• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі народны соннік  Уладзімір Васілевіч

    Беларускі народны соннік

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 127с.
    Мінск 1996
    3.54 МБ
    Романов. Опыт, с. 59.
    Bapj Fed., s. 213.
    Дзіця — хвароба, дзіця, клопаты. Няньчыся з хваробай, як з малым дзіцем.
    Ляцюій. Матерналы, с. 142.
    Дзіця — плёткі.
    Moszynski, s. 150.
    Дзіця — няшчасце, пахаванне.
    Tyszkiewicz, s. 409.
    Дзяцей лупцаваць — прыкрасць.
    Васілеўскі, с. 15.
    Дзіця вясёлае бачыць — радасная навіна, плачлівае — смутная.
    Васілеўскі, с. 27.
    Дзіця бачыць — пасварыцца з другам.
    Серж., с. 40.
    Дзіця плача — то гэта добры знак, значыць, дзіця паправіцца; калі ж яно весела падкідвае ігрушы, яблыкі і г. д. і пры гэтым звонка смяецца, то такі сон абавязкова вядзе да пагібелі дзіцяці.
    Ляцкйй. Болезнь, с. 26.
    Дзяўчынку небальшзнькую — мітусня будзе ў доме. А дзявок бачыць — дзіва нсйкас будзсць. Таксама: размовы пра цябе. Таксама: прыбытак. Гл. дзіця.
    Романов. Опыт, с. 59.
    Дзіўка і хлопэц — дзіва і клопат.
    Moszynskit s. 150.
    Дзяўчыну прыгожую бачыць — клопат з пераменай на радасць.
    Васілеўскі, с. 16.
    Калі хлопец сасніць дзяўчыну ў белай сукенцы, значыць, тая стане яго жонкаю. Бывас, гуляе з адной,
    а сасніць другую, то з другою і возьме шлюб (Капыльскі р-н).
    АІМЭФ, ф. 8, воп. 88, спр. 239-а, сш. 1, л. 6. Зап. У. А. Васілевіч.
    Доктара бачыць — на хваробу.
    Романов. Опыт, с. 59.
    Лекара бачыць, знахара — на хваробу.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 142.
    Дуду мець — клопат, іграць на дудзе — адзначэнне паміж сваіх знаёмых.
    Васілеўскі, с. 16.
    Дурным быць — зробіш вялікую хібу (абмылку).
    Васілеўскі, с. 16
    Жаласлівы голас, або плач пачуць — па табе нехта нудзіцца.
    Васілеўскі, с. 18.
    Жаніхом быць — шчасце.
    Васімўскі, с. 17.
    Жуліка — ашукае цябе нехта.
    ВасІлеўскі, с. 18.
    Жывот вялікі бачыць — на прыбытак.
    Романов Опыт, с. 59.
    Жывот гладзіць хвораму — здароўе, здароваму — нястраўнасць.
    Васілеўскі, с. 18.
    Жыда бачыць — добра, к чаму-нібудзь да Бог прыводзя добраму. Таксама: янгал быў кала цябе. Таксама: падман; плутаваць давядзецца.
    Ролшнов. Опыт, с. 59.'
    Ввр.: Moszyiiski, з. 153.
    Жыда — кепска; жыдоўку — добра: кажуць, што найсвентшая Матка прыснілася. Купляць што-небудзь у жыда — падман, страта. Сцеражы коні.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 142.
    Bap.: Moszynski, a. 153.
    Жыд калі прысніцца, то пан Езус. Як сніцца жыдоўка, то Матка найсвенша.
    Fed., s. 216.
    Жыда сніць — ліхая пагода або хто ашукае.
    Серж., с. 40.
    Жыда старога — прадасі нешта, жыдоўку — купіш абноўкі.
    Васілеўскі, с. 18.
    Жыхара вёскі бачыць — спакойнае жыццё, жыхара горада (места) — клапатлівы інтарэс.
    Васілеўскі, с. 18.
    Як сніцца, што замурзаўся, то нехта абгаворыць.
    Fed., s 216.
    Знаходка — добра.
    Васілеўскі, с. 25
    Выдраць зуб ці пазбавіцца якога-небудзь члена свайго цела — значыць смсрць блізкага чалавека.
    Калі пры гэтым цячэ кроў — значыць, памрэ крэўны сваяк.
    Богдашмшч, с. 49
    Rap: Серж., с. 40; Шейн, III, с. 339.
    Зуб — калі вываліцца сам, то смерць. Таксама: дзіця, калі е — памрэ. А калі часта ета бачыш ува сне, дак дзеці твае нядаўгавешны. Калі выпадзе бяскроўны зуб, дак зроднік умрэ, да з мужняга боку; а калі кроўны — да ці дзіця ўмрэ, ці бліжаюшчы зроднік. Таксама: радня выпадзе: ці ў салдаты возьмуць, ці ўмрэ. Таксама: хварэць самому.
    Романов. Опыт, с. 59— 60.
    Зуб калі вываліцца сам — нехта з радні памрэ; калі вырвеш яго — ці сам памрэш, ці хвароба будзе. Тое ж: мышы хлеб паядуць.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 142.
    Вымаць зубы з уласнага рота — атрымліваць вестку пра чыю-небудзь смерць. Карэнныя зубы — вестка пра смерць пажылой ці значнай асобы; пярэднія — тая ж вестка пра маладога чалавека і другаступенную асобу.
    Калі тыя ці іншыя зубы, вынутыя на далонь, былі раэгледжаны і потым зноў пакладзены ў рот, трэба абавязкова чакаць смерці, хоць і блізкіх людзей. але не крэўнага сваяцтва, які жонкі, яе бацькоў і сясцср, свёкра і свякрухі, заловак і іншых сваякоў. Але калі вынутыя зубы былі ў крыві, то карэнныя паказваюць на смерць бацькоў, разцы — дзяцей, клыкі — братоў і сясцёр.
    Нйкйфоровскйй. Мвтерналы, с. 136.
    Як упадзе зуб наперадзе і кроў ідзе,— то нехта моцна крэўны ўмрэ: ці брат, ці дзіця. А як у кутку, і іроў не ідзе,— то нехта ў радні ўмрэ.
    Moszynski, s. 153.
    Беспрычыннае выпадзенне аднаго ці некалькіх зубоў — нечаканая смерць; той, хто ў сне вымаў сам свае зубы — ён становіцца віноўнікам смерці, напр. муж пры смерці жонкі ў родах, бацькоў і дзяцей у выніку недастатковага нагляду за імі, патрэбы, пакуты, зараза і інш. Вымаць раздробнекыя, пакрышаныя зубы э крывёю і без яе не заўседы паказвае на чалавечую смерць: часам гэта знак на смерць адной з хатніх жывёлін.
    Нйкйфоровскіій. Матерналы, с. 136.
    Як сніцца, што зуба выб’еш або ён сам выпаў, да шчэ з кроўю, то хтось памрэ з радных, а як без кроўі, то пойдзе на той свет чужы да добры чалавек.
    Pietkiewicz, s. 84.
    Hap.: Fed., s. 216.
    Калі прысніцца жанчына або на траспу захварэеш.
    Fed., s. 214.
    дзяўчына ў белым —
    Бачыць у сне маладых жанчын і асабліва дзяўчын — атрымаць якое-небудзь здзіўленне і прытым раптоўнае. Перамяшацца з іх натоўпам, прыняць удзел у гульнях, песнях і занятках дэяўчат — дзіва будзе, так сказаць, знешняе, збоку; у той час калі простае назіранне за імі паказвае на дзіва хатняе. Бачыць голых дзяўчат і як яны смяюцца, значна горш, чым калі яны адзетыя і плачуць. Дзяўчаты-малалеткі і падлеткі прыносяць здзіўленнс, так сказаць, скопам; між тым як адна дарослая дэяўчына ў сне прадказвае дзіва.
    Нйкйфоровскйй. Матерналы, с. 139.
    Кал — добра: грогпы, багацтва.
    Moszynski, s. 151.
    Калі сніцца, што ўлез у кал, то пападзеш у паганую справу.
    Pietkiewicz, s. 83.
    Калекам зрабіцца — паважная страта і небяспека.
    Васілеўскі, с. 20.
    Кандалы мець — вялікая прыкрасць, скінуць іх — пацешышся. Наручнікі-кандалы бачыць — пачуеш аб няшчасці, самому іх насіць — вялікі смутак,
    Васілеўскі, с. 21, 25.
    Каханага (мілага) сніць — хуткае спатканне.
    Васілеўскі, с. 21, 24.
    Як з чалавека кішкі ўладуць, умрэ нехта ў роду.
    Moszyfiski, s. 151.
    Кроў чалавечую бачыць — сваяк прыедзе.
    Раманов. Опыт, с. 60.
    Кроў — крэўнага спаткаеш; сын народзіцца.
    Ляцкйй. Матерналы. с. 142.
    Кроў бачыць на сабе добра, на другом — кепска.
    Серж., с. 40.
    Кроў — нешта з кроўным нядобра будзе, калі не баліць пры гэтым, то не так блага (Смаргонскі р-н).
    АІМЭФ, ф. 8, всп 90, спр. 248.
    Яркая пунсовая кроў — несумненная страта вельмі дарагіх, асабліва любімых асоб; разбаўленая слінаю кроў — смерць сваякоў другарадных.
    Нйкйфоровскйй. Матерналы, с. 136.
    Лунаціка перастрашыць — мядзведжую ўслугу зробіш камусь.
    Васілеўскі, с. 23.
    Ляхарства піць — хвораму здароўе, здароваму хваравітасць.
    Васілеўскі, с. 23.
    Магілу выкапаную бачыць — абавязкова хтось умрэ. Таксама: смерць ці другое вялікас няшчасце (параўн.— яма). Труну бачыць — на смерць. За тры гады да смерці можна бачыць. Таксама: вяселле. Ладанам кадзіць — мярцвяк будзе. Васковую свечку бачыць — мярцвяк будзе. А іншую якую свечку бачыць — скарб энайсці. Запальваць свечку — пічасце; тушыць — няшчасце.
    Романов. Опыт, с. 60.
    Маладзіцу харошую бачыш — Божая Маці к табе прыходзіла.
    Романов. Опыт, с. 60.
    Маладзіца — балесць, а другія кажуць — васэлле.
    Ляцкйй Матермалы, с. 142.
    Маці бачыць — памрэ скора; маці-нябожчыцу — сам (сама) памрэш; па цябе прыходзіла. Таксама: перамена надвор’я. Тое ж і пра бацьку. Разам бацьку і маці бачыць: жывых — перасцярога няшчасця, нябожчыкаў — смсрць.
    Ляцкіш. Матерналы, с. 142.
    Машына паравая бяжыць — звесць.
    Moszynski, s. 151.
    Мерцвяка бачыць — хварэць будзеш. Таксама: граматыз (рэўматызм) будзе. Таксама: на непагадзь; да перамены надвор’я. Нябожчыкаў даўно памершых бачыць бог ведас к чаму: можа, у цэркві булі. Таксама: на смсрць. Мёртнае цела — зімой адлега будзе. Гл. магіла, тапелец.
    Романов. Опыт, с. 60.
    Мярцвяк — да перамены надвар'я, добра; тое ж: дурная навіна. Брата памершага бачыць — бяда, а жывога — прыбытак. Нябожчыка стрэць — добра, удача.
    Ляцкіш. Матерналы, с. 142.
    Калі сняцца мерцвяцы, то будзе снег, дождж або надаўга раэнягодзіцца.
    Pietkiewicz, s. 28.
    Bap.: Серж., с. 40.
    Калі ў час хваробы сваякам сняцца мёртвыя, то хворы памрз.
    Романоя, 8, с. 309
    Мерцвяцы сняцца — будзе дождж.
    Pietkiewicz, s. 83.
    Bap.: Moszynski, s. 151.
    3 мерцвякамі быць — мець непрыяцелей.
    Шейн, III, с. 340.
    Хворага бачыць памершым — значыць ён будзе здаровы, наадварот, калі хворы будзе вясёлым, то памрэ.
    Шейн, ІП, с. 341.
    Мокрым быць — прыкрасць.
    Васіяеўскі, с. 24.
    Насоўку ў крыві — сцеражыся скандалістаў-бітуноў.
    Васілеўскі, с. 25.
    Нервовым быць — непамыснасць.
    Васілеўскі, с. 25.
    Ногі страціць — пажар, аладзейства, цяжкая хвароба (калі ногі твае былі моцна чым націснуты пад час сну, сон не мае ніякага значэння).
    Васіліўскі, с. 25.
    Ногі голыя — прыдзецца вельмі шмат хадэіць.
    Серж, с. 41.
    Hoc вялікі ў сябе бачыць — стыд будзе.
    Романов. Опыт, с. 60.
    Hoc вялікі« ногі — добра, прыбытак.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 142.
    Hoc даўгім зрабіўся — запасіся цярплівасцю, будзе добра.
    BacL-іеўскі, с. 25.
    Нябожчыка жывым спаткаць — перасцярога перад непрыемнасцю (словы, пачутыя ад нябожчыка, многа значаць).
    Васілеўскі, с. 18.
    Нябожчык сніцца — ён ці просіць малітвы, нагадвае пра сябе, ці прыходзіць і, значыць, хутка возьме да сябе таго, каму сасніўся. Гэта апошняе тым верагодней, чым
    ласкавей быў нябожчык, асабліва, калі ён цалаваў і абдымаў таго, хто яго сніў.
    Н йкйфоровскйй. Матермалы, с. 138.
    Нябожчык прысніцца — смутак неякі.
    Fed., s. 214
    «Аднаго разу майну мужыку прыснілася, што ён біўся з нябожчыкам сваім братам за хлеб, а после і маці прышла, то і ў рок умёр».
    Як прысніцца, што хто за знакомых умёр, то той доўга жыць будзе.
    Fed., s. 214. '
    Нябожчык — няўдача.
    Moszynski, s. 151.
    Нябожчык — трывога, непрыемнасць.
    Васілеўскі, с. 25.
    Нябожчыка-тату бачыць, калі смяецца — на шчасце; калі ў смутку — на няўдачу, клопаты.
    Васілеўскі, с. 29.
    Абнімаць нябожчыка — хвароба, прыкрасць.
    Ваеілеўскі, с. 9.
    Начальнікаў — абазначае павышэнне і ўзнагароду.
    Шейн, III, с. 340.
    Ногці на руках вялікія бачыць — гора будзець.
    Романоа. Опыт, с. 60.
    Пастуха бачыць — нягода будзе.
    Романоб. Опыт, с. 60.
    Пастуха бачыць — вясной добра, а ўвосень — не надта.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 142.
    Палёгка ў дыханні — палёгка ў жыцці.