• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі народны соннік  Уладзімір Васілевіч

    Беларускі народны соннік

    Уладзімір Васілевіч

    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 127с.
    Мінск 1996
    3.54 МБ
    Коршака бачыць — всраг будзе і злодзей; а калі Ka­ro задзярэць — то на смерць паказвае.
    Романов. Опыт, с. 69.
    Каршуна злавіць — пераможаш ворага.
    Васілеўскі, с. 21.
    Курэй бачыць — клопаты будуць. Таксама: прыяцелі будуць.
    Романов Опыт, с. 69.
    Курчаты малыя — к радасці (Смаргонскі р-н).
    АІМЭФ, ф. 8, воп 90, спр. 248.
    Кураня рэзаць — непажаданыя госці або хвароба.
    Васілеўскі, с. 33.
    Ластаўку — навіну пачуеш, сын з салдатчыны вернецца.
    Ляцкйй. Матернялы, с. 148.
    Вар : Романгм. Опыт, с. 69,
    Пеўня бачыць — жаніх знойдзецца. А калі ён чырвоны, то пажар будэе.
    Романое. Опыт, с. 69.
    Пеўня — бітва будзе. Мусіць пры выпіўцы.
    Ляцкйй. Матермалы. с. 148.
    Дзюб пеўня — нязгода ў сям’і; дзюб качкі — абмова; дзюб птушкі — выпадак з агнём.
    Васілеўскі, с. 16.
    Птушак дзікіх бачыць — падарунак будзе. А злавіць іх — на радасць.
    Романоа Опыт, с. 69.
    Птушку злавіць — зацяжарыш (параўн, вераб’я, жаваронка); а халастая замуж пойдзе.
    Романов. Опыт, с. 70.
    Калі бярэменнай сніцца птушка маленька — дачка будзе.
    Fed., s. 215.
    Саву бачыць — спатканнс.
    Романов. Опыт, с. 69
    Калі цяжарнай кабеце сакол сніцца, то Бог ёй сына дасць.
    Fed., s. 215.
    Сакол — дабіваюцца жаніхі.
    Moszynski, s. 152.
    Салаўя чырыканне — каханне; іншых простых птушак — навіны.
    Васілеўскі, С. 35.
    Турчака пачуць — малаважныя навіны.
    Васілеўскі, с. 29.
    в)	рыбы, паўзуны, земнаводныя
    Калі сніцца рыба, то будзе ўлетку дождж, а зімою адлега.
    Pietkiewicz, s. 28.
    Bap.: Серж., 41; АІМЭФ, ф. 8, воп. 89, спр. 240 , 6л. 2 (Докшыцкі р-н).
    Рыба сніцца на дождж, на снег або на адлегу.
    Pietkiewicz, s. 83.
    Рыбу лавіць — адліга.
    Шейн. III, с. 340.
    Рыбу вялікую бачыць — дождж.
    Шейн, III, с. 341.
    Рыбу — калі жывая, дак дзеці жыць будуць (таксама: здароўе), а калі мёртвая — памруць (таксама: хвароба). Калі ўловіш рыбіну — зацяжараеш (гл. карася, п’яўку, жабу). Свежую рыбу бачыць — што-небудзь пачуеш, навіну якую. Выбіраць рыбу — нездаравы будзеш. Лавіць рыбу — непагадзь; хвароба; падаруыак. Вудзіць рыбу — нуда будзе.
    Романое. Опыт, с. 70.
    Рыбу бачыць у сне — будзе байструк (Капыльскі р-н).
    АІМЭФ, ф. 8, воп. 88, спр. 239a, Cm. 1, л. 33 адв. Зал. У. А. Васілевіч.
    Калі яшчз няма яўных прыкмет цяжарнасці жанчыны, а між тым гэта цяжарнасць ужо наступіла, жанчына бачыць у сне ракаў, дробных звяроў і птушак і, у асаблівасці голых, сляпых дзіцянят гэтых жывёл: шчанят, кацянят, мышанят і інш.
    Нйкшроровскйй. Матермалы, с. 137.
    Калі баба па часох [цяжарнай] прысніцца рыбка маленечка — дачка будзе.
    Fed., s. 215
    «Як сніцца жонке, што ловіт жывую рыбу, то абярэменее; як сніцца жонке рыба платаная і нежыва, то абярэменее, да дзіцятка ўмрэ». У Рэчыцкім [павеце] сон пра лоўлю рыб прадказвае дождж, снег, адлігу.
    Moszynski, s. 152.
    Бачыць у сне белую рыбу — атрымліваць сярэбраныя грошы; выгада, прыбытак у доме. Бачыць рыбу цёмную: акуня, шчупака, ліня, ментуза, пескара і інш.— таксама грошы і прыбытак, хоць і нязначныя. Але бачыць рыбіна мяса, есці вараную і ў іншым выглядзе рыбу — хвароба ў болыпасці выпадкаў уласная, радзей — блізкіх, сваякоў, гледзячы па тым, хто з іх еў рыбу.
    Нйкйфоровскйй. Матсрналы, с. 134.
    Рыбу бачыць буйную — добра; дробную — хвароба... Рыбу лавіць у мутнай вадзе — хвароба, непагадзь.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 148.
    Рыба — пакорлівасць, згода.
    Васілеўскі, с. 27.
    Рыбіну зачапіць шнуром — даход.
    Васілеўскі. с. 35.
    Рака бачыць сырога — нішто, а варанага — якейнебудзь стыд прымеш, напячэш ракі. Таксама: ворагі; плёткі.
    Романов. Опы-r, с. 70.
    Рак — перамена ў працы.
    Васілеўскі, с. 26.
    Рака бачыць — быць п’янаму.
    Серж., с. 41.
    Карася, ліна, акуня бачыць — зацяжараеш на хлопца (гл. рыбу).
    Романов. Опыт, с. 70.
    Калі бярэменнай сніцца лін, то ёй Бог дасць сына.
    Fed., s. 214.
    Шчупака бачыць — хвароба.
    Романов. Опыт, с. 70.
    Як бабе ў цяжку шчупак сніцца — сын будзе.
    Fed., s. 215.
    Ярша (рыбіну) злавіць — добра, гладзіць — перашкоды. Васілеўскі, с. 17.
    Насуперак чаканню, бачыць у сне змей, вужоў, яшчарак і жаб вельмі добра. 3 аднаго баку ў доме трэба чакаць матэрыяльнага дабрабыту, хоць і няэначнага, а з другога — пра спячага ідзе добрая размова, асабліва калі адзін з паўзуноў апынуўся за пазухаю, Укус змяі толькі павялічвае жаданы дабрабыт ці добрую гаворку пра спячага.
    Нйкйфоровскйй. Матерналы, с. 137.
    Гада бачыць — ураг, непрыятны чалавек. Таксама: элая жанчына, ведзьма.
    Ро.чанол Опыт, с. 70.
    Сняцца вужы — чалавек або ўжэ хворы, або занядужаеш.
    Pietkiewicz, s. 84.
    Гада — чалавек нейкі ўкуся.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 148.
    Вар.: Серж., с. 39.
    Калі сніцца, ш-то гадзюка ўкусіла, то сцеражыся ліхога чалавека, а калі гадзюку ўб’еш, то пабораеш ворага.
    Pietkiewicz, s. 84.
    Як вуж у сне ўкусіць, то нехта будзе грошы ўпамінацца.
    Калі сніцца вуж, то будзе ў таго дзіця.
    «Мне раз снілася, што вуж, вылезшы з вады, злез мне на плечы, то кумою была».
    Fed. s. 215.
    Вуж як уецца кала цябе, а не ўкусіць — шчасце. Вуж як укусіць за від ці за руку,— нехта непраменна ў роду ўмрэ. У Рэчыцкім павеце сон такі ааначае, што спячы хворы альбо таксама неўзабаве захварэе.
    Moszynski, s. 152.
    Змяю бачыць — конь удара. А калі гоніцца — вораг ёсь, напасць, нацягнуць хочаць. Таксама: патаемны вораг. Вужа бачыць — сватоў чакай.
    Романов. Опыт, с. 70.
    Калі змяя кусае — непрыяцелі нанясуць знявагу.
    Шейн, III, с. 340.
    Змеі сняцца — значыць, злы чалавек, хто хоча цябе ўкусіць (Шумілінскі р-н). Зап. У. А. Васілевіч.
    АІМЭФ, ф. 8, влп. 89, спр. 240, сш. 1, № 60.
    Жабу бачыць — зацяжараеш. Таксама: непрыемнасць; зайздрасць. Таксама: п’яных убачыш.
    Романов. Опыт, с. 70.
    Жабу — страта маёмасці, бяда, няшчасцс
    Ляцкйй Матерналы, с. 148.
    Жабу лавіць — пусты клопат.
    Ваеіяеўскі, с. 17.
    Жабу бачыць — хтось прычэпіцца.
    Серж., с. 40.
    Рапуха — непрыемнае спатканне.
    Васілеўскі, с. 27.
    Яшчарку бачыць — малы ўраг.
    Раманпв Опыт, с. 70.
    Яшчарку — хітры чалавек.
    Ляцкші Матермалы, с. 148.
    Яшчарка — малы неспадзяваны клопат, а нават страх; яшчарку гладзіць — за рызыкоўнае дзела ўчзпішся.
    Васілеўскі, с. 37.
    П’яўку зловіш — зацяжараеш: п'яўка ўвап'ецца, дак не мінецца, зацяжараеш. Параўн. Рыбу.
    Ромаков. Опыт, с. 70.
    г) насякомыя
    Блаху біць — малая прыкрасць.
    Васілеўскі, с. 11.
    Блох лавіць — на смерць; а вошай — грошы будуць.
    Романол Опыт, с. 70.
    Bap.: Fed., s. 216; Ляцкйй. Матерналы, с. 148; Шейн, III, с. 340;
    Серзп., с. 39; Pietkiewicz, s. 84; Moszynski, s. 153.
    Вошы — беднасць, смутак (некаторым прыбыль); вошы біць — добры анак, удача.
    Васілеўскі, с. 12.
    Гніды мець — дробныя грошы атрымаць.
    Васілеўскі, с. 14.
    Жука чорнага бачыць — невясёлая навіна.
    Васілеўскі, с. 18.
    Мурашак бачыць — дак гэта руплівых людзей убачыш.
    Романое. Опыт, с. 70.
    Мурашку бачыць — дастанеш працу.
    Васілеўскі, с. 24.
    Муха ўкусіла — хатняя сварка.
    Васілеўскі, с. 24.
    Мухі — вельмі вялікі клопат.
    Серж., с. 40.
    Павук — хітрасць, небяспека.
    Васілеўскі, с. 25.
    Пчол у палёце — мяцеліца.
    Шейн, III, с. 340.
    Як сніцца, што пчолы раяцца, то пажар будзе.
    Fed., s. 214
    Рой [пчол] — смерць.
    Moszynski, s. 152.
    Пчолы бачыць — вельмі трудныя думкі.
    Серж., с. 41.
    Пчол бачыць — на снег ці на дождж. Таксама: напасць. Таксама: непрыемнасць. Таксама: маладой бабе калі джала ўпусця — забярэменея. Калі рой выйдзя, дак памрэ хто — сірату прымеш. Таксама: сям’я разарыцца.
    Романов. Опыт, с. 70.
    Bap.: Fed., s. 214.
    Пчолы бачыць — добра. Калі пераймаеш чы абіраеш іх — карысць у хадзяйстве.
    Ляцкйй Матерналы, с. 148.
    Адбівацца ад пчолаў — nancyеш сабе інтарэс.
    Васілеўскі, с. 9.
    Саранчу на сваім полі ці гародзе — страты, благі ўраджай.
    Ваеілеўскі, с. 35.
    Таракан — абманчывая трывога.
    Васілеўскі, с. 29.
    РАСЛІНЫ
    Бачыць авёс — на хваробу — смерць.
    Werenko, s. 104.
    Агрэст перабіраць— слёзы, нарэнне агрэставае есці — радасць.
    Васілеўскі, с. 9.
    Агуркі бачыць — хвароба будзе табе.
    Романов. Опыт, с. 72.
    Агуркі бачыць — няхораша.
    Тое ж: засуха.
    Ляцкйй. Матерналы, с. 149.
    Агуркі збіраць — к пакойніку (Смаргонскі р-н).
    АІМЭФ, ф. 8, воп. 90, спр. 248.
    Агуркі салёныя есці — слёзы, беднасць; збіраць з гароду — смутак.
    Васілеўскі, с. 9.
    Агурок есці — хвароба.
    Серж., с. 39.
    Арэхі — на слёзы.
    Романм. Опыт, с. 72.
    Вар.: Ляцкйй. Матерналы, с. 149.
    Арэхі есці — хтось судзіць.
    Серж., с. 39.
    Брусніцы перабіраць — слёзы, есці — добра.
    Васіл£ўскі, с. 11.
    Бульбу бачыць — скулля будзе. Таксама: ураджай будзе на бульбу. Таксама: на слёзы.
    РомановОпыч, с. 71.
    Бульба — дрэнна: скула, як бульба, сядзе.
    Ляцкнй. Матерналы, с. 149.
    Сасніш, што бульбу выграбаеш з-падмосця, то бунт будзе (Шумілінскі р-н). Зап. У. А. Васілевіч.
    АІМЭФ, ф. 8, воп. 89, спр. 240, сш. I, № 47.
    Бульбу з зямлі выбіраць — клопат (на карысць).
    Васілеўскі, с. 13.
    Бульбу несці — клопат, які выйдзе на добрае. Бульбу скрабаць — атрымаеш занятак.
    Васілеўскі, с. 11.
    Буракі — добра,
    Васьіеўскі, с. 11.
    Бэз, кветкі — невялікая забава.
    Романов. Опьгг, с. 72.
    Бярэзіну зрэзаць — нявольна зробіш шкоду суседу.
    Васілеўскі, с. 12.
    Гарбузы бачыць — нядобра, хвароба. Шчэ калі здаровыя, дак нішто, а калі гнілыя, то доўга будзеш ляжаць, Наогул, гнілое што бачыць — раны насіць, гніць будуць, Таксама: моташнасць, нуда.
    Романов. Опыт, с. 71.
    Гарбуз бачыць — хвароба ці якая-небудзь знявага.
    Серж., с. 39.
    Гарбуз свежы — добрая навіна, стары гарбуз — лішні клопат.
    Васілеўскі, с. 13.
    Гарох, боб убачыш, дак ета паплачаш: слёзы пасыплюцца, як боб, ці як гарох. Гл. жыта, проса.
    Романов. Опыт, с. 71.
    Вар.: Шейн, III, с. 340; БогВановйч, с. 49.
    Гарох, бабы, фасоля — на слёзы. Тое ж: на ўраджай, на прыбытак.
    Ляцкйй. Матермалы, с. 149.
    Боб — сварка, есці сыры — клопаты, боб лушчыць — добра.
    Васілеўскі, с. 11.
    Грыбы браць — нядобра, хоць якая хвароба, да ўсё паплачаш; — што луччыя грыбы бярэш, добрыя (баравікі), дак хужай гора. Таксама: прыбытак. I наадв^ страта. Таксама: скула сядзе.
    Ромашм. Опыт, с. 71.
    Грыбы есці — небяспека.
    Васілеўскі, с. 14.
    Грыбы сніць — на смерць (Докшыцкі р-н).
    АІМЭФ, ф. 8, воп 89, спр. 240, бл. 2.
    Дрэва ссечанае ці зламанае бачыць — памрэ старшы ў доме; таксама — бсрвяно, калоду. Дрэва сухое — на дасаду, сохнуць будзеш. Дрэва сагнутае — нуда будзець. Дрэва зялёнае — весялосць; голае — сумота. Дрэва ў цвеце — непрыемнасць. Наогул ліставае дрэва — прыдзецца жыць між сварлівых людзей. Наогул хвойнае дрэва — сум пасля непрацяглай радасці. Лес сасновы — на пажар. Лес бачыш, калі цёмны, дак ета пячаль, гора вялікас. Таксама: хвароба. Дровы бачыць — сухота будзе. Дзёгаць — на дасаду. Гл. яшчэ сад, бэз.