
    стала для вучняў-беларусаў семінарыя ў Паставах, яскрава сведчыць ліст, дасланы ў Франкфурт-на-Майне 6 красавіка 1998 года Алесяй Умпіровіч, былой вучаніцай гэтай семінарыі:
    «Шаноўны сп. Барыс Кіт!
    Сардэчна дзякуем за ліст і высокую ацэнку нашай кнігі «Гарт», а таксама ж за добрыя водгукі пра насусіх. Маем вялікі гонар пачуць гэта менавіта ад Вас. Адначасова прашу прабачэння, што ва ўспамінах сваіх дакранулася некаторых даных Вашай біяграфіі, і, калі ёсць якіясьці недакладнасці, —яшчэраз прабачце. Нельга было неўспомніць Вашыя вялікія заслугі таго часу. Дзякуючы Вам, Вашым намаганням была адкрытая настаўніцкая семінарыя ў Паставах, а ў Маладэчна — гандлёвая школа, за што Вам нізкі паклон.
    He дзіва, што амаль з усіх куточкаў Беларусі пацягнулася моладзь з прагай да асветы, бо, мабыць, ці не адзіныя гэта былі ўстановы сярэднія?
    Моладзь напаўгалодная, разутая, дрэнна апранутая, імкнулася да навукі, нягледзячы на ваеннаеліхалецце, бо страляць — справа не дзяцей. Мне давялосяўсяго год правучыццаў нашай семінарыі і застаўся ён у маёй памяці як адзіны ясны праменьчык у маёй замардаванай маладосці. Ён свеціць і сёння, і таму з еялікай любасцю ўспамінаю колішніх сваіх сяброў, настаўнікаў... Жаль, што пры Вас не давялося мне вучыцца. Я была тут годам пазней, але ж вельмі многа добрага чула з аповедаў пра Вас.
    Семінарыя — гэта быў асяродак беларускасці, дзе гартавалася нацыянальна-свядомая моладзь. А колькі было таленавітых хлопцаў і дзяўчат! Былі тут нават быўшыя гімназісты славутай Віленскай беларускай гімназіі. Дбалі і пра нашае эстэтычнае выхаванне. Сп. Скурко вёў у нас лекцыі спеваў, музыкі і, дзякуючы ягоным старанням, існавалі розныя гурткі: літаратурны, драматычны, балетны і іншыя.
    Колькі ж не дагадавалася, не далічылася Беларусь таленавітых людзей і, наогул, добрых настаўнікаў, калі запрацаваў Гулаг! Лічу трагедыяй, што адбылося ў сценах гэтага будынка (былой семінарыі, а потым педвучылішча). Аж двойчы адбыліся арышты дзяцей: у 1944 г. за СБМ іў 1947 — СБП. Я была з апошняй групай.
    А да гэтага мне, маладой дзяўчыне, яшчэ зусім мала дасведчанай, прыйшлосяўпершыню сутыкнуцца з страшнайрэальнасцю тых часоў і самастойна прыняць рашэнне, якое і сталася пачаткам усіх далейшых пакут аж на 12 год!
    Гэта расплата за тое, што не здрадзіла сваім сябрам, Радзіме і свайму сумленню.
    Напярэдадні Вялікадня ад імя ўсіх нашых сяброў і асабіста ад мяне імужа — складаем Вам, дарагі намусім чалавек, Гонар нашай нацыі, найлепшыя святочныя пажаданні, добрага здароўя Вам іўсім блізкім для Вас людзям.
    Разам пойдзем да вольнай Беларусі! Дапамажы нам Божа і благаславі!
    3 вялікай любоўю і павагай Вашыя Алеся і Антось».
    Гэты ліст стаў вельмі дарагім для сусветна вядомага вучонага, дарагім не толькі таму, што ў ім ёсць словы павагі і любові да таго, што ён і іншыя беларускія настаўнікі рабілі ў семінарыі. Галоўнае ў ім — мужная, светлая і нязломная асоба самой Алесі, яе вернасць ідэалам сумлення і шчырага служэння Бацькаўшчыне, якія яна атрымала ў семінарыі і потым пранесла праз усё жыццё. Такія вучні апраўдваюць жыццё Настаўніка. Ён і тады, у тыя жахлівыя часы, і пасля, у выгнанні, часта ўзгадваў сваіх вучняў — ці ж былі вінаватыя яны, такія юныя і чыстыя, што любяць Беларусь і сваю мову? Якая нялюдская ідэалогія — тая, якая адабрала ў іх за гэта маладосць і спрабавала адабраць тое, што нават вышэйшае за жыццё — іхні гонар і сумленне! Лёс яе, як даведаўся ён пазней, аказаўся вельмі характэрным для многіх з тых, хто паверыў у савецкую прапаганду і спадзяваўся, што з Усходу ідзе сапраўднае вызваленне.
    Алеся (цяпер яе прозвішча па мужу Фурс) сустрэла прыход Чырвонай Арміі ў 1944 годзе з радасцю, як вызваліцельку. Узгадвае, што, убачыўшы, як ладкуе фурманку да ад’езду любімы настаўнік (той самы Скурко, пра якога яна ўспамінае ў лісце), здзівілася, бо «воля ідзе», а ён адказвае: «Воля? He, мусіць што дабра не чакаць».
    Аднак неўзабаве ў педвучэльні ўсё выкладанне сталі пераводзіць на расейскую мову, а за пратэсты навучэнцам сталі ставіць двойкі і пагражаць. Калі ж маладыя людзі ў знак пратэсту аб’ядналіся ў арганізацыю, якую так і назвалі «Саюз беларускіх патрыётаў», то разгром гэтай дзіцяча-рамантычнай суполкі ператварыўся ў сапраўдную карную акцыю, быццам гэта не дзеці сабраліся разам, каб сказаць адзін аднаму «Люблю Беларусь!», а ўзброеныя тэрарысты задумвалі скасаванне ўлады... I кара была неймаверна жорсткаю — Алеся атрымала 25 гадоў пазбаўлення волі! I сям’ю не абмінулі — бацька атрымаў дзесяць гадоў і памёр у турме, так што дачка і дасюль не ведае, дзе яго пахавалі...
    Дарагім для Барыса Уладзіміравіча стала сведчанне другога навучэнца Пастаўскай семінарыі — Алеся Амельяновіча, што ў сваіх успамінах (у той
    жа кнізе «Гарт», якую напісаў Герман Кірылаў і пра якую тут ідзе гаворка). пра беларускае школьніцтва ў час вайны напісаў наступнае: «Да пачатку вайны зь немцамі я скончыў 5 клясаў. Ва ўмовах вайны, ва ўмовах ло.мкі ранейшага ўкладу жыцьця пад нямецкай акупацыяй праблематычным уяўлялася аднаўленне заняткаў у школах. Але ўжо праз колькі месяцаў усе яны ў нашай мясцовасьці зноў пачалі работу. Пры тых жа ў асноўным настаўніках, акрамя прыезджых. Часта з тымі ж падручнікамі, дапаможнікамі. Але ўжо ў поўным сэнсе яны былі беларускія, нацыянальныя. Зь беларускай мовай у якасьці рабочай, абавязковай. 3 выкладаньнем гісторыі, геаграфіі Беларусі, з сапраўдным беларускім духам. Як на сёньняшні розум, вартыя зьдзіўлення такія апэратыўнасьць, зладжанасьць, зь якой жменька беларускіх дзеячаў арганізавала і правяла такую складаную работу. Як бы хто ні ставіўся да іх, якія б ацэнкі ні даваў, аб’ектыўнасць вымагае аддань ім за гэта пашану. Што хацеў бы тут адзначыць: у справе наладжваньня школьніцтва была салідная падтрымка з боку насельніцтва. Відавочна, што бяз гэтага нічога б і не атрымалася. Бо аднекуль яшчэ падтрымкі і быць не магло. Нямецкія ўлады былі абыякавыя да асьветы беларускага народа.»
    Так піша чалавек, які за сваю беларускасць таксама прайшоў праз пекла ГУЛага, цудам застаўся жывым на залатых прыісках Калымы і ні разу не пашкадаваў, што выбраў шлях патрыёта сваёй радзімы, а не манкурта...
    He наракаюць гэтыя, тады яшчэ дзеці, на тое, што многія са старэйшых людзей, іхніх выкладчыкаў, пазней, перад сканчэннем вайны, выехалі на Захад. Тая ж Алеся Умпіровіч піша: «.. .ня дай Бог, застаўся б, ня выехаў зь Беларусі на Захад Барыс Кіт, і ён бы скончыў сваё жыцьцё дзенебудзь капачом у калгаснай брыгадзе, калі б, вядома, давялося выжыць у пекле ГУЛага. А так Барыс Кіт хоць уцалеў. Калі не на радзіме, то ў далёкай Амэрыцы змог знайсьці прызнаньне свайму таленту. Калі не свайму народу, дык чалавецтву змог паслужыць у такой важнай галіне, як касманаўтыка.»
    I праз гады застаўся ў душы Кіта гэты боль за ўсіх іх, загубленых альбо скалечаных сталінскім рэжымам, за ўсіх, чые здольнасці і таленты былі ў поўным сэнсе слова закапаныя ў зямлю...
    ...Можа, гэта цень таго страшэннай будучыні тады прымушаў іх, настаўнікаў, ставіцца да сваіх вучняў з асаблівым шкадаваннем? Смерць, што заўсёды як бы лунала над кожным з тых, хто жыў на акупаванай тэрыторыі, была асабліва бязлітаснай да дзяцей, якім трэба было расці,
    Б. Кіт ІА. Майсеёнак
    вучыцца і чыя псіхіка была асабліва крохкай. Аднак пякельнацяжкім было гэтае жыццё і для настаўнікаў.
    Пётра Шчасны, які адначасова быў школьным інспектарам у Паставах, сачыў за працай Барыса Кіта. Ён ведаў, што той залічваў у семінарыю, насупе-
    рак нямецкім загадам, палякаў. 1 аднойчы, сустрэўшыся з ім сам-насам, на мосціку праз рэчку, нават папярэдзіў: «Барыс, ты адсюль жывым не выйдзеш!»
    Можа, гэта была схаваная пагроза? Але жыццё і без гэтага рабілася ўсё больш небяспечным, бо абстаноўка нават у ціхіх Паставах усё болей ускладнялася, фашызм усё болей паказваў сваё нечалавечае аблічча.
    He сакрэт, што напачатку многія сустрэлі немцаў з радасцю — здавалася, гэтая нацыя не дапусціць таго, што рабіла з сялянамі савецкая ўлада — прымусовая калектывізацыя, высылкі ў Сібір, велізарныя падаткі. Аднак прайшоў час, і стала відавочным, якім з’яўляецца гэты «новы парадак».
    Яўрэяў сталі заганяць у гета, абыходзіліся з імі горш, чым з жывёлаіі, забівалі за самую нязначную правіну. Моладзь пагналі на прымусовыя работы, часта робячы гэта гвалтам. Дасюкевіч гаварыў пра гэта з вялікай трывогай, але Барыс і сам таксама добра ведаў — вучні расказвалі пра тое, што робіцца ў горадзе. Ён бачыў вочы людзей — у іх былі пакута і страх.
    Так сталася, што Адам выратаваў свайму былому настаўніку жыццё.
    Гэта было ў той дзень, калі, як высветлілася пасля, было зліквідаванае гета. Усю ноч стралялі, і семінарыя нібы застыла ў здранцвенні. Усе адчувалі — здарылася нешта жахлівае, і прадчувалі небяспеку. Толькі пазней малады дырэктар даведаўся, што было расстраляна некалькі тысяч яўрэяў, самі немцы не маглі, дый не хацелі іх хаваць.
    Недзе пад полудзень у семінарыю разам з Дасюкевічам зайшоў афіцэр СД. Адам трымаўся ззаду, а афіцэр, па-гаспадарску рассеўшыся ў кабінеце, загадаў, каб вучні пайшлі прыбіраць трупы расстраляных людзей.
    Барыс спачатку падумаў, што няправільна яго зразумеў. А калі высветлілася, што гэта так і ёсць, то адразу катэгарычна адмовіўся:
    — Пан афіцэр, тут дзеці, і гэтае заданне немагчымае!
    — Вы смееце казаць, што не выканаеце мой загад?!
    Афіцэр раз’юшана выхапіў пісталет і, мабыць, тут жа, на месцы, застрэліў бы дырэктара, каб не Дасюкевіч. Той, перапалоханы, стаў, аднак, угаворваць афіцэра, што знойдзе людзей на пахаванне расстраляных і што расстрэл дырэктара семінарыі адмоўна паўплывае на мясцовае насельніцтва. Неяк яму ўдалося суцішыць гнеў немца, і яны выйшлі.