• Газеты, часопісы і г.д.
  • Барыс Кіт — Грамадзянін свету

    Барыс Кіт — Грамадзянін свету


    Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
    Памер: 432с.
    Мінск 2004
    112.97 МБ
    3 прыгодамі прыехаў у разбомбленую Вену, забраў свае хатулі. Зноў паўстала праблема — як і на чым вяртацца да сям’і? Стоячы на станцыі, чакаў цягніка. А яны ішлі не спыняючыся. Нарэшце, нейкі спыніўся, але мог давезці толькі да станцыі Santpilten, і, хаця гэта толькі 50 кіламетраў, але ў патрэбным накірунку. Барыс трохі пад’ехаў, але на наступнай станцыі зноў давялося доўга чакаць. Нарэшце пабачыў санітарны цягнік, які пасажыраў не браў. I тут Барыс схітрыў — патаемна залёг паміж вагонамі ў так званы «гармонік» і, скурчыўшыся, паехаў.
    ...Ён ніколі не забудзе тую дарогу — амерыканскія самалёты «Мустангі-54» біліся ў небе з нямецкімі «Tiefflieger»aMi, вакол гахкалі страшэнныя выбухі, страчылі кулямётныя чэргі... Цягнік спыняўся, пасажыры выбягалі ў лес і чакалі, пакуль скончыцца паветраны бой. 3 паветра білі па паравозу, але, на шчасце, яго не зачапілі, і цягнік даехаў да Зальцбурга.
    Сямейнікі сустрэлі яго з вялікай радасцю — ён прыехаў жывым і нават не параненым! Мікола абняў Барыса з сардэчнасцю, што было вельмі кранальна: чужы чалавек, а хваляваўся як за роднага. I з таго часу ён стаў для Барыса найбліжэйшым сябрам. Дарэчы, калі пазней, ужо ў ЗША, на Хмыза данеслі, што ён быў камуністам, менавіта паказанні Кіта дапамаглі прыпыніць усю заведзеную было на Хмыза справу.
    Пакідаючы Зальцбург, Барыс не мог і падумаць, што некалі, праз шмат гадоў, прыедзе сюды на святкаванне 90-годдзя Обэрта, славутага вучонага, аднаго з піянераў ракетнай тэхнікі, удзельніка стварэння першага амерыканскага сгіадарожніка, што па гэтых вось разбомленых у першы ягоны прыезд вуліцах павязуць белую карэту, у якой будзе сядзець гэты слаўны чалавек. («Праўда, калі мы запыталіся, як ён сябе адчувае пасярод такой пашаны і ганаравання, — узгадвае сёння Кіт, — то ён з сумам адказаў, што прысутныя носяць яго на руках, але ніхто не хоча апынуцца на ягоным месцы».)
    Але гэта зноў жа будзе пасля. Нікому не дадзена зазірнуць у будучыню, і ў той час, калі Кіт пакідаў Зальцбург, ён думаў толькі аб адным — як уцалець сярод гэтага агню і бомбаў, як данесці сына да чарговага горада, дзе ім можна будзе шукаць прытулку. Усю дарогу цяпер яны ішлі пехатой. Спачатку рушылі на Інсбрук. Крочылі шпарка, але насцярожана: амерыканцы наляталі ўсё больш часта, бамбілі дарогі і гарады. Навакольныя жыхары хаваліся ў пячорах, у гарах. I хоць шлях быў цяжкі, яны ўсё ж заўважалі: чым далей ішлі, тым больш прыгожым рабілася наваколле. Велічэзныя спакойныя горы, якія бачылі гэтулькі людскога гора і нягодаў, здаваліся прыгожымі, але нейкімі адрачона-халоднымі. Мабыць, гэтае адчуванне ішло ад іхняе трагічнай беспрытульнасці. Яны былі на чужыне —
    а радзіма, якая засталася далёка, зноў рабілася мачыхай... Кожны дзень аддаляў уцекачоў ад яе. Яны ехалі ці ішлі ўсё далей і далей на Захад, і новыя гарады ці мястэчкі рабіліся іхнім прытулкам — на дзень, два, тыдзень. У Бадэнзэе ім запомнілася незвычайнае хараство прыроды і само возера — спакойнае, таямнічае.
    Там Кіт сустрэў свайго былога вучня Яўгена Вярбіцкага і ягонага спадарожніка Шульжыцкага. Адчуў вялікую радасць: Яўген быў амаль зямляк, ён паходзіў з Краснага, што пад Маладзечнам. Гэтая сустрэча прынесла яшчэ і нечаканую палёгку ў іхнім падарожжы: Кіт так стаміўся, што Яўген, дапамагаючы яму, сам панёс далей маленькага Валодзю.
    Вялікая праблема была з харчаваннем. У аўстрыйцаў, убачылі яны, дарэмна прасіць пад’есці, як, прыкладам, гэта робіцца ў беларусаў. Яны не надта дапамогуць чужому, хай сабе і бачаць, што гэта падарожнікі, тым болей з малымі дзецьмі. А дзяцей трэба было карміць, і калі дарослыя маглі і пацярпець, то яны не маглі зразумець усяго, што адбывалася. Уцекачы харчаваліся як маглі і тым, што з вялікай цяжкасцю здабывалі. Бывалі і нечаканыя ўдачы. Каля Ліндау, на станцыі Гергатц, маладыя спадарожнікі Кіта адчынілі адзін з вагонаў цягніка, які спыніўся там на нейкі час. У вагоне аказаліся швейцарскія сыры — яны добра падтрымалі беларусаў у часе іхняе вандроўкі. Прынамсі, Барысу Кіту і дагэтуль помніцца іхні смак.
    Яны праходзілі праз гарадкі, мястэчкі і, нарэшце, прыйшлі туды, дзе змаглі прыпыніцца — у Офенбах-Мілівэр. Там пражылі болей за ўсё: ажно некалькі месяцаў, да самага канца вайны. Прыняў іх баўэр, якому патрэбныя былі дужыя маладыя рукі даглядаць гаспадарку. Праца была вельмі цяжкаю, кавалак хлеба даставаўся потам і вялікімі намаганнямі. Але што было рабіць? Яны мусілі чакаць далейшых падзей.
    Тым часам скончылася вайна, і Нямеччына была падзеленая на чатыры акупацыйныя зоны — амерыканскую, французскую, англійскую і савецкую. На чатыры часткі быў падзелены і Берлін. Офенбах-Мілівэр належаў у той час да французскай акупацыйнай зоны, і Барысу давялося назіраць, як паводзілі сябе мараканцы, якіх на той час было шмат у французскім войску: рабаўніцтвы, згвалтаванні былі звычайнай з’явай. Бывала, выйдзе ён уначы з хаты, а дзесьці ўжо чуваць п’яныя крыкі і стогны ахвяр. I дапамагчы нельга — можна атрымаць кулю. Уцекачы гаварылі паміж сабою, што немцы ў поўнай ступені плацяць за ўсё тое, што самі чынілі на акупаваных землях. Аднак жа тут былі не салдаты — тут ахвярамі за ўсе іхнія дзеянні былі жанчыны і мірнае насельніцтва, і беларусам вельмі было шкада тых, хто расплачваўся за чужыя злачынствы. Гітлер быў мёртвы, а людзі мусілі жыць далей і ладзіць сваю будучыню.
    У тыя часы ўцекачам яшчэ дапамагала УНРРА (United Nations Relief and Rehabilitation Administration), створаная Міжнароднай Арганізацыяй Аб’яднаных Нацыяў, створаная для таго, каб дапамагаць краінам, пацярпелым у вайне, а таксама ўцекачам альбо перамешчаным асобам. Праўда, пазней заходнія саюзнікі адмовіліся ад ранейшага супрацоўніцтва і ў 1947 годзе заснавалі новую міжнародную арганізацыю для ўцекачоў (Interna­tional Relugee Organization), альбо IPO. А пакуль з уцекачамі з Беларусі працавала УНРРА.
    Неяк, прыехаўшы ў Рэгенсбург, Барыс звярнуўся па дапамогу да Ф. Кушаля.
    — Я Вам не магу дапамагчы, — зноў адмовіў той. — Ідзіце да галоўнага начальніка.
    Так Кіт зноў пабачыў, што і цяжкія сумесныя выпрабаванні не робяць людзей прыязнымі адзін да аднаго. Што ж — давялося праглынуць горкі камяк у горле і шукаць дапамогі ў іншых.
    У французскай зоне жыць яму не хацелася. Аднак змяніць нешта не ўдавалася. Шмат пазней яму ўдалося пераехаць, як і многім іншым, у прыватнасці Васілю Русаку, Галіне Родзька, Кудасаву, Арэшку, ягоным вучням у польскай гімназіі з Вайнгартэна, у Мюнхен, бо там была амерыканская зона.
    Там, у Баварыі, яны зноў сустрэліся з Яўгенам Вярбіцкім. Высветлілася, што ў яго няма ніякіх папер, і гэта замінала хлопцу паступіць кудынебудзь вучыцца.
    Едучы з радзімы, Барыс захапіў з сабою пячатку і паперы з Маладзечанскага гандлёвага тэхнікума, і змог дапамагчы Яўгену, бо ведаў яго як таленавітага, здольнага вучня. Таму, учыніўшы яму своеасаблівы іспыт, выдаў яму пасведчанне аб заканчэнні ўстановы, якую некалі ўзначальваў. Вярбіцкі змог паступіць на агранамічны факультэт Мюнхенскага універсітэта (з філіялам у Фрайзінгу), паспяхова скончыў яго і нават адолеў дактарат. Затым, ажаніўшыся з немкай, выехаў у Злучаныя Штаты, там абараніў другую доктарскую працу і стаў працаваць у лясной індустрыі, а таксама займаўся кансервантамі. У рэшце рэшт, ён стаў дырэктарам лабараторыі, пісаў навуковыя артыкулы. Аднойчы нават стаў «Чалавекам года» ў Амерыцы і быў абраны сябрам усеамерыканскага таварыства хімікаў.
    Кіт і Вярбіцкі доўгія гады перапісваліся і сябравалі. Яшчэ ў 1972 годзе былы вучань адведваў свайго настаўніка і выратавальніка ў Франкфурцена-Майне, і яны развіталіся на той самай «Гауптвахэ». дзе Кіт заўсёды сустракаўся са сваімі землякамі, калі знікла «жалезная заслона». Магчыма, гэты вучань Кіта болей за ўсіх іншых разумеў значнасць таго, што зрабіў для яго Настаўнік, і быў за тое надта ўдзячны. Дарэчы, і Міхась
    Лужынскі некалі напісаў у «Беларусе», што дыпломы, якія Кіт выдаў некаторым сваім вучням і знаёмым, шмат дапамаглі ім у далейшым жыцці, якое, як мы ведаем за дакументаў, не назавеш простым і лёгкім (Шульжыцкі, напрыклад, не змог выкарыстаць дакументы, якія Кіт выдаў і яму, папярэдне ўчыніўшы іспыты).
    Уцекачы, пасля эмігранты, яны на сваёй скуры спасцігалі вялікую і. здаецца, добра вядомую ісціну, што на чужыне асабліва патрэбная дапамога земляка, чалавека, які размаўляе на адной з табой мове і мае аднолькавую з табой любоў да роднай зямлі. Аднак і тут бывала, што беларусы ўзгадвалі старыя свае спрэчкі, усё яшчэ шукалі адзін у адным непрыяцеля. Як жа было крыўдна Барысу, калі Алесь Калодка, ствараючы Беларускі студэнцкі саюз, раптам сказаў яму:
    — Барыс, мы цябе не прымем.
    — Чаму?
    — Ты быў блізкі да Астроўскага.
    Барыс глядзеў на яго і не знайшоў, што сказаць. Многія гады яны ведалі і паважалі адзін аднаго. Будучы ўпаўнаважаным па беларусізацыі, Калодка ратаваў многіх беларусаў ад расстрэлаў і службы ў нямецкім войску, а бываючы ў Маладзечне, заўсёды па дарозе заязджаў у Лебедзева. I тут раптам папракнуў тым, што Кіт, ведаючы столькі гадоў Астроўскага, не адрокся ад яго, як гэта зрабілі некаторыя іншыя.
    Ён думаў, як жа нялёгка зноў пачынаць жыць, ствараць нешта на чужыне, у іншых рэаліях, дзе былыя сябры робяцца табе чужымі, а чужыя дапамагаюць, як родныя!
    Праўда, праз шмат гадоў яны з Калодкам сталі перапісвацца і іхняя ўзаемная прыязнасць вярнулася. Калодка вельмі хацеў, каб Кіт напісаў пра ўсё, што бачыў і перажыў. Вось радкі з ягонага ліста ад 20 лютага 1982 года:
    «...бярыся за пяро. Бярыся і не лянуйся. Ты ўзапраўды, як калісь пісаў Жэромскі, меў «urode zycia», зь нізоў узбіўся на самыя вярхі».
    У Кіта была з ім цікавая перапіска да самага 1985 года. Але ў лісце ад 24 лютага таго ж года былы ягоны вучань М. Раецкі паведаміў сумную вестку: «Аляксандр Калодка у ночы з 15 на 16 лістапада пайшоў на вечны супачынак! Пахаваў яго сьвятар БАПЦ айцец Аляксандр з Мэльбарн на тамашніх беларускіх могілках». (На тых могілках у Мельбурне, давядзіся па іх прайсціся, можна ўбачыць не адно знаёмае прозвішча беларусаў, якія не захацелі скарыцца таталітарнаму рэжыму і выбралі вольны свет...)
    «Усім нам былі ўласцівыя памылкі, але добра, калі ўсё ж на вечны супачынак ідзеш са спакойным сэрцам, прымірыўшыся з усімі. Так і ў нас