• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі народны соннік  Уладзімір Васілевіч

    Беларускі народны соннік

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 127с.
    Мінск 1996
    3.54 МБ
    Васіпеўскі, с. 25.
    Паліцыю бачыць — у дзела пападзесся.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 142.
    Паліцыя — здарэнне, неспакой.
    Васілеўскі, с. 25.
    Калі сніцца, што хтось памёр, то ён будзе жыць яшчэ доўга.
    Piettdewici, s. 84.
    Памёршыя вельмі часта з’яўляюцца ў сне жывым і папярэджваюць іх пра набліжэнне смерці.
    Демйдмйч, с. 137.
    Калі бачыш у сне даўно памёршых бацькоў ці кагонебудзь з продкаў, то гэта прадказвае смерць. «Гэта яны прыходэяць, кажуць сяляне, каб азнайміць (папярэдзіць), што скора смерць прыдзе, значыцца, каб прыгатаваўся чалавек».
    Ляцкйй. Болезнь, с. 39.
    Калі хто з памершых сваякоў з’явіцца ў сне перад тым, як пройдзе 40 дзён пасля смерці, то гэты сон тлумачыцца, як душа нябожчыка пакутуе і нагадвае жывым пра малітву за памёршых.
    Ляцкйй. Болезнь, с. 39.
    Пахаванне — будзе вяселле.
    Богдановйч, с. 49.
    Вар.: Шейн, III, с. 340
    Ува сне на похаранах, то па праўдзі на вяселлі.
    Pietkiewicz, s. 83.
    Пахаванне бачыць — хаўтуры і будуць.
    Романм. Опыт, с. 60.
    Хаўтуры — непрыемнасць, хаўтурныя песні чуць або пяяць — смутак, страты блізкіх родных або знаёмых.
    Васіяеўскі, с. 31.
    Пісьмо атрымаць — навіна смутная ці вясёлая залежна ад колеру канверта ці зместу.
    Васілеўскі, с. 26.
    Любы плач і гора ў сне абарочваюцца радасцю наяве. Слёзны плач прыносіць слёзную радасць, калі толькі ён не быў вынікам бойкі. I наадварот: радасць і смех у сне прадказваюць гора і смутак наяве.
    Нйкйфоровскйй. Матермалы, с. 136.
    Пякотка — хваравітасць.
    Васілеўскі, с. 26.
    П’янага бачыць каго-небудзь — пачуеш пра яго хваробу ці смерць. П’яным быць — хвароба. Таксама: дурны ўчынак.
    Ромдное. Опыт, с. 60.
    П’янага бачыць каго-небудзь — хораша, а п’яным быць — балесць. Гарэлку як п’еш — кала бяды ходзіш, а як уп’есся — бяду схапіш.
    Ляцкйй Матерналы, с. 142.
    ІГяным быць — вясёлая навіна.
    Васілеўскі, с. 26.
    Любое ап’яненне ці толькі піццё гарэлкі, піва і бражкі паказвае на надыход лёгкай хваробы, якая кране таго, хто піў ці быў п'яны. Калі захмялелы чалавек падаў ці надта хістаўся, то яго хвароба будзе працяглая. Бойка п’яных, а таксама лаянка іх часта нічога не значыць, паколькі яны «адбіваюць» хваробу ад сябе.
    Нйкйфоровскйй. Матерналы, с. 138—139.
    Радасць адчуваць — пацешышся. Радавацца надмерна — смутак.
    Васілеўскі, с. 26—27.
    Раненым сябе бачыць — засмучэнне (гл. хворы).
    Романов. Опыт, с. 60.
    Раненым сябе бачыць — крыўда ад блізкіх.
    Васілеўскі, с. 26.
    Рукі чыстыя бачыць — слабоднасць; нячыстыя — да цяжкай працы.
    Раманпа. Опыт, с. 61.
    Рукі чыстыя — добра, бяседа, прыбытак, а нячыстыя — крадзёж, зладзейства; вялікія — добра, прыбытак.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 142.
    Калі сніцца, што руку адцяў, то нехта заработак адбярэ.
    Fed., s. 215.
    Рукі бачыць — вялікая праца.
    Серж., с. 41.
    Салдата сніць — пасварыцца з кім-небудзь.
    Серж., с. 41.
    Бачыць у сне самазабойцу — добра, бачыць яго шчаслівым — значыць да пэўнай ступені прымірыцца з ім і супакоіцца адносна яго замагільнага стану.
    Жмвав старнна, 1894, нып. II, с. 205.
    Вар.: Добровольскйй. Слопарь, с. 989.
    Сварку бачыць — мабуць харошае будзе што.
    Романм. Опыт, с. 61.
    Сварку бачыць — сварка, бітва.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 142.
    Свякроў бачыць плачучы — радасць, смеючыся — смутак (сон гэты не ўсім аднолькава праўдзіць).
    Васілеўскі, с. 29.
    Сірата — спачувай блізкаму ў бядзе і недастатках.
    Васілёўскі, с. 28.
    Скрыпка іграе — непрыятны слух.
    MoszyA&Id, s. 152.
    КалІ сніцца скула або іншая балячка — дастанеш гасцінца.
    Pietkiewicz, s. 83.
    Сляпым быць — абмылішся; сляпога вадзіць — паслухмянасць і ўдзячнаець.
    Васіл£ўскіг с. 28.
    Смех ціхі пачуць — хітрасць; смех іранічны (насмешка) — абгавор.
    Васілгўскі, с. 28.
    Смяротнага бачыць — твай блізкі хварэе, а табе непамыснасць.
    Васілеўскі, с. 28.
    Смерць з касой — небяспека.
    Васілеўекі, с. 29.
    Спрэчку, крык і лаянку ў сне можна разглядаць і ў добрым і ў нядобрым сэнсах, гледзячы па тым, з кім чалавек меў справу. Напрыклад, спрэчка з мужчынам, дзецьмі, сварка і крык на іх не такія дабраттюрныя, як тое ж у адносінах да жанчыны. Цалкам нядобра крычаць і сварыцца на свойскую жывёлу.
    Нйкйфоровскйа Мятермалы, с. 136.
    Старэнькага бачыць — нечаканая дапамога, грошы. Кажуць, што гэта дамавы прыходзіў.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 143.
    Страхаў бачыць — якоесь будзе няшчасце ці прыпадак.
    Серж., с. 41.
    Сям'ю кінуць — перамена, прыкрасцы
    Васілеўскі, с. 29.
    Тапельца бачыць — да страты. Гл. мярцвяк.
    Рпмднов. Опыт, с. 61.
    Тапелец — благое надвор’е.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 143.
    Таргоўлю злажыць — ажывіцца жыццё, перамена к лепшаму.
    Васілеўскі, с. 29.
    Удушлівым стацца — хвароба (калі не занадта быў накрыты сплючы). Учаднець — неспадзяваная небяспека.
    Васілеўскі, с. 30.
    Фальшывага чаланека ў хату прыняць — будзеш ашуканым.
    Васілеўскі, с. 30.
    Фанабэрыстым быць — пакарышся перад ніжэйшым або бяднейшым ад цябе.
    Васілеўскі, с. 31.
    Фігу даць — заслужаная непрыемнасць.
    Васілеўскі, с. 31.
    Флірт — энасмасць.
    Васіяеўскі, с. 30.
    Фурманам быць — паедзеш; фурманку нанімаць — сабярыса ў падарожжу.
    Васілеўскі, с. 30.
    Характар змяніць — жанімства або цяжкая хвароба.
    Васілеўскі, с. 31.
    Хворым кагосьці бачыць — ета на здароўе. Хворым сябе бачыць — і будзеш хварэць. Таксама: абгаворваюць цябе людзі.
    Романов. Опыт, с. 59.
    Хварэць — сцеражыся, каб не захварэў праўдзіва.
    Васімўскі, с. 31.
    Хворым быць — дзеля хворага — выздаравець, a здароваму — захварэць.
    Серж., с. 42.
    Хлопчыка бачыць — непрыемнасць. Гл. дзіця.
    Романов. Опыт, с. 59.
    Хрыпка — цяжкія клапатлівыя справы.
    Ваеілеўскі, с. 32.
    Худым быць — жыццё пагоршае.
    Васілеўскі, с. 32.
    Цара бачыць — ксспадзяванасць. Таксама: радасць.
    Романов. Опыт, с. 61.
    Вар.: Ляцкйі Матермалы, с. 143.
    Цыгана бачыць — ліхаманкай захварэеш. Таксама: абманюць.
    Романов. Опыт, с. 61.
    Цыган — падман (гл. жыд).
    Ляцюш. Матерналы, с. 143.
    Цыганы — хітрасць, будзь асцярожны э чужынцам.
    Васіяеўскі, с. 32.
    Цыгана бачыць — хтось ашукае.
    Серж., с. 42.
    Цыганка чорна — смерць.
    MosiyAski, з. 150.
    Цымбалы падстрайваць — наладэіцца жыццё; пачуць ігранне на цымбалах — прыемная навіна.
    Васілеўскі, с. 32.
    Цягнік, бягучы па рэйках,— ад цябе твой ад’едзе з дому; цягнік збліжаецца да цябе — чакай гасцей або навіну.
    Васілеўскі, с. 33.
    Бачыць у сне чалавека (свайго ці чужога) у кветках — той памрэць (Шумілінскі рцн).
    АЗМЭФ, ф. 8, воп. 89, спр. 240, сш. 1, № 46. Зап. У. А. Васілевіч.
    Чарадой стаяць за хлебам — будзе недахват у ядзе; за сенам — не хопіць корму дзеля жывёлы.
    Васілеўскі, с. 34.
    Чарніла рааліць — зробіш прыкрую абмылку.
    Васілеўскі, с. 34.
    Чыноўнік (урадовец) прыйдзе да цябе ў чорнай вопратцы з партфелем — чакай выдатку; ён жа ў светлай вопратцы — радасная наніна абю спадак.
    Васілеўскі, с. 34—35.
    Шпіталь, у ім быць — падмога.
    Васілеўскі, с. 35.
    Шустрым стацца — палепшацца варункі жыцця.
    Васілеўскі, с. 36.
    Шыю сваю схуднелую ўбачыць — папрацуеш паважна галавой.
    Васілеўскі, с. 36.
    ДЗЕЯННІ
    Абамлець — прыкрая навіна.
    Васіл£ўскі, с. 9.
    Абдзіраць кару з дрэва — даведаешся аб праўдзе.
    Васілеўскі, с. 9.
    Абдзіраць скуру з авечкі — нявіннага скрыўдзіш.
    Васілеўскі, с. 9.
    Гл. авечка.
    Абкалоцца цярністаю * раслінкаю — спаткаешся з перашкодамі і ўшчыплівасцю.
    Васілеўскі, с. 33.
    Абмераць зямлю пад новы будынак — дрэнны знак; пад сад ці гарод — шчасце.
    Васілеўскі, с. 9.
    Абувацца ў старое абуванне —падарожжа, новае абуванне — незнасмае падарожжа.
    Васілеўскі, с. 9.
    Адрэзаць ува сне сабе руку — памрэ хто, або ад’едзе; калі балела пры гэтым рука — блізкі, а калі не — дык памрэ або ад’едзе хтось далёкі.
    Васілеўскі, с. 9.
    Адходзіць у дарогу, плачучы — будзеш весяліцца. Гл. плакаць.
    Васілеўскі, с. 9.
    Апранаць каго-небудзь у белую адзежу — хваліць; у
    чорную — нябожчык будзе. Апранацца ў белую адзежу — хораша, а ў чорную — людзі чэрнюць.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 144.
    Араць, баразну весці — гэта на смерць.
    Романов. Опыт, с. 62.
    Араць — нядобра. Непрысмнасці. Труды.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 144.
    Араць — будзе якоесь цяжкае дзела ці турбавацца.
    Серж., с. 39.
    Ашукаць каго — бач, каб сам не быў ашуканы.
    Васілеўскі, с. 10.
    Бажыцца — будзеш сведкай.
    Васілеўскі, с. 10.
    Бараніцца — клопат.
    Васілеўскі, с. 10.
    Бегці — прыдзецца завіхацца каля дзела.
    Серж., с. 39.
    Біць каго — нядобра: прыб’ецца чалавек, ругацца будзя і ўрэду дзелаць. Таксама: памірышся са злоснікамі.
    Ромднов. Опыт, с. 61.
    Як сніцца, што кагось б’еш, то нехта знакомы прыб’ецца.
    Pietkiewicz, s. 212.
    Bap.: Fed., s. 212.
    Любая бойка ў сне прадказвае чый-небудэь прыезд у дом, госця. Простая бойка — прыезд хоць і дарагога госця, але не сваяка, у той час калі крывавая бойка заўсёды паказвае на прыбыццё госця з крэўных сваякоў. Узаемная і працяглая бойка паказвае на адначасовае прыбыццё двух і болей гасцей; перанясенне простых і крывавых пабояў ад каго-небудэь — прыбыццё нежаданага госця. Удары пры падзенні, брыканне каня, баданне кароў, да крыві ці без яе паказваюць на прыбыццё госця з нядобрымі намерамі, безадносна — будзе гэта родны ці чужы чалавек. Але бачыць бойку беэ асабістага ўдзелу ў ёй — нечакана апынуцца госцем сваяка ці чужога, a
    таксама прынць пачастунак, напр., у карчме. Бойка жывёл служыць, так сказаць, аддаленым водгаласам чалавечай бойкі і часга паказвае на прыблуднасць да чужога статку ці прыбыцце чужога, незнаёмага чалавека.
    Нйкйфоровскйй. Матермалы, с. 135.
    Вар.: Ляцкйй. Маіерналы, с. 143; Шейн, 111, с. 339; Серж., с. 39; Васілеўскі, с. 11.
    Біць жонку — вялікая прыкрасць або хто-небудзь прыб’ецца.
    Васілеўскі, с. 18.
    Біцца жалезам — пачуешся моцным.
    Васілеўскі, с. 18.
    Блудзіш у сне і выйдзеш, то выйдзеш з бяды, a не — то чакае бяда, турма (Смаргонскі р-н).
    АІМЭФ, ф. 8, ноп. 90, спр. 248.
    Заблукаць у лесе — перашкода. Гл. лес
    Романов. Опыт, с. 61.
    Заблудзіць у доме — клопат; у лесе — цяжкае дзела. Серж., с. 40.
    Будаваць новую хату — часам хаўтуры блізкіх, некаторым добрая змена жыцця.
    Васімўскі, с. 11.
    Буяніць — неспакой з суседзямі.
    Васілеўскі, с. 11.
    Важыць хлеб — прыбытак; абраза — крэўны памрэ, а тое ж кажуць, гпто нехта павесіцца. Таксама: дождж пойдзе,
    Ляцкйй. Матермалы, с. 143.
    Валіцца з гары ўніз -— няўдача.