Беларускі народны соннік  Уладзімір Васілевіч

Беларускі народны соннік

Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 127с.
Мінск 1996
3.54 МБ
«Як чалавек, сплючы, страпянецца, то то Бог душу з неба скінуў, адважыўшы яе грахі».
Fed., s. 212.
Калі соннага ўзяць за пятку ці за вялікі палец нагі, ён будзе адказваць на ўсе прапануемыя яму пытанні. Гэтым спосабам можна даведацца ад яго пра ўсе яго патаемныя задумы.
Романов, 8, с. 314.
Зацяжарыўшая маладэічка ўсё часцей і часцсй бачыць у сне дробных млекакормячых — трусоў, вавёрак, пацукоў, мышэй і івш. Разам з тым яна бачыць у сне пчол, ракаў і статкавую рыбку. Але і пры гэтых снах яе цяжарнасць не настолькі дакладная, як тады, калі яна сніць дзіцянят дробных млекакормячых і птушанят, асабліва голых.
Нйк., с. 2.
Радзіцельніца, родная матушка,
Устань, уздуй агонішык,
Асвяці мянс, маладзешаньку, на пасцелюшкі, Распрасі мяне, судараня матушка, Ці спалась, ці драмалась цёмна ночушка мне? А ні спалась, ні драмалась, А болыпы у васні грызілась.
Первы сон саснула — круты горы,
Утары саснула — быстры рэкі, Трэці саснула — цямяы лясы. Разгадай, мая сударыня матушка, К чаму мае сны?
— Жадобнае маё мілае чадушка:
Цямны лясы — чужы людзі,
Круты горы — вялікае табе будзіць гора, А быстры рэкі — гарачыя твае слёзушкі. Романов, 8, с. 440—441.
ПРЫРОДА
Агонь бачыць — сварка будзе. Таксама на добрае надвор’е. Малы агонь — незадавальненне. Гл. вуголле, зарыва.
Романов. Опыт, с. 57.
Агонь — п’янка чакае; таксама — добра. Тушыць агонь — кепска, на беднасць; а калі агонь ярка гарыць — хораша; тое ж: дзень прыбывае (вясной); тое ж: грошы, прыбытак.
Ляцкнй. Матерналы, с. 140.
Як сніцца, што агонь гасіш, то вяселле раскідаецца.
Fed., s. 214
Агонь — непрыятнасць.
Moszynski, s. 151.
Агонь гарыць — добра, тухне — будзе якоесь няшчасце.
Серж., с. 39.
Бачыш агонь ува сне — будзе мароз зімою, а пагода ўлетку.
Pietkiewicz, s. 83.
Bap.: Васілеўскі, с. 9.
Агнявы слуп бачыць і яму дзівіцца — надзвычайная навіна.
Васілеўскі, с. 28.
Балота ўбачыш — плакаць будзеш.
Романов. Опыт, с. 56.
Балота — бяда злучыцца з табой, жабраваць пойдзеш. Балота, якое ўтварылася ад засухі на месцы сажалкі,— голад будзе. Крэўны памрэ.
Ляцкйй Матерналы, с. 139.
Калі ўва сне ходзіш па грузкаму балоту — жджы хваробы.
Pietkiewicz, s. 82.
Bap.: Moszynski, s. 150.
Балота — непрыемнасць, плёткі, абмова.
Васілеўскі, с. 11.
Бераг круты ўбачыш — непрыемнасць і небяспека, a пакаты — весялосць.
Романов. Опыт, с. 56.
Бура — бяда, беднасць.
Ляцкйй. Матерналы, с. 139.
Буру бачыць — напасць нейкая табе будзе.
Романов Опыт, с. 56.
Бурбалкі («бурбулькі») над вадой — навіны, малыя перашкоды.
Пасілеўскі, с. 11.
Ваду чыстую, шчырэц пясок — дак харашо, к дабру. I наадварот: бяда будзе, нядобра. Ваду мутную — дак лаўчэй, ета дабро. I наадв.: нядобра, смутак будзе, дасада. Піць ваду — быць у людзёх. Пераходзіць ваду — рэчы гаворуць пра цябе. Таксама: шчэ калі мелкі брод, дак не саўсім дрэнна, а болыпы — дужа дрэнна. Гл. крыніца, возера, рака і яшчэ: плаваць, купацца.
Романов. Опыт, с. 56.
Ваду чыстую — добра, смех; брудную — нядобра, смутак, чарніць цябе будуць. Бачыць чыстую ваду ў місцы, значыць — муж жонку паб’е; брудную — муж жонку прагоніць. Пераходзіць ваду — калі пярэйдзеш добра, а не — надта кепска, не будзеш хлеба мець. У ваду ўваліцца, у гразь, у балота — бяда будзе бяспрыменна.
Ляцкйй. Матеркалы, с. 140.
Бачыць чысгую і спакойную ваду — радавацца з выпадку ўдачы, новага знаёмства, сямсйнага дабрабыту,
напрч вяселля, атрымліваць грошы. Умывацца такой вадой, купацца, пераходэіць у брод, тануць і захлынацца — атрымліваць усё гэта дабро асабіста. Наадварот, мутная, бурлівая вада абяцае журбу з выпадку чужога дабрабыту і ўдач. Тануць у такой вадзе, пераходзіць яе па небяспечных кладках ці захлынацца ў ёй — прымаць непасрэдны ўдзел у няшчасцях блізкіх яму, пакутаваць ад іх няўдач.
Нйкйфоровскйй. Матермалы, с. 134.
Як вада, як вална вялікая б’е, то кажуць, бяда будзе: як чыстая, то яшчэ добра, але як каламутная, то надта кспска.
Fed., s. 212.
Bap.: Шейн, III, с. 340.
Хваля — сварка будзе.
Moszynski, s. 150.
Вада — няшчасце, пахаванне.
Tyszkiewicz, s. 409.
Калі ходзіш па вадзе да не тонеш — будзеш здароў.
Pietkiewicz, s. 84.
Чыстую ваду — сямейная радасць. Мутную ваду — сямейная непрыемнасць. (Або адпаведна: радасць і сум.)
Шейн, III, с. 339.
Bap.: Pietkiewicz, s. 84.
Вада — слёзы. Чыстая вада — шчасце; нячыстая — бяда.
Moszynski, s. 153.
Bap.: Серж., с. 39; Васілеўскі, с. 35.
Вапну разводзіць — пабагацееш з вялікім трудом. Васілеўскі, с. 12.
Віхор бачыць — чэрці да цябе ў сваты прыйдуць (кажуць іранічна дзяўчатам), таксама: сварка, бітва (бойка).
Ляцкчй. Матерналы, с. 139.
Віхор — клопат, неспакой.
Васілеўскі. с. 12
Гл. Завіруха.
Воблакі чырвоныя на небе — радасць у каханні. Гл. Хмара.
Васілеўскі. с. 35.
Возера светлае — вялоўка. I наадв^ гразнае зяро (возера) — ня вот-та, нядобра. Гл. вада.
Романов. Опыт, с. 57.
Вуголле гарачае — сварка будзе. Гл. агонь, пажар.
Романов. Опыт, с. 58.
Вуголле гарачае — грошы; патухлае — праца прападзе, грошы не заплацяць; тое ж: галава з пахмелля будзе балець (параўн. агонь),
Ляцкйй. Матерналы, с. 140.
Вянок з кветак чырвоных — каханне, сівіх і белых — спакойяае жыццё; вявок з кветак цёмнае афарбоўкі — прыкрасці і няўдачы.
Васілеўскі, с. 13.
Вясёлку бачыць — каромысел, знаймёв божы. Таксама: кажуць, вягода будзе.
Романоа. Опыт, с. 57.
Весялуху бачыць — ліхая пагода.
Серж., с. 39.
Гору бачыць — цяжкасць вялікая, гора. Падаць з гары — вялікае гора. Таксама страта. А калі ве ўпадэеш, то вічога, добра. Ha ropy ісці — вялікае гора, а ўзыйсці — гонар. Хадзіць па гарах — вялікую патрэбу пабачыш.
Романов. Опыт, с. 56.
Гара — клопаты; калі ідзеш угару — хораша, а калі ў яму — вяхораша.
Ляцкйй. Матеркалы, с. 140. 4
Вар.: Ваалеўскі, с. 20.
Сніцца гара (калі стаіш на гарэ) — будзе вялікая чэсць.
Pietkiewicz, s. 82.
Стаяць на высокай гарэ, то слава, панаванне.
Fed., s. 213.
Гара — гора на чалавека будзе.
Гара — гора на чалавека будзе.
Mostyhsti, s. 150.
Гару бачыць — перашкода.
Васілеўскі, с. 14.
Гліну бачыць — цяжкая работа будзе.
Романов Опыт, с. 56.
Прыснілась гліна — нехта з радных памрэ або і сам памрэш.
Pietkiewicz. s. 82.
Гліну мясіць — дужа добра, есці яе — бедната.
Васілеўскі, с. 14.
Град — неспадзяваная прыкрасць ці слёэы.
Васілеўскі. с. 14.
Гразь бачыць — ета ўжо непрыятвасць якая. Таксама: гора. Валяцца ў гразі — панос (знеслаўленне). Хадаіць па гразі — абгаворуць людзі.
Романов. Опыт, с. 56.
Гразь — беднасць, слёэы, сварка; тое ж: плёткі. Кідаць гразёю — сварыцца.
Ляцкйй. Матермалы, с. 140.
Вар.: Серж., с. Э9.
Гразь — нехта абгаворыць, языкі будуць.
Fed.. 1. 212.
Гром чуць — якіясь новыя чуткі.
Серяс, с. 39.
Дарогу бачыць — памрэ нехта; таксама: у салдаты возьмуць.
Ляцый. Матерналы, с. 140.
Дарогу бачыць — прыдзецца кудысь ехаць у вялікую дарогу.
Серж., с. 40.
Дарогу бачыць — госці або падарожжа.
Васілеўскі, с. 15.
Дзень ясны — добра, пахмурны — смутак.
Васілеўскі, с. 16.
Дождж бачыць — да слёз. Таксама: напасць будзе.
Таксама: убачышся, з кім даўно не бачыўся.
Романоа. Опыт, с. 56.
Вар.: Васілеўскі, с. 16.
Дождж — прыбытак у гаспадарстве.
Серж., с. 40.
Дым бачыць — навіну пачуеш.
Рпмашм. Опыт, с. 56.
Дым — скаціна падохне.
Ляцкцй. Матерналы, с. 140.
Дым або пажар сніцца — вяселле будзе.
Fed., s. 213.
Як сніцца дымяа — то будзе дзіўна.
Moszynski, s. 150.
Дым уверх — удача, уніз — няўдача.
Васілеўскі, с. 16-
Жорны бачыць — заканчэнне цяжкой работы (гл. Камяні).
Ромлное. Опыт, с. 56.
Жорны — саматоха, бітва; таксама: чакае работа, заробак.
Ляцхйй Матермалы, с. 140.
Завіруху бачыць — сварка будзе, браніцца будзеш.
Романов. Опыт, с. 56.
Завіруха — сварка, завіхланне мяжду народу.
^7я^кшІ. Матермалы, с. 140.
Завіруху (віхор, мяцеліцу, выццё ветру) пачуць — непрыемныя навіны.
Ваеілеўскі, с. 19.
Зарыва бачыць — на пагоду (гл. агонь).
Ромаков. Опыт, с. 56.
Зару бачыць — к пагодзі. Таксама: добрыя весткі.
Романов. Опыт, с. 56.
Зара, зарніца — грошы.
Ляцкйй. Матерналы, с. 140.
Зоры бачыць — добра.
Серж., с. 40.
Золата — да багацця. Таксама: добрыя справы будуць, заработкі.
Романов. Опыт, с. 56.
Зямлю ўзараную бачыць — да багацця, а зарослую — да беднасці.
Романов. Опыт, с. 56.
Зямля ўзараная — да нябожчыка; зарослая — да гасцей. Наогул зямлю бачыць не надта добра.
Ляцкйй. Матерналы, с. 140.
Камяні бачыць — цяжкая работа будзе (гл. Жорны).
Рпманов Опыт, с. 57.
Крыніца, калодзезь — калі поўныя — да багацця, a сухія — да беднасці. Гл. вада.
Ромашм. Опыт, с. 57.
Крыніца чыстая — прыбытак, мутная — сумота (гл. вада).
Калодзезь поўны — багацце, грошы; высахлы — голад (гл. балота).
Ляцшй. Матерналы, с. 140.
Курган, узвышэнне — магіла; тое ж: піраванне.
Ляцкйй Матерналы, с. 141.
Лёд бачыць і перайсці — ета благапалушна, а абломіцца — дрэнна. Таксама: здароўе; няўдача.
Романов. Опыт, с. 57.
Лёд — добра. I наАдварот: дрэнна, няўдача. Лёд тае — памрзш скора.
Ляцкйй. Матермалы, с. 140.
Лёд як сніцца, як па лёду ходзіш — смерць у сяле.
Moszynski, і 151.
Лёдам ісці — хтось хоча здрадзіць.
Серж., с. 40
Абмёрзлую пролубку абчышчаць — пачуеш карысную для цябе праўду.
Васілеўскі, с. 9.
Лісцё пажоўклае, старое — смутак; лісцё зялёнае, маладое — здароўе, радасць.
Васілеўскі, с. 22.
Маланку сніць — варагі зубы скаляць.
Серж., с. 40.
Мароз бачыць — летам — на гром, эімой — на цяпло, дождж будзе.
Ромлнов. Опыт, с. 57.
Мароз трашчыць — прыкрая навіна.
Васілеўскі, с. 23.
Месяц ясны — дык прыйдзе, хто ў адлучцы, здаровы. Таксама: нічога, добра. А цьмяны бачыць, дык прыйдзс, хто ў адлучцы, ды неэдаровы. Заход месяца бачыць — смсрць табе будзе.
Романов. Опыт, с. 57.
Месяц: калі ўсходзіць — добра, перамена жыцця на лепшае (гл. сонца), а калі ў заход ідзець — смерць цябе чакае; таксама: балесДь. Гэта заўсёды.
Ляцкйіі Матермалы, с. 140.
Як дзеўцы месяц сніцца, то сваты прыедуць.
Fed., s 213.
Месяц — муж прыедзець.
Moszynski, s. 151.
Месяц бачыць дзеля жанчыны — зяачыць, мець сына; дзеля другіх — якоесь шчасце.
Серж., с. 40.
Месяц у поўні — удача ў задуманым; чвэрць месяца (квадра 1—4) не зусім добрае значэнне.