Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Беларусь-Японія

Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
97.19 МБ
«Наша ніва» апублікавала вялікую колькасць японазнаўчых матэрыялаў. Цікава адзначыць, што ў першых нумарах газеты была нават зроблена спроба назву краіны Японія — Ніпан, Nippon — падаць у набліжаным да арыгінальнага гучанні Японь. Усе адпаведныя матэрыялы напісаны папулярна, вызначаюцца канкрэтнасцю, у іх выступае заўсёдная сімпатыя беларускага выдання да вядучых рыс у японскім нацыянальным характеры, сярод якіх газета вылучае працавітасць і цярплівасць, настойлівасць і кемлівасць.
Газета неаднойчы давала трапныя вызначэнні геаграфічнага становішча Японіі. Так, у адзначаным выпадку геаграфічныя звесткі яна ўплятае ў гаворку пра эканоміку Расіі: «Калі праехаць усю Сібір скрозь, то з другога боку Сібіры ляжыць Ціхі акіян, — праехаўшы яго краблём, можна трапіць
1 Наша ніва. 1906. № 1. С. 7. (Далей у дужках паказваюцца адпавсдна год выдання, нумар і старонкі газеты.)
у Америку. Тутака на акіяне ляжаць Японскія астравы. Вось з Японіі і Амерыкі вазілі тавары ў Сібір (Прыамурскі край) і акцизу (таможанную пошліну) на граніцы плаціць не трэба было, дык усе тавары там тайней, як у нас» (1909. № 25. С. 3).
У іншых месцах па свайму астраўному размяшчэнню Японія параўноўваецца з Англіяй, дзяржавай, якая сярод замежных краін прадстаўлена ў газеце ці не найбольш поўна, і таму, відавочна, на думку рэдакцыі, такі при­ём лічыўся дарэчным і красамоўным. Для прикладу, прывядзем наступную вытрымку: «Японія — суседка Кітая цераз мора (на астравах, як Англія), ад часу расійска-японскай вайны і па сухапуцці гранічыць з ім» (1910. №51. С. 773).
Неаднойчы пра Японію ідзе гаворка при асвятленні пасяджэнняў Дзяржаўнай думы: у выступленні дэпутата Гучкова, дакладзе міністра замеж­ных спраў Расіі Ізвольскага пра палітыку Расійскай дзяржавы за папярэднія тры гады (1908. № 12. С. 2; № 26. С. 2). На старонках газеты знайшлі адлюстраванне і ўражанні ад паездкі ў Японію члена расійскага Дзяржаўнага савета Глезмера (1910. № 9. С. 150). Арганічна звесткі пра Японію дапасоўваліся ў публікацыях, што высвятлялі гісторыю пабудовы, месца знаходжання далёкаўсходніх чыгунак і іх лёс, які залежаў ад палітычнай кан’юнктуры часу, узаемаадносін паміж Расіяй, Японіяй і Кітаем: Кітайская Усходняя чыгунка, якая каштавала 315 мільёнаў рублёў, працягласцю ў 1600 вёрст, і новая Амурская дарога. Пры гэтым называюцца тыя чыгуначныя станцыі, парты і рэкі, якія знаходзяцца ў непасрэднай блізкасці ад Уладзівастока (1910. № 3. С. 42; № 9. С. 150 і інш.)
Цікавую афарбоўку атрымлівае на старонках газеты кожная інфармацыя пра Сахалін. Як пісала газета, японцы, атрымаўшы пасля вайны «адзін кавалак вострава, угледзелі, што на Сахаліне ёсць многа багацтваў і што там можна добра жыць. Дзеля таго праводзяць яны па сваёй частцы востра­ва чыгункі, шасэ, дапамагаюць перасяленцам добра нарыхтаваць сваё жыццё, даюць шмат грошай на тое, каб акуратна пазнаць востраў, дзе ёсць мінеральныя багацтвы. Яны налічылі, што 200 тысяч работнікаў знойдуць добрыя заробкі пры дабыванню каменнага вугля, ды што лесу там ёсць столькі, што для ўсёй Японіі яго хваціць болей, як на сотню гадоў». Паказчыкі эканамічнага характару сведчылі пра росквіт жыцця на японскай частцы вос­трава і поўную занядбанасць расійскай тэрыторыі. Японія «толькі ў 1907 годзе адно за рыбу, што там ловіцца, мае чыстага заробку 500 000 (пяцьсот тысяч) рублёў...»(1907. № 19. С. 8; 1908. №26. С. 7; 1910. №5. С. 87).
Відавочна, з пачуцця спагады да японцаў газета публікавала звесткі нра паводку ў японскім горадзе Токіо («быў такі дождж, што затапіла ўсё, 300 людзей утапілася, тысячу дамоў знесла вадой, размыла 103 грэблі, 39 вялікіх мастоў, папсавана 208 міль жалезнай дарогі...» (1907. № 28. С. 9), пра пажары ў гарадах Хакадатэ і Осака (1907. № 28. С. 8; 1909. № 31-32. С. 463).
Сярод яскравых праявау высокай культуры японцаў як нацыі «Наша ніва» адзначала стан асветы ў краіне. Праз усе гады выдання газеты на яе старонках з’яўляліся розныя звесткі пра школу і стан адукацыі ў Японіі. Паказальным у гэтай галіне інфармацыі можна лічыць матэрыял абагульняльнага зместу. Ён убачыў свет над назвай «Як стаіць прасвета ў Японіі». Змешчаныя ў ім звесткі робяць тэты матэрыял лаканічна-дакладным, цэласным. Так, з № 21 беларускай газеты за 1910 г. беларускія чытачы даведваліся, што ў Японіі заведзена «агульная прымусовая навука. У школы павінны хадзіць не толькі хлопцы, але й усе дзяўчынкі. Пачатковых школ у Яіюніі 27 тысяч, у іх вучыць 110 тысяч учыцялёў, а дзяцей туды ходзіць больш пяці мільёнаў. (Усіх жыцеляў Японіі 50 мільёнаў). Апроч таго, ёсць 260 народных школ, у каторых 4 тысячы 700 настаўнікаў вучаць 95 тысяч дзяцей. Сярэдніх школ (як нашы гімназіі) прыбывае штораз болей і болей. Універсітэтаў казённых 3, столькі ж прыватных, з-паміж каторых адзін жаноцкі. У адным толькі Такійскім універсітэце 276 прафесароў...»(с. 336).
Найбольш поўную інфармацыю пра розныя сферы жыццядзейнасці краіны «Наша ніва» змясціла ў спецыяльным вялікім артыкуле «Японія», які з’явіўся ў газеце ў выніку арганізаванай у Лондане ў 1910 г. Японскай выставы. «Мэта выставы, — пісаў беларускі штотыднёвік, — паказаць усяму свету, якіх вялікіх успехаў дайшла Японія за апошнія гады, калі, пазнаёміўшыся з цяперашнім жыццём эўрапейскіх гасударств, яна пачала працаваць над сваім развіццём, каб зраўняцца з імі». Адштурхоўваючыся ад колішняй характарыстыкі Японіі, якую даў у сваім вядомым рамане «Фрэгат «Палада» рускі пісьменнік I. Ганчароў, прыяцель 1. Гашкевіча, «Наша ніва» характарызуе нраз канкрэтныя лічбы тагачасны стан прамысловасці і сельскай гаспадаркі краіны, паказвае яе культурны ўздым, раскрывав змест і методыку асветніцкай працы (1910. № 41. С. 629-631).
Гісторыя засведчыла, што пасля буржуазнай рэвалюцыіі Мэйдзі ісін (1867-1868) Японія ўступіла на шлях капіталізму і на пачатку XX ст. дасягнула стадыі імперыялізму. «Наша ніва» піша пра Японію як пра наймацнейшую дзяржаву Азіі, яе каланізатарскія памкненні параўноўвае з каланізатарскай палітыкай Англіі. Менавіта праблема міжнародных зносін Японіі была для журналісцкага асэнсавання найбольш складанай. Аднак і тут «Наша ніва» спраўляецца з тымі абавязкамі, якія на сябе ўскладала. Яна прасочвала стварэнне на Далёкім Усходзе ваенных кааліцый, высвятляла палітыку Японіі ў дачыненні да такіх краін, як Расія, Кітай, Карэя, ЗША. Даволі паслядоўна газета асвятляла падзеі японска-нямецкага супрацьстаяння 1914 г., калі з пачаткам Першай сусветнай вайны Японія выступіла на баку Антанты. Раскрываючы працэс мілітарызацыі Японскай дзяржавы, газета падавала рознага роду інфармацыю нра ўзмацненне японскай арміі (забеспячэнне, пабудова казармаў, стварэнне новых батальёнаў, мабілізацыя і г. д.). Пры гэтым «Наша ніва» звяртала ўвагу на тыя ўрокі, якія павінна была асэнсаваць Расія ў выніку руска-японскай вайны (разглядаліся
прычыны яе паражэння ў вайне, называліся імёны гора-генералаў, высвятляліся падрабязнасці падзення Порт-Артура і г. д.).
ЦІ не лепшай ілюстрацыяй майстэрства нашаніўскі.х палітычных аглядальнікаў можна лічыць матэрыял пра ўзаемадачыненні Японіі і Карэі. Як вядома, Японія пасля руска-японскай вайны 1904-1905 гг. устанавіла пратэктарат над Карэяй і ў 1910 г. анексіравала гэтую краіну, зрабіўшы яе сваёй калоніяй. «Наша ніва» асвятляла ўказаныя падзеі прафесійна, яе публікацыі вызначаліся палітычнай карэктнасцю, выверанасцю. Дазволім сабе шырокае цытаванне, каб раскрыць цэласна-інфарматыўную, рэгулятыўнаарыентацыйную функцию нашаніўскай публіцыстыкі. Так, газета нісала: «Карэі як вольнаму государству прыйшоў ужо канец. Ціха, без ніякай вай­ны, без нратэстаў іншых гасударстваў прылучыла Японія да сябе гэту багатую старонку. Анексія (прылучэнне) Карэі бадай нікому не было неспадзёўкай, бо яе ўжо пасля расійска-японскай вайны занялі японцы сваімі войскамі. I царства, што трывала шмат соцен год ды мела каля дзесяці мільёнаўжыцеляў, — зрабілася толькі правінцыяй Яіюніі... ЗдужалаЯпонія. 1 мала-памалу японцы ўлезлі ў Карэю і войскам 1 цывілізацыяй. Войска глядзела, каб не было паўстанняў, а «культурныя» людзі разам з маркізам Іта праводзілі там чыгункі, будавалі маеты, парты, школы, заводзілі тэлефоны, тэлеграфы, — адным словам, усё тое, што ім трэба было, каб толькі можна было абвесціць анексію Карэі. I за колькі год Карэя [...] стала цывілізаваным краем. А гэтага толькі і трэба было японцам: яны хацелі паказаць, што заваёўваюць Карэю не агнём і мячом, а культурай, цывілізацыяй і посту­пай. Праўда, прабавалі карэйцы бараніць сябе і забілі яны маркіза Іта, зрабілі колькі загавораў проці Японіі. Але вялікага паўстання не ўдалося ім зрабіць, — і хутка ўсё на від сціхла. А тым часам кожны раз японцы без праліцця крыві рупіліся задушыць кожны рух за незалежнасць Карэі — ...іншыя гасударствы не пратэставалі, бо на тыя бунты глядзелі як на хатнія сваркі паміж братамі...» (1910. № 34. С. 522-523).
Палітычны партрэт Японіі, у якім у колькасным вымярэнні пераважаюць станоўчыя характарыстычныя адзнакі, падаецца ў кантэксце заўсёднага асуджэння «воўчай палітыкі» мацнейшых дзяржаў, палітыкі з пазіцыі сілы, падтрымкі прыгнечанага, слабейшага, імкнення да самакіравання і нацыянальнай незалежнасці. Прыведзеную цытату можна лічыць узорам нашаніўскай гуманістычнай канцэпцыі, якая з’яўлялася абавязковай перадумовай дзейнасці газеты ва ўсіх напрамках, у тым ліку і зыходнай платформай пры пошуках аб’ектыўнага падыходу да асэнсавання праблем грамадска-палітычнага зместу.
Японазнаўчыя матэрыялы былі неад’емнай часткай скаардынаванай праграмы азнаямлення чытачоў «Нашай нівы» з усходнімі цывілізацыямі. Газета друкавала звесткі пра тагачасны стан не толькі Японіі. Яна сачыла за ўсёй сітуацыяй на Далёкім і Блізкім Усходзе. Побач з матэрыяламі пра Японію знаходзім велізарную колькасць публікацый аналагічнага характару
пра Карэю, Кітай і яго паўночна-ўсходнюю тэрыторыю — Маньчжурию, пра Тыбет, яго духоўнага і свецкага кіраўніка далай-ламу. «Наша ніва» пісала пра падзеі ў Манголіі, у выніку якіх частка краіны ў канцы 1911 г. стала феадальнай тэакратычнай дзяржавай, а з 1915 г. — аўтаномнай тэрыторыяй у складзе Кітая.
Газета друкавала матэрыялы пра кітайскі рэвалюцыйны рух, у выніку якога была адхілена ад улады маньчжурская дынастыя Цынаў, што правіла ў Кітаі з 1644 па 1911 г. Аднак феадальны і імперыялістычны ўціск працягваўся, газета сачыла за ўсімі праявамі тых складаных падзей. «Кітай — гэта велікан паміж іншымі старонкамі свету. На неабдымных абшарах жыве 400 мільёнаў народу, яго гісторыя лічыцца тысячамі гадоў», — пісала «Наша ніва» (1911. №40. С. 503-505). Рэгулярнасць публікацый пра Кітай засведчана ў частаце надрукаваных матэрыялаў і ў іх назвах. Для прыкладу, назавем наступныя: «Расія і Кітай» (1911. №6), «Кітай» (1911. №9-10; 1914. № 37, 38), «Даўнейшы і цяперашні Кітай» (1911. № 11), «Вясновае настраенне ў Кітаі» (1913. № 1), «У Кітаі» (1914. № 42), «3 Кітаю» (1914. № 34)... Да гэтых і ім надобных матэрыялаў арганічна далучаюцца паведамленні, што змяшчаліся ў газетных рубриках «Рэвалюцыя ў Кітаі», «Пабеда рэвалюцыі ў Кітаі», «Зачаткі новага жыцця ў Кітаі» (1914. № 40, 41, 42, 44, 45, 50 і інш.).