• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі народны соннік  Уладзімір Васілевіч

    Беларускі народны соннік

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 127с.
    Мінск 1996
    3.54 МБ
    Васілеўскі, с. 30.
    Удавіцца — няўдача (калі шыя чымсь была моцна націснута пад час сну, тады сон няважны).
    Васілеўскі, с. 30.
    Ударыць каго да крыві — прыб’ецца родны; беа крыві — чужак ці знаёмы.
    Васілеўскі, с. 30.
    Укалоцца ружай — непамыснасць у каханні; укалоцца калючым дротам, іголкай, нажычкамі і г. д. — непамыснасці ў працы штодэённага жыцця.
    Васілеўскі, с. 30.
    Укалоцца шпількаю — малая прыкрасць праз кабету.
    Васілеўскі, с. 35.
    Калі ў сне быццам то ўсерашся — разбагацееш.
    Pietkiewicz, s. 84.
    Успамінаць даўнейшасць ува сне — спаткаеш прыяцеля.
    Васілеўскі, с. 15.
    Ухапіцца за брытву — паважная небяспека.
    Ваалеўскі, с. 30.
    Фарбаваць у белы колер — хваліць; у чорны — абгаворваць; у чырвоны — крэўнага прымаць будзеш.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 144.
    Фарбаваць што ў сне — кваліць будзеш каго-небудзь.
    Романол Опыт, с. 62.
    Пафарбаваным быць на чорна — непамыснасці, смутак; на светла — вясёлыя колеры — радасць, добра.
    Фарбан чорнай абмазацца — смутак; чырвонай — радасць; белай — выйграеш на судзе (калі судзішся), нявіннасць, пацеха.
    Васілеўскі, с. 30. 31.
    Хавацца — прычэпіцца нялюбы чалавек.
    Васілеўскі, с. 31.
    Хадзіць па балоце — непамыснасць; па чыстай вадзе — радасць.
    Васілеўскі, с. 31.
    Хадзіць па хаце і не выйсці — вялікае гора; а калі выйдзеш — ацятнешся на жысць.
    Романов. Опьп, с. 63.
    Хадзіць па хаце — па незнаёмай, так што трудна выйсці — яяхораша: у смутку будзеш, а выйдзеш — бяды збавішся.
    Ляцкші. Матермалы, с. 145.
    Хваліцца — страціш на сваёй славе.
    Васілеўскі, с. 31.
    Хіляцца на бакі — няўдача, аслабленне.
    ВасЬігўскі, с. 31.
    Хлябаць тарапліва страву — праз зайздрасць сабе пашкодзіш.
    Васілеўскі, с. 31.
    Цалавацца — атрымаеш знявагу. Таксама: спатканне.
    Романов. Опыт, с. 63.
    Цалавацца — дружба, бяседа. Тое ж: падзярэшся з кім-небудзь.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 145.
    Цалавацца ў сне — на хваробу (Смаргонскі р-н), АІМЭФ, ф. 8, вып. 90. спр. 248.
    Цалаваць ладную дзяўчыну — спаткаешся з фальшам.
    Васілеўскі, с. 22.
    Цалавацца з жывым чалавекам — задавальненне, эгода; з нябожчыкам — чакай смутку.
    Васіхгўскі, с. 32.
    Цалавацца — нядобра: хтось хоча ашукаць ці зрабіць што-небудзь ліхое.
    Серж. с. 42.
    Ціснуцца праз натоўп — адзначышся. Ціснуцца праз вузкія дзверы — важная перашкода.
    Васілеўскі, с. 32.
    Цэліць у што-небудзь — дарога будзе. Тое ж: труды: сваты.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 145.
    Цэліцца з аружжа — заахвоцішся да аднаго інтарэсу, але выпаўненне будзе залежаць ад твайго спрыту.
    Васілеўскі, с. 33.
    Цягнуць ваду са студні новым вядром — значэнне добрае; старым пашчапаным — няўдачы, у якіх сам вінаваты будзеш.
    Васілеўскі, f. 33.
    Цягнуць воз самому — страціш каня.
    Васілеўскі, с. 33.
    Чакаць кары — папраў сваё сумленне.
    Васілеўскі, с 34.
    Цярпець прыкрасць — пацешышся пасля клопату.
    Васілеўскі, с. 33.
    Часаць галаву і вычэсваць вошай — грошы будуць (гл. вошы).
    Ляцкйй. Матерналы, с. 145.
    Чурацца — забяспечышся ад непатрэбных клопатаў. Чурацца свайго — будзеш стратны праз абмылку.
    Васілеўскі, с. 34.
    Чуць музыку — у каго чуў, дак і пачуеш там хаўтуры. Таксама: чорт прыходзіў к табе. Таксама: новасці пачуеш. Брэх чуць — непрыемная размова. Спеў чуць — плакаць будзеш (параўн. спяваць). Мужчынскі спеў — задавальнснне, жаночы — незадаволенасць. Стрэл пачуць — пісьмо будзе. Чуць стогн — засмучэнне.
    Романов. Опыт, с. 63.
    Чуць музыку ці спевы — наогул добра. Царкоўны спеў чуць ці звон — к хаўтурам. Слухаць спевы птуіпак — добрыя весткі; кукаванне — дурныя, а карканне варон — смерць.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 144—145.
    Чыніць боты ці вопратку — рыхтуйся ў падарожжа.
    Васілеўскі, с. 35.
    Чырванець — цябе будуць стыдзіць.
    Васілеўскі, с. 35.
    Чысціць волратку — збірайся сам у госці.
    Васілеўскі, с. 35.
    Чытаць у сне — добрая навіна.
    Романов. Опыт, с. 63.
    Вар.: Васілгўскі, с. 18, 35.
    Чыхаць — добрая неспадзяваная навіна.
    Васілеўскі, с. 35.
    Літары складаць (слябізаваць) — карысць атрымаеш з пачатае працы.
    Васілеўскі, с. 22.
    Шаптацца з кім — пачуеш сакрэтную навіну.
    Васілеўскі, с. 35.
    Штурхацца — спаткаешся з непрыемнасцю.
    Васілеўскі, с. 36.
    Шукаць што-небудзь і знайсці — выкананне жадання, а шукаць і не знайсці — нягодна; аб чом думаеш — не збудзецца. Шукаць скарб — нядобра: у лясу заблудзішся.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 143.
    Шыць у сне — клопаты. Таксама: плёткі.
    Романов. Опыт, с. 63.
    Шыць у сне — да шлюбу налсжыць. Тое ж: плёткі (гл. ткаць).
    Ляцкый Матермалы, с. 145.
    Яднацца з ворагам — знак добры.
    Васілеўскі, с. 16.
    ХАТА, ГАСПАДАРКА, ПРЫЛАДЫ ПРАЦЫ
    Азярод запоўнены — багацтва, пусты — беднасць.
    Васілеўскі, с. 9.
    Акно расчыненае бачыць — падарунак будзе; прыбытак.
    Романоа. Опыт, с. 67.
    Акно з пабітымі шыбамі — страты, бсднасць; з чыстымі і цэлымі — шчасце, жыццё.
    Васілеўскі, с. 12.
    Анучы чыстыя сушыць — прыемнае падарожжа, брудныя — прыкрасці ў дарозе.
    Васілеўскі, с. 10.
    Астрог бачыць — сум і журба будзе.
    Романлв. Опыт, с. 67.
    Астрог бачыць — няволя чакае. У вастрог пападзеш.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 147.
    Барану бачыць — гаворкі злыя, каюць, будуць.
    Романов. Опыт, с. 66.
    Барану правіць — добра; з бараны вывальваюцца зубы — страты ў гаспадарцы.
    Васілеўскі, с. 11.
    Бізун бачыць — пагроза, будэь асцярожны.
    ВасЬіеўскі, с. 11.
    Брама, праз яе выходзіць — падарожжа.
    Васілеўскі, с. 11.
    Будынак новы аглядаць — перамена; будаваць — будзе нябожчык. Гл. дом.
    Васіл^ўскі, с. 25.
    Бутэлька пустая — дрэнна, смутак; бутэлька, поўная гарэлкі — даход, барышы.
    Васілеўскі, с. 11.
    Бярвення часаць — добра, пачатак добрага інтарэсу.
    Бервяно ўчатырох несці — хаўтуры.
    Васілеўскі, с. 12.
    Вагу бачыць — справядлівасць, суд.
    Бдсілеўскі, с. 12.
    Венік ламаць — разаб’еш еднасць.
    Васілеўскі, с. 22.
    Галень (дзяркач) у руцэ трымаць — мала пацехі, ім падмятаць — мала дабраты.
    Васілеўскі, с. 13.
    «Верацяно бачыць — сплёткі бываюць, нехта круціць кала цябе».
    Романм. Опыт, с. 66.
    Верацяно круціць — нячысты кала цябе ходзіць. Bopar падсцерагае.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 147.
    Верацяно вярцець — навіны, абмова.
    Васімўскі, с. 12.
    Вёску абкурываць зёлкамі — эпідэмія, хваробы.
    Васілеўскі, с. 16.
    Воз бачыць — да смерці роднага.
    Романов. Опыт, с. 67.
    Воз бачыць — дарога чакаецца.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 147.
    Вугалле гаручае — багацце; халоднае — беднасць.
    Васілеўскі, с. 13.
    Вулей без пчол — страта, смутак; з пчоламі — даход, радасць.
    Васілеўскі, с. 13.
    Калі ўва сне пачуеш выстрал — будзе якаясь чутка.
    Pietkiewicz, s 83
    Выстралы чуць — неспадзяваная вестка, навіны.
    Васілеўскі, с. 13.
    Вядро пустое — смутак, поўнае — радасцв, дасгатак.
    Васілеўскі, с. 13.
    Вязьмом вязаць сноп — даходны інтарэс.
    Васілеўскі, с. 13.
    Вяроўхі віць — падарожжа.
    Васілеўскі, с. 13.
    Вяслом грабсці — падарожжа.
    Васілеўскі, с. 13.
    Вятрак бачыць — дрэнна, кажуць старыя бабы. Таксама: языкамі мелюць пра цябе. Гл. малоць.
    Романпв. Onur, с. 66.
    Галле збіраць і ў мейсца лучыць — будзеш мець важнае здарэнне.
    Васілеўскі, с. 13.
    Гаршкі бачыць — пусты занятак.
    Гладыш — навіны пустыя.
    Романов. Опыт, с. 66, 67.
    Гаспадарку аглядаць — прыгатоўся к страце.
    Васілеўскі, с. 9.
    Гной возіш па полю — смерць; разлучыцца чалавск з жонкаю.
    Moszynski, s. 150.
    Гной вазіць, бачыць, як другія возяць — будзеш на хаўтурах ці пачуеш аб хаўтурах.
    Васілеўскі. с. 12, 14.
    Грады бачыць у сне ці капаць іх — значыць, што чалавек, які сасніў іх, ці хтосьці з яго сваякоў памруць.
    Романов, 8, с. 306.
    Рабіць грады ў агародзе — на смерць, кажуць: хто закідае — памрэ. Грады, бач — могілкі.
    Романов. Опыт, с. 61.
    Рабіць грады — к смерці, магілу будуць капаць; сані, воз — дарога чакае; лавы — госці будуць; стол — нябожчык будзе ляжаць; плот — дзяліцца будзеш.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 143.
    Як убачыш у сне, як на агародзе суседка дзелаіць лапатай барозны, перакопваець зямлю — значыць, яна захварэець і памрэць. Раллю сніць — якоесь няшчасце ў гаспадарцы (Шумілінскі р-н). Зап. У. А. Васілевіч.
    АІМЭФ, ф. 8, ноп. 89, спр. 243, сш. 1, № 49.
    Граніцу калком абазначаць — зямельная справа (купля ці прадажа).
    Васілеўсхі, с. 21.
    Бачыць ці лічыць фальшывыя грошы — хвароба.
    Werenko, s. 104.
    Грошы атрымліваць — не атрымліваць.
    Шейн, III, с. 340
    Грошы губляць ува сне — асцерагайся стратаў.
    Васілеўскі, с. 15.
    Грошы абяцаць каму — непатрэбна страцішся.
    Васілеўскі, с. 28.
    Грошы хаваць — бач, каб цябе не абакралі.
    Васілеўскі, с. 31.
    Грошы шкляныя мець — будзеш ашуканы.
    Васілеўскі, с. 35.
    Манета залатая — павага, слава, багацце; сярэбраная — задавальненне з перамен ці з падарожжа; медзяная — удача ў каханні.
    Васілеўскі, с. 23.
    Медзь і медныя грошы — плакаць будзеш. Таксама: не дужа добра. Таксама: гора.
    Романлв. Опыт, с. 57.
    Медзь — балесць, няшчасце.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 140.
    Бачыць медныя грошы, а таксама і залатыя, паказвае на эусім адваротнае. Пры гэтым: прымаць іх, лічыць і хаваць — значыць прыцягнуць да сябе непрыемнасць з-за ўласнай памылкі, асабістых паводзін; але аддаваць тыя ж грошы — атрымаць непрыемнасць збоку, без асабістага ўдзелу. Кідаць грашамі ці рэчамі ў каго-небудзь — сваёю непрыемнасцю ствараць чужую,
    Нйкйфоргмскйй Матерналы, с. 134.
    Калі сняцца медныя грошы, то будзеш маць пячаль.
    Pietkiewicz, s. 83.
    Грошы аблічаць — выдатак.
    Васілеўскі, с. 14
    Серабро і сярэбраныя грошы — плакаць. Таксама: падман, задавальненне.
    Романов. Опыт, с. 57.
    Бачыць серабро — радавацца. Чым буйней сярэбраныя грошы і рэчы, тым болыпая чакае радасць таму, хто бачыць сон. Ва ўсякім выпадку радасць гэтая куды слабейшая, чым радасць ад чыстай вады, і да таго ж — непрацяглая і аднабаковая.
    Нйкйфоровскйй. Матерналы, с. 134.
    Серабро — лаянка, сварка; тое ж: прыбытак, радасць.
    Ляцкшь Матсрналы, с. 141.
    Горад бачыць — на хваробу. Таксама: у Кіеў пойдзеш Богу маліцца.
    Романое. Опыт, с. 66.
    Далатом рабіць — лепшае жыццё.
    Васілеўскі, с. 15.
    Дзверы палаючыя бачыць жанатаму — жонка памрэ. Адчыняць дзверы і не адчыніць — невыкананне жадання.
    Романов. Опьп, с. 67
    Дзверы зачыненыя — няўдача, адчыненыя — даб’ешся лепшага.
    Васіяеўскі, с. 15.
    Дом новы ўбачыш, дак во — можа захварэеш, a то шчэ й умрэш. Таксама: на смерць. Дом будаваць — будзеш мярцвец, пастроіш дамавіну, труну.