Барыс Кіт — Грамадзянін свету
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 432с.
Мінск 2004
было — мы, пабыўшы на чужыне, часта сталі звяртацца да сваіх сяброў і аднадумцаў як да родных. Алесь Калодка — яскравы таму прыклад. Ён выправіў усе нашыя непаразуменні цудоўнымі словамі нашай шчырай перапіскі» — узгадвае спадар Кіт.
На ягонае шчасце, сярод эмігрантаў усё ж шмат было тых, хто адразу стаўся яму асабліва блізкім у тыя першыя ягоныя гады на чужыые, у Нямеччыне. I сярод іх —былы вучань беларускай гімназіі Святаслаў Коўш, былы бургамістр Клецкага раёна, які стаў кіраўніком лагера ўцекачоў у ангельскай зоне ў Ватэнштэце блізу Брауншвайга. Там сабралася шмат беларускай інтэлігенцыі, працавалі гімназія, беларуская царква, так званы Народны Дом, дзе ладзіліся спектаклі, вечарыны, беларускія нацыянальныя святы. Дарэчы, праз некалькі дзесяцігоддзяў, у 1981-м, С. Коўш напісаў і выдаў кнігу пра тыя гады пад назвай «Беларускі лагер у Ватэнштэт».
Калі Кіт у 1946 годзе ўпершыню прыехаў туды, то адразу адагрэўся душой, пабачыўшы, як шчыра і цёпла сустрэлі яго і Святаслаў Коўш, і Хведар Ільяшэвіч. Лагер знаходзіўся ў вёсцы, недалёка ад вялікай ваеннай фабрыкі, а баракі стаялі купкамі, паасобна, як невялікія пасёлкі.
У адным з такіх баракаў, у каморцы Хведара, ён і заначаваў — другі ложак, які там ледзь змяшчаўся, саступіў яму не хто іншы, як Алесь Гатковіч, лепшы некалі ягоны вучань у Маладзечанскім гандлёвым інстытуце. Быў у лагеры і Язэп Шыла, які таксама стаў адным са стваральнікаў новай БНР.
Але гэта здарылася пазнсй.
А пакуль Кіт уладкоўваўся ў польскай гімназіі ў Вайнгартэне, што знаходзіцца ў зямлі Бад-Вюртэмберг. Яе заняла французская дывізія Франс даборд (Францыя перадусім), і Вюртэмбергія са Шварцвальдам сталі французскай акупацыйнай зонай.
Гэтая частка Германіі ляжыць на паўднёвым захадзе, недалёка ад Францыі, і галоўны яе горад — Штутгарт. Аднак гімназія, дзе стаў працаваць Кіт, размясцілася ў невялікім мястэчку, і тут ён змог прадоўжыць сваю настаўніцкую працу. Моладзь, якая прыехала разам са сваімі бацькамі, павіына была атрымаць адукацыю.
Саюзнікі не пярэчылі адкрыццю нацыянальных устаноў, больш таго — дапамагалі стваральнікам. Немцы па тым часе стараліся ўлагоджваць пераможцаў. Менавіта дзякуючы гэтым абставінам так хутка адкрылася гімназія, кіраўніком якой стаў Павел Свірыд — былы адвакат з Наваградчыны, які некалі, пры Польшчы, працаваў міністрам юстыцыі і не раз бараніў беларусаў. Многія, у тым ліку і Аляксей Анішчык, успамінаюць, што гэты
чалавек «без розгаласу і рэкламы» дапамагаў развязваць многія надзённыя праблемы Наваградскай беларускай гімназіі.
Быў ён тады ўжо немалады, каля 60 гадоў (нарадзіўся ў 1886 годзе ў Баранавіцкім раёне Гродзенскай вобласці). За яго плячыма было вялікае, неспакойнае жыццё, у тым ліку і кіраўніцтва Наваградскім акружным судом, які быў вышэйшай інстанцыяй для суддзяў Слонімскага, Ыаваградскага, Ганцавіцкага і Баранавіцкага судоў. Але не толькі пасада яго была аўтарытэтнай — сам ён, яго розум і дасведчанасць высока цаніліся навакольнымі.
Тут, у замежжы, Свірыд як сябра БЦР адразу прызнаў яе аднаўленне. Ён быў з той старой фармацыі інтэлігентаў, якая найперш трымалася не палітычнай мэтазгоднасці, а раз і назаўсёды прынятага кодэкса гонару. Лічыў для сябе немажлівым адрачыся ад Р. Астроўскага. Кіта ён узяў на працу адразу.
Але чаму менавіта польскую гімназію абраў Барыс Кіт месцам сваёй працы? Таму было некалькі прычынаў: па-першае, пакуль што не было з чаго выбіраць. Па-другое, у той час якраз распачыналася паляванне на былых савецкіх людзей. Беларусы з былой Заходняй Беларусі юрыдычна заставаліся грамадзянамі Польшчы, але Саветы з гэтым не лічыліся, таму было небяспечна нават узгадваць пра тое, што ты беларус, з якім яны не сталі б цырымоніцца. Іншая справа — палякі. 3 імі лічыліся, бо Захад не прызнаў гвалтоўнага захопу Польшчы і яе раздзялення, якое для беларусаў сапраўды было аб’яднаннем дзвюх яе разарваных Рыжскім пагадненнем частак, але аб’яднаннем не толькі радасным, але і трагічным адначасова. Аднак Захад не працівіўся таму, каб саюзнікі забіралі і вывозілі ў Савецкі Саюз сярод іншых і жыхароў былой Заходняй Беларусі. Яшчэ раз з горыччу пераконваўся Кіт у тым, што гэта такое — народ без пэўнай, усталяванай у вяках дзяржаўнасці — ён падобны да травы, якую топча хто хоча...
Паводле ўспамінаў А. Вініцкага, у Шрамбаргу была таксама адчыненая польская гімназія, яе дырэктарам стаў Васіль Пляскач, аднак і ён, і большасць ягоных вучняў былі беларусы. Па першым часе ўсе яны ўваходзілі ў так званы польскі камітэт уцекачоў, у якім, аднак, усім запраўлялі таксама беларусы. Як узгадваюць усе навучэнцы, у польскай гімназіі ў Вайнгартэне дух быў беларускі. Тым болей што і вучні, і большасць настаўнікаў паходзілі з былой Заходняй Беларусі. Кіт нейкі час выкладаў там матэматыку. Але скончыўся навучальны год, і ён стаў думаць, каб неяк выбрацца з французскай зоны акупацыі.
Праз нейкі час ён і сапраўды пераехаў у амерыканскую зону, у Баварыю, і стаў працаваць настаўнікам матэматыкі ў гімназіі ў Шляйсхайме, што пад Мюнхенам.
Баварыя, асабліва ж Мюнхен — вельмі прыгожы край. Але, як ні дзіўна, прыгажосць гэтую выгнанец з Беларусі стаў заўважаць не адразу. Мабыць, уся справа была ў стане душы, на той час прыгнечанай і няздольнай рэагаваць на многае, што не датычала непасрэдна ягонага рэальнага жыцця.
Толькі паступова ён змог ацаніць узорыста-выкшталцоную, тонкую, як іголка, так званую новую ратушу ў фландрскім стылі з яе званніцай, што ўзвышалася над горадам на 80 метраў, і карцінай, на якой паказвалі турнір падчас вяселля Вільгельма Пятага з Рэнатай фон Лотрынген. Гэта цяпер там заўсёды тоўпяцца турысты. У той жа час, калі вялікая частка немцаў як бы пачынала новае жыццё, нібы прачынаючыся ад цяжкага сну пры нацызме, заклапочаныя, пахмурыя жыхары прабягалі міма яе па сваіх сгіравах, і рэдка хто з іх паднімаў галаву. Гэтак жа, спяшаючыся, праходзіў паўз яе і Кіт. He заўважаў ён і прыгожую, вясёлую, падобную да казачнай дзяўчынкі ратушу на Марыенпляцы, і толькі аднойчы вясной спыніўся, уражаны думкаіі, што прыбудова пры ёй нагадвала адзін стары дом у цэнтры Нясвіжа і была, мабыць, пабудаваная ў адзін час, калі Еўропа стала для беларускай шляхты адкрытым домам і калі беларускія шкаляры вучыліся ў нямецкіх універсітэтах. «Як і цяпер» — мільганула ў яго думка, і яна абагрэла душу, бо на нейкі момант ён зноў адчуў сваю крэўную сувязь з радзімай, з усім, што было ў яе гісторыі і аб чым яны, беларускія настаўнікі, усе гэтыя гады стараліся расказаць вучням, каб яны адчувалі сябе не жыхарамі з задворкаў Расійскай імперыі, не правінцыяламі з іх комплексамі непаўнавартаснасці, але людзьмі з багатай еўрапейскай гісторыяй...
3 тае пары, як ні спяшаўся ён па сваіх сапраўды неадкладных справах, заўсёды знаходзіў нейкую хвіліну, каб пастаяць каля замка Ліндэрхоф, улюбёнага замка караля Людвіга Другога. Прыхаматлівыя ўпрыгожанні-фантазіі ў стылі ракако нагадвалі яму старажытныя збудаванні ў Вільні — вузенькія, але высокія вокны, балкончыкі, ляпніна... Аднойчы ён доўга стаяў перад пазелянелай ад часу постаццю легендарнага нямецкага веселуна і жартаўніка Карла Валянціна, якому мюнхенцы збудавалі помнік, і таксама жартаўліва павітаўся з ім. Жыццё ішло, Барыс пакрысе прывыкаў і да новага жытла, і да горада з яго традыцыямі, такімі, напрыклад, як ужыванне найлепшага ў Германіі піва — вайна звяла тыя традыцыі да мінімуму, але яны ўсё ж існавалі, адраджаліся нават ва ўмовах усеагульнага крызісу. 3 часоў жыцця ў Мюнхене ён палюбіў цёмнае піва з яго непаўторным смакам, што нагадваў дзяцінства з пахам сялянскага поля і вусатага ячменнага коласа, які так добра смажыць на агні пастухоўскага агніска. А вось славутыя белыя каўбаскі, якімі і сёння заваблівае турыстаў
Мюнхен, здаліся яму не самымі смачнымі ў свеце, як гэта рэкламуецца і цяпер. Найлепшай была і засталася для былога наваградца каўбаска, што рабілі там, на Наваградчыне — так званая «пальцам пханая», з пахам ветру, марознай раніцы і жоўтага, вышараванага бярозавым венікам стала...
52-гі кангрэс IAF. 2001 г.
Пакуль ён вучыўся і працаваў у Мюнхене, жонка з сынам жылі асобна, непадалёк у вёсцы, якая называлася Мемінген, — так было зручней. Цікава было тое, што нямецкая адміністрацыя, наладжваючы добрыя стасункі з пераможцамі-амерыканцамі, частку гэтай увагі адрасавала выгнанцам. На нейкі час яны сталі як бы пасярэднікамі паміж немцамі і амерыканцамі. Таму сям’я Кіта атрымала не толькі кватэру, але і бясплатную мэблю, ды і іншыя беларусы маглі параўнальна лёгка вырашаць усе свае клопаты. Амерыканцы цудоўна ставіліся да новапрыбылых у Германію, а вось англічане праявілі ў гэтай вайне абыякавасць да лёсаў людзей, якія змагаліся з бальшавізмам, — яны выдалі сваім саюзнікам армію генерала Краснова. Больш таго, як пішуць даследчыкі, яны нават ашукалі генералаў і іншых афіцэраў: пад выглядам правядзення канферэнцыі сабралі іх разам і выдалі Саветам. 3 вялікай трывогай сачылі эмігранты, як, выконваючы ўмовы Ялцінскага пагаднення, у некаторых выпадках пайшлі насустрач савецкім патрабаванням і амерыканцы: напрыклад, аднойчы ў Кемптэне, у праваслаўнай царкве, падчас набажэнства пачалася аблава. Але, пабачыўшы, як людзі ў жаху вырываліся, беглі тапіцца ў рэчцы і нават канчалі самагубствам, каб не трапіць у рукі савецкім карным органам, амерыканцы канчаткова ўпэўніліся ў тым, што дапамагаць у такой справе — ганебна. Аднак усе, хто пакінуў былы Савецкі Саюз, жылі ў страху. Баяліся, што Сталін зойме ўсю Еўропу і што саюзнікі аддадуць і іх. Таму, калі пачалося пахаладанне паміж Савецкім Саюзам і яго нядаўнімі саюзнікамі, Кіт, як і многія ягоныя сябры, уздыхнуў з палёгкай, бо СМЕРШ ужо быў набраў сваю страшную моц і ў Еўропе — людзей хапалі і вывозілі назад,
атам шлях быў альбо ў Сібір, альбо — пад расстрэл. Так гінулі ўласаўцы — людзі, якія як вайскоўцы найперш падпадалі пад умовы Ялцінскай дамовы. I хоць цывілізаваны свет асудзіў за гэта Макмілана і асабліва Францыю, усё ж дзесяткі тысяч людзей скончылі свае дні трагічна — з горкім усведамленнем таго, што дэмакратычны Захад аддаў іх таталітарнай, страшнай сіле, з якою калісьці заклікаў змагацца. Ужо тады прыходзіла ўсведамленне, што і Сталін, як і Гітлер, аднолькава небяспечныя для справы дэмакратыі.