• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі народны соннік  Уладзімір Васілевіч

    Беларускі народны соннік

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 127с.
    Мінск 1996
    3.54 МБ
    Романпв. Опьгт, с. 67.
    Дом новы будуюць — добра, на жыццё; стары дом купляць — блага, канец жыцця (Смаргонскі р-н).
    АІМЭФ, ф. 8, воп. 90, спр. 248.
    Бачыць сябе і старонняга ў новым, часам не адбудаваным доме — смерць асабістая ці смерць таго, хто сасніўся. Звычайна такія сны бываюць ці ў смяротна хворых, ці блізкіх да іх асоб, асабліва калі нехта зайшоў у новы дом, застаўся там ці заблукаў і не анаходзіць выхаду.
    Нйкйфоровскйй Матсрналы, с. 137—138.
    Дрот калючы — асцерагайся алога чалавека.
    Васілеўскі, с. 16.
    Бачыць дровы — перажываць сямейныя непрыемнасці і сутыкненні. Дровы ў кастры — сутыкненне членаў усёй сям’і; на возе, у ахапку — сутыкненне асобных членаў сям’і і між сабою; раскіданыя дровы, ці асобныя паленцы — адзінкавая непрыемнасць. Асабістыя адносіны да дроў мяняе гэты непрыемны сон: хто накладваў касцёр, перавозіў і пераносіў дровы, раскідаў ці збіраў іх, той, у параўнанні з іншымі, перанясе і болыпую долю сямейных непрыемнасцей ад сутыкнення.
    Што сказана пра дровы, тое цалкам адносіцца да сена і часткова да саломы. Тут толькі сямейныя непрыемнасці часам. прыходзяць звонку, калі даводзілася бачыць чужое сена, ці салому, каму яны належалі.
    Нйкйфоровскйй. Матеркалы, с. 138.
    Жар заграбаць — пабагацееш.
    Васілеўскі, с. 17. *
    Жніво пачынаць — зачнеш мець даход; канчаць — пабяднееш крыху.
    Васілеўскі, с. 18.
    Жорны абмятаць — недастатак.
    Васілеўскі, с. 18.
    Замок бачыць — значыць, калі памаўчыш, дак не будзеш каяцца.
    Романов. Опыт, с. 67.
    Замок разглядаць — забяспсчся перад зладзеямі.
    Васілеўскі, с. 19.
    Іголкі бачыць — небяспека.
    Романов. Опыт, с. 67.
    Іголку шукаць — страціш непатрэбны час; іголкай шыць — паправа жыцця; іголкай укалоцца — непрысмнасць.
    Васілеўскі, с. 20.
    Калёсы, поўныя збожжа — багацтва; калёсы пустыя — недастатак. Калёсамі ехаць — добра, сон выпаўніцца ўлетку.
    Васілеўскі, с. 20121.
    Каламашку ладзіць (рыхтаваць) — для кавалераў знаёмасць, сваты; для пажылых і жанатых — падарожжа.
    Васілеўскі, с. 21.
    Карчму бачыць — пекла ўбачыўшы, Богу маліся.
    Романм. Опыт, с. 67.
    Карчма — п’янка чакае, бяседа. Тое ж: бяда.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 147.
    Карчма — адпачынак.
    Васілеўскі, с. 21.
    Карусель, на ей праехацца — ашукаеш сам сябе.
    Васілеўскі, с. 21.
    Кірмаш — быць у кампаніі.
    Васілеўскі, с. 21.
    Кірмаш паказвае, што будзе шмат клопату,
    Серж., с. 40.
    Кладка зламалася пад нагамі — вельмі вялікае няшчасце.
    Серж., с. 40.
    Клешчы кавальскія бачыць — помач у рабоце.
    Романов. Опыт, с. 67.
    Клешчы кавальскія — дамавіну рабіць будуць.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 147.
    Абчапіцца клумкамі — будзеш мець шмат лішняга клопату.
    Васілеўсці, С. 9.
    Ключ знайсці — тайну адкрыеш. Таксама: злодзея знойдзеш.
    Романов. Опыт, с. 67.
    Ключ трымаць у руках — будзеш усім кіраваць і аба ўсім ведаць; безработным — служба.
    Васілеўскі, с. 21.
    Кросны новыя — псрамена жыцця, для паненак замужжа. Кросны старыя, не паламаныя — добра: у жыцці тваім настане лад і парадак.
    Дасілеўскі, с. 22.
    Кудзелю мяць у руках — карыснас, добрае знаёмства з чалавекам мяккага характару.
    Васілеўскі, с. 22.
    Куфар пусты — гэта труна.
    РомановОпьп, с. 67.
    Лазню бачыць — дрэнна: гаворкі, страм якійся. Мыц~ ца ў лазні — языкамі цябе людзі мыюць: гаворкі. Таксама: хваліцца будзеш. Мыцца гарачай вадой — непрыемнасць.
    Романов. Опыт. с. 66.
    Лазню бачыць — плёткі.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 147.
    Лазня, мыцца ў ёй — абновіцца жыццё.
    Васілеўскі, С. 22.
    Лесвіцаю падымацца ўгару — памысныя справы; спускацца па лесвіцы ніжэй — вяўдачы.
    Васілеўскі, с. 28.
    Лодкай ехаць па ціхай вадзе — добра, жыццё спакойнае, шчаслівае; ехаць бурлівай пагодай па хвалях — вебяспека, трывожнае жыццё.
    Васілеўскі, с. 23.
    Лыкі драць — даведаешся шмат аб чым.
    Васілеўскі, с. 23.
    Люстэрка бачыць — таварыш абмане. Таксама: свабода будзе.
    Романм. Опыт, с. 67.
    Люстэрка бачыць — падман; дзяўчыне пад вянец.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 147.
    Меру (чацвярык) бачыць — акуратна жыць станеш.
    Романов. Опыт, с. 67.
    Маёўку слраўляць — быць у вясёлай кумпаніі.
    ВасЬіеўекі, с. 23.
    Млын бачыць — людзі языкамі мелюць ва цябе (гл. малоць).
    Ляцкйй. Матерналы, с. 147.
    Мост перайсці — пазбавіцца ад бяды.
    Ляцкіш. Матермалы, с. 147.
    Мост сніць — якаясь мітрэнга.
    Серж., с. 40.
    Мятла — пагроза, сварка. Гл^ Венік.
    Вдсімўскі, с. 24.
    Мяхі пустыя — неўраджай, няўдача; поўныя збожжа — багацце.
    Васілеўскі, с. 24.
    Начынне (посуд) чысціць — перамена, госці.
    Васілеўскі, с. 25.
    Нож — нядобра.
    Mmzynski, s. 151.
    Нажы і відэльцы чысціць — вяселле, шмат гасцей.
    Васілеўекі, с. 24
    Падушкі бачыць — нездароўе. Таксама: пісьмо. Параўн. пасцель.
    Романое. Опыт, с. 66.
    Пакой чысты бачыць — на дабро. Янгал прыдзя. Тое ж: з чыстым сэрцам свята спаткаеш.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 147.
    Вар.: Романов. Опыт, с. 66.
    Пакой цемны, у ім быць — гразіць арышт, наагул нешта благое.
    Васілеўскі, с. 32.
    Пакуллем запіхваць вокны ці дзверы — будзе сцюдзена.
    Васілеўскі, с. 25
    Палена — малазначная падмога.
    Васілеўскі, с. 25.
    Парог высокі — перашкода.
    Васілеўскі, с. 26.
    Пасцель — нездароўе; дарога. Параўн. падушкі.
    Романов. Опыт, с. 66.
    Сніцца пасцель — сабірайся ў дарогу.
    Pietkiewicz, s. 83.
    Печ бачыць — пячаль будзе якая-небудзь, пячэцца на сэрцы (параўн. хлеб). Разбураную печ бачыць — смерць бацькі ці мужа.
    Романов. Опыт, с. 67.
    Печ абваліцца — пакойнік у хаце; пячаль будзе.
    Moszynski, s. 159.
    Убачыць, як печ паліцца — на смутак, з нагоды хваробы, няўдачы і рознага няшчасця, якія выйдуць з таго дома, дзе паліцца печ, і закрануць асобу, якая паліць у печы. Смутак гэты будзе то болыпы, то меншы, гледзячы па
    ступені агню. Калі пры гэтым пячэцца бульба, яблыкі, буракі, варыцца гарох і бабы, то смутак будзе з нагоды гаспадыні дома, а часам і гаспадара; але калі варыцца што-небудзь іншае, вадкая страва, то смутак будзе паходзіць не ад хваробы, а ад іншага няшчасця. Выпяканне хлеба паказвае на тое, што вестку пра няшчасце атрымаюць вусным шляхам, праз пачыльнага; выпечка бліноў і ляпёшак — на пісьмовае паведамленне пра тое ж.
    Нйкйфоровскйй. Матерналы, с. 137.
    Печку цепліць — пацешышся, нанова зажывеш (маладым пачатак кахання).
    Васілеўскі, с. 33.
    Плот — перашкода. Пераскочыць праз плот — паправіцйа.
    Ляцкші Матерналы, с. 147.
    Плот гарадзіць — дзяліцьба.
    Васілеўскі, с. 26.
    Бачыць плот усіх відаў — плёткі, абгаворы, знявага імені і гонару. Уласны плот — плёткі ад хатніх, чужы — тыя ж плёткі ад суседзяў; пералазіць праз плот — перанесці ўвесь цяжар абгавораў; будаваць плот — плёткі толькі рыхтуюцца; разбіраць яго — знішчаць плёткі ці дашуквацца іх вінаватых. Па разнастайнасці плота вызначаецца і разнастайнасць абгавораў. Пляцень паказвае а працягласць плётак і ўтойвання іх крыніцы; частакол — на дробныя плёткі з надзеяй адкрыць пачатак і віноуніка абгавораў; шчыкеты — на відавочныя плёткі, калі вінаваты і не імквецца схавацца, а адкрыта зласловіць. Болыпая ці меншая адтуліна ў плоце паказвае на болыпую ці меншую колькасць плеткароў, з якімі даводзіцца лічыцца. Бачыць павалены ' плот ці раскіданыя яго часткі — позна давсдацца пра перажытыя абгаворы.
    Нйкйфоровскйй. Матерналы, с. 135.
    Вар,: Шейн, III, с. 339; Романол Опыт, с. 67; Pietkiewicz, s. 83.
    Плуг правіць — карысная праца чакае.
    Васілеўскі, с. 26.
    Пожні незнаёмыя абглядаць — арэнды, спашка, пераезд.
    Васілеўскі, с. 26.
    Попел у печы бачыць — злавацца будзеш.
    Романое. Опьп, с. 67.
    Пуга — кара. Пугаю біць каго — госць.
    Васілеўскі, с. 26.
    Пуня пустая — беднасць, смутак; поўная корму — багацце.
    Васілеўскі, с. 26.
    Пялёнкі — хрэсьбіны.
    Васілеўскі, с. 26.
    Рагожай накрыцца — нсдастатак.
    Васілеўскі, с. 26.
    Руіны замчышча або старога будынку — спатканне з даўвейшым знаёмым або гутарка аб прошлым.
    Васілеўскі, с. 27.
    Садок пры ясным надвор’і — прыемнае задаволенае жыццс.
    Васілеўскі, с. 2S.
    Бачыць ува сне сажу — варожыя языкі абчэрняць.
    Pietkiewicz, s. 83.
    Bap.: Ped., s. 215; Васілеўскі, c. 27.
    Сажа — нездароў чалавек будзе (у Рэчыцкім пав,— абгавораць спячага).
    Moszynski, б. 152.
    Самавар — госці, прыяцелі.
    Васілеўскі, с. 28.
    Саха — праца, надзейся на лепшае.
    Васілеўскі, с. 27.
    Свечку бачыць — нябожчык будзе.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 147.
    Скарб замураваць у сцяне — перасцярога перад зладзссм або пажарам.
    Васілеўскі, с. 19.
    «Аднаму мужычку прысніўся сон: вазьмі клад водле ручая: толькі тады цябе чэмер (конская хвароба) заб’ець да смерці (клад — к балесці)».
    Добровольскйй, I, с. 164.
    Стол накрыты бачыць — на добрае гэта.
    Романм. Опыт, с. 67.
    Стол на тонкіх ножках — жыццё не зусім памыснае; стол з тоўстымі ножкамі — памыснае жыццё.
    Васілеўскі, с. 28.
    Страху новую на сваёй хаце бачыць — на радасць, а старую — на беднасць.
    Романм. Опыт, с. 67.
    Страху новую бачыць — нябожчык будзе, дамавіну рабі (параўн. дом). Тое ж: навіну пачуеш. Страху старую — госці.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 147.
    Стрэльбу аглядаць — сцеражыся аладзейства, стрэльбу чысціць — будзь асцярожны прад звяром ці дрэнным чалавекам.
    Васілеўскі, с. 10.
    Тапор — сварыцца будзеш.
    Moszynski, s. 152.
    Сяліба старая — нічога асаблівага; новая — перамена.
    Васілеўскі, с. 29.
    Талерка пустая — недастатак; поўная стравы — добра.
    Васілеўскі, с. 29.
    Бачыць кагосьці ў новай хаце — няшчасце таму і інш.
    Шейн, III, с. 340.
    Робяць хату новую — пакойнік.
    Moszynski, s. 150.
    Хату сніць — адлучыцца з дому ў дарогу ці саўсім аддзяліцца.
    Серж., с. 41.
    Хату новую будаваць— маладым радасць, старым людзям — збліжэнне смерці.
    Васілеўскі, с. 31.
    Філіжанку пабітую (чарапкі) — няўдача; цэлую, напоўненую піццём — надта добрае значэнне, памыснасць.
    Васілеўскі, с. 30.
    Хамут на сябе ўскладаць — бяда, трывога, клопат; хамут уздзець на каня — падарожжа.
    Васілеўскі, с. 31.
    Хвораст збіраць і паліць — перамена пагоды к лепшаму, а таксама палепшанне адносінаў хатніх.
    Васілеўскі, с. 31.
    Хлеў чысціць (гной вывазіць) — хаўтуры ў радні або знаёмых.
    Васілеўскі, с. 32.
    Цвікі новыя — умацаванне гаспадаркі, даход; старыя цвікі — спадак або падарунак.
    Васілеўскі, с. 14.
    Цвяхі заганяць у сцяну — патрэбныя выдаткі.
    Васілеўскі, с. 33.
    Цэгла — няўдача.
    Ролйцюв. Опыт, с. 57.
    Цэглы купляць — пабагацееш.