• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

    Беларусь-Японія

    Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 400с.
    Мінск 2003
    97.19 МБ
    14 Ваянае прысвсчаны маляўнічы нарыс М. Судзілоўскага (над крыптанімам I. Б.) «О океанс­кой деревне» (Книжки недели. 1893. Нояб. С. 42-101; Дек. С. 112-153).
    13 Краснов А. Н. Очерки природы и жизни на Гавайской республике // Исторический вестник. 1896. Т. 66. Нояб. С. 569
    16 Ліст архівіста штата Гаваі міс Агнес С. Конрад аўтару артыкула ад 17 лістапада 1969 г. Карыстаючыся выпадкам, дзякую бібліятэкару Дэпартамснта адукацыі штата Гаваі місіс Нэнсі
    палітыка аховы здароўя)17 і «How to live on the Havaiian islands. A summary of individual hygiene» (Як жыць на Гавайскіх астравах: Нарыс асабістай гігіены)18. У іх М. Судзілоўскі патрабаваў паляпшэння санітарна-гігіенічных умоў жыцця працоўных, на здароўе якіх не звярталі ўвагі плантатары. Урач нрыводзіў прыклады таго, як плантатары «забяспечвалі» працоўных забруджанай вадой, якая выклікала страўнікава-кішэчныя захворванні. Ён дамагаўся, каб урадавыя ўрачы пераўтварыліся з чыноўнікаў у санітарных урачоў.
    У 1897 г. урад Гавайскіх астравоў запрасіў М. Судзілоўскага працаваць урачом на землях, што здаваліся ў арэнду рускім перасяленцам . Рэвалюцыянер-інтэрнацыяналіст М. Судзілоўскі не змог застацца ўбаку ад барацьбы мясцовага насельніцтва супраць амерыканскіх каланізатараў. Ён выкрываў расавую дыскрымінацыю, якая насаджалася каланізатарамі: «Амерыканскія місіянеры не задумваюцца ўстанаўліваць цэнз на белую скуру нават у справе рэлігіі. Тут на адной і той жа вуліцы вы ўбачыце дзве пратэстанцкія царквы пад адной назвай, размешчаныя па суседству адна ад ад­ной, але адна прызначана для беласкурай арыстакратыі, другая —для бед­ных туземцаў. Той жа прынцып праводзіцца і ў школе. Белыя пазбягаюць пасылаць сваіх дзяцей у агульныя ўрадавыя вучылішчы. Для іх спецыяльна наладжана ўрадам так званая прывілеяваная школа, якая ўтрымліваецца на агульныя (бюджэтныя) сродкі. Але і гэтым яны незадаволены і аддаюць перавагу платным прыватным вучылішчам. Туземная канакская мова зусім выключана з выкладання» 19.
    М. Судзілоўскі ўключыўся ў барацьбу мясцовага насельніцтва, канакаў, у складзе партыі незалежных або туземцаў і супрацыіаставіў яе амерыканізаваным партыям рэспубліканцаў і дэмакратаў. А ў час выбараў у парламент гэтая партыя перамагла, і М. Судзілоўскі быў абраны сенатарам, а пазней прэзідэнтам сената20.
    Гавайскія астравы атрымалі правы, сярэднія паміж правамі амерыканскага штата і тэрыторыі. 2 красавіка 1901 г. М. Судзілоўскі адмовіўся ад
    Сатэрфілд і архівісту штата міс Агнес С. Конрад за дасланыя імі звссткі аб знаходжанні М. К. Судзілоўскага на Гаваях і ксеракопіі яго прац.
    l7Our health policy. By Dr. N. Russel. Read before the Annual Meeting of the Medical Association of Hawaii. May, 27. 1896. Honolulu. 1896.
    '"How to live on the Hawaiian icclands. A summary of individual hygiene by N. Russel, M. D„ Honolulu, 1896.
    15 И. Б. По Гавайским островам II Австралия и полярные страны: Иллюстрированный геогра­фический сборник, составленный А. Крубсром, С. Григорьевым, А. Барковым и С. Чсфрановым. 2-е изд. М„ 1907. С. 224-225.
    20Не адпавядас сапраўднасці всрсія, згодна з якой М. Судзілоўскі быў прэзідэнтам Гавайскіх астравоў (Юр’сў П. Бсларус — прэзідэнтам Гавайскіх астравоў // Ніва (Бсласток). 1966. 27 сак. С. 4-5; Клейн Б. Доктор Руссель И Неман. 1969. № 2. С. 89).
    пасады, каб мець нрава праводзіць свае законанраекты, накіраваныя на паляпшэнне быту карэннага насельніцтва21.
    М. Судзілоўскі як радавы сенатар дабіваўся нравядзення сваіх законапраектаў, у прыватнасці, павелічэння падатку з багатых, рэформы санітарнага кіравання, пашырэння крэдытаў на асвету, упарадкавання прода­жу алкагольных напояў, кантролю над прамысловымі кампаніямі і прадпрыемствамі. Ён імкнуўся праводзіць у жыццё прынцыпы, якія абвяшчаў яшчэ ў Румыніі. М. Судзілоўскі быў прыхільнікам незалежнай ад Вашынгтона палітыкі Гаваяў. Па яго патрабаванню сенат адхіліў рэзалюцыю аб прадастаўленні астравам правоў штата, што ўзмацніла б пазіцыі гаспадароў цукровых нлантацый. Аднойчы ён дабіўся выдалення з ніжняй пала­ты парламента прызначанага з Вашынгтона сакратара, які з’явіўся там без запрашэння.
    Нягледзячы на тое, што М. Судзілоўскі аддаўся ўвесь налітычнай барацьбе на далёкіх ад радзімы астравах, ён па.мятаў пра барацьбу супраць царызму, якой прысвяціў сваё юнацтва. У 1903 г. ён пакінуў сваю ферму, на якой жыў, і накіраваўся ў Шанхай. Тут ён правёў дзевяць месяцаў, жадаючы дамовіцца з кітайскімі бандытамі, хунхузамі, каб тыя напалі на месца катаргі ў Забайкаллі Акатуй і вызвалілі адтуль палітычных зняволеных.
    3 начаткам руска-японскай вайны 1904—1905 гг. М. Судзілоўскі вярнуўся на Гавайскія астравы. Аднак хутка ён пасяліўся ў Японіі, дзе яму было дазволена арганізаваць камітэт дапамогі рускім палонным. Камітэт тэты забяспечваў іх бялізнай, прадуктамі, пісьмовымі прыладамі, газетамі і кнігамі.
    У. Бонч-Бруевіч расказваў нра тэту нрацу Г. Пляханаву, і той паведаміў, «што Руселя ён ведае асабіста і цалкам рэкамендуе як вельмі энергічнага і вельмі адданага справе рэвалюцыі таварыша і што нашу дзейнасць ён поўнасцю адабрае.. ,»22.
    Урач М. Русель з дапамогай японцаў адкрыў у Осака, Хамадэра і іншых гарадах школы для непісьменных салдат, часта выступаў на мітынгах. Праваслаўная семінарыя ў Кобэ выдавала на рускай мове штотыднёвік «Япо­ния и Россия», М. Судзілоўскі змог пераўтварыць тэта «выданне з пахам ладану» ў рэвалюцыйнае. Ён распаўсюджваў сярод палонныхрэвалюцыйныя брашуры, стварыў некалькі рэвалюцыйных гурткоў, з 1 красавіка 1906 г. выдаваў у Нагасакі газету «Воля» для палонных салдат.
    Можна спадзявацца, што не выпадкова ўрач М. Судзілоўскі ў Японіі пераконваў ваеннапалонных выступіць супраць самадзяржаўя, як толькі тыя высадзяцца ў Расіі. Ён паспрабаваў дабіцца ў янонскіх уладаў дазволу вярнуць палонным зброю і пераправіць іх на азіяцкі мацярык, разлічваю-
    21 Законапраскт аб санітарнай службе ўнсссны у сенат Гавайскіх астравоў сенатарам Русслем 2 красавіка 1901 г.
    22 Бонч-Бруевич В. Д. Избр. соч. М., 1961. Т. 2. С. 331.
    чы такім чынам забяспечыць поспех рускай рэвалюцыі. Праект не ажыццявіўся не на віне М. Судзілоўскага.
    Рэвалюцыйнае імкненне распрапагандаваных М. Судзілоўскім ладон­ных дасягнула мацерыка. Адзін з іх, матрос з браняносца «Арол» Аляксей Новікаў(пазней савецкі нісьменнік А. Новікаў-Прыбой), добра гаварыў пра дзейнасць Руселя ў Японіі. Адна з рускіх газет пісала ў 1906 г.: «У цяперашні час Расія абавязана Мікалаю Канстанцінавічу тым, што па вёсках і сёлах размешчана некалькі дзесяткаў тысяч свядомых галоў» 23.
    Пры вяртанні з Яноніі салдаты неслі ў родныя месцы дух пратэсту супраць самадзяржаўя. Ва Уладзівастоку адбываліся сутычкі наміж салдатамі і вернымі царызму жандарамі і казакамі. У студзені 1906 г. у горадзе ўзнікла рэвалюцыйная дэманстрацыя. У час расстрэлу казакамі дэманстрантаў загінула панлечніца М. Судзілоўскага ііа працы ў Японіі сярод ваеннапалонных Людміла Волкенштэйн.
    I пасля вяртання рускіх салдат з Японіі ў Расію М. Судзілоўскі працягваў выдаваць газету «Воля» ў Нагасакі, а затым газету «Восточное обозре­ние» ў Токіо.
    У 1906-1907 гг. М.Судзілоўскі выдаў у Яіюніі ў выглядзе некалькіх брашур свае артыкулы з «Японии и России» і «Воли», а праз 10 гадоў — яшчэ адзін зборнік сваіх артыкулаў. У іх ён заклікаў да звяржэння самаўладства і ўсталявання ў Расіі дэмакратычнага ладу. Рэвалюцыянер перапісваўся з М. Горкім і У. Караленкам.
    Кітайскі рэвалюцыйны ііравадыр Сунь Ятсен пісаў М. Судзілоўскаму: «Я з вялікім задавальненнем прачытаў ваш цікавы артыкул «Кітайская за­гадка...». Я рэдка сустракаў прадстаўніка Захаду, які б калі-небудзь так адстойваў ідэі адраджэння Кітая і практычнага забеспячэння ўмоў чалавечага існавання мільёнам яго пакутуючага насельніцтва». М. Судзілоўскі ў хуткім часе пасля сустрэчы з Сунь Ятсенам атрымаў узрыўчатку для вырабу бомб. Японская паліцыя ўстанавіла, што ўзрыўчатыя рэчы для бомб, з дапамогай якіх кітайскія рэвалюцыянеры ажыццявілі ў Японіі замах на маньчжурскага прынца-рэгента, які наведаў тэту краіну, былі выраблены ў Нагасакі рускімі рэвалюцыянерамі.
    Калі ў Кітаі адбылася рэвалюцыя (1911) і Сунь Ятсен стаў прэзідэнтам рэспублікі, М. Судзілоўскі пісаў свайму кітайскаму сябру: «Мы ўсе так глыбока і шчыра зацікаўлены ў іюспеху новай рэспублікі, што я не магу не паслаць Вам некалькі слоў перасцярогі. Будучае ўсіх нацый Азіі залежыць ад вашага поспеху, і ўсіх непакоіць думка, як пазбегнуць рэакцыі...». Рускі рэвалюцыянер выказваўся за неабходнасць сацыяльна-культурных змен у Кітаі, папярэджваў, што «армія — вострая з абодвух бакоў зброя. Яна
    23Новиков-Прибой А. С. Цусима. М.. 1959. Кн. 2. С. 466. Гл.: Руссель Н. К. В плену. Кобс. 1906; Ён жа. На политические темы. Нагасаки, 1907; Ён жа. Последовательная демократия. Нагасаки, 1907; Ён жа. Мысли вслух. 2-с йен. и доп. изд. Нагасаки; 1916.
    можа быць таксама лёгка навернута супраць самога народа! Гэта небяспека больш сур’ёзная, чым замежнае ўмяшанне»24.
    М. Судзілоўскі падтрымліваў сувязь і праз супрацоўнікаў газеты «Нагасакі сімпо» з японскім сацыялістычным цэнтрам у Токіо і з нагасакскім аддзелам рэвалюцыйнага таварыства «Хэймінся». У 1906 г. японскія дэмакраты дамовіліся з М. Судзілоўскім пра сумеснае выданне часопіса «Ре­волюционный вестник». Пасля выхаду ў свет некалькіх нумароў японскі ўрад забараніў выданне часоніса 25.
    Па патрабаванню незадаволеных прапагандысцкай дзейнасцю М. Судзілоўскага царскіх улад адміністрацыя ЗША пазбавіла ўрача амерыканскага пашпарта. Рэвалюцыянер пераехаў на Філпінскія астравы, якія ў той час знаходзіліся пад кіраўніцтвам ЗША. У пачатку 1912 г. ён прыбыў на самы паўднёвы буйны востраў архіпелага — Мінданаа. Галоўнаму гораду вострава, Замбаанга, быў прысвечаны яго артыкул у мясцовай газеце. Пашыраны варыянт артыкула на рускай мове М. Судзілоўскі на традыцыі паслаў у далёкаўсходні друк, і ў 1914 г. у газеце «Уссурийский голос» з’явіліся два яго «Ліс гы з-над тропікаў»: «Замбаанга» і «Хола», прысвечаныя жывапісным філіпінскім астравам Мінданаа і Хола.
    Пасля знаходжання на Філіпінах М. Судзілоўскі вярнуўся ў Янонію, а адтуль пераехаў у кітайскі горад Цяньцзінь, дзе ахвотна лячыў мясцовую беднату, сярод якой быў вельмі папулярным. Ён піша адозву аб неабходнасці падтрымкі савецкага ўрада «левымі ўсяго свету», арганізоўвае Камітэт дапамогі галадаючым Паволжжа. Таварыства паліткатаржан у Савецкай Расіі выпрасіла ў Наркамаце сацыяльнага забеспячэння для старога рэвалюцыянера пенсію. У канцы свайго жыцця ён надрукаваў свае артику­лы ў маскоўскім часопісе «Каторга и ссылка» і нават хадаіінічаў перад Таварыствам паліткатаржан аб вяртанні на Радзіму. 30 красавіка 1930 г. М. Судзілоўскі памёр. Па ўсходняму звычаю ён быў крэміраваны. Так скончыўся доўгі жыццёвы шлях урача-рэвалюцыянера родам з Беларусі.