Барыс Кіт — Грамадзянін свету
Выдавец: ГА БелСаЭС “Чарнобыль”
Памер: 432с.
Мінск 2004
У тыя самыя дні, калі Кіт гатовы быў пагадзіцца ўзначаліць гімназію, прыйшла доўгачаканая віза ў Амерыку. Аднак праблема была ў тым, каб знайсці некага, хто мог бы аплаціць паездку і паручыцца за сям’ю. Кіт шукаў такіх людзей альбо арганізацыі. Найлепей падыходзіла царква, але якая? Самымі ўплывовымі і, значыць, заможнымі былі каталіцкая, яўрэйская альбо Сусветная царкоўная служба, якой апекаваліся пратэстанты. Вось у бюро апошняй, якая называлася «Сусветная помач царквы», ён і пайшоў шукаць рады.
Гэта была цэлая эпапея.
Дырэктар спачатку адмовіў прышламу чалавеку на падставе, што той не ведаў англійскай мовы. Ды тыя, хто ведаў становішча ў іншых рэлігійных установах, упарта цвердзілі, што толькі ў пратэстантаў зараз можна знайсці грашовую дапамогу. На шчасце, неўзабаве дырэктара змянілі, і Кіт пайшоў туды зноў. Сакратарка-латышка адразу яго пазнала.
— Вам ужо адмовілі, чаго вы зноў прыйшлі сюды? — з яхіднай усмешачкай запыталася яна.
Што яму было казаць? Што ўмовы паручыцельства ў іншых царкоўных камітэтах былі яшчэ больш цяжкія і што менавіта гэтая царква была найбольш дэмакратычнаю? Кіт вымушаны быў пайсці адтуль ні з чым. Але неўзабаве даведаўся — у патрэбным яму камітэце зноў памяняўся дырэктар, і ён, спадзеючыся ўсё ж на тое, што яго там не пазнаюць, зноў
паспяшаўся ў бюро. На ягонае шчасце, драконістая сакратарка адлучылася на хвілінку, і ён паспеў зайсці ў кабінет начальніка.
Жанчына, якая на гэты раз узначаліла бюро, сустрэла яго вельмі ветліва і толькі папрасіла прывесці з сабою жонку і сына. Калі Кіт выходзіў з кабінета, сакратарка памкнулася зноў перашкодзіць яму, але было запозна: пабачыўшы маленькага Валодзю, дырэктарка захапілася сям’ёй і дапамагла беларусам грашыма і паручыцельствам. Праўда, яна папярэдзіла, што трэба пачакаць, пакуль прыйдуць паперы. Кожны дзень сям’я чакала тыя паперы, але доўгачаканага канверта ўсё не было. I зноў, каторы раз, пабег у бюро. Сакратарка, аказваецца, трымала паперы ў сябе.
Але вось, пасля ўсіх трывог і клопатаў, выпраўленыя ўсе паперы, купленыя білеты і можна свабодна сесці на параход, які плыў у найвялікшую і наймацнейшую краіну вольнага свету — Злучаныя Штаты Амерыкі...
Вольны свет
«Барыс Kim нсі ўсё жыццё прывіў мнелюбоў да фізікі іматэматыкі. Іхацяясам нестсіў фізікам, аднакмой сын узяў адмяне гэтае захапленне стройнай гармоніяйлічбаў, у свой час перададзенай выдатным педагогам з вялікайлітары. Аднсік поўнасцю развіцца ягоны талентмог толькі ў свабодным свеце»
Сямён Іерус, мастак
Стоячы на палубе парахода, Барыс Кіт глядзеў на нямецкія краявіды. Зноў ён пакідаў краіну, дзе паспеў пусціць нейкія карэньчыкі, дзе ў яго, як і на Беларусі, заставаліся вучні. Тры з невялікім гады ён жыў тут і паспеў нешта зрабіць. А што чакае яго там, на гэтай агромністай, невядомай зямлі? Ён шмат чытаў пра яе. Туды на пачатку стагоддзя адпраўляліся беларусы, каб зарабіць грошай на зямлю і абсталяванне. Пасля гэтую, гютам і крывёй палітую зямлю ў іх забралі Саветы. У савецкі час, што нядоўга, але ж пражыў на Наваградчыне, даводзілася чуць шмат антыамерыканскай прапаганды, але па-сапраўднаму ніхто з тых, хто так высільваўся, гэтую краіну не ведаў. Адно было бясспрэчна — тут, у вольнай краіне, не дадуць загінуць. Тут ён будзе па-сапраўднаму вольны. «Апроч таго, ці ж першы я беларус, хто прыязджае сюды?» — суцяшаў ён сябе і тым глушыў усе сумневы. Ён ведаў, што ў Амерыцы ёсць беларусы, якія сталі эмігрантамі яшчэ пасля Першай сусветнай вайны. Ды і ў апошнія перадваенныя часы нават з Лебедзева ехалі ў Новы свет шукаць шчасця і, хаця многія вярталіся назад, усё ж былі і тыя, хто назаўсёды заставаўся ў Амерыцы.
Бясконцая сінеча вакол клікала адпачыць, забыцца на ўсе мітрэнгі, якія выпалі на ягоную долю, аднак думкі не давалі супакоіцца, яны трывожылі пастаянна, і ён не мог спаць. Але калі ўпершыню пабачыў славутую гавань і статую Свабоды, адчуў, як зваліўся з плячэй цяжар і яго ахінула надзея, што ўсё тут будзе складвацца добра...
Сапраўды, у Нью-Ёрку Кіту адразу паведамілі, што недалёка адсюль, у гарадку Саўт-Рывэр, што ў штаце Нью-Джэрсі, ёсць ягоныя землякі. I ён з сям’ёй паехаў туды.
Яны амаль адразу ж знайшлі жанчыну, якая сапраўды паходзіла з Лебедзева і мела прозвішча Корсак. Але, нават калі гэта і была нейкая далёкая сваячка, яна ў тым не захацела разбірацца, адно што пусціла па першым часе сям’ю прыезджых да сябе на кватэру, хаця цяжка было назваць ква-
БарысКіт іЯгор Фядзюшын. Фота Г. Жынкова
тэрай утульны двухпавярховы асабнячок — такія, меншыя альбо большыя, былі тут ва ўсіх.
Прыезджых вельмі ўразіў высокі ўзровень тамтэйшага жыцця. Прыехаўшы з беднай, разбомбленай Германіі, яны адразу трапілі зусім у іншы свет. Нягледзячы на вайну, тут жылі спакойна і адстаронена ад усіх тых жахаў, якія выгнанцы ўдосталь паспыталі за апошнія гады. Ім спачувалі, але яны адразу зразумелі галоўны прынцып амерыканскага жыцця — сам спрабуй чагосьці дабіцца, напружвай свае ўласныя сілы, іначай дапамога не прынясе табе вялікай карысці — яна не будзе вечнай.
I ўсё ж тая дапамога, якую аказалі сям’і Кіта ў Саўт-Рывэры па першым часе, была неацэннай, і ён дагэтуль успамінае тых людзей з вялікай удзячнасцю. Вядома, першае, што Барыс зрабіў пасля таго як пасяліўся ў спадарыні Корсак, — стаў шукаць працу. Знайсці яе было самым складаным. Лёгка бралі людзей на працу чорнарабочага, фермера. Аднак адукаванаму чалавеку без добрага ведання англійскай мовы ўладкавацца было амаль немагчыма. I ўсё ж Кіту зноў пашанцавала: яму дапамаглі ўладкавацца ў фармацэўтычную фірму — спачатку ў аддзел прадукцыі. Вельмі прыдалася тут ягоная тэхнічная адукацыя. (Тым, хто быў філолагам, давялося потым усё ж ісці на чорную працу, бо без дасканалага ведання мовы нічога іншага дасягнуць было немагчыма). Пабачыўшы, як новы работнік спраўляецца з працай, гаспадар праз тры месяцы прапанаваў яму перайсці ў лабараторыю, каб кантраляваць якасць лекаў. Тут найбольш дапамагло тое, што яшчэ ў Віленскім універсітэце Кіту давялося вывучаць фізіку і хімію, якія ён ведаў выдатна. Да таго ж ён два гады правучыўся на медыцынскім факультэце ў Мюнхене.
Так ён стаў працаваць хімікам. Лабараторыя размяшчалася ў суседнім гарадку Нью-Брансвік, таму даводзілася ездзіць туды на аўто. He адразу ён прывык да гэтага, хаця і па сёння многія амерыканцы працуюць на значнай адлегласці ад свайго дома, аўтамабіль для іх робіцца ў нейкай ступені ледзь не родным домам. Напачатку ўражваў і рытм жыцця — вельмі дынамічны, напружаны. Трэба было шмат працаваць на фірме, заваёўваць аўтарытэт у гаспадара. Да новага чалавека заўсёды прыглядаюцца, а Кіту трэба было асвойваць яшчэ і англійскую мову, бо ў гімназіі ён вывучаў французскую, а апошнія гады карыстаўся нямецкай, гэтак жа, як у перадваеннай Польшчы — польскай.
I ўсё ж, нягледзячы на ўсе цяжкасці, на знясільваючую працу, на патрэбу стаць на ногі і зарабляць на жыццё і сям’ю, у сэрцы ён трымаў найперш самае галоўнае — што тут можна зрабіць для беларускай справы?
Адным з першых з пасляваеннай эміграцыі прыехаўшы ў Злучаныя Штаты, Кіт стаў думаць, як памагчы тым, хто ў Германіі чакаў вырашэння свайго лёсу і хто мог яшчэ трапіць у рукі карных савецкіх органаў. Таму ўзяўся даваць выклік у ЗША землякам, тым болей што якраз у 1949 годзе амерыканскі прэзідэнт Трумэн даў дазвол на тое, каб прыняць 200 тысяч эмігрантаў з лагераў перамешчаных асобаў з Германіі, і цяпер патрабавалася адно — не спазніцца, выкарыстаць гэтую магчымасць. Ён стаў пасылаць выклікі, у якіх змяшчаўся ягоны адрас і абяцанне ўзяць на кватэру і ўтрыманне на першым часе. Мала таго — прасіў усіх сваіх знаёмых таксама слаць такія паперы., каб гіамагчы беларусам-эмігрантам. Адным з першых на выклік Кіта прыехаў у Амерыку разам з сям’ёй Пётра Орса. Гэтая сям’я для Кіта і дагэтуль вельмі блізкая і дарагая, яго знаёмства з ёю пачалося ў юначыя гады.
3 усіх чатырох братоў Орсаў ён спачатку пазнаёміўся з Мікалаем, які быў маладзейшы за Барыса на тры гады. Як расказвае Кіт, Мікалай, скончыўшы ветэрынарны інстытут у Варшаве, удзельнічаў у пасяджэнні, якое ў Беластоку аб’явіла аб далучэнні былой Заходняй Беларусі да БССР. Але хутка, аднак, ён быў высланы ў Сібір, у лагер, дзе і знаходзіўся да пачатку вайны. Калі ў 1941 годзе арганізоўвалі армію Андэрса, ён хацеў выкарыстаць гэта, каб выкараскацца адтуль, з сібірскае катаргі, і яго былі запісалі туды. Але перад самым адпраўленнем з цягніка завярнулі назад — маўляў, ён не паляк. I ён у адчаі наклаў на сябе рукі.
Кіт добра ведаў і другога брата, Паўла — у ягоную карчму ў Нягневічах ён заўсёды заходзіў, калі ішоў з Карэлічаў у Любчу да Чатыркі. Трэцяга брата, Аляксандра, ён некалі ўзяў на працу ў Наваградскую беларускую гімназію разам з жонкай Наталляй. А з Пётрам яны сябравалі. Колькі разоў
Кіт бываў у яго ў гасцях, працуючы школьным інспектарам у Баранавічах! Таму, вядома, ён пасылаў выклікі спачатку сябрам па лагеры, па супольнай працы ў Мюнхене: Святаславу Каўшу, Хведару Ільяшэвічу (ён, па дзіўнай выпадковасці, загінуў якраз у той дзень, калі прыйшло запрашэнне), доктару Міколу Шчорсу, святару Лапіцкаму, настаўніку Вадэйку, кампазітару Міколу Шчаглову-Куліковічу... Потым — усім, хто меў у гэтым патрэбу. Ягоная кватэра ў Саут-Рывэры (адрас яе і дасюль добра вядомы ўсім даследчыкам беларускай эміграцыі — Гармэн-авеню, 24) ператварылася ў своеасаблівы гатэль. У ёй жылі і заўсёды мелі ежу і дапамогу па першым часе прыезджыя беларусы. Кіт не чакаў ад іх падзякі. Падзякай і ягонай радасцю было ўжо адно тое, што яго суайчыннікі нарэшце мелі прытулак, атрымлівалі працу і маглі пачынаць новае жыццё, не баючыся пераследаў. Аднак бывала і так, што плацілі не толькі забыццём, але і чорнай няўдзячнасцю. Ды ён стараўся пра гэта не ўзгадваць і не засяроджвацца на благім. Хацеў бачыць у жыцці толькі светлае. Гэта таксама было паратункам у нялёгкім і надта ж няпростым жыцці эмігранта першага пакалення. Акрылялі і першыя поспехі.
У той час Кіт залажыў аддзел «Злучанага Беларуска-Амерыканскага Дапамаговага камітэту» ў Саўт-Рывэры. Пра гэта згадвае ў сваёй кнізе «Беларусы ў ЗША» Вітаўт Кіпель. Сапраўды, сама арганізацыя была зарэгістравана яшчэ ў лістападзе 1948 года ў Олбані, штат Нью-Ёрк, і першым яе старшынёй стаў Іван Ермачэнка. Ермачэнка пры стварэнні гэтай арганізацыі звяртаўся да старажылаў, да прадстаўнікоў той эміграцыі, якая прыехала ў Амерыку альбо да Еіершай сусветнай вайны, альбо ў ваенны час. А яны, асабліва першыя, былі слаба арыентаваныя нацыянальна і не праяўлялі асаблівага жадання працаваць на беларускую ідэю. Аднак камітэт стварыць і зарэгістраваць удалося, што само па сабе было значным крокам дзеля аб’яднання беларускай супольнасці і наладжвання сувязяў з тымі, хто мог дапамагчы хаця б на першым часе. Таму былі створаныя і аддзелы камітэта ў некаторых іншых гарадах — у Нью-Ёрку, Норт-Халівудзе і іншых. Але аддзел камітэта, запачаткаваны Кітам, зрабіў, на думку некаторых даследчыкаў, спраў не менш, чым усе іншыя, разам узятыя. Спачатку сарганізавалі гэты аддзел трое беларусаў (Кіт, ягоная жонка і Чэслаў Найдзюк, які на той час жыў у сям’і Кіта). Склалі пратакол, а далей справа пайшла ўжо як бы сама сабой, хаця патрабавала шмат клопатаў і, зразумела, грошай, бо стваралі гэты аддзел на свае асабістыя складкі. Доказам таго, што гэты аддзел працаваў больш актыўна, чым іншыя, можа служыць хаця б той факт, што пасля доктара Ермачэнкі старшынёй камітэта быў абраны менавіта Барыс Кіт, а пасля