• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі народны соннік  Уладзімір Васілевіч

    Беларускі народны соннік

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 127с.
    Мінск 1996
    3.54 МБ
    Васілеўскі, с. 22.
    Лічыць (аблічаць) жывёлу — страта ў гаспадарцы.
    Васілеўскі, с. 22.
    Лудзіць самавар — знаходка, спадак, выйгрыш.
    Васілеўскі, с. 22.
    Ляжаць дзе-небудзь — п’яны будзеш, тое ж: памерці трэба. Ляжаць у пасцелі — да хваробы належыць.
    ЛяцкшІ Матермалы, с. 144.
    Ляжаць ніц — будзеш скрыўджаны.
    Васілеўскі, с. 25.
    Лятаць у сне — поспех у справе.
    Романов. Опыт, с. 62.
    Лятаць у сне — добра: уродза (ураджай), на работнікаў лятаць будзеш (г. зн. шукаць іх).
    Ляцкйй. Матерналы, с. 144.
    Ува сне лятаеш, то яшчэ расцеш і будзеш крэпак.
    Pietkiewicx, s. 83.
    Лятаць — вельмі добра; хто хворы, то хутка выздаравее.
    Серж., с. 40.
    Ляцець у паветры далоў (уніз) — няўдача цябе чакае; ляцець уверх — радасць, пашана, удача.
    Васілеўскі, с. 23.
    Узляцець высока — шчаслівая перамена.
    Васілеўскі, с. 30.
    Лячыць каго-небудзь — у бядзе памагаць каму; самому лячыцца — у бядзе быць і дапамогі прасіць.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 144.
    Маліцца — якоесь цяжкае дзела.
    Серж., с. 40.
    Малоць у сне — будзеш плявузгаць пустое, языком малоць. Параўн.: вятрак.
    Романов. Опыт. с. 62.
    Малоць — балабоніць. Смех будзе. Людзі языкамі мелюць на цябе.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 144.
    Малоць — даход у хату.
    Васілеўскі, с. 23.
    Маніць — благую працу пачнеш.
    Васілеўскі, с. 23.
    Матаць ніткі — пра тайну даведаешся, а разматваць — плётак шмат пачуеш. Гл.: снаваць, ткаць, ніткі.
    Романов. Опьгг, с. 62.
    Матаць ніткі — рабіць плёткі; тое ж: навіну пачуеш.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 144.
    Маўчаць — не прагаварыся наяву.
    Васілеўскі, с. 23.
    Махаць — заклікаць каго-небудзь па дапамогу; хусткаю — дзяўчыне ісці замуж. Тое ж: труды чакаюць. Махайь чорнай хусткаю — ліст пра смерць.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 144.
    Махаць (пагражаць) рукой — будзеш сварыцца.
    Васілеўскі, с. 23.
    Махаць шабляй — небяспека, сварка.
    Васіяеўскі, с. 35.
    Мерыць зямлю аршынам — хаўтуры; сажнем — зя' мельная справа, купля ці продаж.
    Васілеўскі, с. 24.
    Месці — кепска: плёткі рабіць. Тое ж: слёзы, пабоі.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 144.
    Калі сніцца, што хату мяцеш сам або хто другі мяце, то скора выбсрашся з хаты.
    Pietkiewicz, s. 84.
    Змятаць смецце да аднаго месца — перацерпіш прыкрасць, якая мела пашкодзіць.
    Васілеўскі, с. 19.
    Месці хату — чакай гасцей.
    Васілеўскі, с. 23.
    Вымятаць смяццё з хаты — адчэпіцца лішні клопат.
    Васілеўскі, с. 13.
    Міргаць вачыма — няўдача.
    Васілеўскі, с. 24.
    Мірыцца (згода) — пацешышся.
    Васілеўскі, с. 24.
    Мітусіцца ў сне — спакой.
    Романов, Опыт, с. 63-
    Мыць — рабіць плёткі; мыцца — людэі языкамі мыюць (гл. лазня).
    Ляцкйй. Матерналы. с. 144.
    Набіваць абручы — добра, на багацце. Тое ж: рыхтуй пачастунак для гасцей. Тое ж: дождж будзе.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 144.
    Нагінацца перад кім — страціш ласку.
    Васілеўскі, с. 24.
    Надламіць палец — захварэе блізкі родны.
    Васілеўскі. с. 24.
    Надсміхацца — над табой смяюцца.
    Васілеўскі, с. 24.
    Нажыцца (пабагацець) — сон гэты не мае вялікага значэння.
    Васілеўскі, с. 24.
    Накрываць штось у сне — канец справы.
    Ромйняв. Опыт, с. 62.
    Нанімацца на службу — падпадзеш пад чужую волю.
    Васілеўскі, с. 24.
    Нанімаць кватэру — перамена.
    Васілеўскі, с. 24.
    Напіцца крынічнае вады — здароўе, адраджэнне; чырвонае крыві — крыўдзіш кагось непамерна; бузяністае вады — хвароба, непамыснае жыццё.
    Васілеўскі, с. 24.
    Нарадзіць прыгожае дзіця альбо карміць яго ўласнымі грудзьмі — значыць, хвароба.
    Werenkn, s. 104.
    Наругацца — снарка.
    Васілеўскі, с. 25.
    Несці каго на плячох — той патрабуе тваёй падмогі. Васілеўскі, с. 25.
    Нюхаць духі — прыемныя навіны.
    Васілеўскі, с. 16.
    Нюхаць зямлю — збліжэнне смерці.
    Васілеўскі, с. 25.
    Падаць у сне — малому, дак яа рост. Таксама: уніжэнне.
    Романов. Опыт, с. 62.
    Падаць у сне — нягодна; калі ў яму, дак смерць будзе.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 144.
    Падаць уніз — вельмі вялікае няшчасце.
    Серж., с. 41.
    Падаць у яму, ляцець уніз — блага, на хваробу (Смаргонскі р-н).
    АІМЭФ, ф. 8, воп. 90, спр. 248.
    Падпірацца кійком — атрымаеш падмогу.
    Васілеўскі, с. 21.
    Падымацца ўгару, узлазіць на строму, па сцяне і інш, хутка даведацца, што незаўважальнымі староннімі намаганнямі ўтварыўся дабрабыт спячага, пра што апошні і не здагадваўся. Падзенне з такой вышыні толькі паказвае, што намаганні дабрадзеяў ні да чаго не прывялі, хаць спячаму ад гэтага не зробіцца ні горш, ні лепш.
    Нйкйфоровскйй. Матермалы, с. 138.
    Лезці ўгору — цяжкае, але добрае дзела.
    Серж., с. 40.
    Уэлезці наверх гары — вельмі добраі збудзецца тое, што задумана.
    Серж., с. 41.
    Падымацца ўверх — павышэнне, добра (Смаргонскі р-н).
    АІМЭФ, ф. 8, воп 90, спр. 248.
    Пальцам хто на цябе паказуе і страх цябе агарне — сцеражыся нападаў ці арышту.
    Васілеўскі, с. 25.
    Паміраць — дзеля хворых значыць, што яны хутка выздаравеюць, а дзеля другіх — здароўе.
    Серж., с. 41.
    Песціць дзяцей — хвароба прычэпіцца.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 143.
    Пісаць пІсьмо — вепрыемная размова.
    Романой. Опыт, с. 62.
    Піць ваду — плакаць будзеш. Кажуць, што гэта і добра. Тое ж: па смерць солана есці будзеш (г. эн. смачна). Піць гарэлку — беражыся, у бяду пападзеш.
    Ляц^йй. Матерналы, с. 144.
    Піць ваду — будзс пачостка ці можа е вялікая смага.
    Серж., с. 39.
    Піць дзёгаць — для хворага здароўе, для здаровага — невялікая прыкрасць.
    Васілеўскі, с. 15.
    Плаваць у сне — нягодна. Таксама: заканчэнне спраў, калі на бераг выплыЬеш. Плаваць у лодцы — нядобра, апасуйся. Таксама: далёкая дарога. Плаваць па мутнай вадзе — атрымаеш у дарозе непрыемныя весткі.
    Романов. Опьгг, с. 62.
    Плаваць у сне — нядобра. П’яны будзеш. Тое ж: далёкая дарога. Плаваць у лодцы — людзі цябе судзюць.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 144.
    Плысці па вадзе — трапіцца якоесь няшчасце.
    Серж., с. 41.
    Плакаць у сне — радавацца будзеш.
    Романов. Опьгг, с. 62.
    Ввр.: Серж., с. 41.
    Плакаць у сне — на радасць.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 144.
    Вар.: Шейн, ІП, с. 341.
    Калі ўва сне плачаш. то па праўдзі будзсш смяяцца.
    Pietkiewicz, s. 83.
    Слёзы — добра: будзе радасць.
    Moszynski, s. 151.
    Заплакаць — развеецца злое і непамыснае, будзеш задаволены.
    Васілеўскі, с. 20.
    Плаціць даўгі — пазбудзешся клопату.
    Васілеўскі, с. 15.
    Плесці кошыкі — даход будзе.
    Васілеўскі, с. 26.
    Пляваць на каго — крыўда; на сябе — звярні ўвагу на свае абмылкі.
    Васілеўскі, с. 26.
    Прадаваць штосьці — прыбытак.
    Ромрцов. Опыт, с. 62.
    Прадаваць штосьці выгадна: у бядзе — збаўленне, у хваробе — папраўка.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 144.
    Прасіць прабачэння — будзеш вінаваты.
    Васілеўскі, с. 26.
    Прасці ў сне — к дарозі.
    Романов. Опыт, с. 62.
    Прасці — плёткі рабіпь (гл. ткаць).
    Ляцкйй. Матсрналы, с. 144.
    Пужацца каго — будзь асцярожны.
    Васілеўасі, с. 26.
    Раніць (пабіць) каго — крыўда; да крыві — крыўда роднаму.
    Васілеўскі, с. 27.
    Расшчапіць клінам плашку — закончыцца клопат.
    Васілеўскі, с. 21.
    Рупіцца (гарачыцца) — памыснасць, удача; спяшацца — хуткае заканчэнне справы.
    Васілеўскі, с. 27, 29.
    Саромецца — абмылішся ў нечым.
    Васілеўскі, с. 28
    Саромецца — быць п’янаму.
    Серж., с. 41.
    Сварыцца ў сне — рады будзеш.
    Ролшнов. Опыт, с. 61.
    Сварыцца ў сне — і праўду лаяцца будзеш, а можа і падзярэшся.
    Ляцый. Матсрмалы, с 143.
    Сварыцца — прыкрасць, нязгода, суд. Руганіну чуць — прыкрыя навіны.
    Васілеўскі, с. 27, 28.
    Сварыцца — памірыцца э ворагам.
    Серж., с. 41.
    Скакаць (танцаваць) у сне — дзеўцы і хлопцу радасць, а мужчыне разарэнне.
    РоМДНЛв Оггьгт, с. 63.
    Скакаць у сне — нягодна: смутак у галаве. Гл. Танцаваць.
    Ляцкйіі Матерналы, с. 144.
    Скрыгаць зубамі — непамыснасць.
    Васілеўскі, с. 28.
    Смяяцца — будзеш плакаць, бо людзі абсмяюць.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 115.
    Вар.: Романов. Опыт, с. 63; Pietkiewicz, s. 83, Серж., с. 41.
    Смяяцца — смутак,
    Шейн, ІП, с. 341.
    Снаваць кросны — к дарозі, у дарогу паедзеш. Таксама: плёткі снуюць, гатуюць. Таксама: благія справы, Гл. матаць, ткаць.
    Романов. Опыт, с. 63.
    Снаваць кросны — плёткі рабіць у суседстве (гл. ткаць).
    Ляцкйй. Матермалы, с. 145.
    Сніць сон ва сне — вельмі кепска, бо гэта значыць, што той чалавек можа памяшацца.
    Серж., с. 41.
    Спатыкацца ў сне — перашкода.
    Ромднов. Опыт, с. 63.
    Спатыкнуцца ў сне — беражыся, нехта на дарозе стаіць.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 145.
    Спаць — хвароба, ці гультайства.
    Серж., с. 41.
    Калі сніцца, што табе спускаюць чупрыну, то прайграеш справу і кругом пагана.
    Pietkiewicz, s. 83.
    Спяваць у сне — кажуць, плакаць будзеш. Таксама: журба. Таксама: устань хутчэй ды ўмыйся, і зноў запей тую песню, a то пажар будзе. Спяваць малітвы — радасць.
    Романов. Опыт, с. 62—63.
    Спяваць у сне — плакаць прыдзецца. Напяесся —наплачасся.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 144.
    Ввр.: Серж., с. 41.
    Страляць — знайсці што-небудзь.
    Серж., с. 41.
    Стрыгчы валасы — прайграеш справу ў судзе.
    Fed., s. 216.
    Сцерагчыся вужакі — небяспека з боку хітрага і шкадлівага чалавека; сцерагчыся сабакі — будзеш мець
    дачыненне з ворагам, з якога можаш зрабіць найшчырэйшага прыяцеля; сцерагчыся ката — здрадлівасць.
    Васілгўскі, с. 29.
    Сядзець над прорвай (пропасцю) — небяспека, будзь асцярожны.
    Васілеўскі, с. 29.
    Сядзець у сне — гонар, а стаяць — знявага.
    Романов. Опыт, с. 63.
    Тануць глыбока ў чыстай вадзе — нязначны клопат, у балоце — надта дрэннае значэнне.
    Васілеўскі, с. 14.
    Тануць — будзе штось вельмі радаснае. Гл. Тапіцца; Тапіць.
    Серж., с. 41.
    Танцаваць да зморы — хвароба.
    Wereiiko, s. 104.
    Танцы — радасць, пацеха.
    Васілеўскі, с. 29.
    Танцаваць самой на вяселлі — вялікая непрыемнасць (Смаргонскі р-н),
    АІМЭФ, ф. 8, воп. 90, спр. 248.
    Тапіцца — няўдача, небяспека. Утапіцца — перамена на горшае.
    Васілеўскі, с. 29—30.
    Тапіць каго ў чыстай вадзе — прымушаць плакаць, засмучаць; у бруднай — клясці. Тапіцца ў чыстай вадзе — самому плакаць; у гразнай — людзі будуць клясці.
    Ляцкйй, Матермалы, с. 145.
    Таўчы што-небудзь — добра, усяго ўдоваль будзе; госці прыедуць.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 145.
    Ткаць кросна — адолееш ворагаў. Бачыць кросна — злоснік, знатца, эюкаець, бяду гатуець. Таксама: плёткі, Гл. матаць, снаваць.
    Романов. Опыт, с. 63.
    Ткаць кросна — плёгкі рабіць. Тое ж: навіну пачуеш (гл. снаваць, матаць, шыць, ніткі).
    Ляцкйй Матермалы, с. 145.
    Уваліцца ў студню — непамыснасць, смутак, няўдача.