Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Беларусь-Японія

Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
97.19 МБ
У Кіёта ёсць унікальны, адзіньі ў свеце, сад імхоў. Тут увогуле няма кветак, а толькі старыя дрэвы, валуны і 50 відаў розных імхоў. 1 ўсё ж, бясспрэчна, самы вядомы ў свеце — сад камянёў храма Рэндзі. Ён уяўляе з сябе адносна невялікую — прыкладна як баскетбольная — пляцоўку пяску, на якой быццам у бязладдзі раскідана некалькі груп камянёў. Усяго іх 15, але з любой кропкі можна ўбачыць толькі 14. Калі ў пачатку 60-х гг.
Японію наведаў першы касманаўт Юрый Гагарын, ён дасціпна пажартаваў, што яму зверху было відаць усе 15 камянёў. На самай справе сэнс не ў колькасці: сад прызначаны для філасофскага сузірання. Ён з трох бакоў абкружаны сцяною, з чацвёртай прымыкае да храма. I тут жа размешчаны лаўкітрыбуны для гледачоў. Японцы могуць глядзець на яго па некалькі гадзінаў, прычым кожны чалавек бачыць нешта сваё: адзін — мора і ў ім астравы, другі — вяршыні гор над аблокамі, трэці — тыгрьщу, якая плыве разам з дзецьмі... Сад Рэндзі, безумоўна, самы незвычайны на свеце. Гэта сімвал вечнасці ў яе зменлівых формах. Адначасова яго можна назваць шэдэўрам абстрактнага мастацтва. Вось чаму японцы з іроніяй глядзяць на творчыя пошукі сучасных заходніх мастакоў. Яны — японцы — стваралі геніяльныя абстрактныя творы яшчэ ў XV ст., і сённяшнія заходнія штукарствы для іх — учарашні дзень...7
У XIII ст. Японіі пачалі пагражаць манголы, якія ўжо заваявалі паўсвету, у тым ліку і Кітай. Адзін з чынгізідаў, хан Хубілай, двойчы пасылаў на Японію спецыяльна пабудаваны вялікі флот. I двойчы флот знішчаўся бу­рам. Заваяваць Японію так і не ўдалося. Выратавальныя буры былі назва­ны «боскі вецер» — камікадзе. Менавіта так праз многія стагоддзі — падчас Другой сусветнай вайны — называлі лётчыкаў-смяротнікаў, якія свядома, з гонарам, ішлі на пагібель.
Астраўная Японія да XVI ст. так і заставалася невядомай для свету, асабліва для еўрапейцаў. Першымі сюды ў XVI ст. — пад час вялікіх геаграфічных адкрыццяў — прыплылі партугальцы і іспанцы. Завезеная імі агнявая зброя зрабілася важным фактарам абвастрэння міжусобных войнаў, якія і да таго ішлі паміж рознымі арыстакратычнымі родамі за выбарную пасаду сёгуна. 3 другога боку, у краіне з’явілася шмат каталіцкіх місіянераў, што даволі паспяхова пачалі хрысціць талерантных, нефанатычных у адносінах да рэлігіі японцаў. Канец міжусобіцам паклаў новы сёгун з ро­ду Такугава. Ён прыйшоў да ўлады ў 1603 г., і яго нашчадкі кіравалі краінай да 1868 г. Пад уладай Такугава адбылося аб’яднанне Японіі. Зноў расквітнела культура, развіваліся рамёствы, гандаль, раслі гарады. Сёгуны прагналі ўсіх еўрапейцаў, і наведваць краіну з таго часу было забаронена ажно да сярэдзіны XIX ст. Японія зрабілася самай ізаляванай дзяржавай у свеце. Яна скіравала ўвагу толькі на ўнутраныя патрэбы, і гэта ў многім дапамагло краіне захаваць сваю унікальную культуру.
Праўда, ужо ў 1853 г. пісьменнік Іван Ганчароў, які наведаў Японію ў складзе рускай эскадры, пісаў, што народ Японіі «адчувае моцную патрэбу ў развіцці... Ды і вышэйшы клас, здаецца, заклапочаны адчужанасцю ад свету, сваім санлівым жыццём...»8. Аднак той самы I. Ганчароў адзначаў
’Овчинников В. Сакура и дуб. М., 1987. С. 40.
8 Гончаров И. Фрегат «Паллада»: В 2 т. Калининград, 1984. Т. 2. С. 57.
у японцаў выключнае чуццё на новае: «Яны пра ўсё выпытваюць і ўсё запісваюць»9. Такімі ж паўсталі японцы і ў другой налове XX ст.: зберагаючы сваю культуру, яны засвойвалі і вельмі хутка выкарыстоўвалі ў сябе найбольш прагрэсіўныя тэхналогіі, і гэта абумовіла імгненны ўзлёт параўнальна невялікай і без асаблівых рэсурсаў краіны. I ўсё ж, на нашу думку, ізаляванасць ад свету ў многім дапамагла Японіі. Усе падзеі сучаснасці маюць свой выток, свае перадумовы ў мінулым, часам далёкім...
Сёгуны з роду Такугава садзейнічалі росквіту краіны. Сімвалам новага залатога веку стала архітэктура. Па ўсёй краіне ўзводзіліся каласальных памераў замкі з вялікімі вежамі. Яны ўзвышаліся, як правіла, на незвычайна высокіх цокалях з цыклапічнай кладкай. Адзін з самых велічных — замак у горадзе Кобэ. Бялюткі, з загнутымі ўверх, надобна да крылаў вялікай птушкі, стрэхамі, ён паэтычна названы «Белая чанля».
Чым больш усталёўвалася ўлада Такугава, тым больш скіроўваўся стыль архітэктуры ў бок раскошы, павелічэння дэкаратыўнасці. Мноства ўпрыгожанняў, імкненне да мудрагелістай вобразнасці найбольш характэрнае для маўзалеяў Такугава ў горадзе Ніко (XVII ст.). Хаця пахавальныя хра­мы арыстакратаў заўсёды былі шыкоўнымі, але маўзалеі новых уладароў пераўзышлі раскошаю ўсе былыя архітэктурныя формы. Ідэя ўлады і багацця тут атрымала найбольш яркае візуальнае ўвасабленне. Але тое ж назіралася і ў Еўропе. Абсалютна сінхронна, у XVII ст., у Еўропе ўзнікла барока — стыль асаблівай дэкаратыўнасці ў дойлідстве. Храмы ў Ніко можна назваць «японскім барока» (такі тэрмін не ўжываецца, але такое наша ўласнае адчуванне). Вялікі ансамбль уключае два комплексы па 34 і 18 будынкаў. Яны размешчаны сярод магутнага кіпарысавага лесу. «Японскае барока» сімвалізуе найвышэйшы ўзлёт абсалютнай улады ў краіне.
ЯПОНІЯ Ў ХІХ-ХХ стст.
Усярэдзіне XIX ст. японцы адкрылі граніцы. Першымі да іх прыплылі рускія і амерыканцы. (Дарэчы, першым расійскім консулам у Японіі быў беларус Іосіф Гашкевіч.) У краіну прыйшоў замежны капітал. Пачаўся актыўны гандаль. Феадальныя парадкі ўжо заміналі, таму ў 1868 г. адбылася буржуазная рэвалюцыя, якая ліквідавала сёгунат. Пачалася інтэнсіўная капіталізацыя. Яна ішла настолькі хутка, што ўжо ў 1904 г. ма­ленькая Ягюнія аб’явіла вайну агромністай, самай вялікай у свеце, Расійскай імперыі і перамагла яе, знішчыўшы ўвесь расійскі флот у праліве Цусіма. Да Яіюніі адышла паўднёвая частка вострава Сахалін. Пасля Японія захапіла Карэю і з 1931 г. пачала экспансію ў Кітай. У 1940 г. Японія ўступіла ў саюз з фашысцкімі Германіяй і Італіяй. 7 снежня 1941 г. японцы — зусім нечакана для ЗША — знішчылі ўвесь амерыканскі флот
’Гончаров И. Фрегат «Паллада»... С. 57.
на ваеннай базе вострава Пёрл-Харбар. Японія не ўступіла ў вайну з СССР, але ваявала з яго саюзнікам — ЗША. Ваенныя дзеянні ішлі пераважна на Ціхім акіяне. Японцы акупавалі акрамя Кітая і Карэі многія краіны Індакітая і Акіяніі. Яшчэ і праз дваццаць гадоў пасля вайны ў джунглях гэтага рэгіёна знаходзілі здзічэлых японскіх ваяроў, якія не верылі, што вайна закончылася, тым больш ганебна для Японіі. Увогуле, японцаў у XX ст. выхоўвалі ў мілітарысцка-фанатычным духу, хаця ў цэлым тэты народ надзвычай міралюбівы, рахманы.
Пасля перамогі над Германіяй краіны-саюзніцы антыгітлераўскай кааліцыі ўзмацнілі наступ на Японію. 6 і 9 жніўня 1945 г. амерыканцы, помсцячы за Пёрл-Харбар, скінулі атамныя бомбы на японскія гарады Хірасіму і Нагасакі, а затым Савецкая Армія за два тыдні разбіла раней непераможную японскую Квантунскую армію. 2 верасня 1945 г. поўнай капітуляцыяй Японіі закончылася Другая сусветная вайна.
Яіюнію акупавалі ЗША. Краіна не мела права трымаць сваё войска, але гэта якраз і дапамагло ёй пераадолець эканамічны крызіс, нават катаст­рофу. Першыя пасляваенныя гады японцы жылі вельмі бедна. Праўда, праз пяць гадоў ЗША распачалі вайну ў суседняй Карэі. З’явіліся ваенныя зака­зы, інвестыцыі ў прамысловасць. I гэта стала штуршком для далейшага развіцця. Былі і іншыя фактары таго, што ў 60-70-я гг. пачалі называць «японскім цудам». Як ужо адзначалася, японцы актыўна ездзілі па свеце, усё запісвалі, пераймалі і, акрамя таго, куплялі новыя тэхналогіі. Тое, што, напрыклад, у СССР укаранялі за дваццаць гадоў, японцы рабілі за месяцы (згадаем, што савецкая навука тады была намнога больш развітой за япон­скую, мела выдатныя дасягненні ў шматлікіх галінах). Спрыяла і тое, што ў Японіі велізарная берагавая лінія, мноства портаў, таннае суднаходства. Японцы першымі пачалі будаваць у портах супертанкеры на продаж. I ўсё ж галоўны фактар «японскага цуда» — надзвычай хуткага эканамічнага развіцця краіны — сам народ, яго працавітасць, адданасць традыцыям, нават кансерватыўнасць і ў той жа час увага да новага, яго акуратнасць і высокі эстэтычны густ.
Сімвалам Японіі, у якім пераплецена традыцыйнае з прыкметамі XXI ст., з’яўляецца сталіца краіны — горад Токіо. Ён узнік яшчэ ў XVI ст. (першапачатковая назва — Эдо), але сталіцай стаў толькі ў 1868 г. Сёння з Токіо злілося яшчэ некалькі гарадоў і ўтварыўся жахлівы мегаполіс — самы вялікі ў свеце — з насельніцтвам 27 млн. чалавек. Толькі ў Токіо жыве каля 14 млн. чалавек. Зямлі катастрафічна не хапае, таму ў апошнія гады яе намываюць у Такійскім заліве, на беразе якога размешчаны горад, і тут будуюць новыя кварталы дамоў.
Для горада характэрная хаатычнасць забудовы, але цэнтр сталіцы выразны — імператарскі палац, абкружаны ровам з вадою. Гэта абсалютна ізаляваная тэрыторыя. Японцы да нашага часу абагаўляюць сваіх імператараў. Дарэчы, цяперашні імператар — выдатны іхтыёлаг, а яго бацька быў
вучоным-батанікам. Недалёка ад імператарскага вострава — квартал Гіндза. Тут — самыя дарагія рэстараны, кафэ, крамы, нацыянальны тэатр Кабукі.
Такійская тэлевежа знаходзіцца таксама ў цэнтры горада, у адным з паркаў. Яе вышыня — 338 м (трохі вышэйшая за Эйфелеву, але, на жаль, не такая прыгожая). Каля тэлевежы размешчана краіна цудаў типу Дысней-ленда, лунапарк. У самім заліве, на дне — таксама цікавы атракцыён: акіянарый з шклянымі сценамі, нраз якія можна назіраць жыццё падводнага царства.
Цікавы ў Токіо раён Кандэ. Гэта цэнтр навукі і асветы. Тут некалькі універсітэтаў і велізарная колькасць кнігарняў. У квартале гіраводзяцца фестывалі старых кніг, калі кожны жыхар можа выставіць на продаж свае кнігі проста на вуліцы. Некаторыя кнігарні ўяўляюць з сябе сапраўдныя палацы — на 6 і больш паверхаў. Павага да кнігі, да вучэння — вынік уздзеяння канфуцыянства. Яшчэ да Другой сусветнай вайны Японія была краінай суцэльнай адукаванасці. Сёння ўсе дзеці атрымліваюць сярэднюю адукацыю і ўжо пастаўлена задача абавязковай вышэйшай.
У Токіо 27 вялікіх і каля 50 невялікіх паркаў. У многіх з іх размешчаны спартыўныя збудаванні і музеі. Напрыклад, у парку Уэана — Акадэмія навук і Музей выяўленчых мастацтваў, пабудаваны выдатным французскім архітэктарам Ле Карбюзье, бадай, найбольш вядомым у XX ст. Сярод музеяў у Токіо самыя цікавыя Галерэя старадаўняга мастацтва, Музей натуральнай гісторыі, каліграфіі, касцюма (еўрапейскага і азіяцкага), японскага народнага мастацтва, заходняга мастацтва і многія іншыя. Токіо — цікавы горад, але жыць у ім вельмі цяжка.