Беларускі народны соннік  Уладзімір Васілевіч

Беларускі народны соннік

Уладзімір Васілевіч
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 127с.
Мінск 1996
3.54 МБ
Романов. Опыт, с. 68.
Карову бачыць: сытую — хораша, прыбытак, багацце, а худую — беднасць. Карову даіць — дабрабыт. Кажуць: оту, ува сне кароўку даіла — будзе нешта добрае.
Ляцкйй. Мятермалы, с. 148.
Кароў даіць — даход, задавальненне, добра.
Васілеўскі, с. 15, 21.
Каровы — ад незнаёмых людзей якісь прыбытак.
Серж., с. 40.
Карова — смерць (Капыльскі р-н).
АІМЭФ, ф. 8, воп. 88, спр. 239-а, сш. 1, л. 33 адв. Зап. У. A. BacLwвіч.
Кароў бачыць, пасвіць — будзеш у людзях, на гасцях, балі (Смаргонскі р-н).
АІМЭФ, ф. 8. воп. 90, спр. 248.
Калі мужчына сасніць, што карова целіцца ці кабыла жарэбіцца, гэта значыць — прадказанне патомства (з М. Федароўскага).
Wisia, 1903, s. 150.
Цялушку гладзіць — карысць, прыбытак у гаспадарцы. Васілеўск.і, с. 33.
Сніць, што шукаеш згубленага каня, азначае гора пасля смерці мужа.
Шлюбскі, II, с. 221.
Бачыць у сне чорнага каня нехарашо, к пакойніку. Калі сасніш, што на чорным кані едзеш — к смерці, на белым — к хваробе (Шумілінскі р-н). Зап. У. А. Васілевіч.
АІМЭФ, ф. 8, воп. 89, спр. 240, сш. 1, №№ 48, 59.
Каня бачыць — пасцель, цяжкая хвароба. Таксама: смерць. Таксама: хлусня, схлусіш што-небудзь. Таксама: хлусню пачуеш. Таксама: непрыяцель такі, нечаканы.
Гладкі конь — нічога, добра; а худэй — хвароба. Чорны конь — злосвік, ліхадзецель, а так які — прыдзецца ў дарогу ехаць. Лавіць каня ў сне — страта.
Рамлнол Огтыт, с. 68.
Каня — вецер будзе; белага — хораша, снег; чорнага — дождж, падман; сівага — добра.
Ляцкйй Матерналы, с. 148.
Як (сніцца, што) едзеш сівым канём, то шчасце будзс. Ехаць сівымі коньмі — павядзецца івтарэс.
Fed., s. 213.
Калі цяжарнай кабеце сніцца жарабец, то ёй Бог дасць сына.
Fed., s. 214.
Каня бачыць рыжага — добра: чорнага — кепска.
Серж., с. 40.
Грыву конскую бачыць — добрае значэнне.
Басілгускі, с. 14.
Каня сівога — к шчасцю, чорнага — к смерці, чырвонага — к хваробе (Смаргонскі р-в),
АІМЭФ, ф. 8, ноп. 90, спр. 248.
Каня бачыць — пажар, вецер (Докшыцкі р-н).
АІМЭФ, ф. 8, non 89, спр. 240, бл. 2.
Бачыць коней — будзе якая-небудзь мана ваковт Ta­ro, хто бачыць сон. Калі гэта быў свой хатні конь, то падман пойдзе са сваёй сям’і; чужы — ад старонніх і суседзяў; полавыя адрозненні бачаных у сне консй паказваюць на ілжывага мужчыну ці жанчыну. Калі конь збіраецца брыкнуць, падмяць пад ногі, укусіць, то ілжывымі размовамі пра таго, хто бачыць сон, хтосьці стараецца нанесці яму матэрыяльную шкоду, разбурыць старую прыязнасць і сяброўства. Бачыць коней запрэжаных, у рабоце і нават у путах — не цягне за сабою нічога небяспечнага для спячага і пераважна застаецца бясследным, хоць конь свяшчэнніка і яўрэя пры такіх умовах абавязкова прадказвае падман.
Нйкйфоровскйй. Матермалы, с. 1361137.
Конь чорны — нядуга. Конь чырвоны — гарачка. Конь сівы — добра. Як сніцца огір (жарабец) і вельмі ржэ,— то чалавек вельмі дабіваецца да дэеўкі.
Moszynski, s. 151.
Кошку бачыць — падзярэшся з кім.
Романов. Опыт, с. 68.
Ката, які на кут лезе — злодзей прыйдзе.
Шейн. ІП, с. 340. '
Котка (кошка) — прыкрасць праз здраду.
Васілеўскі, с. 21.
Ката бачыць — хтось хоча ашукаць.
Серж, с. 40.
Крата ўбачыш — чакай злодзея.
Романов. Опыт, с. 68.
Лісіцу бачыць — дак пажар будзець. Таксама: падман ад прыяцеля.
Ролшнов. Оііыт, с. 68.
Лісіцу бачыць — чалавека хітрага бойся.
Ляцкой Матерналы, с. 148.
Мышы — будзе голад.
Серж., С. 40.
Калі сніцца мядзведзь, то пабачышся э панам.
Pietkiewicz, s. 83.
Bap.: Moszynski, s. 151.
Бачыць мядзведзя, які хапае і валіць чалавека,— значыць, хваробу ў розяых стадыях яе развіцця.
Калі мядзведзь толькі гнаўся, але не дагнаў — значыць хвароба толькі пагражае, значыць, гэта перасцярога, каб чалавек асцерагаўся, быў болып пільны.
Калі мядзведзь дагнаў, паваліў — значыць, чалавек зляжа ў пасцель і інш.
Шейн, III, с. 340.
Мядзведзя бачыць — пасцель цяжкая, хвароба, паляжыш. Чорны мядзведзь — на хваробу; а слі ўдарыць, a водалі бачыць — дзіва будзець. Таксама: смерць сродніка.
Романое. Опыт, с. 68.
Мядзведзя бачыць — хвароба, гэта давяроная (всрная, выпрабаваная) рэч; ён сядзе табе на плечы.
Ляцкйй. Матерналы, с. 148.
Мядзведзь — нядуга.
Moszynski, s. 151.
Мядзведзя бачыць у сне — трэба чакаць сватоў.
Рпманм, 8, с. 306.
Рогі — небяспека.
Васілеўскі, с. 27.
Сабаку. бачыць — паяніўся вораг і паклепнік. Калі сабака ўкусіў да крыні — такім зрабіўся адэін са сваякоў; без крыві блізкі, хоць і не крзўны чалавек. К.алі гэты ўкус здарыцца раптоўна, то варожасць вядзецца патаемяа; калі ж пасля барацьбы, адбою — варожасць яўная. Калі ж сабака толькі накідваецца, пагражае ўкусіць і адбіта ад нападу, то вораг абмяжоўваецца адяым паклёпніцтвам, якое мала прынясе шкоды імені і гонару таго, хто бачыць сон. Бачыць сабачую бойку — прысутнічаць пры спрэчцы і бойцы; з крывёю — сваякоў, без крыві — старонніх, суседзяў.
Нйкйфоровскйй. Матермалы, с. 136.
Вар.: Серж., с. 31.
Сабаку бачыць — добры сон; а хто кажа: нехарошы. Таксама: брэхні. Калі кусас — дак вораг цябс ўкуся. А ка лі лашчыцца — друг Йудзе. Сабаку злога ці бешанага — алоснік нейкі. Таксама: хвароба сябра.
Романов. Опыт, с. 68169.
Сабака — друга пазнаеш. 1 наадварот: укуся хто-небудзь. Калі рабы — крэўны з’явіцца.
Ляцкйй. Матерналы, с. 148.
Сабака як лашчыцца — шчасце.
Moszynski, s. 159.
Калі ўва сне сабака кусае, то вораг укусіць. Калі ад сабакі адаб’ешся — добра, а як сабаку, што цябе хацеў укусіць, суздром уб’еш, то шчэ лучшай.
Pietkiewicz, a. 83.
Калі сабака гусае — непрыяцелі нанясуць энявагу Шейн. Ill, 4 340	J
«О, дзеткі, калі сніцца, што сабакі кусаюць, то трэба згаварыць тройчы: «Багародзіцу», каб Бог перамяніў, бо напэўна нехтась цябе будзе біць».
Fed., s. 214.
Калі сніш, што сабакі кусаюць — так гэта ўжо чалавек што-небудзь клявеча на цябе (Смаргонскі р-н).
АІМЭФ, ф. 8, воп. 90, спр. 248.
Сабака шалёны — небяспека ад свайго чалавека; біць шалёнага сабаку — прыб’ецца непажаданая асоба.
Васілеўекі, с. 35.
Брахню сабакі чуць — малаважныя навіны.
Ваеімўскі, с. 11.
Свінню бачыць — ведзьма цябе зрадзя. Таксама: ета людэі супастаты на цябе. Ліхадзецель нейкі ў цябе. Злосніца. Белая свіння — смерць. Свіння з парасятамі — знатца, у двор дармаед прыйдзець.
Романов. Опыт, с. 68.
Свіння — людзі будуць, госці. Белыя свінні ці свіння з парасятамі — да нябожчыка вядомасць, будуць яго везці
Ляцкйй. Матерналы, с. 148.
Чорна свіння — нядобра: ці смерць, ці нядуга.
Moszynski. s. 152.
Свінню бачыць — сустрэць ворага.
Серж., с. 41.
Свінню адну бачыць — абганор; свінню з парасятамі — даход, знаходка, выйгрыш.
Васілеўскі, с. 28.
Парасё рэзаць — псрамена. Гл^ Свіння.
йасіл<рекі, с. 26.
Свінню дзікую бачыць — паважная небяспека.
Ваеілеўскі, с. 15.
Скаціна калі есць, бачыць — ва бяскорміцу. Выганяць скаціну ў поле — смерць будзе.
Романов. Опыт, с. 68.
Скаціну бачыць наогул — нягодна: падзёж ці бяскорміца. Быдла ў поле гоніш — нехта з радні памрэ.
Ляцкіш. Матермалы, с. 148.
Выганяйь быдла (статак, жыніну, скаціну) альбо авечкі ў поле, то будзеш бачыць провад, або будзеш сам на ём.
Fed., 1. 212.
Калі сніцца, што жыніну, або гоўца (авечкі) жануць, то нехта з сваіх умрэ.
Fed., s. 212.
Статак бачыць у сне — непрыгожая размова ў сяле (Капыльскі р-н).
АІМЭФ, ф. 8, воп. 88, спр. 239-а, сш. 1, л. 33 адв. Зяп. У. А. Васілевіч.
Трусоў бачыць — госці будуць.
Романов. Опыт, с. 68.
Хвост чый мець у руках — стыд, незадаволенасць, крыўда.
Васілеўскі, с. 31.
Хвост чый бачыць ува сне — хваставаць будзеш.
Романов. Опыт, с. 69.
Ягня зарэзаць — пазбавішся добрага прыяцеля праз сваю жорсткасць.
Васілеўскі, с. 36.
Калі носіш ягня на руцэ — эначыць, у мацеры захварэе дзіця.
WereiUco, s. 104.
б)	птушкі
Арла бачыць — атрымаеш пісьмо пра смерць кагосьці.
Раманов. Опыт, с. 69.
Як бярэменнай прысніцца арол — сын будзе.
Fed., s. 214.
Арол ці птах які прыляціць — то ведамасць.
Moszynski, з. 151.
Бусла (буцяна) бачыць — вялікая страта.
Романов. Опыт, с. 69.
Бусла (бацяна) — дабрабыт. Наогул, буйных птушак бачыць — добры сов, а дробных — блага.
Ляцкйй. Матерналы, с. 48.
Як кабеце ў цяжку сніцца бусел, сын будзе.
Fed., s. 212.
Бацяна (бусла) лятучага бачыць — пераеэдка, на гняздзе — спадзявайся гасцей; да бацяновага клопату прыслухоўнайца — важныя выпадкі між родных.
Васілеўскі с. 11.
Варону калі бачыш, што нясець што ды ўпусціць — дык грошы найдзеш.
Романов. Опыт, с. 69.
Варону — каня украдуць. I наадварот: коні знайдуцца.
Ляцкйй. Матерналы, с. 148.
Калі прыбніцца, што варона гракае, то нехтась умрэ.
Fed., s. 215.
Вераб’я бачыць, злавіць — зацяжарыш; а калі ўжо нявольна (замужам), дык радзіны скора. (Параўн. жаваронак, птушка).
Романм. Опыт, с. 69.
Вераб’я бачыць — калі кабета, дак забярэменее. Тое ж: людзі хітруюць. Вераб’я лавіць і спаймаць — выявіць злодзея.
Ляцкйй. Матсрмалы, с. 148.
Гняздо птушынае знайсці — пяройдзеш на лепшае месца.
Рпманпе Опыт, с. 69.
Гняздо — сямейныя справы, нежанатым — жанімства.
Васіл^ўскц с* 14.
Голуба бачыць — янгал кала цябе быў. Таксама: жаніх будзя. Многа галубоў — на шчасцс.
Романов. Опыт, с. 69.
Лавіць галубы — дастанеш хутка грошы.
Fed., s. 213.
Голуб як прыляціць — сваты.
Moszynski, з. 150.
Гусей, калі белых — ва снег; калі крычаць — памрэ хто-небудзь, паплачаш.
Романов. Опыт, с. 69.
Гусей — народу шмат убачыш, бяседа нейкая.
Ляцхіш. Матермалы, с. 148.
Гусі — сваты.
Moszynski, s. 150
Гусей крыж — навіны, іхны прылёт — добра, адлёт — смутак,
Васілеўскі, с. 15.
Дзятла, які дзяўбе, бачыць — нечаканыя весткі. Таксама: журба.
Романов. Опыт, с. 69.
Дзятла бачыць — людзі наклююцца на таго чалавека.
Ляцкйй. Матермалы, с. 148.
Калі бярэменнай прысніцца дзяцел, сына мецьме.
Fed., s. 213.
Жаваронка бачыць — зацяжарыш (параўн. вераб’я, птушку). Таксама: на вяселле.
Романов. Опыт, с. 69.
Журава бачыць — пустая надзея.
Васілеўскі, с. 18.
Зязюлю бачыць — журба.
Романов. Опыт, с. 69.
Зязюля — бяда, слёзы.
Ляцкйй. Матермалы, с. 148
Качку ўбачыш — пісьмо будзе. А злавіць ці купіць яе — ажаніцца.
Романоа. Опыт, с. 69.
Калі прысніцца бярэменнай качка, то дачка будзе.
Fed., a. 213.