• Газеты, часопісы і г.д.
  • Барыс Кіт — Грамадзянін свету

    Барыс Кіт — Грамадзянін свету


    Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
    Памер: 432с.
    Мінск 2004
    112.97 МБ
    Янка Станкевіч у Менску таксама марыў заснаваць беларускі універсітэт і нават запрашаў Кіта за прафесара. Але — не здзейснілася. Беларускі універсітэт, так патрэбны для таго, каб выхоўваць нацыянальна свядомую інтэлігенцыю, немцы не дазволілі. Больш за тое — якраз тады пачаліся антыбеларускія акцыі партызанаў — яны расстрэльвалі беларускіх настаўнікаў, палілі школы.
    Беларускія дзеячы ўвесь час былі як бы паміж дзвюма вялізнымі сіламі, што імкнуліся ў розныя бакі.
    Партызаны, асабліва з атрадаў, што былі створаныя пад кіраўніцтвам Масквы, варожа ставіліся да беларускіх нацыянальных дзеячаў і да тых, хто ўвогуле вучыўся ў школах ці гімназіях. Па іхняму выходзіла — Беларусь павінна быць агромністай пустыняй, дзе б нікому, у першую чаргу немцу, нельга было выжыць. А што пры гэтым загіне мясцовае насельніцтва, што дзеці за часы вайны застануцца невукамі, выходзіла, нікога не хвалявала. Ідэалогія ў таталітарнай савецкай краіне заўсёды перавышала каштоўнасць аднаго асобна ўзятага жыцця, а ў дадзеным выпадку — і цэлага народа.
    Узмацніліся рэпрэсіі супраць мірнага насельніцтва з боку немцаў. I часта нельга было зразумець — хто забіваў, за што і як. Так, напрыклад,
    Барыс Кіт
    6 снежня 1943 г. быў застрэлены на вуліцы ў Менску бургамістр Вацлаў Іваноўскі, былы прафесар Варшаўскай політэхнічнай акадэміі, калі ён вяртаўся з управы. Адзін з забойцаў, як пісалі пасля даследчыкі, быў чалавек, які раней працаваў ва ўправе, а пасля нібыта стаў партызанам.
    Адразу пайшла пагалоска, што гэта зрабілі партызаны. Гэтак думалі многія, і Барыс таксама.
    Аднак у кнізе Юры Туронка «Беларусь пад нямецкай акупацыяй» ён прачытаў праз многія дзесяцігоддзі, што «адказнасць за смерць Іваноўскага кладзецца як на плечы Астроўскага, так і Готбэрга — першы быў ініцыятарам пакушэння, другі ведаў пра яго ад пачатку і дазволіў, каб яно адбылося», і што нібыта смерць Іваноўскага расчышчала шлях Астроўскаму. Што ж — жыццё тады было поўнае хітраспляценняў, многія таямніцы навекі адышлі ў нябыт неразгаданымі... А тады, як і многія беларускія інтэлігенты, ён проста па-чалавечы гараваў аб смерці чалавека, які воляю лёсу з прафесара стаў палітыкам, але захаваў сваё добрае, чалавечае стаўленне да сваіх былых калег. Незадоўга да гэтага Барыс быў у яго на кватэры, Іваноўскі сустрэў яго вельмі ветла — добра частаваў, і яны шмат гаварылі, смяяліся. «Ён быў цікавы і вясёлы чалавек, прыязны і таварыскі, і называў мяне «Кітачка» — узгадае Барыс Уладзіміравіч, расказваючы пра ваенныя гады.
    А тады сам ён жыў сярод смерці і няволі. I ўсё ж смерць Іваноўскага зрабіла на яго надзвычай вялікае ўражанне. He стала чалавека, які многае зрабіў для беларускай справы, для таго, каб адкрыліся школы і храмы. (He толькі пра зверствы немцаў у дачыненні да мірнага насельніцтва і партызан, але і пра адваротныя выпадкі, калі партызаны забівалі беларускіх дзеячаў, узгадаюць у сваіх успамінах амаль усе эмігранты. Так, Раецкаму партызаны пры допыце паламалі пальцы, на яго вачах расстралялі бацькоў. На вуліцы застрэлілі і Юльяна Саковіча. Лютавалі яны і ў дачыненні да святароў. Закатавалі ў Менску на самыя Каляды 1942 года ксяндза
    Вінцэнта Гадлеўскага (ён быў першым перад Скуратам, г. зн. да жніўня 1942 года, галоўным інспектарам беларускіх школ пры Генеральным камісарыяце Беларусі, і нават склаў школьную праграму для вучняў Беларусі).
    У вачах Барыса гэта быў чалавек надзвычай паважаны і шаноўны.
    Амаль што ягоны зямляк (нарадзіўся ў 1898 годзе ў мястэчку Поразава Ваўкавыскага павета на Гродзеншчыне), гэты каталіцкі святар адным з першых на Беларусі стаў чытаць казанні на роднай мове, увайшоў у склад рады БНР і пазней стаў адным з заснавальнікаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі (БХД), а таксама рэдактарам і выдаўцом газет «Беларуская крыніца» і «Беларускі фронт». У ягоным жыцці былі шматлікія пераследы за беларускасць (колькі разоў яго пераводзілі ў іншыя, аддаленыя парафіі, арыштоўвалі, судзілі!). Аднак аўтарытэт яго быў вялікі (ужоі 9 чэрвеня ён як знаны беларускі дзеяч разам з Р. Астроўскім, М. Шкялёнкам, Ч. Ханяўкам, В. Тумашам і іншымі увайшоў у Беларускі нацыянальны цэнтр, што быў створаны ў Берліне і які ўзначаліў Мікола Шчорс, а таксама — у Галоўную Раду Беларускай народнай самапомачы. Беларускі нацыянальны цэнтр сваёй задачай ставіў стварэнне беларускай дзяржавы, хай і пад нямецкім пратэктаратам. Беларуская ж народная самапомач і займалася ў асноўным падрыхтоўкай кадраў цывільнай адміністрацыі, якая неўзабаве павінна была пачаць працаваць у Беларусі. Вось гэтае — стварэнне ўласна беларускай дзяржавы — і было палымянай мэтай гэтага нацыянальнага дзеяча, як і ўсіх, хто рабіў на беларускай ніве. «Беларус павінен адчуць смак уласнай дзяржавы, а не пачуваць сябе вечным батраком на ўласным полі» — казаў ён сябрам. Таму ксёндз вонкава быў як бы лаяльным да нямецкай улады. Аднак немцы хутка зразумелі, што галоўная мэта Гадлеўскага — выкарыстаць ўсё магчымае для развіцця беларускай нацыянальнай ідэі.
    Яго высока цанілі сучаснікі, а таксама і нашчадкі, якія адзначылі дзень нараджэння гэтага слыннага сына Беларусі: у газеце «Рунь» ад 10 снежня 1998 г. з’явіўся артыкул Лявона Луцкевіча «Вінцэнт Гадлеўскі. Да 110-годдзя з дня нараджэньня», дзе, паміж вядомых звестак пра беларускага ксяндза, ёсць сцверджанне, што «хаця Беларуская хрысціянская дэмакратыя ня мела істотнага ўплыву на фармаванне БНР, тым ня менш пачынаецца працэс беларусізацыі каталіцкай царквы, да чаго актыўна падключыўся й Вінцэнт Гадлеўскі. У лістападзе 1918 году ў Менску была адкрытая Беларуская духоўная семінарыя, і беларускі адраджэнцкі рух сярод каталіцкіх вернікаў трываў ажно да падзелу Беларусі паводле злачыннай Рыскай дамовы. Пасьля падзелу Вінцэнт Гадлеўскі перабраўся ў Вільню»...
    Тут, дарэчы, ён і стаў асабліва папулярным. Барыс узгадваў, што гэта ксёндз Гадлеўскі, «выцягваў яго з печы», калі малады настаўнік сядзеў у Лебедзеве, бо перададзеныя некім словы сталі сігналам да дзеяння. Узгадваў ён і пра расстралянага школьнага інспектара Генрыха Дэмбіньскага, і пра тых, каго добра ведаў.
    Пазней у Каліфорніі з ім пазнаёміўся былы святар Лявон Стаднікаў — яму ў тыя часы праламалі чэрап, нягледзячы на тое, што ён толькі нёс людзям слова суцяшэння. А духоўная дапамога была людзям надта ж патрэбная, і чалавек гэты рабіў вялікую справу. Але для партызанаў святары былі таксама класава варожымі элементамі, якіх ужо і так многа знішчылі, пачынаючы з прыходу бальшавікоў да ўлады.
    Балючай была для Барыса вестка і пра смерць ксяндза Станіслава Глякоўскага, з якім сябраваў яшчэ з часоў Віленскай беларускай гімназіі і які выдаў у Мінску беларускамоўны падручнік катэхізіса. Немцы яго расстралялі па даносе. Гэты сапраўдны беларускі патрыёт быў аднолькава шчыры да ўсіх, як і запавядаў Хрыстос. А гэта не падабалася ні тым, ні другім.
    Калі Кіт вярнуўся ў Маладзечна, куды быў прызначаны дырэктарам сярэдняй гандлёвай школы, ён, працуючы ў ёй і стараючыся наладзіць дасканалы навучальны працэс, усё ж не пакідаў думкі, што гэтая школа павінна быць своеасаблівым інстытутам. А чаму не? Моладзь тут сабралася здольная, яна зможа займацца і па больш складанай праграме. Настаўнікі таксама здолеюць стаць выкладчыкамі тых дысцыплінаў, якія звычайна выкладаюцца ў вышэйшых навучальных установах.
    Усе праграмы выкладчыкі выпрацоўвалі самі, карэктаваць іх даводзілася Барысу. Гэта была цяжкая, вельмі цяжкая справа. На які ўзровень арыентавацца? У «гандлёўкі», як яе ласкава называлі навучэнцы, былі і першакурснікі — былыя дзесяцікласнікі, і тыя, хто вучыўся ў гімназіях ці савецкіх школах, але іхняя падрыхтоўка была розная, некаторыя ўжо адседзелі два гады без аніякай вучобы і на многае пазабываліся. Да таго ж усё навучанне павінна было весціся толькі на беларускай мове.
    Гуманітарную частку праграмы ён узяў на сябе. Вялікую дапамогу аказваў Янка Давідовіч — выкладчык беларускай літаратуры. Разам яны склалі праграму, у гуманітарнай частцы якой значыліся такія імёны, як Кірыла Тураўскі і святая Ефрасіння Полацкая, Сімяон Полацкі і Францішак Скарына. Шмат урокаў адводзілася на вывучэнне спадчыны Вялікага Княства Літоўскага, слаўных вояў і асветнікаў нашай зямлі.
    Па сутнасці, гэта былі першыя за некалькі стагоддзяў сапраўдныя нацыянальныя праграмы, з шырокім аглядам даўніны і ўсяго лепшага з духоўнай культуры, што выпрацаваў беларускі народ. У такой установе ішло
    не толькі навучанне. (Нездарма на чужыне нашымі беларусамі былі амаль адразу ж па прыездзе пабудаваныя нацыянальныя цэрквы, якім надалі імёны Ефрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага — беларускіх святых.)
    Дарэчы, высокаадукаваныя спецыялісты заўсёды былі неабходнымі. Дагэтуль, як правіла, на ключавых пасадах — фінансы, медыцына, ідэалогія — звычайна сядзелі чужыя, ім былі далёкія нацыянальныя інтарэсы. А гэтыя маладыя людзі набудуць адукацыю, якая дапаможа ім у жыцці, каб пазней ужо яны маглі дапамагаць іншым. Барыс ведаў, што такое дапамога. Беларус ратуе свайго чалавека, замест таго, каб яго ўтапіць дзеля ўласнага выратавання. Гэта быў новы светапогляд, які яны стараліся прышчапіць навучэнцам. Аднак стараліся навучыць і больш шырокаму стаўленню адзін да аднаго. Кожнае чалавечае жыццё на гэтым свеце, незалежна ад нацыянальнасці, мае найвялікшую каштоўнасць. Жыццё — дар неацэнны і найпершы, які даецца пры нараджэнні.
    I гэтая, высока гуманістычная канцэпцыя, закладзеная ў навучанне, паступова стала даваць свой плён. Нягледзячы на ўсе цяжкасці і нястачы, гандлёвая школа, а дакладней інстытут, стала прыкметнай з’явай духоўнага жыцця падчас акупацыі.
    Прыклад ва ўсім найперш паказвалі выкладчыкі, і перадусім — Барыс Кіт. Заўсёды ветлівы, стрыманы, але адначасова таварыска-чулы, ён задаваў тон асаблівай інтэлігентнасці, калі павага і ўвага адзін да аднаго робіцца асноўнай ва ўзаемадачыненнях. Гэта цанілі навакольныя, ішлі следам за дырэктарам. Здавалася дзіўным, што гэты сялянскі сын увасобіў лепшыя рысы Настаўніка — чуйнага і мудрага адначасова, які культывавалі суседнія народы, але які бязлітасна знішчаўся тут, на Беларусі.
    Выдатным настаўнікам быў Янка Давідовіч. Ён асабіста ведаў Максіма Танка, чытаў на памяць вершы класікаў Купалы і Коласа, і рабіў гэта як сапраўдны артыст.