Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Беларусь-Японія

Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
97.19 МБ
ГІСТАРЫЧНЫЯ ГАРАДЫ ЯПОНП
У найбольш канцэнтраваным выглядзе кітайскі ўплыў на японскую куль­туру праявіўся ў будаўніцтве першай сталіцы японскай дзяржавы — горада Нара (710 г.).
Горад цалкам пабудаваны на кітайскі ўзор. Ён строга арыентаваны па баках свету, але матэматычная правільнасць яго планіроўкі не кідаецца ў вочы, таму што будынкі размешчаны ў старым лесе з велізарнымі дрэвамі. Тут свабодна гуляюць прыгажуны-алені, якія зусім не баяцца людзей: бяруць ежу проста з рук. Горад увогуле вельмі паэтычны. Яго жыхары схільныя да творчасці, да заняткаў мастацтвам.
Хаця Нара была сталіцай нядоўга (да 794 г.), але і да сёння ў горадзе захавалася многа культавых і свецкіх будынкаў. Найбольш цікавы аб’ект — Вялікі Усходні храм, самы вялікі і самы старажытны ў краіне драўляны храм. Яго даўжыня 90 м, вышыня — 50 м. Каласальны будынак з дзвюма стрэхамі быў прызначаны змясціць адну з самых агромністых скульптур у свеце — Вялікага Буды-Русяны. Яе вышыня 16 м. Адліўка бронзавага Буды патрабавала велізарнага напружання ўсёй краіны. Ка­лос, які сядзіць на 56 пялёстках лотаса, сінтэзаваў у сабе ўсе віды мастацкай апрацоўкі металу. Веліч гэтай скульптуры падкрэслена не толькі пластычнымі, але і дэкаратыўнымі сродкамі — залатым німбам, тонкай гравіроўкай адзення і п’едэстала6. Для скульптуры спатрэбілася каля 520 т медзі і 450 кг золата. Стварэнне скульптуры Русяны было галоўнай падзеяй культурнага жыцця Японіі VIII ст.
У Нары большасць храмаў будысцкія. Будызм прыйшоў з Кітая, а ў Кітай — з Індыі. У тагачаснай Японіі будызм распаўсюдзіўся сярод арыстакратыі, а ў народа засталася другая рэлігія, свая, спрадвечная — сінтаізм (сінта), — якая спавядае глыбокае яднанне з прыродай, адухаўленне ўсіх прыродных стыхіяў. Дзве надзвычай непадобныя рэлігіі — будызм з яго вельмі складанай філасофіяй і язычніцкі сінтаізм, які ўвабраў і вераванні
5 Конрад Н. Японская литература. М., 1974. С. 123.
6 Виноградова Н. Искусство Японии. М„ 1989. С. 18 19.
айнаў, — мірна суіснуюць у Японіі да нашага часу. Склаўся нават як бы саюз дзвюх рэлігій. Сінтаісцкія і будысцкія храмы, у тым ліку ў Нары, звычайна стаяць побач. Лічыцца, што багі сінта надзейна ахоўваюць Буду ад мясцовых ліхіх духаў. Архітэктурна храмы абедзвюх рэлігій прынцыпова не адрозніваюцца. I ўсё ж адна прыкмета ёсць. Перад храмамі сінта заўсёды ўзвышаецца торыя — неш га накшталт брамы з дзвюма перакладзінамі. Торыя (або торый) — нацыянальны сімвал краіны, бо гэта ўзор сапраўды японскага дойлідства, які існаваў да чужаземных уплываў. Лічыцца, што прататып торыі — седала для пеўня. А певень — сімвал узыходзячага сонца, нашчадкамі якога лічаць сябе японцы.
У 794 г. уладары з новай дынастыі перанеслі сталіцу ў горад Кіёта. Горад заставаўся сталіцай больш за тысячу гадоў — да 1868 г., а ў перыяд з 794 да 1185 г. перажыў свой росквіт і найвышэйшую славу. Гэта залаты век японскай культуры. Ён называецца Хэйан — «Мір і спакой». Усе іншаземныя ўплывы трансфармаваліся ў тэты час у вельмі своеасаблівую, адметную нацыянальную традыцыю, якая і надалей вызначала эстэтычнае развіццё Японіі. Да нашага часу творы майстроў Кіёта класічнага перыяду лічацца ўзорам эстэтычнага густу і мастацкай дасканаласці.
Перыяд Хэйан характарызуецца перш за ўсё росквітам гірыгожага йісьменства. Літаральна ўсе адукаваныя людзі ўмелі складаць вершы. Таленавітых паэтаў было сотні, у тым ліку, як нідзе ў свеце, вялікая колькасць жанчын-паэтак. Увогуле, якраз жанчыны вызначылі ў тэты час стыль эпохі — вельмі спешчаны, вытанчаны, эмацыйны. Прыдворныя пані наладжвалі паэтычныя турніры, складалі вершы-экспромты, малявалі да іх ілюстрацыі. Менавіта тады склаліся класічныя строфы японскай паэзіі -— хоку (3 радкі) і танка (5 радкоў). Яны прысвечаны перажыванням канкрэтнага моманту (кахання ці прыгажосці прыроды) са складаным падтэкстам, які ўтвараецца за кошт гульні слоў і літаратурных асацыяцый.
Жанчыны былі першымі і ў галіне прозы. Найбольш значныя аповесці і раманы эпохі Хэйан стварылі яны. Асабліва праславіліся два тво­ры — «Гэндзі, цудоўны прынц» Мурасакі Сікібу і «Запіскі ў снальні» СэйСёнагон. Пісьменніцы — абедзве прыдворныя фрэйліны — выступаюць як надзвычай разумныя, тонкія, іранічныя і ў той жа час сентыментальныя жанчыны. Манументальны раман «Гэндзі...» складаецца з мноства навелаў, якія распавядаюць пра жыццё імператарскага сына, яго прыгоды (звычайна любоўныя), радасці і гора, інтрыгі ў царскім палацы. Гэндзі вельмі нагадвае Дон Жуана, вобраз якога з’явіўся ў еўрапейскай літаратуры на некалькі стагоддзяў пазней. Каханне Гэндзі нікому не прыносіць шчасця, а сам ён урэшце расплачваецца за грахі. Першаснае значэнне ў творы мела не столькі развіццё дзеяння ў часе, колькі выяўленне душэўнага стану герояў. Праз сто гадоў (у XII ст.) да класічнага рамана былі створаны ілюстрацыі, якія таксама прызнаны класічнымі. У іх мастак скіраваў галоўную ўвагу не на апавядальны бок, а на перадачу настрояў.
У доўгіх стужках скруткаў, дзе малюнкі размешчаны побач з тэкстам, усе сцэны наказаны як бы зверху. Лірычны настрой кожнага эпізода перадаецца звычайна праз колер.
У пэўным сэнсе псіхалагічным можна назваць і раман Сэй-Сёнагон. Уся шматстайнасць з’яў жыцця перадаецца тут праз успрыманне адной асобы. Замалёўкі природы, партрэты блізкіх асобаў, успаміны пра любоўныя сустрэчы, роздумы пра словы і справы людзей, эпізоды з арыстакратычнага побыту ўтвараюць «придворную камедыю» — класічны дакумент класічнай эпохі. У тагачаснай Еўропе ўжо быў свой класічны раман — «Трыстан і Ізольда», але ён абсалютна не меў псіхалагічных нюансіровак, уласцівых японскай прозе.
У канцы XII ст. краіна перажывала бурны перыяд, выкліканы крывавай вайной паміж двума феадальнымі родамі. Замест старой родавай арыстакратыі да ўлады прыйшлі ваяры-самураі. У іх быў свой кодэкс гонару, свая культура. Напрыклад, самурай, які пацярпеў паражэнне, павінен быў скончыць жыццё самагубствам — зрабіць харакіры. У асяроддзі ваяроў узніклі розныя формы барацьбы без зброі — дзюдо, каратэ і г. д. Самураі аб’ядналіся пад уладай сёгуна — вярхоўнага ваеннага ўладара Японіі. 3 та­га часу і да буржуазнай рэвалюцыі 1868 г. сёгун, па сутнасці, кіраваў краінай (імператар меў толькі намінальную ўладу і вьіконваў функцыі галоўнага жраца сінтаізму).
Самураі прынеслі з сабою новыя густы, погляды, паняцці прыгажосці. Яны шанавалі не арыстакратычную вытанчанасць, а простасць і мужнасць. Ваяры патрабавалі не танка і раманаў, а эпапеяў пра вайну. Але найбольш таленавітыя пісьменнікі толькі знешне падпарадкоўваліся густам эпохі. «Аповесць пра дом Тайра» (XIII ст.) названа японскімі вучонымі XX ст. «акном у Сярэдневякоўе». Тэты эпас адлюстраваў суперніцтва дзвюх феадальных сем’яў, іх барацьбу за ўладу. Дом Тайра загінуў ад рук больш магутных самурайскіх дружынаў. Твор услаўляе рыцарскія подзвігі самураяў, іх мужнасць і вернасць. Але на многае пісьменнік меў і ўласны погляд. Невядомы аўтар, напрыклад, не нрымаў харакіры, сцвярджаючы, што «жыц­цё даражэй за ўсё на свеце». Асуджаў ён і бязлітаснасць да ворагаў, і падступнасць інтрыганаў. Аповесць насычана фантастычнымі эпізодамі, містыкай, шаманствам, тут мноства цудаў, замоў, пракляццяў, выгнання ліхіх духаў і г. д. Асноўны пафас твора — антываенны. Вайна паказана як бедства для народа.
У цэлым у літаратуры засталося паэтычнае ўспрыманне свету. Яно было перанесена і на архітэктуру. Найбольш яскравы прыклад — горад Кіёта, самы багаты на гістарычныя помнікі ў Японіі. Тут многа не толькі культавых, але і свецкіх забудоў. Прычым арыстакратыя ўжо не ішла за кітайскай модай, а выпрацавала ўласны стыль.
Сядзібы ў Кіёта ўяўляюць з сябе вялікія комплексы драўляных будынкаў. Галоўны павільён размяшчаўся ў цэнтры. Тэта даволі вялікая прамавугольная
зала з не раздзеленай нічым унутранай прасторай (пры неабходнасці яе перагароджвалі шырмамі). За цэнтральным павільёнам — памяшканні для членаў сям’і і служкаў, перад ім — пясчаная плошча. Вакол — сад. Па гэтым прынцыпе ў Кіёта пабудавалі і імператарскі палац Ніпамару. Безумоўна, яго планіроўка больш складаная. Абнесены сценамі, ён уключаў афіцыйную частку, зробленую ў кітайскіх традыцыях, і жылую — цалкам у японскім стылі. Павільёны злучаны галерэямі, у якіх уражвае так званая салаўіная падлога: я на «спявае» (гэта па-майстэрску зроблена для таго, каб немагчыма было незаўважна падкрасціся да членаў імператарскай сям’і). Арыгінальныя ў палацы роспісы столяў, сцены размаляваны лепшымі майстрамі. Сёння палац адчынены для турыстаў толькі два разы на год па некалькі дзён. Ён па-ранейшаму належыць імператарскай сям’і.
Вельмі прыгожы і палац сёгунаў — Нідзё. Ён абкружаны валамі і ровам. Многія сцены ў павільёнах пакрытыя золатам, а наверх яго зроблены традыцыйныя роспісы: бамбук, квітнеючая вішня-сакура, тыгры, драконы. Вакол замка — адзін з лепшых японскіх садоў з вадаспадамі, маляўнічымі азёрамі, астравамі, масткамі і альтанкамі.
На культуру садоў у Кітаі і Японіі вялікі ўплыў аказала вучэнне будысцкай секты дзэн з яе філасофіяй магчымага нрыжыццёвага выратавання. Але шлях да гэтага — не самадысцыпліна і фізічныя трэніроўкі, як думалі самураі, а далучэнне да вечнай у сваёй зменлівасці прыроды праз яе сузіранне ці адлюстраванне. У рэзідэнцыі сёгуна захаваўся цудоўны Залаты павільён (канец XIV ст.), у якім найбольш яскрава выявілася філасофія дзэн. Ён невялікі, трохпавярховы, размешчаны на беразе сажалкі. Яго веранды над вадою робяць амаль неадчувальнай мяжу паміж домам і прыродай. 3 густам створаны водна-астраўны ландшафт з’яўляецца непасрэдным працягам вытанчанага, лёгкага, пафарбаванага золатам будынка, у якім займаліся паэзіяй і музыкай.
Сады Кіёта былі самыя розныя. У прынцыпе, кожны японскі сад, нават маленечкі, павінен абавязкова мець сажалку з камянямі, невялікі вадаспад, гарбаценькі масток цераз ручай, дрэўцы, міні-ўзгоркі, каменны ліхтарык. Кветак звычайна мала. Акрамя такіх, уніфікаваных садоў, у Кіёта былі і незвычайныя. Напрыклад, сусветна вядомы сад каля маёнтка Кацура, паблізу Кіёта. Здаецца, што альтанка ў ім вісіць над страшэнным, глыбокім ярам і пад нагамі бездань, але на самай справе глыбіня рова — 1 м. Япон­цы — майстры ствараць ілюзію вялікага саду, хаця ён можа размяшчацца на плошчы, роўнай плошчы сярэдняга пакоя.