• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

    Беларусь-Японія

    Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 400с.
    Мінск 2003
    97.19 МБ
    Асобна адзначым, што на старонках газеты ў сувязі з кітайскай тэмай уздымалася праблема наркаманіі («Смерць за опій». 1913. № 1).
    Усе публікацыі, прысвечаныя Кітаю, вызначаюцца ўсё той жа кампетэнтнасцю і абавязкова паважлівым стаўленнем да аб’екта гаворкі. Неабходна заўважыць таксама, што, улічваючы сацыяльны цэнз свайго чытача, «Наша ніва» ў публіцыстычныя выступленні, каб зрабіць іх цікавейшымі і больш зразумелымі, часам уносіла элементы белетрызацыі. Пра гэта, у прыватнасці, сведчыць вялікі аглядны артыкул пра палітычную сітуацыю ў Японіі, Турцыі і Кітаі. Ён выклікае цікавасць як зместам, так і формай аповеду (1910. № 30. С. 449-450).
    Уважліва сачыла «Наша ніва» за жыццём і ў Паўднёвай Азіі. У Індыі, якая з сярэдзіны XIX ст. знаходзілася ў поўнай залежнасці ад Англіі, на пачатку XX ст. абвастрыліся супярэчнасці паміж індыйскай буржуазіяй і англійскім імперыялізмам. Адным з этапаў нацыянальна-вызваленчага руху на індыйскіх землях з’явіліся рэвалюцыйныя падзеі 1905-1908 і наступных гадоў. «У Індыі штораз трывожней, — наведамляла сваім чытачам газета. — Забойства суддзі Джоксана было толькі сігналам да агульнага рэвалюцыйнагаруху» (1910. № 1. С. 16). Сярод публікацый, звязаных з асвятленнем індыйскай тэмы, неабходна вылучыць асобныя артыкулы — «Закон аб арандатарах-мужыках у Індыі» (1907. № 18. С. 5-6) і «Справы ў Індыі» (1910. № 2. С. 23-24). У апошнім даецца экскурс у гісторыю індусаў мінулых стагоддзяў, а таксама робяцца пэўныя спробы правесці тыпалагічныя наралелі паміж нацыянальнымі змаганнямі ўсіх азіяцкіх народаў, у тым ліку і японскага.
    ГІерсія — яшчэ адна краіна, якой «Наша ніва» ўдзяляла нямала ўвагі. Акрамя вялікіх народазнаўчых публікацый «У Персіі» (1908. № 3. С. 4), «Справы ў Персіі» (1909. № 18. С. 260-262) і інш., газета друкуе шмат паведамленняў меншага аб’ёму. Як прыклад, працытуем адну з нататак, вельмі паказальную сваім зместам і танальнасцю: «Бахціяры» [...] слова «бахціяр» складаецца з двух слоў: «бахт» — значыць шчасце і «яр» — прыяцель, друг; выходзіць, што бахціяр — гэта «друг шчасця». Народ «бахціяраў» з даўных часоў жыве ў Персіі і сваёй адвагай на войнах не раз бараніў Персію ад заглады і згубы [...] Але сэрцам і душой — гэта народ надта добры: справядлівы, дабрадушны і гасцінны. Госцю не толькі стараюцца, хто бы ён ні быў, дагадзіць, але і рэдка калі выпусцяць з голымі рукамі...» (1909. №30. С.442).
    «Наша ніва» асвятляла і так званае «ўсходняе пытанне», узнятае рэвалюцыйнымі падзеямі ў Турцыі. Відавочна, праз тое, што турэцкія падзеі закраналі блізкі славянскі свет, газета суправаджала інфармацыйны матэрыял ілюстрацыйнымі ўстаўкамі, малюнкамі і фатаздымкамі (1909. № 17. С. 242-243 і інш).
    Інфармацыйнае ноле нашаніўскай арыенталістыкі пашыралася да Афрыканскага кантынента. Газета цікавілася Паўночнай Афрыкай, пісала пра Марока, Алжыр, Туніс, Егіпет (гл., напрыклад: 1906. № 7; 1911. № 16-17; 1914. № 35,44 і інш.). Яна асуджала імперскую палітыку Вільгельма II у нямецкіх калоніях Паўднёвай Афрыкі. Друкуючы артыкул «Палітыка Англіі ў бурскіх правінцыях» (1909. № 20), беларускае выданне імкнулася раскрыць уласны погляд на неабходнасць дэмакратызацыі дзяржаўнага ладу на прыкладзе краін Трансвааль, Наталь, Каирская рэспубліка, Рэспубліка Аранжавай ракі. «Наша ніва» пісала пра паўстанне мараканцаў супраць свайго султана (1911. № 20), адстойвала перавагу канстытуцыйнага ладу, выбарнага парламента і сената над манархічнай формай праўлення (1909. №20; 1911. №36 і інш.). У дачыненні да «афрыканскіх людзей, неграў, арабаў і іншых народаў» пазіцыя была па-ранейшаму нязменнай. У прыватнасці, расказваючы пра бунты абарыгенаў у г. Касабланка, «Наша ніва» асуджала ўмяшанне ва ўнутранныя справы афрыканцаў Францыі, Іспаніі і іншых еўрапейскіх дзяржаў (1907. № 26. С. 7-8). Рэзюме публікацыі гучала як своеасаблівая мараль-абагульненне, скіраванае сваім зместам на выхаванне свядомасці ўласнага чытача. «Мы бачым, — пісала газета, — што ўсе народы, каторыя не завялі ў сябе еўрапейскага ўстройства і цывілізацыі, не маюць ніякай навукі, дык сілы ў іх няма, і іх забіраюць другія сільнейшыя народы».
    Уся замежная публіцыстыка «Нашай нівы» была прасякнута духам сапраўднага інтэрнацыяналізму і гуманізму, выяўляла глыбінныя дэмакратычныя тэндэнцыі першага беларускага перыядычнага выдання.
    Гісторыка-краязнаўчую праблематыку нашаніўскай публіцыстычнай арыенталістыкі арганічна дапаўняюць мастацкія творы. Трэба меркаваць,
    што ўсходняе мастацтва «Наша ніва» палічыла мэтазгодным прадставіць пераважна праз фальклорныя творы. Першым мастацкім творам усходняй тэматыкі, які з’явіўся на старонках «Нашай нівы», была «Казка аб японскім каменшчыку» Мультатулі (1908. № 22. С. 3). Услед за ёю газета друкуе «старасвецкую персідскую казку», якая мела назву «Як гукнеш, так і адзавецца»(1908.№ 25. С. 4). Кітайскае мастацкае слова прадстаўлена двума тво­рам! — казачнымі апавяданнямі са старажытнакітайскай кнігі «Тысяча апавяданняў» (1910. № 23-24. С. 357-360; 1910. № 28. С. 423-425). Далучанасці да ўсходняга каларыту спрыялі і іншыя перакладныя творы. Так, звяртае на сябе ўвагу той факт, што з А. Купрына «Наша ніва» для свайго чытача выбрала менавіта апрацоўку «усходняй легенды» пра Дэмір-Кая (1907. №31. С. 3-4). Да своеасаблівых узораў усходняй мудрасці, зафіксаваных у «Нашай ніве», можна залічыць і наступную нататку: «Кітайцы раюць браць толькі такую дзяўчыну, каторая была для сваіх бацькоў добрай і паслухмянай. Японцы кажуць: не бяры ніколі жонкі з таго дому, дзе няма ладу і чыстасці ў хаце і на кухні... Немцы і англічане нерасцерагаюць: дзе матка шмат працуе, — у той дачка гультай. Арабы кажуць, што хто пекную жонку бярэ, той дом свой прадасць, бо яна яго збурыць. Славяне ж раюць: бяры жонку з суседства, бо яе знаеш, але кумоў — здалёк, каб не зналіся» (1910. №8. С. 136).
    Усходазнаўчыя матэрыялы, безумоўна, пашыралі веды нашаніўскага чытача, фарміравалі яго светагюглядныя пазіцыі. I найлепшы доказ таму дае нам сама «Наша ніва». Так, беларускі пісьменнік Ядвігін Ш.,які ў 1910 г. здзейсніў першае падарожжа па родным краі, надрукаваў у газеце цэлую серыю дарожных замалёвак, што атрымалі назву «Лісты з дарогі». У пер­шым жа лісце Ядвігін Ш. апісвае сустрэчу на пясчанай дарозе з «нейкім старцам», які адразу «пакіраваў гутарку на палітыку». Міжнародную абстаноўку вясковы чалавек характарызаваў па-свойму спрошчана, але яго наіўная інтэрпрэтацыя была па-народнаму вобразна-персаніфікаванай і метафарычнай. I можна без перабольшання сказаць, што праз «байкі» спадарожніка раскрывалася выразная сімпатыя «да японца», да працавітасці, спрыту, розуму японскага народа. I яшчэ — вера ў тое, што народ, які, «перацярпеўшы сам няволю, стаў вольным народам, будзе спагадаць другім і не няволіць нікога» (1910. № 23-24. С. 355-356).
    Так засеянае зерне давала парасткі. Беларусь! засведчвалі (перафразаваўшы класіка) сваю гатоўнасць «з іншымі народам! гутарку весці», дэманстравалі сваю адкрытасць да дыялогу з Усходам.
    Валянцін Грыцкевіч (Санкт-Пецярбург, Расія)
    ПЕРАЕМНІК I. ГАШКЕВІЧА ПА НАЛАДЖВАННЮ БЕЛАРУСКА-РУСКА-ЯПОНСКІХ СУВЯЗЯЎ МІКАЛАЙ РУСЕЛЬ (СУДЗІЛОЎСКІ)
    Упачатку XX ст. у газетах Далёкага Усходу і Сібіры з’явіліся артыкулы пра жыццё рускіх эмігрантаў на розных ціхаакіянскіх астравах: на Гаваях, Філіпінах, у Японіі. Гэтыя арты­кулы пад назвамі «Лісты з Сандвічавых астравоў», «Руская калонія на Гаваях», «Лісты з-надтропікаў», «Свята кветак у Яіюніі» выходзілі за поднісам «Д-р 1. Б.» або проста «1. Б.» і «М. Русель» і прыцягвалі ўвагу чытачоў сваім наказам звычайнага жыцця ў экзатычных краінах.
    Аўтарам артьікулаў быў урач-рэвалюцыянер Мікалай Канстанцінавіч Судзілоўскі. Ён больш вядомы пад псеўданімам Русель, што па-румынску азначае «рускі». Чаму ў рускага эмігранта на ціхаакіянскіх астравах быў румынскі псеўданім, доўга расказваць 1. Але тэта вельмі цікавае апавяданне, і яго мэтазгодна данесні да чытача, таму што біяграфія ўрача Руселя-Судзілоўскага незвычайная нават для рэвалюцыянера, настолькі яна надобная на авантурны раман, а прыгод, якія выпалі на яго долю, хапіла б на некалькі чалавек. Арганізатар і ўдзельнік
    1IIра змсну ў 1877 г. у Румыніі М. К. Судзілоўскім свайго прозвішча на Руссль гл.: Ghclcrtcr J. Din viata §і aclivitatca doctorului Nicolae Russel (18501930) // Din ist oria medicina romincjti si universale. Sub ingr. V. L. Bologa. Bucurc§ti, 1962. P. 371-377.
    Судзілоўскі змяніў прозвішча. баючыся, што румынскія ўлады яго выдадуць царскаму ўраду: у 1877 г. праз Румынію рускія войскі ішлі на вайну з Турцыяй.
    М. К. Судзілоўскаму прысвсчаны наступныя даслсдаванні ў бсларускай гістарыяграфіі: Грицкевич В. П. Добрый русский доктор на Гавайях // Грицке­вич В. П. Путешествия наших земляков. Минск, 1968. С. 139-171 (библ.); Клейн Б. Доктор Руссель// Неман. 1969. № 1. С. 69-106; № 2. С. 80-107; Гриц­кевич В.П. Врач-революционер Н. К.Судзиловский // Советское здравоохране­ние. 1976. № 4. С. 74-78; Иосько М. И. Николай Судзиловскнй-Русссль. Жизнь, революционная деятельность и мировоззрение. Минск, 1976; Грицкевич В. II. Добрый доктор на Гавайях // Грицкевич В. П. От Немана к берегам Тихого оке­ана: Минск, 1986. С. 244-256; Грицкевич В.П. Президент Гавайского сената // Грицкевич В. П. С факелом Гиппократа. Минск, 1987. С. 217-223.
    падпольных гурткоў у Расіі, ён «хадзіў у народ», у эміграцыі стаяў ля вытокаў румынскага сацыялістычнага руху, працаваў у некалькіх заходнееўрапейскіх краінах і ЗША. Адзін з таварышаў М. Руселя па эміграцыі, член трупы «Вызваленне працы» Л. Дэйч, нісаў: «Паўсюдна, куды б не закінуў лёе Руселя, ён прыстасоўваўся да месца і ўмоў, хутка вывучаў мову гэтай краіны і нрасякаўся яе інтарэсамі і патрэбамі» 2.
    Сярод бліскучай плеяды рэвалюцыянераў 70-х гадоў XIX ст. М. Судзілоўскі быў не першай асобай, але заўсёды знаходзіўся ў гушчы ўсіх праблем, якія непакоілі ўдзельнікаў руху народнікаў. Палову свайго жыцця ён правёў у краінах Далёкага Усходу і Ціхаакіянскага басейна.
    Шлях М. Судзілоўскага на Далёкі Усход быў доўгім. Нарадзіўся будучы рэвалюцыянер 3 снежня 1850 г. у Магілёве ў сям’і столаначальніка мясцовай палаты грамадзянскага суда 3. Пасля заканчэння гімназіі ў родным горадзе ён паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта. Праз год М. Судзілоўскі перавёўся ў іншы універсітэт 4. Ён абраў для навучання Кіеў і паступіў на медыцынскі факультэт Кіеўскага універсітэта. У Кіеве М. Судзілоўскі стварыў студэнцкі народніцкі гурток, выязджаў у Швейцарыю, дзе пазнаёміўся з рэвалюцыйнымі эмігрантамі П. Лаўровым, М. Бакуніным, некаторымі дзеячамі II Інтэрнацыянала. Калі вярнуўся, узначаліў «Кіеўскую камуну» студэнтаў 5.