Беларускі народны соннік
Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 127с.
Мінск 1996
Васілеўскі, с. 10.
Аксаміт чорны бачыць — смутак, жалоба.
Васілеўскі, с. 9.
Андарак апрануць — чакай госця, мыць яго — цябе кінулі абмаўляць.
Васілеўскі, с. 10-
Армяк — гатоўся ў падарожжа.
Васілеўскі, с. 10.
Аўчынку добрую трымаць у руках — прыемнасць, радасць, удача; аблезлую — стратнасць.
Васілеўскі, с. 10
Балахон — падарожжа.
Васілеўскі, с. 11.
Бісер бачыць — гэта слёзы. Таксама: вялікія клопаты, а малая карысць.
Романпв. Опыт, с. 65.
Бісер, бусы, каралі, запанкі, жэмчуг — слёзы. Наогул: нягода. Taj Бусы; Жэмчуг.
Ляцкші Матерналы, с. 146.
Бот падраны — убытак.
Шейн, III, с. 340
Боты новыя — прысмнае падарожжа, парваныя — прыкрае.
Васілеўскі, с. 11.
Боты шмараваць тлустасцяй — перамена пагоды на макрату.
Васілеўскі, с. 35.
Бурнос апранаць — дарога.
Васілеўскі, с. 11.
Бусы, каралі, занізкі — слёзы, і чым буйней, тым горш. Таксама: руку парэжаш.
Романов. Опыт, с. 65.
Каралі чырвоныя — радасць, белыя — задавальненне, чорныя — смутак.
Васілеўскі, с. 21.
Бурку адзяваць — дажджы пойдуць. Тое ж: дарога чакае. Тое ж: скаціна захварэе. Здымаць бурку — засуха, голад. Тое ж: скаціна падохне.
Ляцкйа Мдтермалы, с. 146.
Бялізну чыстую насіць — дык добра, вясёлы будэеш. Таксама: чыстым будзеш. А брудную — сорам. Мыць бялізну — плёткі.
Романпа Опыт, с. 65.
Бялізну чыстую насіць — добра, ураджай, удача; брудную — нягодна ў дзела пападзеш. Надзяваць бялізну — справа важная чакасцца. Тое ж: на хваробу.
Ляцкйй. Матерналы, с. 146.
Вопратку латаную чорную бачыць — непамыснасць, надэець яе — хвароба.
Васілеўскі, с. 12.
Гальштук на шыю завязваць чорнага калёру — смутак, непамыснасць; светлага калёру — будэеш рад у гасцёх.
Васілеўскі, с. 14.
Грэбень цэлы, новы — удачлівае выпаўненне плану, грэбень без зубоў (шчарбаты) — шмат прыкрасцяў і недастаткаў пры выкананні яадуманага.
Васілеўскі, с. 14.
Грабянец у сне разламаецца, і яго няможна скласці — значыдь разыйдзешся з блізкім чалавекам (Шумілінскі р-н). Зап. У.-А. Васілевіч.
АІМЭФ, ф 8. влп. 89, спр., сш. 1, № 61.
Жуковіну (пярсцёнак) бачыць*— згубіць дружбу, жуковіну зламаць — хтось блізкі памрэ, жуковіну згубіць — вялікае няшчасце. Гл^ Пярсцёнак.
Серж., С. 40
Жэмчуг — слёзы. Таксама: добрае знаёмства.
Романов. Опьп, с. 65.
Кажух адзяваць — ваўкі авечак зарзжуць.
Ляцкйй. Матермалы, с. 147.
«Як мужык мой быў у маскалёх, то, бало (бывала), прысніцца мне кажух белы, то без перамены ён да мяне картачку прышлс».
Fed., s. 213.
Каменні дарагія мець — багацтва, спадак, выйгрыш.
Васілеўскі, с. 15.
Карону на сваёй галаве мейь — павышэнне, паважанне ад іншых, адзнака, пашана.
Васімўскі, с. 21.
Каўнярок цесны надзець — клопаты, нездавальненне.
Васілеўскі, с. 21.
Кашулю паркалёвую новую ці сукенку апрануць — прыемная навіна.
Васілеўскі, С. 26.
Лапці бачыць — гл. чаравікі. Тое ж: на смерць.
Ляцкйй. Матерналы, с. 147.
Лапці плясці — працай палепшыш жыццё.
Васілеўскі, с. 26.
Лапці замест ботаў мець на нагах — абядненне праз кражу.
Васілеўскі, с. 22.
Матэрыял купляць светлы — добра, светлая дарога (Смаргонскі р-н).
АІМЭФ, ф. 8, аоп. 90, спр. 248.
Нйметка — дарога.
Moszyhski, s. 151.
Ніткі зблытаныя бачыць — перашкода ў справах. Гл.: матаць.
Романов. Опыт, с. 65.
Ніткі зблытаныя бачыць — плёткі; разбіраць ніткі — на цябе людзі плятуць (гл^ ткаць).
Ляцкйй. Матерналы, с. 147.
Ніткі ўва сне — нехта абгаворыць.
Pietkiewicz, a. 83.
Ніткі — пачуць плёткі.
Шейн, III, с. 339.
НІтка белая — блізкае, вясёлае падарожжа; чорная — блізкае, смутнае падарожжа.
/Засскўскі, с. 25.
Палатно, халсціну бачыць — дарога будзя. Ручнікі — на дарогу. Палатно рассцілаць — дарога якая-небудзь выпадзе табе. Таксама: пісьмо прыйдзе.
Романов. Опыт, с. 66.
Bap.: Pietkiewicz, s. 83; Moszynski, s. 151.
Палатно бачыць — у дарогу збірайся. Ручнік — дарога, пісьмо. Фарбаванае палатно — нягодна: хвароба можа прычыніцца; пажар.
Ляцкйй. Матермалы, с. 147.
Звой палатна варожыць дарогу, на калёсах або пешкі.
Pietkiewicz, s. 83.
Палатно — дарога; толькі будэе клопатна ў дарозе.
Moszynski, s. 152.
Глл Ручнік.
Панчохі вязаць — грошы атрымліваць.
Романоб. Опыт, с. 66.
Паркаль мераць ці бачыць — грошы атрымліваць.
Романов. Опьп, с. 66.
Новыя пасталы — добра, а стоптаныя — пагана.
Pietkiewicz, s. 83.
Пояс завязваць — цяжкая праца, а развязваць — палягчэнне працы.
Романов. Опьгт, с. 66.
Пояс завязваць — жывот будзе балець; развязваць — палягчэнне, папраўка. Тое ж: сям’і прыбавіцца.
Ляцкйй. Матерналы, с. 147.
Пяро птушынае пры шапцы — сон няважны.
Васіл£ўскі, с. 26.
Пярсцёнак надзяваць — жаніцца ці выходзіць замуж; бачыць — быць на чыім-небудзь вяселлі.
Ляцкйй. Матернйлы, с. 146.
Вар.: Ромднм. Опыт, с. 65.
Рукавіцы надзяваць — перашкода.
Ролюнпе. Опыт, с. 66.
Рукаў кашулІ адарваны — хваравітасць, страта; рукаў пальта — таксама ўбытак паважнейшы.
Васілеўскі, с. 27.
Ручнік белы — доўгае падарожжа, цёмна-брудны — няўдалае падарожжа.
Весялоўскі, с. 27.
Стужкі бачыць — замуж пойдзець, калі дзеўка. Таксама: дарога.
Романое. Опыт, с. 65
Стужкі бачыць — праводзіць у далёкую дарогу кагонебудзь; упрыгожваць сябе лентамі — самому некуды прыдзецца ехаць.
Ляцкші Матерналы, с. 147.
Сукенку бачыць — атрымаеш пісьмо (Смаргонскі р-н).
АІМЭФ, ф. 8, воп. 90, спр. 248.
Халявы шырокія ў сваіх ботах — багацце.
Васілеўскі, с. 31.
Хустху бачыць — пісьмо будзе. Таксама: падарунак.
Романое. Опыт, с. 66.
Хустку бачыць — пісьмо прыйдзе. Хустку рассцілаць — пісьмо пісаць. Чорная хустка — благія весткі.
Ляцкйй. Матерналы, с. 147.
Калі прысніцца чорная хустка, або якаясь чорная адзежына — будзе пячаль.
Pietkiewicz, s. 82.
Хустка чорная — жалоба; белую надзець хустку — дзяўчыне к сустрэчы з хлопцам; чырвоная хустка — знаёмства, жоўтая — к разлуцы. (Смаргонскі р-н).
АІМЭФ, ф. 8, воп. 90, спр. 248.
Хусткай цёплай абкрывацца — перамена к лепшаму, дастатак; хустку парваную абглядаць — прыкрыя плёткі, недастатак.
Васілеўскі, с. 32.
Цыліндр на галаве мець — пашана, высокі чын.
Васілеўскі, с. 33.
Чапец бачыць — раіцца з кім-небудзь пра важныя справы; надзець — клопаты.
Ляцкйй. Матерналы, с. 147.
Вар.: Романов. Опыт, с. 66.
Чапец чорны на галаве — смутак.
Васілеўскі, с. 34.
Чаравікі калі абуеш — добра, а разуешся — дрэнна. Новыя чаравікі — радасць, старыя — непрыемнасць. Хзксама: патрэба. Галоўкі ад старых сапагоў бачыць — значыць, зробігп што-небудзь такое, што пасля сябе дурнем назавеш.
Романов. Опыт, с. 65.
Чаравікі абуваць — да багацця; разуваць — да беднасці. Тое ж — да хваробы.
Ляцкйй. Матермалы, с. 146.
Чаравіяі надзець старыя — пойдзеш у знаёмую дарогу, новыя чаравікі — незнаёмае падарожжа.
Васілеўскі, с. 34.
Шапку надзяваць — клопаты. Шапку добрую насіць у сне — гонар, а дзіравую — сорам.
Романов. Опыт, с. 66.
Шапку купляць — нажываць клопаты. Гонар і слава.
Ляцкйй. Матерналы, с. 147.
Шапка на галаве — блізкае падарожжа.
Васілеўскі, с. 35.
Шнуроўку апранаць — перамены к лепшаму, знімаць з плеч яе — к горшаму.
Васі.іеўскі, с. 35.
Шубу бачыць — шум будзеш чуць. Тое ж: хвароба.
Ляцкйй. Мэтермалы, с. 147.
Вар.: Ромашм. Опыт, с. 66.
ЖЫВЁЛЫ
а) млекакормячыя
Калі цяжарнай самцй сняцца, сына мецьме.
Fed., s. 215.
Калі жануць тавар або авечкі — нсхта з сваіх памрэ. Pietkiewicz, s. 82.
Оўцы — сваты.
Moszynski, 8. 152-
Авец сніць — будуць ГОСЦІ.
Серж., с. 39.
Барана бачыць — памрэш. Таксама: ад глупства карысць будзе. Авечку бачыць — зімой адліга. Таксама: смерць. Таксама: блёўкаць будуць,— гамонка дзе-небудзь будэе пра тую, хто відзіць. Добрых авечак, шлёнскіх бачыць — памрэць ад жабы хто.
Романов. Опьп, с. 67168.
Барана бачыць — прыніжэнне: набляюцца людзі на цябе.
Ляцкйй. Матерналы, с. 147.
Барсука зланіць — неспадзяваная ўдача, радасць. Васілеўскі, с. 11.
Быдла біць — нехта прыб'ецца. Быдла выганяць з хлеву — небяспека, рыэыка.
Васілеўскі, с. 11.
Калі бабе на часох сніцца бык, то будзе ў ёй сын.
Fed., s 212.
Бык як б’е, то чалавек дабіваецца да жэншчыны.
Moszynski, s. 150.
Быка тлустага — даход.
Васілеўскі, с. 12.
Калі валы прысняцца — енк, валане (кліч) неяко будзе.
Fed., s. 215.
Вол красны — балесць. Вол сівы як сніцца дай коле рагамі,— добрэ: чалавек дабівавецца.
MoszyAski, s. 153.
Валоў бачыць тлустых — багацце, худых — беднасць.
Васілеўскі. с. 12.
Гаўяда бачыць — клопат, пасці — якоесь няшчасце. Серж., с. 39.
Ваўка бачыць — гоман, гаворкі будуць. Таксама: сваты будуць, калі маладому сніць. А калі воўк штосьці ўцягне, то вяселле будзе. Таксама: злоснік; калі чорны, дак з чорнымі валоссямі, а рыжы — дак з рыжымі — злоснік.
Романов. Опыі, с. 68.
Ваўка зловіш — урага зловіш.
Ляцкйй. Матермалы, с. 148.
Як сніцца, што воўх заступіў, то э некім важным гаварыць будзеш.
Як дзеўчыне прысніцца, што воўкі гоняць, а як усе сунуць, то кажуць, будуць сваты ўдавацца, а як адэін суне, да як дзе парве, укусіць, то ўжэ за таго пойдзе.
Воўк прысніцйа, то гэта грэх.
Fed., s. 215.
Воўк — нядобра, нядуга.
Moszynskl, s. 153.
Ваўка забіць — пазбудзешся клопату.
Васілеўскі, с. 12.
Воўка бачыць — шчасце.
Серж., с. 39.
Калі на святы дзяўчына сасніць ваўка (ці быка, ба рана, ці любую жывёлу мужчынскага полу) — будзе жаніх у хаце (Капыльскі р-н).
АІМЭФ, ф. 8, воп 88, спр. 239-а, cm. 1, л. 5-а. Зап. У. А. Васілевіч.
Калі на Купалле сасняцца ваўкі — у гэты год выйдзеш замуж (Смаргонскі р-н),
АІМЭФ, ф. 8, воп. 90, спр. 248.
Воўк жаробку ўзяў — няўдача, страта.
Васілеўскі, с. 18.
Ваўчыную ляпу (пашчу) аглядаць — трывога, спатыкнешся з ворагам.
Васілеўскі, с. 23.
Вожыка бачыць — небяспека.
Романол Опыт, с. 68.
Вожыка бачыць — навіна, браць яго ў рукі — непатрэбны клопат.
Ваеілеўскі, с. 16.
Жывёлу рэзаць — канец клопату.
Васілеўскі, с. 27.
Зайца бачыць — пагана. Таксама: падман.
Романов Опыт, с. 68.
Зайца — кепска. Тое ж: купіш маёнтак: жаданне збудзецца.
Ляцкйй. Матермалы, с. 148.
Заййа — пажар.
Шейн, III, с. 340.
Калі жонцы ў цяжку сніцца зайчык, то сын будзе.
Fed., s. 216.
Казу бачыць — паклёп пачуеш. Таксама: непрыемнасць.
Романов. Опыт, с. 68.
Каза — эдароўе, чэрствасць.
Васілеўскі, с. 21.
Карову бачыць чорную — хвароба, чарната табе будзець. Таксама: небяспека. Карову даіць — слёзы, плакаць будзеш. Падоеную бачыць — непрыемнасць; непадоеную — спатканне з прыяцелямі. Цяля бачыць — на хваробу.