Беларускі народны соннік
Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 127с.
Мінск 1996
ВЦ «Бацькаўшчына» Мінск 1996
ББК 82.3(4Бел) Б 43
УДК 398.7(-826)
Уклядвнне і прадмова Уладзіміра Васілевіча Мастак Ігар Гардяіінак
Б43 Беларускі народны соннік / Укл. і прадм. У. Васілевіча; Маст. I. Гардзіенак. Мн.: Выд. цзнтр «Бацькаўшчына», 1995.— 127 с.
ISBN 985-6026-07-5.
Слрод пвдойнйіі літіратуры, якяя с£ння орыслецці пяттулярнясцхэ ў чытячя, «Ке ларусжі ніродмы елмнц» вылучайцця аўтэятычнлсцю, Гэта омабьггная кяігж, дзв J своешіэ&півай, часамі вечаіянам, чарсўня дзшоснаё форме адбіліся псоалопя, міраль, унўленні і душа белвруса, яго ііімятбяковы влпьп.
Б 39№0000С
ISBN 985-6026-07 ?
ББК 823 (4Бел)
£і Укладянле У. Васілевіч, 199S.
АД СКЛАДАЛЬНІКА
Прадбачу, што, узяўшы ў рухі гэтую кніжку, сёй-той скептычна па моршчыцца: «Ну вось, яшчэ адзін соннік выкапалі! Ц1 мала імі, рознымі, засмечаныя сёння ўсе падземныя пераходы 1 кіёскі?»
Адразу трэба агаяарыцца, што «Беларускі народны соннік* Істатна адроаніваецца ад папярэдніх сумніцельных перадрукаў, прынесеных з усяго свету разам з патокам бульварнай літаратуры, якою захлынуўся ўвесь наіп кнігагандаль. Адрознінаецца ўжо тым, што сабраны ў гэтай кніжцы матэрыял быў у розныя часы запісаны непасрэдна з вуснаў народа — а гэта значыць яж бы з'яўляецца часткаю ягонай творчнсці Як пісаў яшчэ ў мінулым стагоддзі вядомы беларускі фалькларыст М. Я. Нікіфароўскі, «На народных тлумачэннях сноў не адбіліся соннікі маскоўскага рынка» (і сёння гэіа пацвярджаецца япічз ў большай меры).
Збіраўся ж намі гзты соннік па старьіх зтнаграфічных крыніцах — цяжкадаступных працах П. Шзйна, Е. Раманава, М. Нікіфароўскага, Я. Ляцкага, А. Сержпутоўскага, М. Федароўскага, А. Багдатювіча, Ч. Пяткевіча, К. Машынскага, Ф. Вярэнькі, А. Шлюбскага, А. Васілеўскага і быў дапоўнены звесткамі, выяўленымі ў наш час у фальклорных экспедыцыях. (Пад кожмы.м тзкстам пазначана выкарыстаная крыніца, а поўны іх спіс прыведзены ў канцы кніжкі). Многія народныя тлумачэнні сноў, зафіксаваныя ў розных кутках нашага краю, перадаюцца на гатых старонках так, як былі пачутыя ад простых людзей — з зяхаваннем асаблівасцяў мясцовых гаворак
На хаго явычайна разлічаныа соннікі? Будзем шчырымі: вядома ж, у першую чаргу — на наіўнага, даверлівага чалавека, які звярае ўбачанае ў сне з растлумачаным у кнізе, перажываючы і чахаючы, калі абяцанае ў ёй нарэшце спраўдаіцца.
Аднак, вельмі не хацелася б, каб н а р о д н ы соннік успрымаўся гэтак аднабока. Друкуючы яго, мы ставім іншую мэту: азнаёміць чытачоў з малавядомым матэрыялам вуснай творчасці, які, напэўна, можна было б прызнаць самастойным фальклорным жанрам. На наш погляд, тлумачэнні сноў простымі людзьмі цікавыя перш за ўсё не столькі верагодаай лраўдзівасцю сваіх прадказанняў, колькі тым, што тояць у сабе багаты свет народных асацыятыўных уяўленняў. Убачаны ў сне вобраз здаваўся чалавеку нейкім патаемным знакам, які трэба было асэнсанаць, разгадаць; ён мог выклікаць роэныя, часам супрацьлеглыя здагадхі, і таму трактоўкі ўбачанага бывалі шматзначныя, часам вельмі супярэчліныя. Саснёныя карціны здаваліся нейкім іншасказальным аповядам, тлумачзнне якога прыводзіла да развіцця ў чалавеку алегарычнага, метафарычнага светабачання. Вобраэы ўспрымаліся сімваламі, аналагамі пэўных жыццёвых з'яў, здарэнняў. Параўноўваючы народныя расшыфроўкі сноў з песеннай паэзіяй, з лавер'ямі, можла пераканацца, што ва ўсіх выпадках традыцыйная сімволіка акажацца ці вельмі блізкая, ці нават аднолькавая.
...А гаварыць, гаворыць сын з маткаюі — А й відзіў, маці, непраўдзівы сон: Полы разгарнуліся, жамчуг абляцеў, Сталяныя стрэлкі рассыпаліся.
Звалілася шапка з буйнай галавы. — А я табе, сынку, сон разгадаю: Полы разгарнуліся, жамчуг абляцеў — Гэта табе, сынку, убітаму быць, Сталяныя стрэлкі рассыпаліся — Гэта тваім дзеткам сіроткамі быць, Звалілася шапка з буйнай галавы — Гэта тваёй жонцы ўдоўкаю быць...
Абс прыклад з яшчэ адной песні:
Ды сасніў жа Ясенька яочкай сон дзіўны: Здэцца, у вароцейках яблынка цвіла, Ой, цвіла-цвіла — пахілілася, Віннае яблычка адкацілася...
Як устала цешчанька, разгадала сон: — Ды ўжо твае Гаяуленькі жывое няма. Ды ўжо твая Гануленька сына радзіла, Парадаіўшы сына, сама памёрла...
Углядаючыся ў спробы народных разгадак сноў, яшчэ пертыя 1х збіральнікі вылучалі некалькі напрамкаў, па якіх ішла чалавечая думка:
1. Меггшфарычныя тлумачэнні сноў, заснаваныя на пддабенстве ў сутнасйі, на сходнасці ў знешніх прыкметах — калеры, форме (пацеркі — слёаы; града — магіла; рой пчолаў — заяіруха; новая хата — дамавіна; ручнік, палатно — дарога, яблык, яйка — скула; чорнае — на смерць).
2. Тлумачэнні па адваротнасці (бачыць жывога памерлым — доўга жыць будзе; смяешся ў сне — будзеш у сапраўднасці плакаць; мёд — горка будэе).
3. Тлумачэнні па сугучнаеці (смех — снег, вада — бяда, мукй — мўка, гара — гора, яоты — грошы, сыр — сорам).
Тэматыка народнага сонніка была абмежаваная настолькі ж, наколькі геаграфічяа было абмежаванае жыццё 1 бьгт селяніна, кал! за ўвесь свой зямны век ён мог не ад’ехацца далей за мястэчка ці за павятовы цэнтр. Аднак, здаейца, не было рэчы, з'явы, дзеяння на гэтым кутку зямлі, якія б селянін не пабачыў у сне і пры гэтым не зрабіў спробу растлумачыць.
Увесь сабраны ў народным сонніку матэрыял для эручнасці выкарыстання размеркаваны па некалысіх частках Услед за непасрэднымі народнымі ўяўлеянямі пра сон ідуць тэматычныя раздзелы: «Прырода», «Чалавек>, «Дзеянні», «Хата», «Стравы», «Адзенне, абутак, аздабленні», «Жывёлы* (млекакормячыя; птушкі; рыбы, паўзуны, аеммаводныя; насакамыя), «Раслііпч», «Духоўныя прадметы», «Роэнае* Унутры кожнага раздзелв творы размяпгчаюцца паводле алфавітнага прынцыпу. Аднолькавыя тлумачэнні пазначаны ў тэксце як варыянты.
Думаецца, шта чьггач з цікавасцю і карысцю для сябе азнаёміцца э невядомымі старонкамі нуснай творчасці нашага народа. I — хто ведае — можа, сапрвўды, сабраныя ў хніжцы прадказанні нашых продкаў у нечым эбываюцца?
Адпраўляючыся спаць, мы жадаем адэін аднаму добрае ночы. Няхай жа 1 Цябе, чытач, абмінае ўеё ліхое 1 ў жыцці, 1 ў Тваіх снах. Няхай сняцца Табе толькі светлыя смы!
Уладзімір Васілевіч
АГУЛЬНЫЯ ПАВЕР’І
Агульныя правілы для тых, хто хоча праўдзівыя сны сніць.
1. Ня есці перад сном мяса, капусты, гароху, бобу і наогул цяжкас стравы.
2. Ня піць гарэлкі, кавы і гарбаты.
3. Перад сном праветрываць хату, каб ыя было ні дыму, ні цяжкага паветра.
4. Перад сном ві з кім не сварыцца і не спрачацца.
5. Ня надта пёпла вакрывацца.
Калі гэтых 5 радаў выпаўніш, ды сон сасніцца пасля паўночы, дык гэта будзе праўдзіва прарочы сон!
Васілеўскі, с. 7.
Сон, як кажуць простыя людзі, можна нагнаць абнясеннем вакол дома пяску з магілы самазабойцы і высыпаннем яго э заходняга боку; аднак, хто і тады не спіць, ужо не засне, і сродак гэты не будзе дзейсны.
Шейн, III, с. 485.
Каб бачыць жаданыя сны, трэба класці пад падушку на ноч прадмсты, якія выкарыстоўваюцца для расчэсвання валасоў: грабявец і шчотку.
Нйкйфоровскйй. Матермалы, с. 133.
Калі лажышся спаць на ноным месцы, трэба палажыць вянок пад галаву — сасніцца жаніх (Смаргонскі р-н).
АІМЭФ, ф. 8, ноп. 90, спр. 248.
Акрамя тлумачэння, на што варожаць сны, некаторыя намагаюцца выклікаць добрыя сны праз т. зв. «закляцці на сон». Перад сном кладуць пад падушку металічны прадмет, галоўяым чынам ключ, а дзяўчаты — вянок ці пярсцёнак, і гавораць закляцце: «Аддам, прадам, найду, куплю, пацяраю»,— і робяць гэта толькі з чацвярга на пятніцу (_) Затым, каб штосьці энайсці ў сне: калі не ключ, які прадказвае вялікае шчасце, то шмат хоць якога жалеза. Згубіць штосьці ў такім сне нядобра, але страта шапкі і ключа абяцае вялікае няшчасце.
Pietkiewicz, s 84.
Падперазаўшыся няможна спаць, бо можа падкаснуцца нячыстая сіла.
Як лажысся спаць, то перш усяго распусці ў сарочцы каўнер, a то ліхі будзе ўсё цікаваць. каб як пад'юдзіць павесіцца.
Серж., с. 118.
Калі чалавеку не спіцца ад знешняга шуму і гукаў розных жывёл (сабачага брэху, мычання кароў, кудахтання кур і г. д.), тады трэба адразу перавярнуць падушку другім бокам, ці тое, што ляжыць пад галавою, або перамясціць яго.
Як вядома, спаннё нічком паказвае на недаўгавечнасць такога чалавека, асабліва дзіцяці. Алс і спаннё на правым баку, само па сабе здаровае, нязручна тым, што тут можна прыціскаць анёла-ахоўніка, які звычайна стаіць ля чалавека з правага боку. Вельмі небяспечна спаць з адкрытым ротам, праз які ўнутр спячага могуць увайсці бесы, наводзіць дурныя сны, мучыць яго.
Калі ўсе людзі заснуць, начны анёл абыходзіць і лічыць спячых. Спыняючыся перад распранутымі, ён гаворыцы «Ета — чалавек!», а праходзячы паўз нераспранутых гаворыць: «Ета — калода!», пры гэтых словах нераспрануты звычайна ўздрыгвае.
Нйк., с. 82.
Вар.: Серж., с. 132—133.
Калі сасніцца благі сон, то, каб ён не спраўдзіўся, трэба стукнуць у сценку і сказаць: «Куды ноч — туды й сон» (Крупскі р-н).
Зап. У. А. Васілевіч.
Любы благі, злавссны сон можна «перавараціць на добры». Для гэтагй трэба адраэу ж, прачнуўшыся, перавараціць на сабе бялізну, пасцель, падушку, накрыўку і, праляжаўшы некаторы час (колькі патрабуецца для паўтору сна ў думках), пакінуць усё ў такім перавернутым выглядзе да наступнага начнога сна.
Нйкйфоровскйй. Матерналы, с. 134.
«Калі кепскі сон прысніцца (каб не спраўдзіўся), то да трэцяга дня не трэба паказуваць таго сну нікому».
Калі нябожчык часта сніцца, то каб больш у сне не прыходзіў, трэба даць жабраку крыху солі
Fed , s 284.
Калі заснуць на пасцслі, куды выпадкова пакладзены абрус, то можна ўбачыць у сне мерцвяка, які будзе мучыць усю ноч.
Нйк., с. 81.
Сон ноччу расказваць нельга.
Сон разгадваць грэх.
На ростанях свайму сну не вер.
Добровольскйй, III, с. 133.
Каб успомніць сон, трэба ўкусіць рог падушкі адразу ж, як прачнешся.
Нйкйфоровсюій. Матерналы, с. 133.
«Кажуць, што як чалавеку сніцца, што дзе далска быў або што рабіў, то гэта такі праўда, што быў і рабіў, бо як чалавек засне, то з яго душа вылезе, то ходзіць усюды і ўсё робіць, а после як назад у цела вернецца, то і чалавек прачхнецца».
Fed., s. 211.
«Як сніцца, што з гары падаеш або з пасцелі, то душа была ў Бога, але Бог паглянуў, што многа грахоў, і назад скіяуў».