• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі народны соннік  Уладзімір Васілевіч

    Беларускі народны соннік

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 127с.
    Мінск 1996
    3.54 МБ
    Романое. Опыт, с. 71.
    Дрэва зялёнае — улюбісся; без лістоў — удаўцом будзеш. Тое ж: сум, журба. Сячы дрэва — памрэ нехта. Дрэвы шумяць — сварка.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 149.
    Дрэва сухое — хваравітасць або — хаўтуры ў блізкіх. Дрэва цвятучае — дужа добра, дадатны вынік тваёй працы. Дрэва цяністае — добра: інтарэсы пойдуць па думцы тваёй; абадранае сухое дрэва — смутак, няўдача.
    Васілеўскі, С. 28, 33.
    Дрэва з пладамі — набыццё маёмасці; дрэва без лісця — ашукаюць цябе; дрэва зялёнае, цвітучае — вясёласць, багацце. Калі хвораму сніцца дрэва — выздара-
    вее, засохшае — хвароба далейшая або смерць; дрэва ў агні — смутак, жалоба. Дрэва рубаць — страта, садзіць — багацце, зламаць — сварка. Дуб — добрае здароўе.
    Васілеўскі, с. 16.
    Дрэва засохнутае ля тваёй будыніны — хаўтуры каго-небудзь з радных або якая непамыснасць.
    Васілеўскі, с. 20.
    Елку, прыбраную цукеркамі (калядную) — шчаслівае жыццё; елачку бедную бачыць, без аніякага ўбранства — нездавальненне, недастатак.
    Васілеўскі, с. 16—17.
    Жолуд бярэш пад дубам — смерць. Ях.сніцца, што жолуд з дуба падаець і ты яго бярэш пад дубам, то — смерць.
    Moszynski. s. 153.
    Журавіны — карысная прыкрасць.
    Васілеўскі, с. 18
    Жыта на ніве зяленае ўбачыш — знатца, ажэніш сына ці дачку выдасі. Таксама: нядобра. Паспелае жыта — добра жыць будзсш. Таксама: на ўраджай. Таксама: ці скула сядзе, ці хвароба злучыцпа. Жыта ў зернях — дабро, к жыццю к добраму; але зернавы хлеб — на слёзы. Азіміну зялёную бачыць — добра, вясёласць табе будзе. Таксама: ета к жыццю к дабрачаму. Таксама: прыбытак. Гл. гарох, проса, жаць.
    Романов. Опыт, с. 71.
    Жыта на ніве — добра: гаспадар багаты будзе.
    ЛяцкйН Матерналы, с. 149.
    Жыта — добра: у дружбы жытка добра.
    Moszytiski, a. 153.
    Жыта ўмалотнае — багацтва, удача, паправа жыцця; жыта недастатак — беднасць, няўдача.
    Васілеўскі, с. 18.
    Жыта бачыцн зялёнае — вельмі добра, прыбытак; спелае — няшчасце ці хвароба.
    Серж., с. 40.
    Рунь бачыць — у гаспадарцы ў жывёла мае быць прыплод.
    Серж., с. 41.
    Калоссе на полі збіраць — ненялікі даход.
    Васілеўскі. с. 20.
    Каноплі, лён браць — слёзы будуць
    Ролаітм. Опьп, с. 71.
    Капусту бачыць — хвароба будзе, — што болей, дак худжай. Качаннё — дрэнна, хвароба будзець.
    Романов. Опьгт, с. 71.
    Кветкі рваць — хваліць будуць. Кветкі на галаве насіць — наб'юць.
    Романоа Опыт, с. 72.
    Кветкі белыя — то плёткі.
    Fai., s. 213.
    Кветкі («цацкі») — плёткі.
    Moszynski, s. 151.
    Кветкі сніць заўжды кепска.
    Серж., с. 40.
    Крапіву есці — добра; халі хвораму яна сніцца, няхай згатуё, як шчаўею — з’есць, бо можа гэтага патрабуе арганізм. Крапівой сцябаць сябе — зробіш тое, аб пгто будзеш шкадаваць.
    Васілеўскі, с. 21.
    Прабірацца скрозь лясны — травяны гушчар, блытацца ў ім — падаць — пераадольваць шматлікія перашкоды, цярпець няўдачы ў дасагненні намечанай мэты. Калі пры гэтым мае месйа — пагоня, то яна не павялічвае перашкод, хоць і не пакідае іх.
    Нйхйфоровстш. Матерналы, с. 138.
    Калі сніцца, што ходзіш па лесе, то будзеш недзе ў бяседзе.
    Fed., 8. 213.
    Лесам густым ісці — будзеш у кампаніі.
    Ваеілеўскі, с. 15.
    Лес зялёны — добра, сухі — ліха.
    Серж., с. 40.
    Ліпавы цвет збіраць — праэябнеш; калі ўжо хварэеш прастудна — выпі гарбаты з ліпавага цвету (арганізм відочна гэтага дапамінаецца).
    Васілеўскі, с. 22.
    Луг зялёны ўбачыш, дак перша пагардуеш, а послі харашо будзе. Таксама: радасць; а пакошаны — журба.
    Романов. Опыт, с. 72.
    Морква — здароўе.
    Васімўскі, с. 24.
    Мядункі сабіраць — удача ў каханні.
    Васілеўскі. с. 24.
    Проса — на слёзы; акрамя таго: скробасць (адзёр) ці воспа на дзецях будзе, ці што. Таксама: прыкрасць ці дзеці памруць. Гл. гарох, жыта.
    Романгм. Опыт, с. 72.
    Сад цвіце — дак дзеўцы жаніх будзе, а хлопцу нявеста. Сад харашо што відаеш: весела будзе. I наадварот: дасада вялікая будзе.
    Романм Опыт, с. 72.
    Траву скошаную ў пакосах бачыць — на смерць. Таксама: вялікая нястача.
    Романпв Опыт, с. 72.
    Траву зялёную бачыць — усякая прыятнасць.
    Шейн. III, с. 341.
    Фасоль белая — добра; шэрая — так сабе.
    Васілеўскі, с. 30.
    Цыбуля зялёная — сорам. Таксама: слёзы.
    Романпв Опыт, с. 72.
    Цыбулю есці або рваць — слёзы: горка будзе.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 149.
    Чарніцы — слёзы.
    Васілеўскі, с. 34.
    Чаромхі кветкі нюхаць — прыемнасць, ажыўленне.
    Васілеўскі, с. 34.
    Чарэшні есці — клопат, неспакойнасць.
    Васілеўскі, с. 34.
    Шчаўе рваць — згода ў сям’і.
    Романов. Опыт, с. 72.
    Яблык чарвівы трымаць — перасцярога перад ашуканствам ці таемнай хваробай. Яблык чарвівы есці — абмылішся ў сваіх надзеях, а мо нат крышку пахварэеш. Яблык здаровы есці — задаволены будзеш з сваіх справаў.
    Васілеўскі, с. 34, 36.
    Яблыкі бачыць — няхай Бог бароня, балячкі будуць. Таксама: слёзы. Таксама: вялікая непрыемнасць. Яблыкі чыстыя — здароўе, а чарвівыя — хвароба.
    Романов. Опыт, с. 72.
    Яблыкі бачыць — нягодна: скулля ці падавісся. Таксама: буйны град.
    Ляцкйй. Матсрмалы, с. 149.
    Бачыць у сне яблыкі ці яйкі — значыць «скулы», чыры.
    Werenko, s. 104.
    «Як сніцца жонке, што яблыка вісіць і ўкрадзеш, то абярэменее.
    Як багата яблык і груш сніцца ў саду, то ето сваі грахі. Як цвіце яблань чы груша ў саду хазяіна, то памрэ непраменна нехта з пары: ці муж, ці жана».
    Moszynski, і. 150.
    Яблынька багата цвітучая — добра; сухая, бязлістная — дрэннае значэнне, недахоп грошаў, бедната, з якой мусім змагацца. Яблыньку садзіць — павялічыцца твая маёмасць; вырваць з зямлі сваімі рукамі — страты з тваёй віны.
    Васілеўскі, с. 36.
    Ягады ўсіх відаў і сартоў прадказваюць слёзы, — чым буйней яны, спялей, тым большыя чакаюць слёзы. Збіраць ягады — падрыхтоўваць такое становішча, якое
    прыводзіць да слёз; есці ягады з большым ці меншым апетытам — плакаць больш ці менш; даваць другім — дэяліць з кім-небудзь плач і слёзы з нагоды ўласнай бяды. Вялікія слёзы чакаюць, калі бачыш у сне: суніцы, маліны, клубніку, агрэст, журавіны і брусніцы; меніпыя па працягласці — чаромхі, смародзіны, чарніцы і арабіны. Ва ўсякім выпадку гэтымі слязьмі не аплакваецца чыянебудзь смерць, ці нанат страта гаспадарчая, а абгаворы, пабоі, лаянка і г. д.
    Нйкйфоровскйй. Матерналы, с. 134—135.
    Ягадамі чорнымі жывіцца — слёэы ад прыкрасці, чырвонымі — слёзы ад радасці.
    Васілеўскі, с. 18, 36.
    Маліны — радасная навіна, спатканне.
    Васілеўскі, с. 23.
    Ягады чырвоныя ўбачыш — нядобра: кароста будзе. Таксама: воспа ў дзяцей будзе. Ягады чорныя — нялоўка, жалоба будзе. Таксама: слёзы. Рабіну ўбачыш, то ўжо паплачаш. Каліну ня вот-та бачыць: слёзы, горка будзе. Агруст (крыжоўнік) — на слёзы. Брусніцы бачыць — слёзы нейкія будуць. Таксама: скулля, каросга. Таксама: гарачка.
    Романов. Опыт, с. 72.
    Ягады чырвоныя — добра: скула прарвець; дзіцё здаровае рсдзіцца. Тое ж: сорам„
    Ляцкйй. Матерналы, с. 149.
    Як ягады чорныя сняцца, або так што іншо чорнае, то надта кепска; кажуць, чарнаценё будзе, плач.
    Як чырвоныя ягады сняцца, то добра — цешыцца будзеш.
    Fed., s. 213.
    «Ягады чорныя — слёзы. Ягады красныя — уўсыпка красная: ці адзёр, ці оспа».
    Moszynski, s. 150
    Ядлоўцавы (ядленцавы) ягады есці — хвораму выздараўленне, здароваму перасцярога.
    Васілеўскі. с. 37.
    ДУХОЎНЫЯ ПРАДМЕТЫ
    Абраз бачыць — крэўны чы знаёмы нехта памрэ. Маліцца перад абразам — смерць выпадае. Сніш, што з абразам ідуць — нябожчык буДзець.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 141.
    Цудоўны абраз — гэта эмена ў жыцці.
    Fed., s. 214
    Абраз — абражлнне: пасварыцца з кім.
    Moszynski, s. 151.
    Анёла бачыць ува сне — нехарашэ, што янгала бачыш; ета дзявал скідаецца янгалам, шчоб ліха якое здзелаць чалавеку.
    Романое. Опыт, с. 58.
    Анёл — хораша, рай убачыш, благадаць.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 141.
    Аняла сніць — добра.
    Серж., с. 39.
    Ахвяру даваць на касцёл ці царкву — даход.
    Васілеўскі, с. 10.
    Багародзіцы маліцца — ўраджай, багацце; цяжарнай тлумачаць, што гэта значыць — дзіцё здаровае будзе.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 141.
    Богу маліцца — нядобра,кажуць. Таксама: дастатак. Перад абразамі маліцца — якая-небудзь смерць будзе. Таксама: тое слава Богу, тое добра. Таксама: дастатак. Цалаваць абразы — радасць. Маліцца з зямнымі паклонамі —
    будзе прапажа ў двары. Маліцца на каленях — выкананне жадання.
    Романов. Опыт, с. 58.
    Богу маліцца — хораша, ураджай; тое ж: паедзеш у чужыну. Маліцца з зямнымі паклонамі — умерці трэба.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 141.
    Маліцца — пацешышся.
    Васілеўскі, с. 23.
    Духоўную музыку пачуць — смутак, людзям набожным — радасць.
    Васілеўскі, с. 16.
    Званы чуць — смерць.
    Шейн, Ш, с. 341.
    Званэ чуць — хутка навіну даведаешся.
    Як чуеш або бачыш званы, то нехта хутка з роду ўмрэ.
    Fed., s. 213.
    Звон чуць — напрасліну хто-небудзь гоня; гаворкі. Таксама' навіны чуць. Звон вялікага звона — вялікія плёткі, малых — дробныя.
    Романов. Опыт, с. 63.
    Bap.: Moszynski, s. 150.
    Крыж несці — цяжкая праца. Нашыйны крыж бачыць, крыж цалаваць — засмучэнне.
    Романм. Опыт, с. 58.
    Крыж бачыць — нябожчык будзе. Да крыжа прыкладацца — нсйкас цярпенне (смутак, пакуты).
    Ляцкйй. Матерналы, с. 141.
    Крыж цалаваць — пасля прыкрасці дабрата. Крыж цяжкі несці на сабе — будзь цярплівы, чакае на цябе горшае жыццё.
    Васілеўскі, с. 21—22.
    Бачыць крыжы, падымаць і насіць іх, а таксама прыстроіцца ля іх для адпачынку — працягла хварэць са смяротным вынікам. Гледзячы па дзеючай асобе, тое ці другое чакае ці таго, хто бачыў сон, ці таго, каго ён
    бачыў у сне. ПавалІць крыж — прысутнічаць на пахаванні.
    Нйкйфоровскйй. Матермалы, с. 138.
    Поп — мець справу з нячыстай сілай.
    Богдановйч, с. 49.
    Ввр.: Pietkiewicz, s. 83; Шейн, III, с. 340; Moszynski, s. 151.
    Архірэя бачыць — бяда будзе.
    РомановОпыт, с. 58.
    Манаха бачыць — падман.
    Романое. Опыт, с. 58.
    Свяшчэнніка бачыць — кажуць, дыявал прыходзіў. Таксама: вецер будзець. Таксама: на дабрабыт.
    Романов. Опыт, с. 61.
    Ксяндза — няхората: чорт прыбярэцца ў аблічча ксяндзоўскае і прыйдзе.
    Свяшчэнніка бачыць — нядобра. Альбо хвароба, альбо смерць. Гэта ўжо спраўдзоная рэч. Чорт за (у вобразе) свяшчэнніка да цябе выбіраецца.
    Ляцкйй Матерлалы, с. 142.
    Bap.: Fed., s. 213.
    Манаха, а ў асаблівасці архірэя — значыць атрымаць хваробу.
    Шейн, 111, с. 340.
    Мніх (законнік) — адзіноцтва, спакой.
    Васілеўскі, С. 24.