• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

    Беларусь-Японія

    Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 400с.
    Мінск 2003
    97.19 МБ
    Ныне все изменилось. Айнов нет на Сахалине (буквально ни одного человека), но они живут, сохраняют свои традиции на Хоккайдо. Японская наука серьезно занимается их историей и фольклором. Об их давнем «ко­роле», Брониславе Пилсудском, сняты художественные и документальные фильмы, написаны пьесы и романы, не говоря уже о многих научных ис­следованиях. С начала 80-х гг. действует Международный комитет по со­хранению и изданию научного наследия Б. Пилсудского, работы которого координирует Институт этнолингвистики и ориентальных исследований в Стеншеве (недалеко от Познани), возглавляемый знаменитым польским ученым, неутомимым продолжателем дела Пилсудского профессором Аль­фредом Маевичем. В Южно-Сахалинске выходит научный журнал — «Из­вестия Института наследия Бронислава Пилсудского». Кстати, в его тре­тьем выпуске за 2002 год опубликован интереснейший дневник юного Бро­нислава за 1882 г. В нем — жизнь, быт тогдашнего Вильно с его непросты­ми историческими и национальными узлами, эпоха, когда, по словам пуб­ликатора дневника, английского ученого Витольда Ковальского, «Виленс­кие поляки сознавали себя такими же борцами за правду, как сегодняшние литовцы, жители этого города».
    Стафан Казлоўскі
    (в. Талюшаны Астравецкага р-на, Беларусь)
    КАРОТКІ НАРЫС ГІСТОРЫІ I КУЛЬТУРЫ НАРОДАЎ ПАЎНОЧ НА-ЎСХОДНЯ Й СІБІРЫ ЭВЕНАЎ I ЮКАГІРАЎ
    (ПА ЎЛАСНЫХ НАЗІРАННЯХ I ІНШЫХ КРЫНІЦАХ)
    Можа здавацца дзіўнай, наваг недарэчнай тэма майго даклада, але яна на самой справе не выпадковая, бо не адзін I. Гашкевіч звязаны з аціяцкім Далёкім Усходам. Ёсць цэлае сузор’е тых нашых землякоў, хто воляй лёсу стаў даследчыкам природы, недраў, народаў Усходу і поўначы Азіі. Гэта славуты геолаг I. Чэрскі, геолаг, батанік і этнограф Бенядзікт Дыбоўскі, адзін з буйнейших айназнаўцаў, даследчык Айнушыры (зямлі айнаў), родни брат першага кіраўніка адроджанай Польшчы Юзафа Пілсудскага Браніслаў Пілсудскі. Апошнія два з’яўляюцца нашымі бліжэйшымі землякамі, а для нашай сям’і — нават знаёмымі: у дзяцінстве мая бабуля ведала абодвух братоў, бо гувернантка прывозіла іх у вёску Балюлі знаёміць з жыццём вясковых дзяцей, а потым бабуля служила ў сяброў Пілсудскіх, гаспадароў маёнтка Саракполле Палуянаў. Абедзьве сям’і былі рэпрэсаваны ўладамі, а маладыя высланы ў Сібір. Яны не былі першымі і не апошнімі — сотні і тысячи нашых землякоў «выязджалі» ў тыя краі аддаленыя.
    Мне таксама давялося доўгі час пражыць у самых цяжкадаступных аддаленых раёнах Магаданскай вобласці і Рэспублікі Саха (Якуція), цесна кантактаваць з даўнімі насельнікамі гэтай часткі айкумены, аб якіх у нашай краіне амаль нічога невядома. Нават службоўцам цяжка дабрацца да горных эвенаў Расохі, Бярозаўкі або юкагіраў в. Нялемнае на р. Ясачнай. Ужо тое, што расохінскія эвены да 1958 г. заставаліся незалежнымі аднаасобнікамі і не прызнавалі савецкай улады, сведчыць аб тым, што гэта за адлегласці, што за прыродныя ўмовы! Народы гэтай горнай краіны хоць і маюць амаль аднолькавую трагічную гісторыю, але належаць да розных культур, розных моўных сем’яў і з’явіліся на гэтай тэрыторыі ў розныя гістарычныя перыяды.
    Відавочна, першымі насельнікамі тут былі продкі юкагіраў. Як сведчыць археалогія (XIII—XVI11 ст. да н. э.), яны займалі вялізную тэрыторыю, амаль сутыкаючыся на захадзе з таймырскімі самадзійцамі-таўгамі, а на ўсходзе, каля Ціхага акіяна, — з продкамі чукчаў і каракаў. Да прыходу рускіх заваёўнікаў у пачатку XVII ст. налічвалася да 12 юкагірскіх плямёнаў. Гэта быў адносна шматлікі і ваяўнічы народ. Культура іх была яркай, своеасаблівай і вельмі архаічнай, па сутнасці — неалітычнай. Большасць плямёнаў не ведалі металаў, а калі і ведалі, то не ўмелі выплаўляць іх і нават апрацоўваць, дастаючы нешматлікія вырабы з поўдня або з Аляскі (самародная медзь тлінкітаў).
    Як нам усё жыццё ўбівалі ў галовы, «добраахвотнае далучэнне» да Расіі юкагіраў хаця і прывяло да падвойнага прыгнёту, няволі, ясаку, хвароб, але мела «станоўчы і прагрэсіўны характар». Як праводзілася гэтае далучэнне, хваляцца самі землепраходцы: «И поплыли вниз по Амуру, и плыли два дни да ночь, и улусы громили, и в тех улусах многих людей побивали, и ясыр (нявольнікаў. — С. К.) имали, и плыли семь дней до Шингану дючерами, и мы их в пень рубили, и жён их и детей имали в ясыр и скот...» Таксама, калі не горш, праходзіла «асваенне» і Юкагірскай зямлі: да 60 працэнтаў жанчын было забрана ў ясыр, эвенская або юкагірская нявольніца каштавала да 40-50 собаляў (зноў жа нарабаваных у тубыльцаў). У выніку такога «прагрэсіўнага» працэсу ўжо да пачатку XVIII ст. колькасць юкагіраў зменшылася напалову (пераважна — ад воспы, якую там і называюць «краснай», або «рускай дзяўчынай»). Цяпер агульная колькасць юкагіраў, якія карыстаюцца двума дыялектамі, складае каля 450 чалавек — гэта тундравыя аленяводы і пешыя таёжныя рыбакі-паляўнічыя за 1 000 км на поўдзень ад іх у адзінай вёсцы Нялемнае на р. Ясачнай.
    Тое, што юкагіры не мелі транспартнай жывёлагадоўлі, не дало ім магчымасці ратавацца ў самыя жорсткія часы, бо і казакі прасоўваліся ў «новыя зямліцы» ў асноўным па рэках, да якіх былі прывязаны юкагіры.
    Эвены-ламуты з’явіліся на ўсходніх землях значна пазней: першая хва­ля — каля XIII-XIV стст. — у выніку зруху народаў ў Прыбайкаллі, Прыамур’і, Манголіі, націску якутаў, іншых тунгускіх плямёнаў. У тыя часы боль­шая частка эвенаў насяляла басейн ракі Ахота (ад эвенск. «окат» — рака), дзе ўздоўж Ахоцкага ўзбярэжжа спрэс цягнуліся паселішчы т. зв. «пешых тунгусаў» і стойбішчы аленяводаў. Першае спатканне эвенаў з рускімі адбылося ў 1641 г., калі атрад Івана Гарэлага пранік на ўзбярэжжа Ахоцкага мора, ён жа ўвёў ва ўжытак тэрмін «ламуты» (ад эвенск. «наму» — мора).
    Эвены «добраахвотна далучаліся» 35 год, ды і пазней шматразова паўставалі, пратэстуючы супраць жорсткасці, рабаўніцтва заваёўнікаў, ды яшчэ з кожных 14 17 мужчын быў узяты адзін аманат-закладнік, якога абшчына павінна была карміць, плаціць за яго ясак. Не дзіва, што да XIX ст. ад шматлікіх аселых эвенаў ўзбярэжжа зберагліся толькі маленькія аддаленыя паселішчы — Армань, Товуй.
    Аднак аленяводы маглі адступаць на пустуючыя землі на захад і поўнач ад Ахоцкай акругі. Вядома, «аленныя вершнікі» не былі такімі безабаронымі, як юкагіры. Гэтыя людзі належалі да больш высокай культуры, былі больш развітымі ў сацыяльным плане. Нават у час самых першых сутычак з заваёўнікамі яны былі ў панцырах і шаломах — жалезных ці з касцяных пласцінак; стрэлы, дзіды і откэны (откэн, або пальма па-руску — характэрная для ўсіх тунгусаў зброя: вялікі тоўсты нож на паўтараметровай асадзе, які служыў і сякерай, і мячом, і кап’ём) мелі жалезныя наканечнікі.
    Па горных хрыбтах гэтыя звышрухавыя людзі дайшлі да акіяна на Поўначы, да р. Лена — на захадзе і пазней (у XIX ст.) нават да поўдня Камчаткі, а частка з іх ажно да Таймыра, па шляху змяшаўшыся з эвенкамі і якутамі. Яны перадалі сваё імя адной з самых маладых нацыянальнасцяў Расіі — далганам, якія канчаткова вызначыліся толькі ў канцы ХІХ-ХХ ст. У склад іх увайшлі і рускія «затундраныя сяляне», а таксама якуты, якія перадалі народу мову, культура ж і гаспадарка засталіся сінкрэтычнымі.
    Трэцім жа народам, які з’явіўся ў гарах вярхоўяў Калымы і Індыгіркі, сталі саха-якуты, зусім непадобныя да двух пагіярэдніх народаў. Па мове яны належаць да шматлікай і распаўсюджанай цюркскай сям’і — ад уйгураў у КНР, да караімаў у Троках і татараў, турак, гагаузаў на Балканах. Па гаспадарчай дзейнасці гэта жывёлаводы, якія гадуюць коней і кароў, а на поўдні нават крыху займаюцца вырошчваннем ячменю і проса.
    Якуты прынеслі з сабой ужо сапраўдную металургію, развітае кавальства, чаму спрыяла і наяўнасць багатых жалезных і медных руд, серабра, волава і золата ў мясцовых тарах. Перад самым нрыходам рускіх у якутаў на Лене ўжо складваліся невялікія дзяржаўныя сістэмы тыпу феадальнага княства Тыгына ў мегінцаў (ля цяперашняга Якуцка) і племянных саюзаў — у іншых. Гэтыя племянныя групоўкі між сабой варагавалі, чым удала і скарысталіся казацкія атрады. Відавочна, якутам сапраўды было карысным далучэнне да Расійскай імперыі, нягледзячы на каланіяльныя цяжкасці.
    Пра Якуцію ў часы пакарэння, як і пра саміх якутаў, ёсць шмат літаратуры. Таму я хачу больш падрабязна спыніцца на лёсе эвенаў і юкагіраў Калы­мы, іх традыцыйнай і сучаснай культуры, цяперашнім (да 1993 г.) жыцці.
    Да пачатку XX ст., як зазначалася, дажыла дзесятая частка юкагіраў, а іх тэрыторыя скарацілася ў дзесяткі разоў; у эвенаў — наадварот: тэрыторыя пашырылася, а насельніцтва паменшала ў выніку войнаў, нязвыклых еўрапейскіх хвароб і нават голаду, бо, кормячыся паляваннем на «мяс­ную» дзічыну: ласёў, дзікіх аленяў-буюкоў, снежных бараноў, людзі павінны былі займацца і ловам футраных звяроў для здачы ясаку. Калі ж яшчэ здараўся мор на буйных звяроў, пусткамі станавіліся вялізныя абшары (як тое было ў басейне Амалона ў канцы XVIII і XIX ст.). Па матэрыялах архіваў, друку можна вызначыць, што на тэрыторыі Калымы знікла 12 эвенскіх родаў (цяпер існуюць чатыры), у той жа час некоторым трупам ламутаў
    пайшло на карысць супрацоўніцтва з каланізатарамі, асабліва пасля прыняцця хрысціянства. Нарэшце яны знішчылі або асімілявалі сваіх адвечных ворагаў — паўднёвых аселых каракаў Ахоцкага ўзбярэжжа (ля сучаснага Магадана). 3 цягам часу адносіны больш-менш наладзіліся, усталяваліся крыху спрыяльныя законы, колькасць насельніцтва стабілізавалася.
    Вельмі цяжкімі для горных эвенаў і верхнекалымскіх юкагіраў сталі часы Першай сусветнай вайны, перавароту 1917 г., грамадзянскай вайны, калі парушыліся гандаль, законы, забеспячэнне зброяй і паляўнічымі прыпасамі. Усталяванне і першыя крокі савецкай улады на Калыме былі станоўчымі і літаральна выратавалі гэтых людзей. Доўгі час улады не чапалі заможных аленяводаў з таварнымі статкамі ў тарах Кедона і тундрах Гіжыгі. Але наступныя крокі, прымусовы перавод на аселасць і калектывізацыя, сталі трагічнымі. Людзей з гор, дзе сухое, стэрыльна чыстае паветра, чыстая вада, сагналі на вільготнае ўзбярэжжа сцюдзёнага мора, дзе яны выміралі цэлымі вёскамі ад звычайнага грыпу, трупы складваліся да вясны ў незавершаныя будынкі (пра гэта ёсць шмат артыкулаў у магаданскіх газетах).