• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі народны соннік  Уладзімір Васілевіч

    Беларускі народны соннік

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 127с.
    Мінск 1996
    3.54 МБ
    Васілеўскі, с. 23.
    Спатканне на небе маладзіка з веташком — на хваробу і смерць.
    WereAko, s. 104.
    Мяцеліца — нядоўгі клопат.
    Васілеўскі, с. 24.
    Навальніцу, гром — сварка будзе. Таксама: напасць нейкая будзе (гл. хмара).
    Калі ў дом ударыць — вялікае няшчасце ў тым доме. Бясшкодная навальніца — весялосць.
    Ромлное. Опьп, с. 56.
    Навальніца, гром, маланка — бітва, неўраджай; таксама: бабы палаюцца.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 140.
    Неба чырвонае бачыць — вайна будзе.
    Романоя. Опыт, с. 57.
    Неба: цёмнае — мара (мор) найдзе.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 140.
    Паводку бачыць — хутка агалець.
    Серж., с. 41.
    Пажар — зімой на мароз, летам на спякоту. Таксама: страта. Таксама: сварка будзе. Таксама: будзе ў цябе алодзей у днары. Гл. агонь, вуголлі.
    Ромашм. Опыт, с. 57.
    Пажар — справа загарыцца, нічым не скончыцца; тушыць — нядобра, у бяду пападзеш.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 140.
    Пажар бачыць у сне,— знача, пагода.
    Шейн, III, с. 341.
    Пажар бачыць — галава будзе балець.
    Серж., с. 41.
    Пажар — шчасце, багацце.
    Богдаммйч, с. 49.
    Калі пажар сам тушыш, то цябе абкрадуць, а калі другія — добра.
    Pietkiewicz, в. 83.
    Пажар прадказвае атрыманне грогпай.
    Шейн, III, с. 340.
    Пажар прысніцца, то калатня ў хаце.
    Fed., s. 214
    Пажар — бойка, смерць.
    Moszyhski, s. 152.
    Любы пажар — летняю парой — на працяглую хваробу, а зімоваю — на мароз. Калі спячы прымаў удзел у тушэнні пажару, то яго чакае цяжкая работа на спякоце ці марозе, і да таго ж — работа нечаканая.
    Нйкйфоровскйй. Матерналы, с. 137.
    Пярун пачуць — надзвычайная навіна.
    Васілеўскі, с. 26-
    Пясок бачыць: чысты — на дабро, брудны — кепска, нядобры чалавек падвядзе. Перасыпаць пясок — плеткі сцеражыся.
    Пясчаны бераг — у вастрог пасадзюць.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 140.
    СнІцца пясок — будзеш на похаранах.
    Pietkiewicz, s. 83.
    Bap.: Fed., s. 214.
    Раку, калі вялікую — слёзы вялікія табе будуць. Таксама: радасць. Таксама: быць у гасцях. Таксама: важная размова. А калі малую раку ўбачыш — малыя і слёзы. Гл. вада.
    Романов. Опыт, с. 57.
    Раку бачыць — чыстую — слёзы; тое ж: добра, на багацце; мутную і да таго ж шырокую — плёткі, a то й бітна.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 140.
    Рака з вадою чыстаю — добра; з мутнаю, бузяністаю — дрэнна.
    Васілеўскі, с. 26.
    Роў — магіла, няшчасце, балесць; тое ж: цяжкія роды. Пераходзіць роў — выздараўленне, тое ж: добры чалавек знойдзецца (гл. яма).
    ЛяцкшІ. Матермалы, с. 140.
    Ручаёк глыбокі, празрысты — шчасце; неглыбокі — ні дрэнна, ні добра. Ручаёк цякучы бачыць — часткова споўняцца твае задумы.
    Васілеўскі, с. 27 , 33.
    Сажу бачыць — добра, грошы будуць, сваты; тое ж: чорт да цябе прыйдзе.
    Ляцкіш. Матерналы, с. 141.
    Свет — радасць, добрая навіна, госць будзе (гл. сонца).
    Ляцкйй. Матерналы, с. J41.
    Снег бачыць — смех будзе.
    Романов Опыт, с. 57.
    Снег — труды. Хадзіць па снезе — піраваць.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 141.
    Снег як сніцца, як па снягу ходзіш — смерць у сяле. Moszynski, s. 152.
    Снег сніць — па лету вельмі горача, а зімою — адлега. Серж., с. 41.
    Соль бачыць і есці — засмучэнне. Таксама: далёкая дарога.
    Романов. Опыт, с. 58.
    Сонца бачыць — добра; узыход сонца — дужа добра: пасвячае цябе Гасподзь.
    Романов. Опыт, с. 57.
    Сонца — муж будзе любіць, жыта ўродэіць; сонца ўзыходзіць — добрае жыццё табе будзе (гл. месяц); заходзіць — дзеці шанаваць будуць. Сонца і ваду бачыць — лепш заўсяго, шчасце; тое ж: хлопцу — нявеста, дзяўчыне — жаніх.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 141.
    Як таска чалавеку і сонца сніцца, то тая таска зыйдзе.
    Moszytiski, s. 152.
    Сонца сніць на захадзе — кепска, на ўсходзе — вельмі добра.
    Серж., с. 41.
    Туман паказвае, што ў таго чалавека цёмная жытка.
    Серж., с. 41.
    Хмару навальнічную — напасць табе будзе. Гл. навальніца.
    Романлв. Опыт, с. 58.
    Хмару цёмную сніць — будзе няшчасце ці што другое страшнае.
    Серж., с. 42.
    Хмуру цёмную бачыць — неспакой, клопат; хмуры светлыя — напрасная трывога.
    Васілеўскі, с. 32.
    Яму бачыць і ўпасці ў яе — бяда здарыцца. (Параўн. магіла).
    Романов. Опыт, с. 58.
    Яма — людзі яму капаюць, гаворка нягодная. Магілу выкапаную бачыць — добра; тое ж: трэба быць асцяражным увалісся — бяда будзе, а пройдзеш — дзела нічым кончыцца (гл. роў, гара).
    Ляцкйй. Мвтерналы, с. 141.
    Пабачыш ува сне яму, то або памрэш, або прыйдзе на цябе вялікае няшчасце.
    Pietkiewicz, a. 82.
    Rap.: Fed., 8. 213.
    Яма, y яе ўваліцца — паважная няўдача.
    Васілеўскі, с. 37.
    Ямку на дрэва падрыхтаваць — радасць, удача.
    Васілеўскі, с. 37.
    ЧАЛАВЕК
    Акушэрку спаткаць ува сне — асцярога перад клопатам для мужчыяы, кабетам — хваравітасць.
    Васілеўскі, с. 9—10.
    Арапа бачыць — будэеш бачыцца, з кім даўно не бачыўся.
    Романоа. Опыт, с. 58.
    Атруту браць у рукі — небяспека, выпіць яе — цяжкое жыццё.
    Ваалеўскі, с. 10.
    Баб бачыць — ета сплёткі. Бабу раскудлачаную бачыць — непрыемнасць.
    Гл. маладзіца.
    Романлл Опьгг, с. 58.
    Бабы — плёткі, бабы б’юцца — бойка, п’янства; бабу раскудлачаную бачыць — каровы малако перастануць даваць. Наогул: нягодна.
    Ляцкйй Матерналы, с. 141.
    Бабку-пупарэзніцу бачыць — хварэць будзеш, бабку пазавсш.
    Романов. Опыт, с. 58.
    Багатым быць — паправіцца жыццё.
    Васілеўскі, с. 10-
    Банкетаванне — няшчасце, пахаванне. Гл. Бяседа.
    Tyszkiewicz, s. 409.
    Банькі стаўляць — ты сам ці блізкі з хваробы паправіцца.
    Васілеўскі, с. 11.
    Бараду мець густую ўва сне — багацтва, грошы, знаходка. Бараду часаць — прыбытак, дастатак.
    Васілеўскі, с. 10, 34
    Бораду доўгую бачыць — будзе вялікая пашана.
    Серж., с, 39.
    Барышы піць — закончыш інтарэс.
    Васілеўскі, с. 11.
    Бацькоў памёршых бачыць — смерць табе будзе, па цябе прыходзілі.
    Романов. Опыт, с. 61.
    Бледнаму быць — на здароўе. Таксама: журба.
    Романов. Опыт, с. 59.
    Бледнаму быць — да нябожчыка належыць; гора, смутак.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 141.
    Боль чуць у нагах — хвароба.
    Серж., с. 39.
    Босым бачыць сябе — абакрадуць.
    Романов Опыт, с. 59.
    Босага бачыць — да крадзяжу. Ці ў цябе ўкрадуць, ці за злодзся прымуць.
    Ляцкйй Мвтермалы, с. 141.
    Босым хадзіць ува сне — недастатак, чыстае сумленне.
    Васілеўскі, с. 11.
    Бяседу, застолле бачыць — будзе дасада; а калі і добрае бывае.
    Романов. Опыт, с. 58.
    Бяседа, застолле — калі ўвосень — добра; тое ж: на смерць скланяецца, баюць; баб многа — плёткі і слёзы.
    Ляцкйй. Мятермалы, с. 141.
    Вайну бачыць — і будзе вайна ці драча. Таксама: вялікая мяцеліца.
    Ромднов. Опыт, с. 59.
    Вайна — непрыемнасць, бітва. Тое ж: мор.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 142.
    Войска бачыць — кашаль будзець. Таксама: пажар будзець.
    Романов. Опыт, с. 59
    Вар.: Васілеўскі, с. 10, 13.
    Ваенных бачыць — бойка між суседзямі.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 142.
    Валасы стрыгчы — на хваробу; у салдаты пойдзепі. Расчэсваць валасы — хораша, да шлюбу. Заплятаць касу — плёткі і васэлле. Валасы на руках бачыць — багацце.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 142.
    Валасы часаць — чакай гасця.
    Васілеўскі, с. 12, 34.
    Косы астрыгці — будзе якісь вялікі сорам.
    Серж., с 40.
    Валачобнікаў прыняць — пацешысся, чуць іх спевы — пачуеш навіны.
    Ваеілеўскі, с. 12.
    Ваўкалака бачыць — асцерагайся злога чалавека.
    Васілеўскі, с. 12.
    Ведзьму сніць — будзе якаясь загуба.
    Серж., с. 39.
    Як сніцца, што вус адпаў, то нехта хлеб адбярэ.
    Fed , s. 215.
    Высыпка — добра: грошы, багацтва.
    Moszynski, s. 153.
    Вяселле бачыць — у тым доме хаўтуры будуць. Таксама: ніколі нічога харошага не прадвяшчае. Самому вянчацца — нічога не бывае. Таксама: душа красуецца. Таксама: хворым быць. Жанатаму ці замужняй вянчацца —
    Таксама: хворым быць Жанатаму ці замухняй вянчацца — безнадзейная хвароба і смерць.
    Романов. Опыт, с. 61.
    Вяселле — кажуць, чэрці жэнюцца; самому вянчацца — жонка ці муж памрэ; тое ж: жонка з мужыком павадзюцца (пасварацца).
    Ляцкйй. Матермалы, с. 142.
    Калі бачыш, як замуж ідзеш — к хваробе (Шумілінскі р-н).
    АІМЭФ, ф. 8, воп. 89, спр. 240, сш. 1, № 58. Зяп. У. А Васіл£віч.
    Галаву павязваць стужкамі — хвароба; хусткаю — клопаты. Галаву голую бачыць — сорам. Расчэсваць галаву — дзеўцы харашэ; замуж харашэ выйдзе; а жанатай ня вот-та: мужык будзе біць. Таксама: гора Таксама: дарога. Таксама: парадашная жысць. Заплятаць косу — плёткі; перамена жыцця.
    Романм. Опьгт, с. 59.
    Галаву ўбіраць стужкамІ — хораш% дзяўчына — да вянца; кветкамі — на васэллі скакаць будзеш.
    Ляцкйй. Матсрналы, с 142.
    Галаву абвязваць хусткаю — для мужчыны лішні клопат, для кабетаў — пара ўжо брацца за выкананнс задуманае працы.
    Васілеўскі, с. 13.
    Галава баліць ува сне — клопат (але гэтыя сны бываюць і пры нястраўнасці).
    Васілеўскі, с. 14.
    Завярцелася (закруцілася) ў галаве — спаткае цябе вялікая радасць або паважвы смутак, гледзячы якім днём сон сніў (дрэнна, калі сон гэты бачыш аўторкам і суботаю).
    Васілеўскі, с. 19.
    Гарбатым ува сне быць — прыбытак; яго стыдзіцца — не зусім добрай дарогай гэты прыбытак атрымаеш.
    Васілеўскі, с. 14
    Гасцей бачыць у сябе — мярцняк будзе ў двары.
    Таксама зладзеі абкрадуць.
    Романов. Опыт, с. 59.
    Госці — сварка.
    Moszynski, e. 150.
    Гасцей прымаць — выдаткі.
    Васілеўскі, с. 14.
    Голага ці голую бачыць — стыд якійсь будзе. А сябе голага бачыць — ні к худому, ні к добраму. ТаксаM3J стыд.
    Романов. Опыт, с. 59.
    Голы ці голая — сорам, мяшчасце; абакрадуць.
    Ляцюш. Матерналы, с. 142.
    Голую жанчыну бачыць — убытак.
    Голым быць — будзе чагось сорам; дзеўка калі бачыць сябе голаю, то хутка пойдзе замуж.
    Серж., с. 39.
    Цела сваё голым бачыць — стыд; чужое — пачуеш нешта стыдлівае пра суседа (у рэдкіх выпадках гэткі сон асцерагае псрад зладзеямі і пажарам).
    Васілеўскі, с. 32.
    Калі замужняя жанчына сасніць сябе без спадніцы — гэта азначае, што хутка памрэ яе муж.
    Шлюбскі, II, с. 221.
    Дамавіна — вялікая прыкрасць, калі яе хаўтуры.
    Васілеўскі, с. 15.
    Дасужым быць — паправяцца інтарэсы.
    Васілеўскі, с. 15.
    Дэед стзры — дасада, таска на сэрцы.
    Moszynski, s. 150.
    Дзікі чалавек — небяспека.
    Васглеўскі, с. 15.
    Дзетак маленькіх голенькіх калі сніць жанчына, то яна пэўна панесла ці хутка зачаравацес.
    Серж., с. 138.
    Дзіця малое бачыць — ета, кажуць, хвароба к табе падскакуе. Таксама: клопаты. Карміць дзіця — страта.
    Дзіця калыхаць — няньчыць хваробу будзеш (хвароба наогул уяўляецца ў выглядзе дзіцяці). Гл. дзяўчынка, хлопчык.