• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі народны соннік  Уладзімір Васілевіч

    Беларускі народны соннік

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 127с.
    Мінск 1996
    3.54 МБ
    Васілеўскі, с. 33.
    Цэп навязваць — выпаўняцца твае надзеі, але не хутка.
    Васілеўскі, с. 33.
    Цэпы бачыць: гаворкі, малоцюць пра цябе языкамі.
    Романоа. Опыт, с. 67.
    Цэпы бачыць — ураджай; будзе што малаціць.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 147.
    Цэпам біць каго — чужак прыб’ецца, біць каго да крыві — чакай роднага. Гл^ біць.
    Васілеўскі, с. 33.
    Чараны ад нажа ці ад відэльцаў — страта.
    Васілеўскі, с. 34.
    Чарапкі ад гаршка глінянага бачыць — будзеш на хаўтурах.
    Васілеўскі, С. 34.
    Чарку пустую трымаць — няўдача, разаб’ецца інтарэс, які ўжо пачаў; чарку поўную гарэлкі — удачлівае выпаўненне думкі.
    Васілеўскі, с. 34.
    Чарпак (што чэрпаць ваду) без вады — недастатак, убытак жывёлы, з надой чарпак — прыбыль у гаспадарцы.
    Васілеўскі, с. 34.
    Шафа поўная — добра, пустая — беднасць.
    Васілеўскі, с. 35.
    Яндоўку мыць і стаўляць у свіран — здавольненне з багатай восені; яндоўку спаліць — пабяднееш праз неўраджай або які выпадак.
    Васілеўскі, с. 37.
    Ярмо сніць — значыць, няволю; а дзеўцы — пайсці замуж.
    Серж., с. 42.
    СТРАВЫ
    Усякая яда ў сне прадказвае нядобрае: хваробу таго, хто еў, а часцей за ўсё таго, хто бачыў сон. Гэта тым верагоднсй, чым з большым апетытам прайшла яда. Найбольш цяжкая хвароба бывае тады, калі даводэілася есці мяса і сала, прычым птушыяае мяса прадказвае хваробы беэ смяротнага выніку, у той час калі мяса буйных жывёл, напр^ каровы, свінні, авечкі, указвае менавіта на гэты вынік. Акрамя яды простая нарыхтоўка мяса буйных жывёл вядзе часам да такога ж выніку — хваробы.
    Нйкйфоровскйй. Матермалы, с. 138.
    Абаранкі есці — абнова, грошы. Выгодна што-небудэь прадасі.
    .Дяцкші. Матермалы, с. 145.
    Абед даваць — сваты будуць.
    Романов. Опыт, с. 64.
    Абедаць у сне — добра, уродза (ураджай), скацінка пераб’ецца да вясны. Частаваць абедам — клікаць на вясельнае застолле.
    ЛяцкйіІ Матермалы, с. 146.
    Аб’есціся ўва сне — надта нягодна, кажуць — утопішся.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 146.
    Алей піць — быць хворым, (ліць) — хуткае выздараўленне.
    Васілеўскі, с. 10.
    Бараніну есці — здохне ці прападзе што-небудэь са скаціны.
    Романоо. Опыт, с. 64.
    Бараніну есці — мусіць, нядобрае.
    Лядош. Матерналы, с. 145.
    Бліны есці — горка табе будзе, дасада. А бачыць бліны — энатца пісьмо атрымаеш ад сына-салдата. Таксама: шэльма якая-небудзь звоня аб табе (плёткі).
    Романов. Опыт, с. 64.
    Вар.: Росснз, 9, с. 166.
    Бліны есці — добрую навіну пачуеш; бліны пячы — адгукацца пра кагосьці добра; таксама: пісаць ліст.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 145.
    Бліны пячы — стыд.
    Шейн. III, с. 341.
    Бліны есці — добрае значэнне, удача.
    Васілеўскі, с. 11.
    Булкі, пірагі (бвлы хлеб) есці — непрыемнасць, прыкрасць.
    Романов. Опыт, с. 64.
    Булкі (пірагі) — вораг ласкаецца да цябе, беліць словамі. Тое ж: непрыемнасць, беражыся.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 145.
    Варыць ежу — сварка будзе.
    Романов. Опыт, с. 64.
    Верашчаку варыць — нядобрыя людэі кала цябе ходзюць. Тое ж часцей клікаць і быць у гасцях.
    Ляцкйй. Матермалы. с. 145.
    Віно піць — ушаноўваць будуць.
    Романов. Опыт, с. 64.
    Віно піць — добрае эначэнне.
    Васілеўскі, с. 12.
    Вішні есці — на слёэы.
    Раманов. Опыт, с. 64.
    Вішні есці — вераб'і пшаніцу выядуць. Тое ж: пабоі і слезы.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 145.
    ВяндлІну есці — добра, скацінка будзе вадзіцца; даваць — жадаць дабра каму-небудзь.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 145.
    Галоднаму быць — добра, нужды не будзя.
    Романов. Опыт, с. 64.
    Галоднаму быць — хораша, здароў будзеш.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 145.
    Гарэлку піць — горка будзець, гора.
    Романол Опыт, с. 64.
    Гарэлкай частаваць каго-небудзь — мець на іншага віды; калі ён будзе п’яны ад гэтага, то выкананне жадання; калі ж не — няўдача. Гарэлку прымаць ад кагонебудзь — наадварот. Тос ж: горка будзе.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 146.
    Гарэлку — значыць справа скончыцца нічым, «перагарыць», як на гарэлцы.
    Шейн, III, с. 340.
    Гарэлку піць — хвароба.
    Серж., с. 41.
    Гарэлку жлактаць — будзеш на хрэсьбінах, ці ў гасцёх.
    Васілеўскі, с. 18.
    Горкае есці ў сне — нехта гневаецца на цябе. Горкае піць — к нуждзе. (гл. гарэлка, рэдзька, хрэн).
    Романов. Опыт, с. 64.
    Горкае есці ці піць — бяда, горка будзе табе. Плакаць будзеш.
    Ляцкйй. Маіерналы, с. 146.
    Ігрушы есці — дак скулля абсядзе. Таксама: на слёзы. Романов. Опыт, с. 64.
    Ігрушы есці — кепска, скулля сядуць, ці паб’есся з кім.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 146.
    Ікру есці — слёзы.
    Ромашм. Опыт, с. 64.
    Каўбасы есці — радасць, госці.
    Васілеўскі, с. 21.
    Каўбасы есці — хутка захварэеш.
    Серж., с. 40.
    Малако бачыць — сварка будзе. Таксама: нядобра. Таксама: клопат.
    Рпманов. Опыт, с. 64.
    Малако — цябе людзі хваляць; піць — будзеш хваліць некага. Таксама: дасада.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 146.
    Малако піць — здароўе, прыбыль.
    Васілеўскі, с. 23.
    Малако піць — хвароба.
    Серж., с. 40.
    Масла бачыць каровіна — выкананне жадання.
    Романов. Опыт, с. 64.
    Масла есці — ад некага ўважэння дачакаеш. Тое ж: цалавацца будзеш.
    Ляцкйй Матервалы, с. 146.
    Мёд есці, дык пагана, горка табе будзе. Таксама: што-небудэь будзе. Таксама: сварка будзе. Таксама: нядобра будзе, журба.
    Романов. Опыт, с. 64.
    , Мёд есці — нядобра; уджаліць нехта. Тое ж: сведкай оудзеш.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 146.
    Мёд — смерць.
    Moszynski, s. !51.
    Мёд — хвораму здароўе; здароваму прыбытак.
    Васілеўскі, с. 23.
    Муку аржаную — мўка будзе, дасада.
    Романов Опыт, с. 64.
    Bap.: Moszynski, s. 151.
    Муку бачыць — мўка, хвароба.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 146.
    Мякіну есці — недастаткі.
    Васілеўскі, с. 24.
    Як сніцца сырое мяса (так) ясі, то хвароба.
    Fed., s. 104.
    Bap., Werenko. s. 104; Васілеўскі, c. 24.
    Мяса ці сала есці — нехта ў роду ўмрэ.
    Moszyriski, s. 151.
    Налеснікі — памыснасць, дружба.
    Васілеўскі, с. 24.
    Настойку вішнёвую піць — пацешышся сумесна э блізкімі.
    Васілеўскі, с. 25.
    Пампушкі пшонныя — быць у гасцёх.
    Васілеўскі, с. 25.
    Піва піць — галава будзе балець. Тое ж; фыбра (ліхаманка) прычэпіцца.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 146.
    Пірог есці — будзеш пацешаны.
    Васілеўскі, С. 26.
    Рэдзьку есці — гора.
    Романое. Опыт, с. 64.
    Рэдзьку есці — гора, горка будзе. Рэдзькай частаваць — мець злосць на каго-небудзь.
    Ляцкйй Матермалы. с. 146.
    Рэпу есці — пагана, скулля; рэпу даваць — біць каго-небудзь.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 146.
    Рэпу есці — здароўе.
    Васілеўскі, с. 27.
    Сала бачыць ці есці — біць будуць.
    Романов. Опыт, с. 64.
    Сала есці — нягодна; сварка і бітва. Спусцюць твае сала, г. зн. прыб’юць.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 146.
    Салодкае есці — будзеш ад некага дзяку мець.
    Романов. Опыт, с. 64.
    Соладка есці — у горад паедзеш. Тое ж: багатыр станеш (г, зн. багаты).
    Ляцкйй. Матерналы, с. 146.
    Смятану збіраць — прыбытак, добры знак.
    Васімўскі, с. 29.
    Соль бачыць — непрыемнасці, солана будзе; рассыпаць — паб’юць; есці — нядобра; тое ж: цяжкія роды.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 146.
    СЫР сварка будзе. Таксама: на смерць, у тым доме будзе (нябожчык).
    Романов. Опыт, с. 65.
    Сыр бачыць — снег будзе. Тое ж: людзі цябе хвалюць, Сыр есці — нягодна: сорам.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 146.
    Сыр бачыць малога хлопчыка. Калі сыр бачыць жанчына, то ў яе родзіцца сын.
    Серж., с. 41.
    Харчы мець у руках — прыгатоўся ў падарожжу.
    Васілеўскі, с. 31.
    Хлеб спечаны бачыць ці есці — туга якая-небудзь на сэрцы пячэцца. Таксама: нужда будзя. Хлеб пячы 	 пячаль будзя. Хлеб мясіць к пячалі. Гл^ неяць.
    Ромтіла Опыт, с. 65.
    Хлеб — хвароба.
    Серж., с. 42.
    Хлеб (цеста) мясіць — думкі споўняцца; прыгатоўся к добран навіне; хлеба булку мець у руцэ — прыбыль у гаспадарцы.
    Васілеўскі, с. 24, 31—32.
    Цеста бачыць — на журбу. Гл. хлеб.
    Романов. Опыт, с. 67.
    Хрэн есці — паздаравееш.
    Васілеўскі, с. 32.
    Хрэн есці — гора.
    Рпманое Опыт, с. 65.
    Хрэн — гора, слёзы. Тое ж: да нябожчыка.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 146.
    Цукар, цукеркі есці — каханне, дружба.
    Васілеўскі, с. 32.
    Цыбулю чысціць — кароткі смутак; цыбулю есці — ажывішся і паправішся, калі хворы.
    Васілеўскі. с. 32.
    Цыкорыю есці — дрэннае жыццё; сварка ў сям’і.
    Васілеўскі, с. 33.
    Чай піць у сне — нечаканы падарунак. 3 малаком чай — сварка будзе.
    Романов. Опыт, с. 65.
    Чай піць у сне — у горад паедзеш, навіны пачуеш, а можа і гарбаты (чаю) узапраўду дзе нап’есся. Тое ж: бяседа.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 146.
    Юшку рыбную хлябаць — беднасць, недастаткі; юшку з клёцкамі ды рыбай есці — удача, дужа добрае значэнне.
    Васілеўскі. с. 36.
    Ядомінай запасацца — падарожжа або асцярога перад галадоўкай.
    Васілеўскі, с. 37.
    Яйкі бачыць — не вот-та: скула сядзе. Разбіць яйка — смерць табе будзе.
    Романоа. Опьп, с. 65.
    Bap : Fed., s. 213.
    Яйкі бачыць — сорам, скулы, слёзы. Пабітае яйка — да нябожчыка. Таксама: не жаніся на пэўнай асобе: яна нячэсная дзяўчына.
    Ляцкіш. Матсрналы, с. 145.
    Яйца як сняцца, то нядобра: балячка зробіцца.
    Moszynski, і. 151.
    Яйца есці — будзе трасца.
    Серж., с. 42.
    Яйкі непрыемнасць або нехта з’явіцца (Смаргонскі р-н).
    АІМЭФ, ф. 8, ноп. 90, спр. 248.
    Яйка чырвонае — прыемная навіна.
    Васілеўскі, с. 35.
    Ялавічыну есці — скаціна падохне, вопад (паморак) будзя. Таксама: непрыемнасць, журба. Сяаё мяса есці — не на дабро; утопішся.
    Романов. Опыт, с. 64.
    Ялавічыну есці — весткі, размовы. Сырую ялавічыну бачыць — непрыемная вестка, пісьмо пра смерць сваяка. Вараную ці смажаную бачыць — добрая вестка, заробак.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 145.
    АДЗЕННЕ, АБУТАК, АЗДАБЛЕННІ
    Адзежу бачыць чорную — пасцель будзець, захварэеш. Таксама: падарунак. Белую— дак ета харашо; новую — нядуга; асабліва калі хто ў адлучцы ёсь, дак хварэець. Таксама: дабрабыт. У старой адзежы відзець (каго-небудаь), дак, знатца, вясёл ен, здароў. Таксама: на нястачу. Багатую адзежу харашэ бачыць. Многа адзёжы відзець — клопатаў многа будзя.
    Романов. Опыт, с. 65і66.
    Адзежу белую бачыць — добра, хвалюць цябе суседзі; чорную — нягодна: людзі чэрнюць.
    Ляцкйй. Матеркалы, с. 147.
    Калі прысніцца чорнае адзенне ці такая ж хустка, гэта значыць, што ў хуткім часе хтосьці абгаворыць, ачэрніць.
    Fed., s. 214.
    Убранне (адзежа) белае — пабедзіць якій чалавек, або вы пабедзіце якога чалавека. Убранне чорнае — чарната будзе чалавеку, няшчасце.
    Moszynski, s. 152.
    Пафарбаваць адзежу (вопратку) цёмнаю хварбай — смутак, светлаю або чырнонаю — вясёласць.