• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі народны соннік  Уладзімір Васілевіч

    Беларускі народны соннік

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 127с.
    Мінск 1996
    3.54 МБ
    Васілеўскі, с. 12.
    Варахыць у сне — быццам не паможацца ropy твайму.
    Романпв. Опыт, с. 61.
    Варыць што-небудзь — сварка будзе.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 143.
    Вастрыць нажы — кепска; будзе бітва. Таксама: задумаць зло. Ураджайны год будзе, калі сон сасніўся вясной.
    Ляцкйй. Матерналы с. 145.
    Везці з дому — нябожчыка вывозіць будзеш. Тое ж: к п’янству. Дзяліцца будзеш (сямейны падзел). Везці ў дом — сын павянчаецца; ураджай; прыбытак. Вазіць сена ў пуню — нябожчык.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 143.
    Веяць хлеб — карысць. Гл. Хлеб.
    Романов. Опыт, с. 61.
    Вінаваціць каго — спрэчка.
    Васілгўскі, с. 12.
    Вучыцца — пільнуйся свайго, мей рупнасць.
    Васілеўскі, с. 13.
    Вывозіць гной з двара — мерцвяка адтуль павяэуць. А бачыць гной — сільна хворы будзе ў доме.
    Романов. Опыт, с. 61.
    Выганяць быдла ўночы — небяспека ад пажару.
    Васілеўскі, с. 13.
    Выйсці замуж за маладога ці ажаніцца з маладой і прыстойнай жанчынай — абяцае хваробу і смерць.
    Wereriko, s 104.
    Выходзіць замуж — перамены ў жыцці (Смаргонскі р-н).
    АІМЭФ, ф. 8, воп. 90, спр. 248.
    Выязджаць з дому — зачнеш інтарэс ці службу.
    Васілеўскі, с. 13.
    Вянчацца — будзе сварка з прыяцелем.
    Серж., с. 39.
    Гаварыць ува сне самому з сабой — нявыяснёнае палажэнне, клопат, незадавальнеяе. Гаварыць ува сне — будзеш пацешаны.
    Васілеўскі, с. 14.
    Гаманіць — людэі судзяць.
    Серж., с. 39.
    Галіцца (брыцца) — госці, расходы.
    Васілеўскі, с. 13.
    Ганіць кагось — з цябе нехта смяецца.
    Васілеўскі, с. 14.
    Гінуць на вайне — небяспека, смутак.
    Васілеўскі, с. 14.
    Гнацца за кім — непатрэбна час страціш.
    Васілеўскі, с. 14.
    Грэбці сена — на хваробу і смерць.
    Werenko, s. 104.
    Грабці сена — клопат і цяжкая работа.
    Серж., с. 39.
    Грабіць сена зімой — неспадзяванае шчасце, улетку — таксама добра.
    Васілеўскі, с. 15.
    Гультаіць ува сне — перасцярога ад праўдзівага гультайства на яве (значэнне благое).
    Васілеўскі. с. 15.
    Давіць каго — несправядлівасць.
    Васілеўскі, с. 15.
    Дакучаць камусь гаворкай — пусты клопат.
    Васілеўскі, с. 15.
    Даручаць сваю справу камусь — хвароба або звальненне са службы
    Васілеўскі, с. 15.
    Дарыць — дужа добра.
    Васілеўскі, 'с. 15.
    Дзівіцца з чаго-небудзь ува сне — пачуеш аб перамене.
    Васілеўскі, с. 15.
    Дзяліцца — убытак, аслабленнс.
    Насілеўскі, с. 15
    Дзяліць што-небудзь, хыта, сена — ураджай; тое ж: бацька памрэ, гаспадар на той свет пойдзе.
    ЛяцкцД Матерналы, с. 143.
    Дружыць з незнаёмым — карысць, даход.
    Васілеўскі, с. 16.
    Душыць каго-небудзь — дамавы скацінку тваю падушыць. Нядобра. Тое ж: хвароба задушыць.
    Ляцкнй Матермалы, с. 143.
    Есці ў сне салёнае — добрыя весгкі. Таксама: ураджай. I наадварот — голад (у прыватных выпадках гл. аддзел «Стравы»).
    Ляцкйй. Матермалы, с. 145.
    Есці штонебудзь — галадаць.
    Серж., с. 40.
    Есці бліны — пісьмо атрымаеш;
    боб — клопат;
    булкі — ашуканства;
    грыбы — сцеражыся нястраўнасці;
    гарох — слёзы;
    гусінае мяса — пазбудэешся клопату;
    жарству — перашкоды, цяжкае жыццё;
    курынае мяса — паправіцца жыццё;
    паземкі — слёзы ад радасці;
    палын — хвораму здароўе, здароваму — хвароба;
    радыску — карысная навіна;
    слівы — нядобра;
    свініну — хвароба;
    хлеб — прыбыль, даход;
    цукеркі — для маладых — прыемная знаёмасць; старым — непатрэбны клопат;
    яйкі — здароўе, удача;
    яблыкі — добра.
    Васілеўскі, с. 17.
    Есці гарачую страву тарапліва — небяспечны даход.
    Bacuiefcxi, с. 13.
    Есці халаднік — заспакаенне дабра.
    Васілеўскі, с. 31.
    Ехаць на возе ці простых санях — беднасць, а ў карэце — гонар. Ехаць верхам — значыцца, скарыстуеш з дурака. Таксама: вецер будзець. Ехаць па чыгунцы — хвароба, небаспска.
    РомановОпыт, с. 63—64.
    Верхам ехаць — гонар і слава; у возе — страта маёмасці. Выехаць і вярнуцца за чым-небудзь — захварзць і паправіцца.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 143.
    Ехаць конна — добра, на возе — кепска.
    Серж., с. 40.
    Ехаць чыгункаю — хуткая перамена.
    Васілеўскі, с. 35.
    Жагнацца — будзеш мець падмогу, не траць надзеі.
    Васілеўскі, с. 17.
    Жаніцца — перамена.
    Васілеўскі, с. 17.
    Жаць ува сне не так-та харашо: сколькі снапоў нажнеш, столькі гадоў пражывеш. Жатву бачыць нехарашэ: возьмуць радню ў салдаты і не ўбачыш яго (упадзе, як падрэзаны колас). Гл. жыта.
    Романоа. Опыт, с. 61.
    Жаць у сне — нягодна. Дзеці памруць, ці сам. Кажуць: сколькі снапкоў пажынаеш, столькі веку дахаваеш.
    Ляцкіш. Матерналы, с. 143.
    Калі сніцца жніво, то жаль нейкі будзе. Жаць жыта — то надта нядобры сон.
    Fed., s. 216.
    Жаць — даход.
    Ваеілеўскі, с. 17.
    Журыцца (маркоціцца, смуткаваць) — пацешышся, калі звернеш увагу на сваё здароўе.
    Замаркоціцца — на здароўі малае аслабленне пачуеш.
    Васілеўскі, с. 18—19.
    Забагацець раптам — добры знак, калі бачыш да поўні месяца; благі адваротнн, калі сніш з поўні.
    Васілеўскі, с. 18—19.
    Забаўляцца ў жмуркі — сон не мае вялікае вагі, але і нядрэнны.
    Васілеўскі, с. 19.
    Забыцца імя сваё — абгавор, няўдача.
    Васілеўскі, с. 20.
    Заварахыць (ачараваць) дзяўчыну — новае, але нядоўгае знаёмства.
    Васілеўскі, с. 19.
    Завешваць акно чым чорным — смутак або хваравітасць каго з сям’і.
    Васілеўскі, с. 19.
    Загавець у сне (не поснымі днямі) — будзе страта, якая пасля мусіць звярнуцца.
    Васілеўскі, с. 19.
    Загуляць у меру (не п’янеючы) — радасны знак даходу, знак харыснага інтарэсу. Загуляць (п’янстваваць) — будуць госці, інтарэс з чужынцам.
    Васілеўскі, с. 19.
    Зазімаваць на панадворку — сцеражыся судоў ці пажару.
    Васілеўскі, с. 19.
    Закалоць (забіць) свінню — пасля клопату будзеш мець заспакаенне тваіх жаданняў і дастатак у жыцці. (Сон не мае значэння, калі, кладучыся спаць, думаў аб гэтым.)
    Васілеўскі, с. 19.
    Залажыць фундамент у зямлю — пачнсш вельмі карысную працу.
    Васілеўскі, с. 19.
    Замяніцца хатамі з кім — перамена.
    Васілеўскі, с. 20.
    Зарззаць авечку — мо’ думаў аб гэтым перад сном,
    дык сон не мае вагі, калі не, дык скрыўдзіш нявіннага чалавека.
    Зарэзаць чырвонага пеўня — сцеражыся агня. ваўка — пазбудзешся вялікага ворага.
    Васілеўскі, с. 20.
    Засеяць зёрны ў зямлю — даход, на воду ці каменне — страты.
    Васілеўскі, с. 20.
    Засмуціцца — аслабленне здароўя. Смутным быць — развесялішся.
    Васілеўскі, с. 20, 27.
    Заўрочыць каго — нехта мае на цябе «вока».
    Васілеўскі, с. 20.
    Захварэць — смутак, нездавальненне.
    Васілеўскі, с. 20.
    Збіваць масла — пабагацееш.
    Васілеўскі, с. 20.
    Калі сніцца, што чуеш, як звоняць — жджы якоісь навіны.
    Pietkiewicz, s. 82.
    Згубіць штосьці — плакаць будзеш. Таксама: няўдача.
    Романов. Опыт, с. 62.
    Згубіш абутак, бот і не знойдзеш — страціш любімага друга (Смаргонскі р-н).
    АІМЭФ, ф. 8, воп. 90, спр 248.
    Калі ўва сне штось загубіш, а найгорш шапку або ключ ад камары чы ад кубла, то вельмі не пашанцуе, a калі што найдзеш, то добра.
    Pietkiewicz, s. 82.
    Здрыгануцца ў сне — яехта памрэць са зроднікаў.
    Романое. Опыт, с. 61.
    Змагацца з кім-небудзь і перамагчы — добра, з бяды выйдзеш, а застацца пераможаным — у бяду пападзеш.
    Ляіцсйй. Матерналы, с. 143.
    Знаходзіць штосьці ў сне — да прыбытку. Знайсці скарб — нядобра.
    Романов. Опыт, с. 62.
    Іграць што вясёлае — прыемную размову мець, a тужлівае іграць — сумную раэмову мець. Гл. Чуць музыку.
    Романов. Опыт, с. 62.
    Ісці дарогай шырокай — спор (поспех) у дзелі, вузкай — труднае дзела. Таксама: труды.
    Роліанов. Опьгг, с. 62.
    Ісці па дарозе — грошы знойдзеш. I наадварот і тое, што меў, спацяраеш. Таксама: жабраваць пойдзеш. Ісці па шашы — доўгая дарога чакае.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 143.
    Іграць на скрыпцы песні нудныя — смутак, вясёлыя — радасць.
    Васілеўскі, с. 20.
    Калоць каго — рабіць людзям дабро.
    Серж., с. 40.
    Калыхаць дзяцей — гора, плач; тое ж: хвароба.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 143.
    Карміць птушак — плёткі разводзіць; скаціну — добра; прыплод; тое ж: дзеці здаровыя будуць.
    Ляцкый Матермалы, с. 144.
    Касіць сена — нядобра: сорам вейкі, вада (сварка) будзе. Тое ж: калі трава высокая — уродза (ураджай), не — голад.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 144.
    Касіць сена — добра; збожжа — няшчасце.
    Серж., с. 40
    Катацца ў сне — нечаканая дарога.
    Романов. Опыт, с. 62.
    Катацца ў сне — страта маёнтку.
    Ляцкйй. Матеркалы, с. 143.
    Качаць яйкі — добра: ураджай, прыбытак, грошы. Тое ж: скула прыкінецца, чы галаву разаб'еш.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 144.
    Кідацца ў ваду: чыстую — слёзы праліваць; тое ж: добра; у мутную — кепска, людзі лаяць будуць.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 143.
    Кідаць каменні — грошы будзеш плаціць за работу.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 143.
    Клапаціцца аб чым — добра закончыш працу, за якую ўзяўся.
    Васілеўскі, с. 21.
    Клясці каго — пагодзішся.
    Васілеўскі, с. 21.
    Крышыць табаку (лісцё) — сон няважны, падгатоўчага значэння.
    Васілеўскі, с. 29.
    Кружыцца ў сне — малому, дак на рост.
    Романов Опыт, с. 62.
    Кружыцца, віцца — нягодна. Ворагі кала цябе ўюцца (гл. круціцца). Чорт кала цябе ходзя.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 144.
    Круціцца — на вяселле. Тое ж: ворагі кала цябе круцюцца; тое ж — на галаўны боль.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 143.
    Крычаць ратунку праз сон — сон не мае вялікае вагі.
    ВасЬкўскі, С. 27.
    Купацца ў сне — на радасць. Таксама: у гасцях быць.
    Романоа. Опыт, с. 62.
    Купацца ў сне — кепска {гл. кідацца ў ваду).
    Купаць дзіця — выздараўленне.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 144.
    Купацца ў чыстай вадзе — удача, радасць; у мутнай, балотнай вадзе — няўдача, смутак.
    Васілеўскі, с. 22.
    Купацца — прыдзецца быць у бяседзе, а то й п'яным.
    Серж., с. 40.
    Курыць тытунь — непрыемнасць; таксама і нюхаць.
    Романов. Опыт, с. 62.
    Курыць папяросы — пусты сон.
    Васілеўскі, с. 26.
    Курыць цюцюн — добрае здароўс.
    Серж., с. 40.
    Курыць махорку — сон не мае вагі.
    Васілеўскі, с. 23.
    Калі цяжарная бачыла ў сне, што ловіць курыцу, шчуку, верылі, што народзіцца дзяўчынка, калі ж цяжарная лавіла ў сне пеўня, акуня, меркавалася, што ў яе народзіцца хлопчык.
    АІМЭФ, ф. 7, воп. ], спр. 883, л. 11 -а, 68-а.
    Лазіць па ўзгорках — клопаты, якія абернуцца на тваю карысць.
    Васілеўскі, с. 22.
    Латаць пальчаткі (ісподкі) — займешся карыснаю працаю.
    Васілеўскі, с. 22.
    Лашчыцца хтосьці ў сне — прасіць цябе будуць, лашчыцца.
    Романпв. Опыт, с. 60.
    Лашчыцца — злыя людзі падмануць цябе хочуць, Ляцкйй. Матсрмалы, с. І44.
    Лізаць міскі ці талеркі — стыд праз лішнюю тваю гаворку. Лізаць руку каму — паддасіся пад нечый уплыў (кіраўніцтва).