Беларусь-Японія
Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
Частка аленяводаў паспела сабраць свае статкі і аддаліцца ў цяжкадаступныя горы на захадзе. Так склаліся незалежныя групы эвенаў у тарах Уш-Урэкчан на Амалоне, на Б улуне, Бярозаўцы Юкагірскага ўзгор’я, якія і праіснавалі спакойна амаль 40 гадоў, збераглі сваю мову, культуру, звычаі, аленяў і, галоўнае, людзей, бо астатнія землі гэтага народа напаткала новая бяда: як грыбы, пачалі расці канцлагеры пры залатых і алавяных капальнях і россыпах. А тады ж толькі-толькі пачала складвацца Ахоцка-эвенская нацыянальная акруга, толькі заклалі яе сталіцу — Дзялбу (месца Рады), пабудаваўшы школу-інтэрнат, шіііталь, жылыя дамы для ўрачоў і настаўнікаў... Так і маладую аўтаномію, і яе сталіцу раздушыла і праглынула самая жахлівая ў свеце дзяржава — «Дальбуд», самы вялікі востраў ГУЛАГа, які раскінуўся ад Ахоцкага мора да р. Індыгіркі.
Не абмінулі эвенаў і сталінскія «хапуны»: былі арыштаваны ўсе шаманы, багатыя аленяводы, заможныя жыхары прыморскіх вёсак, толькі народжаная інтэлегенцыя... Куды ж іх змясціць? Не ў лагер жа! — не дай Бог, збягуць ды іншых звядуць, не зловіш, бо тайга, горы, снег для іх —• дом родны. Выхад знайшоўся просты і эфектыўны:эвенскіх арыштантаў змясцілі на вялікую старую баржу, вывелі яе далей у мора, адчапілі ад буксіра, адкрыўшы перад гэтым доступ у трум вадзе. Мабыць, былі і іншыя спосабы, але тэты зацьміў усё. Асабіста мне давялося бачыць толькі аднаго былога эвена-арыштанта, але ён абсалютна не ўступаў ні ў якія кантакты з еўрапейцамі.
Працаўнікі калгасаў і саўгасаў тыя часы ўспамінаюць таксама з жахам, бо баяліся нападаў збеглых з лагераў крымінальнікаў-блатароў і прыбыцця ў пошуках першых лагерных ахоўнікаў. Збеглыя выразалі цэлыя
стойбішчы, ахоўнікі даймалі допытамі, маральным здзекам (а часам і звыклым рабункам). Скончыліся гэтыя жахі толькі ў 1956 г. Вядома, калгаснікам было цяжка і ў іншыя часы, бо працавалі за «палачкі», як і паўсюль. Лягчэй жылі ў саўгасах, паляўнічыя і рыбакі дзяржпрамгасаў, якія атрымлівалі наяўныя грошы за футравіну, ікру, рыбу. На каркадонскіх юкагіраў таксама пасыпаліся новыя беды — толькі абжыліся ў аселай вёсцы на роднай зямлі, як некаму захацелася «палепшыць» іх жыццё, не раячыся, не пытаючыся згоды, іх перасялілі ў якуцкую вёску Балгычан, дзе ім прыйшлося рабіць нязвыклую таёжнікам справу на лесапавале, сенакосе, доглядзе быдла. У выніку зніклі мова, звычаі, іх носьбіты, засталіся толькі тыя, хто загадзя перабраўся да супляменнікаў на Ясачную (Якуція).
Аб культуры народаў Поўначы нашы людзі ведаюць, бадай, з адной толькі крыніцы — ідыёцкіх анекдотаў пра чукчаў. А народы Поўначы — гэта дзесяткі моваў, культур — ад фінамоўных саамаў да эскімосаў-інуітаў. 1 аб’ядноўвае іх толькі тое, што жывуць яны на мяжы чалавечых магчымасцяў у палярнай зоне арктычных пустыняў, тундры і тайгі ад Швецыі, праз Сібір да Грэнландыі.
Як ужо я адзначыў, эвены і юкагіры належаць да зусім розных моўных сем’яў, культур, яднае іх толькі належнасць да аднаго антрапалагічнага тыпу — байкальскай расы (а можа, яны і складаюць яе). Гэта грацыяльнага складу і тыповага мангалоіднага аблічча людзі з досыць светлай (асабліва эвены) скурай і нават зялёнымі ці блакітнымі вачыма.
Ужо ў час першага знаёмства з рускімі эвены шырока ўжывалі металы, ведалі іх апрацоўку: ліццё, кавальства і інш., славіліся як майстры ў работах па рогу, драўніне. Эвенскія жанчыны былі вядомыя адмысловымі вышыўкамі з бісеру, аленяй і ласёвай поўсці, густоўна і дыхтоўна пашытым адзеннем і абуткам, якім здаўна захапляліся ўсе іх госні і суседзі (а нават і ворагі). ГІершыя даследчыкі іх культуры (Ліндэнаў і інш.) адзначалі яшчэ ў XVIII ст., што заэвенскім стадом надаваўся кожнаму асобны посуд, ужываліся лыжкі з рога; посуд пасля яды адразу мыўся і паласкаўся, выціралі яго тонкімі, далікатнымі, як вата, стружкамі з тальніку або таполі, якія тут жа кідаліся ў вогнішча. Раніцай абавязкова мылі рукі і твар, выціралі іх стружкамі (аднаразовыя сурвэткі?). Вырабам іх займаліся нямоглыя старыя, калекі. Ужываюцца яны і цяпер — і зручна, і гігіенічна!
Адметна, што са знішчэннем собаля эвены былі вымушаны для заробку грошай або футравіны на ясак вырабляць жалезныя прылады, срэбныя аздобы, узорыстае адзенне і абутак, якія кружным шляхам (праз чукчаў, азіяцкіх эскімосаў, аляскінскіх эскімосаў) траплялі аж да індзейцаў-атабаскаў Юкона. Прытым гэты гандаль набыў такія памеры, што падрываў нават даходы Расійска-Амерыканскай кампаніі, бо перахоплівалася каштоўная футравіна. Пра здольнасці эвенскіх майстроў сведчыць і тое, што яны ўмелі не толькі рамантаваць вогнестрэльную зброю, але і наразаць вінтавую разьбу ствала, рабілі адмысловую інкрустацыю меддзю і срэбрам па
сталі, часам — вельмі далікатную. Нязвыклым для Поўначы было іх захапленне металічнымі аздобамі: на маладой эвенцы бывала да пяці кг срэбных і бронзавых ланцужкоў, падвесак, званочкаў, пярсцёнкаў, грыўняў, бранзалетаў... Ведалі і золата, але адносіліся да яго адмоўна, называючы ... «намётам д’ябла». Выдатныя наляўнічыя-следапыты, яны ўмелі і ўмеюць накрэсліць дакладныя карты вялікіх прастораў з рэкамі, горамі, азёрамі, няблага ведалі астраномію, анатомію жывёлы і чалавека (непараўнальна з нашымі сялянамі).
Наколькі багаты фальклор, настолькі бедная харэаграфія: адзіны карагод — хэдзе. Музычныя прылады амаль забытыя, хаця і меліся свісткі, варганы, гудзелкі-курукэн, аднаструнныя скрыпачкі і, вядома, бубны — унтун, але апошнія выключна належалі шаманам. Традыцыйную рэлігію фарміравалі элементы анімізму, культ Сонца, шаманізм. Потым далучылася праваслаўе, і ўсё гэта злілося ў вельмі цікавае сінкрэтычнае веравызнанне, што нават прывяло да карыстання чатырма календарамі: заснаванага на целе чалавека, прыродна-гаснадарчага, на аснове рускіх святцаў («чывятса») і, вядома, сучаснага еўранейскага.
Юкагірская ж традыцыйная культура амаль знікла. Часткова збярогся фальклор, арнаменты, танец «лондол». Выйшла з ужытку і самая цікавая з’ява (а можа, найвялікшае дасягненне) юкагірскай культуры — своеасаблівая пісьмовасць на бяросце — «шангар шорылэ» і маршрутныя паведамленні («тос»),
Рэлігія юкагіраў была таксама своеасаблівай, з развітым культам продкаў, абрады якога выклікалі ў суседзяў-эвенаў непрыхільнасць, бо юкагіры вазілі з сабой шкілеты і муміі (а то і іх часткі) продкаў і шаманаў, эвены ж з агідай ставіліся да ўсяго мёртвага. Вядома, цяпер такога няма, ды і ці помніць хто тое, акрамя краязнаўцаў?
Затое зберагаецца ўсё, што датычыцца іншых бакоў мінулага жыцця: ахоўваюцца старадаўнія зімовыя зрубы-хаціны, юрты якуцкага тыну, у кожным двары стаіць летні чум — ураса. Кранальна, што жыхары гэтых мясцовасцяў старанна зберагаюць усё, звязанае з ураджэнцам Беларусі Іванам Чэрскім. Дарэчы, у Нялемным жывуць нашчадкі яго пляменніка, удзельніка апошняй экспедыцыі Дугласа.
Сучасную вёску Нялемнае можна было б назваць лепшым узорам паўночнага паселішча: ёсць тут школа, клуб, вялікая спортзала. Сам пасёлак — з сучасных дамоў, маецца невялікі музей пры школе. I што кідаецца ў вочы —гэтыя апошнія прадстаўнікі народа маюць вялікае пачуццё нацыянальнай самасвядомасці, уласнай годнасці, імкнуцца адрадзіць мову! У 1989 г. дазволілі на ёй навучаць малодшыя класы. Але не было падручнікаў. Тады настаўнікі і бацькі самі склалі праграму, слоўнікі, рукапісныя падручнікі. Ёсць у гэтага маленькага народа свае сучасныя вучоныя, пісьменнікі, мастак!: Улуро Адо (паэт), Тэкі Одулок, С. Курылаў (празаікі), М. Курылаў (мастак), Г. Курылаў (філолаг, працаваў у Тартускім універсітэце). Ёсць надзея,
што хоць цяпер юкагіры будуць жыць спакойна. Аленяводы-расохінцы ездзілі да аленяводаў-саамі ў нарвежскі Карашок, былі ў індзейцаў Каліфорніі, на Алясцы. Калі мы спыталіся ў жанчын, якія ўражанні засталіся ў іх ад наведання рэзервацыі ў Арэгоне, адказ быў адзін:
— Мы плакалі!
— Няўжо індзейцаў так шкада?
— Не, сябе...
Сучасныя эвены нават з гэтых ізалятаў — Расохі. Бярозаўкі — цывілізаваныя, сучасныя людзі. Магу без нацяжкі, ценю сумнення сказаць, што аленяводы з самай аддаленай брыгады ў 70-х гг. XX ст. былі больш начытаныя і развітыя, чым сярэдні беларускі або літоўскі калгаснік, хаця б таму, што выпісвалі (і прачытвалі) многія рускамоўныя выданні СССР. Ды славутая «Спідола» стаяла ў кожнага над вухам.
Паказальны адзін эпізод з вершам Ф. Багушэвіча, які названы ў рускім перакладзе «Как из нас сделали поляков». 3 нашай бібліятэчкай ён трапіў да пастухоў. Гаворка адбылася такая:
— Вікенцьевіч, вы, аказваецца, праўду казалі аб сваім народзе. Цяпер разумеем, чаму вы з Канапацкім і Віцяй — палякі, а размаўляеце між сабой па-хахляцку, — гэта яны так беларушчыну нашу ўспрынялі. Дарэчы, Д. Канапацкі — з нашых мусульман, ведаў на памяць цэлыя наэмы Куналы, вершы Коласа і Багдановіча. Віця Стрэльчанка (бацькі яго былі са Страны на Астравеччыне) і ён працавалі аленяводамі.
Уявіце: 50 градусаў марозу, ноч, тайга ў тарах Карчан (за 1115 км ад Магадана), палатка, жалезная печка, пры свечках — гутарка эвенаў пра Багушэвіча, вершы Купалы ў арыгінале чытае аленявод-беларус. 1 гэта 1971 год.
Ёсць у эвенаў свае пісьменнікі, спецыялісты розных профіляў. Але амаль не засталося тых, хто іх можа прачытаць. Інтэрнатаўскае выхаванне зрабіла чужымі бацькоў і дзяцей. Этнаграфічнымі даследаваннямі сярод эвенаў, на шчасце, займалася У. Панова, адна з самых добрасумленных этнографаў. Яна выдала цудоўную манаграфію «Эвены Магаданскай вобласці».
На жаль, амаль недаследаваньімі знікаюць народнае мастацтва, матэрыяльная культура. Духоўным светам людзей з ізаляваных груп займаецца этнолаг з Парыжа — Б. Шышла, па паходжанню — наш зямляк (свет цесны). Традыцыі нрадаўжаюцца.
Каб закончыць гэты кароткі нарыс, скажу аб «перабудовачных» уражаннях. У 1993 г. мае сябры і выхаванцы з Кедона запрасілі мяне (праз 20 гадоў) паглядзець, як змянілася іх жыццё. Саўгасы і калгасы развальваліся, але былі прызнаны правы эвенаў на зямлю (аленія выпасы, ласасёвыя тоні, паляўнічыя абшары). Яны арганізавалі родавыя гаспадаркі, аднаўляюць заняпалае аленяводства, традыцыйныя нарыхтоўкі ікры ласасёвых, балыкоў. Да тоняў дабіраюцца на ўласных КРАЗах, КАМАЗах, вадзіцелямі