Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Беларусь-Японія

Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
97.19 МБ
У лютым 1874 г. малады рэвалюцыянер паехаў ў Ананьеўскі павет Херсонскай губерні, каб весці прапаганду сярод сялян, а адтуль — у Нікалаеўск (цяпер Пугачоў) Самарский губерні. Яго накіравалі фельчарам у вёску Пястраўку. Паліцыя высачыла М. Судзілоўскага і нечакана абшукала яго кватэру. На шчасце, рэвалюцыянера дома не было. Ён уцёк з Паволжа як нямецкі каланіст, які блага размаўляў па-руску. Хоць прыкметы ўцекача былі разасланы па ўсіх жандармскіх управах, яму ўдалося прабрацца ў Лондан.
У Лондане М. Судзілоўскі ўключыўся ў работу эмігранцкіх арганізацый. 23 студзеня 1875 г. адбыўся сход, прысвечаны гадавіне паўстання 1863 г. На ім выступал! К. Маркс і Ф. Энгельс. Выступіў з прамовай і М. Судзілоўскі. Некаторая катэгарычнасць яго выступления выклікала палеміку, якая завяршылася выказваннем Ф. Энгельса пра тое, што «аднаўленне Польшчы сапраўды ў інтарэсах рэвалюцыйнай Расіі» 6. М. Судзілоўскі сустракаўся і асабіста размаўляў з К. Марксам.
;Дейч Л. Из Карийских тетрадей // Каторга и ссылка. 1926. № 4. С. 128-129.
3 Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў Расіі ў г. Санкт-Псцярбургу (скарочана ЦДГА). Ф. 1343, воп. 29, с. 7699 («О дворянстве Судзйловского»), арк. 5.
4 Лснінградскі дзяржаўны абласны гістарычны архіў. Ф. 14. воп. 5. с. 3608, арк. 1-17.
5 Дсбогорий-Мокрисвич В. К. Воспоминания. СПб., 1906. С. 113-124.
‘Энгельс Ф. За Польшу И Маркс К.. Энгельс Ф. Собр. соч. 2-е изд. Т. 18. С. 555. У нашим артикуле «Добрый русский доктор на Гавайях» (у кн.: «Путешествия наших земляков», Минск, 1968. С. 143) мы памылкова сцвярджалі, што Энгельс падтрымліваў Судзілоўскага.
У Лондане, а затым у Швейцарыі (туды М. Судзілоўскі нераехаў улетку 1875 г.) ён нрадаўжаў сунрацоўнічаць з рэвалюцыйнымі эмігрантамі, а восенню таго ж года накіраваўся ў Румынію. Краіна сустрэла М. Судзілоўскага негасцінна, і праз некалькі гадоў ён з горыччу пісаў пра гэта народніку М. Чайкоўскаму: «Гэтыя два гады жылося вельмі цяжка: нястача і нястача. Жонка пастаянна хварэла, дзіця таксама — з-за нашай беднасці не маглі запрасіць карміцельку. Скончылася тым, што дзіця памерла ад штучнага кармлення. Нарэшце, я атрымаў дыплом (урача. — В. Г.) і месца і цяпер, адправіўшы жонку дахаты на радзіму папраўляцца, выплочваю патрохі даўгі, зробленыя за два гады».
Тым не менш М. Судзілоўскі быў задаволены рэвалюцыйнай работай у Румыніі: «Паверце, тут намнога свабодней, чым у Швейцарыі. Вось я два гады тут, і ні ў мяне, ні ў каго-небудзь з маіх знаёмых ніхто не спытаў пашпарта. Я заўсёды думаў і думаю, што для нашага брата месца не ў Жэневе, не ў Лондане, а тут, ля парога, у асяроддзі, блізкім да сваіх. I ў інтэлігентнай працы тут больш няма неабходнасці, чым у Еўропе, і таму нам будзе лягчэй прыстасавацца так ці інакш» 7. У Румыніі М. Судзілоўскі наладзіў пераправу эмігранцкіх газет і іншай літаратуры ў Расію.
Урач не мог заставацца абыякавым і да лёсу працоўных Румыніі, дзе ён скончыў медыцынскую адукацыю. Медыцынскія ногляды М. Судзілоўскага фарміраваліся пад уплывам перадавых традыцый айчыннай навукі.
3 восені 1875 г. у Бухарэсце працаваў рэвалюцыйны гурток малдаўскага народніка М. Зубку-Кадрану. 3 ім супрацоўнічалі М. Судзілоўскі і балгарскі рэвалюцыянер X. Боцеў, якія даўно сябравалі8. У перыяд падрыхтоўкі Красавіцкага паўстання супраць турак у Балгарыі М. Судзілоўскі дапамагаў сваім балгарскім таварышам звязвацца з рэвалюцыянерамі іншых краін; удзельнікі атрада X. Боцева звалі яго з сабой у паход за Дунай ’. М. Судзілоўскі, М. Зубку-Кадрану, X. Боцеў і іншыя члены гуртка вывучалі і абмяркоўвалі нрацы рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў, сацыялістаўутапістаў, К. Маркса, Ф. Ласаля, П. Прудона.
У час руска-турэцкай вайны 1877-1878 гг. М. Судзілоўскі працаваў урачом у ваенным шпіталі і вёў актыўную нранаганду сярод рускіх салдат
’ Цыт па: Haupt G. Din istoricul legaturiol revolutionarc Romino-Rusc; 1849-1881. Bucure?ti, 1955. P. 153.
8 Освобождение Болгарии от турецкого ига: Сб. документов. М., 1964. Т. 2. С. 291. № 253.
’Освобождение Болгарии. Т. 2. № 253. С. 291. Яшчэ 12 красавіка 1875 г. за паўгода да ўтварэння гуртка, X. Боцсў пісаў свайму аднадумцу 1. Драсаву: «Рускія сацыялісты ў Лондане і Цюриху запрашаюць мяне прыехаць або стань іх пасрэднікам. Яны хочуць устанавіць сувязь з нашымі рэвалюцыянсрамі. Прапаноўваюць абменьвацца прапагандыстамі, пашпартамі і г. д. «Мы гатовы дапамагчы вам і маральна, і фізічна, г. зн. і словам, і мускуламі», — піша мне адзін былы аднакашнік Судзілоўскі». (Ботев X. Соч. / Редакция и комснтар. от А. Бурмов. София. 1948. Т. 1. С. 232-233); Бакалов Г. О связи Н. К. Русселя-Судзиловского с болгарами И Каторга и ссылка. 1930. Кн. 10. С. 192.
і афіцэраў, якія знаходзіліся ў Румыніі. У 1879 г. ён пераехаў у Ясы і ўзначаліў новы сацыялістычны гурток у гэтым горадзе. Гурток імкнуўся распаўсюдзіць свой уплыў на мясцовых рабочых і рамеснікаў, выдаваў з верасня па снежань 1879 г. газету «Basarabia», ініцыятарам выдання і галоўным супрацоўнікам якой быў М. Судзілоўскі. Па патрабаванню царскіх чыноўнікаў выданне газеты было спынена.
Члены гуртка прадаўжалі прапагандысцкую дзейнасць. М. Судзілоўскі выдаў у Ясах у 1880 г. брашуру «Псіхіятрычнае даследаванне з некаторымі каментарыямі наконт здаровых ідэй» у адказ на критику камуністычных поглядаў з боку буржуазных румынскіх газет. Урач-рэвалюцыянер, спасылаючыся натворы К. Маркса, М. Чарнышэўскага, Ф. Ласаля, даказваў, што сацыялістычны лад прадугледжвае вяртанне зямлі, фабрик, жалезных дарог, капіталаў ад приватных уласнікаў у калектыўную ўласнасць рабочых. Гэта прывядзе да ліквідацыі канкурэнцыі, эканамічных крызісаў, захопніцкіх войнаў. М. Судзілоўскі пісаў пра ўстанаўленне сацыялістычнага ладу ў выніку сацыяльнай рэвалюцыі, прымаў удзел у падрыхтоўцы стварэння ў Румыніі сацыялістычнай партыі.
Румынскія ўлады выгналі М. Судзідоўскага і іншых рускіх сацыялістаў з краіны, карыстаючыся тым, што тыя падрыхтоўвалі 18 сакавіка 1881 г. банкет у гонар гадавіны Парыжскай камуны. Дастаўленыя ў Стамбул палітычныя эмігранты ледзь пазбеглі небяспекі трапіць у рукі царскіх шпікоў і толькі ў маі змаглі дасягнуць Заходняй Еўропы '°. У Жэневе і Парыжы М. Русель аднавіў свае сяброўскія сувязі з групай эмігрантаў, блізкіх па ноглядах. Адзін з іх, Л. Дэйч, нісаў нра гэта:
«... Мы, г. зн. я, Марфа (Вера Засуліч. — В. Г), Жорж (Г. В. Пляханаў. — В. С), Павел (Аксельрод. — В. Г), Вас(іль) Мік(алаевіч) (Ігнатаў.— В. Л) і часткова Мішка (Дэбагорый-Макрыевіч. — В. Г), Росель (г. зн. РусельСудзілоўскі. —В. Г), Ал-р Хацінскі, Сяргей (Сцяпняк-Краўчынскі. —В. Г.) і Лаўроў, хоць і не складалі якога-небудзь арганізаванага згуртаванага гуртка, але з-за старых сяброўскіх адносін і больш-менш тэарэтычнай згоды з’яўляліся чымсьці цэльным, адзіным» 11.
У 1882 г. М. Судзілоўскі пераехаў у балгарскі горад Плоўдзіў — цэнтр аўтаномнай тады вобласці Турцыі Усходняй Румеліі. Тут ён заняўся ўрачэбнай практыкай і пасылаў грошы сваім таварышам па жэнеўскай трупе, якая да таго часу приняла назву «Вызваленне працы».
10 Пра рэвалюцыйную дзейнасць М.Судзілоўскага ў Румыніі гл.: Ghclertcr J. Din viata ?i activitacta doctorului Nicolae Russel (1850 1930) // Din istoria mcdicina romincsti $i universale. Bucurc§ti, 1962. P. 351-377; Поглубко К. А. О революционной деятельности народника Н. К. Русссля-Судзиловского в Румынии (вторая половина 70-х годов XIX ст.) // Русскорумынские и советско-румынские отношения: Сб. статей и сообщений. Кишинев. 1969. С. 181-206.
” Дейч Л. Г. Шестнадцать лет в Сибири. С. 316.
У 1885 г. М. Судзілоўскі быў сведкам і ўдзельнікам аб’яднання Паўночнай і Паўднёвай Балгарыі. Але аўстрафільска-русафобскія колы балгарскіх нацыяналістаў пачалі цкаванне рускага сацыял-інтэрнацыяналіста 12. Г. Пляханаў выступіў у друку ў абарону М. Судзілоўскага, але той усё ж быў вымушаны пакінуць Балгарыю.
Накіраваўся М. Судзілоўскі ў ЗША, дзе жыў яго брат Эміль. 21 жніўня 1887 г. ён прыбыў у Нью-Йорк, а адтуль 14 кастрычніка 1887 г. пераехаў у СанФранцыска. Тут ён займаўся ўрачэбнай практыкай і заваяваў папулярнасць сярод беднаты. М. Судзілоўскі выкрыў амаральнасць мясцовага праваслаўнага епіскапа Уладзіміра. У адказ на гэта епіскап падверг урача публічнаму пракляццю ў царкве і заклікаў адмовіцца ад лячэння ў яго. М. Судзілоўскі падаў у суд іск аб матэрыяльНай шкодзе, нанесенай яму гэтым праклёнам. Узняўся скандал, і обер-пракурор Сінода К. П. Пабеданосцаў вымушаны быў пісьмова прасіць урача-эмігранта адмовіцца ад іску, абяцаючы адклікаць епіскапа. Рускі патрыёт М. Судзілоўскі пайшоў насустрач ідэолагу расійскай рэакцыі толькі таму, што публічны працэс супраць амаральнага епіскапа мог нанесці маральны ўрон рускім, якія жылі ў ЗША.
Ён дабіўся ад’езду духоўнага пастыра, які праштрафіўся. Праўда, у Расіі таго не пакаралі, а прызначылі вікарным епіскапам у Варонеж і ўзнагародзілі ордэнам «За стараннасць» 13.
Пасля пяцігадовага знаходжання ў Сан-Францыска М. Судзілоўскі пераехаў на Гавайскія астравы. Прыбыў ён туды 17 мая 1892 г. і спачатку працаваў урачом урадавай службы ў вясковай акрузе Ваянае (заходняе ўзбярэжжа цэнтральнага вострава архіпелага Оаху)14. Вядомы рускі батанік А. Красноў (заснавальнік Батанічнага саду ў Батумі), які наведваў архіпелаг, назваў М. Судзілоўскага «самым любімым і папулярным з мясцовых урачоў» 15.
Пазней М. Судзілоўскі пераехаў у сталіцу Гавайскіх астравоў Ганалулу16. Тут у 1896 г. ён выдаў дзве брашуры: «Our health policy» (Наша
12 Дейч Л. Г. Финансы группы «Освобождение труда» II Каторга и ссылка. 1928. № 6. С. 310; Веков А. X. Българо-руски рсволюционни връзки. 1885-1917 гг. София. 1965. С. 17; Ансв П. Доктор Николай Константинович Судзиловский (Русел) в Пловдив 1881-1887 год // Съврсменна медицина. 1967. № 5. С. 414-415; Д(обровольский И. И.) Письмо из Филиппополя И Северный вестник. 1885. № 4. С. 238 (аўтарства артыкула ўстаноўлсна па кн.; Масанов И. Ф. Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелей. М.. 1956. Т. 1. С. 311). У сваей кнізс «Путешествия наших земляков» (Минск, 1968. С. 150) мы памылкова прыпісвалі адзначаны артыкул М. Судзілоўскаму.
13 Руссель Д-р. Житие преосвященного Владимира, бывшего епископа Алеутского и Аляскин­ского, ныне викарного епископа Воронежского. М.(мссца выдання указана выдуманас), 1895.