Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Беларусь-Японія

Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
97.19 МБ
— Паважаны спадар Татэяма, японская культура вядома сваей унікальнасцю. 1 перш за ўсё, што стварае асаблівы вобраз японскага мастацтва, — гэта адносіны японскага майстра, чалавека да прыгажосці. Яны мяняліся на працягу ўсёй гісторыі Японіі і ўсё ж захавалі свае галоўныя рысы — павагу, абагаўленне гэтага феномена і ў той жа час непарыўную сувязь усяго жывога з разумением прыгажосці. Якія змены, на ваш погляд, адбываюцца сёння ва ўспрыманні прыгажосці ў культуры Японіі?
— У японскай традыцыі — пакланенне перад прыроднай прыгажосцю, перад яе боскай сутнасцю. I павага, захапленне, мяркую, тэта тое стаўленне да прыгажосці, якое не зменіцца ў японскай культуры, што б ні здарылася. Так, цывілізацыя
ўносіць свае карэктывы. Змяняецца лад жыцця чалавека, ідзе ўзаемадзеянне культурных прастораў, і, мяркую, сёння Японія болып адкрытая для дыялога, чым раней. Але стаўленне да прыгажосці ў нашай краіне не страціла сваёй традыцыі, і па-ранейшаму японскі майстар і чалавек з замілаванасцю глядзіць на прыгажосць усяго жывога.
— Як Вы думаеце, ці здольныя сённяшнія працэсы глабалізацыі, амерыканізацыі паўплываць на далікатнасць і вытанчанасць японскай куль­туры?
— Так, наша краіна не можа не адчуваць на сабе ўплыў гэтых працэсаў. У нас глядзяць амерыканскае кіно, ягюнскія жанчыны ўпэўнена ўваходзяць у бізнес, але сапраўдную сутнасць японскай нацыянальнай культу­ры, на мой погляд, глабалізацыя не кранае. Перш за ўсё, культуру кожнага народа вызначае клімат, рэлігія. Незалежна ад фільма на экране, сакура квітнее, мора б’ецца аб скалы... 1 пакуль людзі змогуць бачыць тэту прыга­жосць, яны будуць пакланяцца ёй, і японскія традыцыі будуць жыць.
— Ці змяніліся сімвалы японскай культуры?
— Думаю, што яны засталіся некранутымі, таму што сімвалы — гэта тое, што адрознівае нашу культуру ад іншых культур. Гэта тара Фудзіяма, кімано, самурайскае кіно, хрызантэма, сакура... Імператар.
— Наколькі жывы ў падсвядомасці сучаснага японца дух самурая?
— У самурая павінен быць гаспадар. Зараз, у часы дэмакратыі, самурайскі дух памірае. Дэмакратыя ў першую чаргу парушае галоўную ўмову самурайскай культуры — пакланенне імператару, генералу. I другое, сапраўдны самурай заўсёды гатовы памерці. I для яго вельмі важна памерці з гонарам. Я думаю, многія народы ведаюць феномен харакіры, феномен японскіх камікадзэ.
— Але хіба сучасны чалавек, жывучы, думав пра смерць?
— Зараз у колах якудза — японскай мафіі, надзвычай яшчэ жывы дух ваяра. Блізкасць смерці быццам аднаўляе традыцыі самурайства ў гэтых людзях. I ў гэтым грамадстве лічыцца за гонар памерці не ад агнястрэльнай раны, а ад раны, нанесенай халоднай зброяй. I дагэтуль акрамя пісталетаў, аўтаматаў якудза выкарыстоўваюць кінжалы. Таму, калі вы пабачыце ў японскім кіно, як два чалавекі пасля перастрэлкі вядуць бойку на нажах, ведайце, што гэта праўда.
— Ці знікае з японскага грамадства культ гейш?
— Японскія жанчыны цяпер з’яўляюцца раўнапраўнымі партнёрам! ў шлюбе. Яны неверагодна хутка эмансіпіраваліся. Японскія мужчыны ўспрымаюць гэта па-рознаму, але даволі неахвотна дапускаюць жанчын у бізнес, палітыку. I культ гейш сёння хутчэй выключэнне, чым правіла.
— Спадар Татэяма, хацелася б задаць пытанне пра палітыку дзяржавыў адносінах да культуры. Ці падтрымліваецца японское кіно, у гісторыю якога запісаны імёны Акіры Курасавы, Такешы Кітана, прызнаныя ва ўсім свеце?
— Кіно ў Японіі — гэта вытворчасць выключна приватных кампаній. Дзяржава ніякім чынам не зарабляе грошы на кіно. Для нас нават вельмі дзіўна, што ў вас у Беларусі кінастудыя належыць дзяржаве. Сёння, вяртаючыся да вашага нытання пра глабалізацыю, у Японіі напулярнае амерыканскае кіно, свабода слова, свабода выяўлення... I абсалютна нармальна ўспрымаецца камерцыйнае апраўданне кіно. Так, Такешы Кітана цяпер вельмі папулярны, і ён можа дазволіць сабе здымаць кінастужкі, працаваць як прадзюсер, як рэжысёр. Але кіно — гэта раскоша, якую могуць дазволіць сабе далёка не ўсе. Мне хацелася б, каб у маёй краіне прыярытэт надаваўся айчыннаму кінематографу, як, нанрыклад, гэта адбываецца ў Францыі. Франция абмяжоўвае ўвоз амерыканскай прадукцыі і абараняе кінематограф сваёй краіны.
— 1 ўсё-такі, якія сферы культуры падтрымліваюцца дзяржавай?
— Палітыка Дэпартамента культуры накіравана на захаванне традыцыйнага мастацтва. Старажытныя помнікі архітэктуры, тэатр Но, Кабукі, прыкладное мастацтва, цырыманіяльная музыка ... тыя культурный каштоўнасці, якія характарызуюць японскую культуру. Дзяржава ў нас падтрымлівае выключна нацыянальную сферу.
— Ці існуе, на ваш погляд, блізкасць паміж японской культурай і беларускай?
— Я думаю, што заўсёды яднае людзей гуманнасць духу. Беларуси старанныя, цярплівыя, што таксама блізка і японцам. Як я вам і казаў, клімат вызначае культуру народа. У вас няма гор і мора, аднак у вас ёсць зіма, таму вы цярплівыя і ўмееце чакаць. Але наши народы адрозніваюцца тэмпераментам. Беларускі тэмперамент, зразумела, не азіяцкі.
— Чым Беларусь прывабная для японскага знаўцы прыгажосці?
— Сваёй адметнасцю, тым, што яна адрозніваецца ад Японіі. Як прыроднай прыгажосцю, так і духам.
Таццяна Шамякіна (Мінск)
КУЛЬТУРА Я ПОНИ
ГЕАГРАФІЧНЫЯ I ГІСТАРЫЧНЫЯ ЗВЕСТКІ
понцы называюць сваю краіну Ніпон. Японія — яе скажоная назва на еўрапейскіх мовах. Часам дзяржаву характарызуюць вобразна — Краіна ўзыходзячага сонца.
Японія размешчана ва Усходняй Азіі на астравах. Яе тэрыторыя — 372 000 км2. Насельніцтва — каля 130 млн. чалавек (па яго колькасці Ягюнія займае шостае месца ў свеце).
Тэрыторыя краіны значна выцягнута з поўначы на поўдзень і ўключае чатыры вялікія астравы — Хансю, Кюсю, Сікоку, Хакайда — і чатыры тысячы малых астравоў. Ад мацерыка Японію аддзяляюць Янонскае, Жоўтае і Усходне-Кітайскае моры.
Па форме праўлення Японія — канстытуцыйная манархія. Ёсць імператар, але ёсць і парламент. На думку японцаў, імператар вядзе свой род ад багіні Сонца.
Японскія астравы параўнальна маладыя. Яшчэ ў эпоху палеаліту тэрыторыя Ягюніі злучалася з мацерыком, а Японскае мора было вялікім унутраным возерам. Гэта адзін з найбольш сейсманебяспечных раёнаў на Зямлі. Падземныя штуршкі здараюцца ледзь не кожны дзень. Былі і разбуральныя землятрусы, калі гінулі цэлыя гарады 1.
Старажытнае насельніцтва краіны X—I тысячагоддзяў да н. э. было блізкае да сучасных айнаў. Айны — яго нашчадкі. Яны і ёсць сапраўдныя гаспадары Японскіх астравоў, але сёння жывуць у рэзервацыях. Акрамя Японіі айны раней рассяляліся на поўдні Камчаткі, на Курыльскіх астравах і на Сахаліне.
Айны — адзін з самых цікавых і загадкавых народаў на Зямлі. Вучоныя многіх краін б’юцца над праблемай іх этнагенезу. У першую чарту звяртае на сябе ўвагу тое, што айны, знаходзячыся сярод мангалоідных народаў, зусім не падобныя да іх. У адрозненне ад кітайцаў, японцаў, карэйцаў, у айнаў надзвычай валасатыя твар і цела (больш валасатых людзей у све­це няма). Паводле іншых прыкметаў айнаў адносяць часткова
' Страны и народы: Восточная и Центральная Азия: Япония. М., 1982. С. 219.
да аўстралоідаў, часткова да белай расы. У цэлым па ўсіх антрапалагічных прыкметах этнас айнаў нельга аднесці ні да адной папуляцыі зямнога шара. Гэта, бясспрэчна, адзін з самых старажытных народаў свету. Яны самі сцвярджаюць, што прыбылі з неба на Зямлю тады, калі тут увогуле яшчэ не было людзей. На сённяшні дзень лічыцца, што айны не толькі абарыгены Японіі, але І найбольш стары этнас усяго Далёкага Усходу.
Акрамя адасобленага месца ў сусветнай расавай сістэме, вялікую цікавасць уяўляе культура айнаў. Яна ўключае элементы, характэрныя як для паўночных народаў Сібіры, так і для вельмі аддаленых раёнаў Паўднёвай Азіі, астравоў Ціхага акіяна. Найбольш раннім помнікам культуры айнаў (кераміцы) звыш 12 000 гадоў. Гэта самая старажытная з керамічных традыцый свету2. Дарэчы, у 1997 г. японскія вучоныя выявілі на дне акіяна каля вострава Акінава каласальныя піраміды, не меншыя, чым егіпецкія, а па форме падобныя да мексіканскіх. 1х узрост таксама вызначылі ў 12 000 гадоў. Для поўнага вывучэння пірамідаў рыхтуецца вялікая экспедыцыя3.
Айнская мова таксама ізаляваная ў сусветнай лінгвістычнай класіфікацыі — яна не надобная ні да адной у свеце. Айнскі фальклор ці не най­больш развіты сярод фальклорных традыцый Далёкага Усходу. Цікавая ў айнаў народная медыцына, цудоўная арнаментыка, аднак наибольшую цікавасць уяўляе міфалогія, рэлігійныя вераванні айнаў. Яны вераць у несмяротнасць душы, у шматлікіх добрых і ліхіх духаў, у іх да нашага часу існуе татэмізм. Найбольш шануюцца мядзведзі (яны і сёння жывуць у паселішчах айнаў), бо лічацца першапродкамі племені4.
Айны — народ вельмі цяжкага лёсу. На мяжы нашай эры продкі японцаў, якія перайшлі на астравы з мацерыка, пачалі наступ на спрадвечную зямлю айнаў. Больш за паўтары тысячы гадоў супраціўляліся абарыгены чужаземнай экспансіі. На сённяшні дзень агульная колькасць айнаў не перавышае 15-16 тысяч чалавек.
Асноўны занятак продкаў айнаў — паляванне і рыбалоўства, а з III тысячагоддзя да н. э. — і земляробства, але прымітыўнае. На мяжы нашай эры на архіпелаг прыйшлі плямёны з Карэі. У іх былі высокаразвітыя зем­ляробства і жывёлагадоўля, яны валодалі кітайскімі бронзавымі і жалезнымі нрыладамі працы, зброяй. У вайне з айнамі ўзніклі аб’яднанні плямёнаў, якія ў кітайскіх гістарычных хроніках названия «царствамі». У нершыя стагоддзі нашай эры паміж «царствамі» ішла жорсткая барацьба за зямлю. Урэшце перамагло царства Ямата, якоеўтварыла першую цэнтралізаваную дзяржаву на Ягюнскіх астравах.
2 Спсваковский А. Духи, оборотни, демоны и божества айнов. М., 1988. С. 3-5.
’Досовский В. Подводные пирамиды // Алиби. 1997. № 26. С. 5.
4 Гл. больш падрабязна артикул Т. Шамякінай «Міфалагічныя формы шлюбу» // Роднас сло­ва. 1995. № 6.
3 V-VI стст. ужо вяліся і ўласнаяпонскія летапісы, якія апавядалі пра асноўныя гістарычныя падзеі. У тэты час з Кітая і Карэі на архіпелаг перасялілася многа людзей, сярод якіх пераважалі будысцкія манахі-вучоныя і ўмелыя рамеснікі. Яны прынеслі з сабою надзвычай высокую культуру. Акадэмік М. Конрад — адзін з лепшых знаўцаў культуры Усходу — адзначаў: «Кітай часоў VII-IX стст. уяўляў з сябе адну з найбольш культурных, калі не самую культурную краіну ў свеце, і ўвабраў у сябе ўсё каштоўнае з культуры індыйскай і нават больш аддаленых краін — Персіі і Арабскай дзяржавы. I тэты Кітай перанёс усё назанашанае багацце ў Японію»5.