Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Беларусь-Японія

Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
97.19 МБ
сталі выдатнымі, бо ведаюць характар гор, рэк. Расохінцы гандлююць пантамі і іншай экзотыкай з каліфарнійскімі і паўднёвакарэйскімі кампаніямі, маюць уласныя пяціпавярховыя дамы ў Сеймчане, напакаваныя японскім і амерыканскім «дабрабытам».
Ну а праблемы — такія ж, як і ва ўсіх: экалогія, наркотыкі.
I яшчэ — светлым промнем на іх небасхіле! — урад Расійскай Федірацыі пастанавіў тэрмінова стварыць маленькія (і нават качавыя) школкі, адрадзіць абавязковую адукацыю на родных мовах. Ці не запозна толькі? На гэтым закончу, сказаўшы ўсім: «Энтэкэй орылдырым! Аічы бісіндэн! — Вялікі дзякуй! Жывіце добра!»
Наталля Мяшкова (Мінск)
ЯПОНІЯ — ВАЧЫМА БЕЛАРУСИ!,
БЕЛАРУСЬ — ВАЧЫМА ЯПОНКІ
Уфільме «Салярыс» для стварэння вобраза цывілізацыі будучыні А. Таркоўскі скарыстаў здымкі сучаснага Токіо. Аб гэтым я даведалася ў час вывучэння гісторыі культуры ва універсітэце. Дагэтуль кадры, якія мільгалі з шалёнай хуткасцю, не давалі над ставы думаць, што надобнае магчыма ў наш час на нашай нланеце. Прайшло некалькі год, і мне пашчасціла на свае вочы ўбачыць Токіо — горад сапраўды фантастычны, які нельга ні з чым нараўнаць. Самы вялікі горад свету ўражвае адразу і назаўжды. Панарама старажытнай японскай сталіцы ў сучасным абліччы, якая адкрываеццаз маста Рэйнбоў-брыдж, захапляе сваёй фантастычнасцю. Размах камунікацый, шчыльная забудаванасць і «заасфальтаванасць», ніводнага кавалачка вольнай прасторы — незразумела, дзе знаходзяць тут месца для жыцця 11 мільёнаў такійцаў...
Летам 1996 г. па запрашзнню Таварыства японска-беларускай дружбы, іншыятыву якога падтрымаў Міжнародны фонд імя Гашкевіча. што існаваў у той час, трупа беларускіх студэнтаў наведала Японію. У яе склад уваходзіла і я, дзякуючы чаму на ўсё жыццё са мной засталіся жывыя ўспаміны аб краіне, дзе ўзыходзіць сонца.
А знаёмства з ёю началося з грамадскага транспарту. Пасля дзвюх сціплых ліній мінскага метрапалітэна такійскае мет­ро — на, над і над зямлёй — са шматлікімі як дзяржаўнымі, так і прыватнымі лініямі — быццам лабірынт, галаваломка са многімі невядомымі. Тым не менш, як і ўсюды, гэта самы зручны трамадскі транспарт, на якім без звыклай беларускай мітусні і нервовасці можна максімальна хутка дабрацца да месца прызначэння. У такійскім метро таксама здараецца гадзіна «пік», і жадаючых ад'ехаць бывае больш, чым можа ўмясціць электрычка, але каб хто каго ніхнуў ці абразіў — нонсенс. Жыхары японскай сталіцы снакойна чакаюць у чарзе магчымасці паехаць. Галоўным чынам на метро па Токіо перамяшчаліся і мы.
Самыя лепшыя ў свеце японскія тэлевізары, магнітафоны і іншыя электратэхнічныя тавары па прымальных цэнах з гарантаванай якасцю — мара кожнага, месца здзяйснення — Акіхабара — такійскі раён, які «спецыялізуецца» менавіта на гандлі сучаснай электратэхнікай. Тут на кожным кроку крамы, набітыя навінкамі японскай тэхнікі. Адпаведна і наведвальнікаў шмат: дзівосы прагрэсу і проста так цікава паглядзець. Аматарам дарагіх магазінаў і буцікаў — шлях у шыкоўную Гінзу, асабліва прывабную ў зіхценні вячэрніх агнёў і рэклам. А за забаўкамі трэба ехаць у Асакусу — пацяшальны цэнтр Токіо з яго храмамі і кірмашовымі крамкамі, дзе можна патраціць шмат часу, падбіраючы для сяброў самыя што ні на ёсць японскія сувеніры.
Не толькі старажытны і сучасны Токіо назаўжды застаўся яркім успамінам. Тыдзень у далёкай краіне за тысячы кіламетраў ад роднай Беларусі быў насычаны сустрэчамі, падзеямі і ўражаннямі. Наша дэлегацыя па запрашэнню гаспадароў наведала фірму «Міцубісі істэйт», якая спецыялізуецца на здзелках з нерухомасцю, Такійскую тэрмаэлектрастанцыю, Міцубісі-банк, аўтасалон фірмы «Таёта» «Амаракс», каталіцкі універсітэт Сафія. Усюды нас сустракалі надзвычай добразычліва, цікавіліся Беларуссю і ў сваю чаргу падрабязна распавядалі аб сваёй дзейнасці. Такім чынам, мы ў пэўнай ступені мелі магчымасць візуальныя японскія ўражанні дапоўніць эканамічнымі звесткамі з першых вуснаў.
1	вялікі дзякуй нашым гаспадарам — яны падумалі і аб нашым адпачынку. Адразу пасля прызямлення у міжнародным аэрапорце Нарыта наша дэлегацыя адправілася ў нацыянальны парк Хаконэ — «сэрца Японіі». Горы ў блакітнай дымцы, белае неба, святыня Японіі — велічная Фудзіяма, што хаваецца ў хмарах. Што яшчэ застаецца — толькі пакупацца ў Ціхім акіяне, папесціцца на чорным пясочку пляжа.
Вандроўка ў такую экзатычную для еўрапейца краіну, як Японія, дорыць замежнаму госцю шмат новых уражанняў. Трымай вочы адкрытымі, не забывайся рот закрываць. Столькі ўсяго ўпершыню. Першы раз паспрабаваць пад’есці без відэльца — з дапамогай славутых драўляных палачак, першы кілішак сакэ — тэта класіка. А побач рэчы простыя і зразумелыя, як звычайная летняя навальніца за вокнамі кафэ ў незнаёмым горадзе, і вуліца, якая імгненна расцвіла кветкамі-парасончыкамі.
Што адрознівае адну краіну ад іншай? Краявіды, архітэктура, жыццёвы ўклад карэннага насельніцтва і самі «абарыгены». Па меншай меры, так здаецца на першы погляд. Французы знакамітыя на ўвесь свет сваёй жыццярадаснасцю і галантнасцю, немцы — дакладнасцю, італьянцы — эмацыянальнасцю. Чым здзіўляюць японцы, так гэта сваім непарушным спакоем і проста бязмежнай ветлівасцю, што нам з натай прыхільнасцю да дынамічнага высвятлення адносін зразумець складана, асабліва калі яшчэ свежыя ўспаміны аб нашым грамадскім транспарце ці аб сферы абслугоўвання. Штурхнеш каго-небудзь ненаўмысна ў метро, азірнешся, каб
папрасіць прабачэння, а табе ўсміхаюцца, далікатна ківаюць і ... просядь прабачэння ў цябе. Стыль жыцця, сфарміраваны стагоддзямі.
Яшчэ выклікаюць захапленне і павагу да японцаў беражлівыя адносіны да сваёй спадчыны. Тут, здаецца, спалучаецца неспалучальнае: найсучаснейшыя здабыткі тэхналагічнай цывілізацыі і жывыя традыцыі аўтэнтычнай культуры. I як адзін з сімвалаў гэтага — спакойны, меладычны, замірваючы звон японскіх званочкаў, што плыве над штодзённай мітуснёй у пераходах такійскага метро. Беларусам, якія часта пагардліва топчуць уласную гісторыю, памяць продкаў, адмаўляюцца ад традыцый сваёй зямлі, ёсць ад чаго саромецца. I сорам тэты спасцігае ўсюды, нават за тысячы кіламетраў ад радзімы...
Наблізіцца да разумения Японіі і японцаў мне давялося ў Беларусь Японскія ўражанні мелі працяг, а прывезла іх з Іакагамы Міюкі Моры — мая японская сяброўка, з якой мы пазнаёміліся ва універсітэце Сафія, дзе яна ў той час вучылася на аддзяленні рускай мовы факультэта замежных моваў. Вынікам двухгадовай перапіскі стаў прыезд Міюкі ў Астравец. Тэта таксама быў дзіўны тыдзень. Дзякуючы японскай дзяўчыне я, мае сябры і блізкія не толькі пэўным чынам дакрануліся да японскага жыцця, але і змаглі з іншага боку ўбачыць наша.
Ветлівую, ураўнаважаную Міюкі здзіўлялі многія рэчы з нашай паўсядзённасці. 3 яе дапамогай і мы ўбачылі іх быццам упершыню: прыгажосць астравецкіх краявідаў; і тое, што статус горада ў нас можна вызначыць па памерах помніка правадыру сусветнага пралетарыяту — чым большы помнік, тым большы адпаведна горад; і тое, што беларускую мову можна пачуць толькі ў сталічным Купалаўскім музеі; і хто б мог падумаць, што такая звыклая рэч, як элементарный нарыхтоўкі на зіму, могуць каго-небудзь азадачыць, а трэба было бачыць, з якім захапленнем Міюкі назірала за тым, як мама чаравала над варэннем.
Міюкі Моры адкрывала для сябе Беларусь, а мы адкрывалі для сябе Японію. I высветлілася, што зразумець адзін аднаго зусім не цяжка. Міюкі смяялася над нашымі жартамі і трапна жартавала сама ў дачыненні да на­шай рэчаіснасці. Нам было добра і проста, бо, па сутнасці, чым адрозніваюцца жыхары аднаго кантынента ад іншага?!
Ирина Вашкевич (Минск)
ЯПОНСКАЯ ЛИТЕРАТУРА В ФОНДАХ НАЦИОНАЛЬНОЙ БИБЛИОТЕКИ БЕЛАРУСИ
Если составить в одну стопку все книги, когда-либо написанные про Японию, они дотянутся почти до вершины священной горы Фудзи.
«Жапоналия»
В современном мире Япония занимает особое положение. Эта удивительная страна, органично сочетающая традиции и со­временность, технический прогресс и многовековые духов­ные богатства. Японский тип экономики, национальное своеоб­разие японского государства и общества в целом — все это уже более двух столетий привлекает внимание европейцев. Загадоч­ность, неповторимый мир культуры этой страны у многих рож­дает стремление понять ее. Войти в чужую культуру, проник­нуться ею — здесь, конечно, помогают книги: переводы худо­жественных произведений, научные издания, просто путевые заметки, очерки, личные впечатления о Японии и ее жителях людей, которые посетили эту далекую страну.
Национальная библиотека Беларуси (НББ) является круп­нейшей библиотекой нашего государства, и литературу о Япо­нии здесь можно найти в достаточно большом объеме. К со­жалению, в связи с проблемами в области комплектования в настоящее время о полноте репертуара этой литературы уже не может идти речь. С потерей в 1995 г. российского обяза­тельного бесплатного экземпляра библиотека лишилась зна­чительного канала получения литературы. Основным источ­ником текущего пополнения фондов является республикан­ский обязательный бесплатный экземпляр, закупка, подарки, обмен: с российскими библиотеками, различными издающи­ми организациями, международный книгообмен. В результа­те НББ приобретает только 1/10 часть всей литературы, вы­пущенной, например, в России. Соответственно теряется оп­ределенный процент изданий и о Японии. Такая же ситуация складывается и со странами ближнего и дальнего зарубежья.
Недостаточное финансирование не позволяет пополнять фонды в пол­ном объеме путем закупки.
В целом, в НББ представлен весь спектр изданий о Японии: перевод­ная художественная литература с японского, литература по праву, эконо­мике, истории, географии, культуре, картографические издания, ноты, пе­риодические издания, музыкальные произведения на кассетах, компактдисках и т. д. К сожалению, литература на японском языке представлена единичными экземплярами.
Условием эффективного использования документов является опера­тивность и точность поиска, которые в свою очередь зависят от качества и степени информативности научно-справочного аппарата. В НББ традици­онно сложилась определенная система информации о фондах библиотеки. С 1993 г. в библиотеке организован Электронный каталог (ЭК), в котором открыты следующие электронные базы данных (БД):