Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Беларусь-Японія

Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
97.19 МБ
НАЦЫЯНАЛЬНЫ ХАРАКТАР ЯПОНЦАЎ
Гісторыя Яноніі налічвае паўтары тысячы гадоў. 3 сярэдзіны 60-х гг. XX ст.
Японія выйшла на трэцяе, а па некаторых паказчыках і на першае месца сярод найбольш развітых краін свету. Загаварылі пра «японскі цуд». I вось ужо некалькі дзесяткаў гадоў на Захадзе лічаць, што японцы — народ ва ўсім выключны, незвычайны, не надобны ні на адзін іншы на Зямлі. Ці так гэта? I так, i не так.
Кожны народ, безумоўна, непаўторны. Многія рысы японцаў здзіўляюць сучаснага заходняга чалавека. У краіне надзвычай шануюць старэйшых па ўзросце, існуе культ выключнага цярпення пакутаў. Тут не прывыклі выстаўляць сваё «я». Многія японцы свядома шукаюць дыскамфорту, нязручнасцяў і нягодаў, каб ярчэй прадэманстраваць уласную стойкасць. Але ці можна назваць гэтыя рысы выключна японскімі? Мы, беларусы, такія ж стрыманыя, сціплыя, рахманыя, непрывыклыя да асаблівага камфорту. Праўда, мы вонкава не такія салодка-ласкавыя, але нашы стрыманасць і цярплівасць не абарочваюцца абыякавасцю да блізкага, як здараецца ў японцаў. 1 ўсё ж мы маглі б пераняць у гэтага народа шмат добрага.
Неабходна адзначьщь, што японцы заняліся самапазнаннем прыкладна з канца 60-х гг. Людзі, як зачараваныя, пачалі ўглядацца ў сябе, свой спецыфічны воблік, душу, высвятляць карані нацыянальнай культуры. Японія сама сябе адкрывала, і японцы заклікалі адзін аднаго адкрываць яе. Дарэчы, патрыятычны ўздым вельмі многіх узбагаціў. Заклік «Адкрывай Японію!», які вісеў на вакзалах, уздоўж дарог, як ні дзіўна, аказаўся надзвычай дзейсным. Ен стаў нацыянальным дэвізам, які дапамог развіцца індустрыі турызму. За некалькі дзесяцігоддзяў японцаў прывучылі падарожнічаць не толькі на Захад, але і па сваёй краіне. Яны знаёміліся з дзівосамі нрыроды, з помнікамі нацыянальнай гісторыі і культуры. Школьнікі ездзілі класамі, студэнты — групамі. Маладыя падарожнічалі адразу пасля вяселля, час у вандроўках бавілі не толькі пенсіянеры, але і рабочыя, служачыя. Заўважым, што ў янонцаў зусім невялікія адначынкі, але затое многа святочных, а значыць, выхадных дзён, якія прысвячаюцца знаёмству з роднай краінай. Выключна плённая традыцыя! Нам бы так! ХібанаБеларусі няма чаго паглядзець?
Побач з развіццём турызму разгарнулася другая кампанія — адкрыццё старой вёскі, малой радзімы. Як у многіх іншых краінах свету, як і ў нас, у Японіі пасля Другой сусветнай вайны людзі пацягнуліся ў гарады. Вясковая грамада была бескампраміснай у галіне чалавечых узаемаадносінаў, як, дарэчы, і ўсюды. Гарады ж абяцалі большую асабістую свабоду, матэрыяльны прыбытак, цікавае культурнае жыццё. Аднак уцёкі з родных гнёздаў прывялі да страшэннай тугі па зямлі, па чалавечай абароненасці — па ўсім, што было галоўным у вясковым жыцці. Настальгія па малой радзіме дала штуршок новаму кірунку ў літаратуры, кіно, дэкаратыўным мастацтве і г. д. Прычым японскія вучоныя і публіцысты даказваюць, што гэта спецыфічна японская з’ява, што ўвогуле ўсё новае — толькі японскае і ўсімі сваімі дасягненнямі краіна абавязана толькі самой сабе.
Згадаем, што абсалютна сінхронна тыя ж працэсы адбываліся і ў нас. Выключна таленавітае пісьменніцкае пакаленне — так званае універсітэцкае, або другое пасляваеннае, — распрацоўвала ў літаратуры тэму «сена на асфальце». Туга па вёсцы, па вясковым дзяцінстве вызначыла асноўны на­строй беларускай літаратуры 60-70-х гг. Падобнае адбывалася ў іншых еўрапейскіх краінах.
Аднак у нас, на жаль, не было такога моцнага, усёпаглынальнага жадання самапазнання (нават у перыяд «трэцяга нацыянальнага адраджэння»), Энтузіязм японцаў, напэўна, можна патлумачыць відавочнай дваістасцю іх жыцця, сумяшчэннем у ім традыцыйна-азіяцкага і еўрапейска-амерыканскага.
Ужо на пачатку XX ст. Японія зрабілася магутнай індустрыяльнай дзяржавай. Але тут не разбурылі дробнай вытворчасці, заснаванай на рамястве, а ўключылі яе ў новую індустрыяльную структуру. «Дваістая структура» — асноўная рыса японскага капіталізму. Старое і новае, японскае і заходняе
суіснуюць разам і вельмі своеасабліва пераплятаюцца. Напрыклад, самыя сучасныя тэхналогіі паспяхова сумяшчаюцца з сямейным прынцыпам іерархіі служачых у буйных фірмах. Да самага апошняга часу японцы уда­ла балансавалі паміж традыцыйнай культурай, традыцыйным укладам жыцця і выкарысганнем новых адкрыццяў, часта пазычаных у іншых народаў. Гэтатое, чаму варта павучьщца: браць усё самае лепшае, але не адкідаць свайго, пастаянна ўлічваць асаблівасці нацыянальнага менталітэту.
Самі японцы ўпэўнены, што іншыя народы не могуць іх зразумець. Ніхто так тонка не адчуе, напрыклад, вобразнасці яіюнскай літаратуры. У той жа час японцы перакананыя, што яны цудоўна ведаюць еўрапейскую літаратуру, бо вывучаюць яе болыи за сто гадоў. Гэта гучыць не вельмі доказна, але нельга не пагадзіцца, што Японія ведае пра свет намнога больш, чым свет пра яе.
ЖАНЧЫНЫ I ДЗЕЦІ Ў ЯПОНІІ
Зразумець стаўленне да жанчыны ў Японіі даволі складана. Еўрапейскія аўтары пішуць, што тут існуе як бы тры тыны жанчын: для працягу роду —жонка, для душы — гейша, для цела — айран. Афіцыйна прастытуцыя ў Японіі забаронена, але дазволены розныя масажныя кабінеты, лазні і да таго падобнае. Так што гэта з’ява ёсць, як і ва ўсім свеце. Гейшы — тыпова японская асаблівасць. Раней дзяўчынку пачыналі вучыць на гейшу гадоў з трох. Вучоба ўключала многае: веданне ўсёй класічнай ііаэзіі (а яна надзвычай багатая), умение граць на музычных інструментах, выконваць нацыянальныя танцы, падтрымліваць інтэлектуальную гутарку. Сёння ў Японіі абавязковая сярэдняя адукацыя, і дзяўчынка павінна спачатку закончыць школу, а пасля ўжо, калі захоча, ісці вучыцца на гейшу. Відавочна, што інстытут гейшаў паступова адмірае. I ўсё ж да нашага часу прыватныя сустрэчы розных дзелавых людзей, баляванні, увогуле мужчынскія камнаніі не абыходзяцца без гейшаў. Прычым ні ў танцах, ні ў адзенні, ні ў паводзінах гейшаў няма нічога эратычнага з пункту гледжання заходняга чалавека. Гейшы — людзі мастацтва, акцёркі, якія захоўваюць традыцыі класічнай нацыянальнай культуры.
Японскія фінансісты, чыноўнікі, службоўцы рэдка бяруць з сабою жонак на розныя вечарыны, банкеты. Іх месца — дома або сярод іншых замужніх жанчын. Увогуле тут не прынята афішаваць пачуцці паміж мужам і жонкай. Безумоўна, сучасная моладзь больш раскаваная, але ўсё ж вонкава адносіны паміж блізкімі вельмі стрыманыя. Лічыцца, што японская жанчына спачатку надзвычай паслухмяная бацьку, пасля — мужу, а ў выпадку яго смерці — сыну. Сапраўды, вонкава японская жонка дэманструе выключную пакорлівасць у сям’і. Яна не пярэчыць, не спрачаецца, не сварыцца, але пры гэтым дасягае ўсяго, чаго захоча, нейкімі іншымі сродкамі і застаецца поўнай гаспадыняй дома. Заўважым, што сярэдняя працягласць
жыцця японскіх жанчын самая вялікая ў свеце: 84 гады. Значыць, ёсць нешта такое ў нацыянальным укладзе, што дапамагае японкам доўга жыць. Напэўна, спрыяюць гэтаму сярод іншых фактараў прывычка стрымліваць свае эмоцыі, цярплівасць, пакорлівасць.
Своеасабліва выхоўваюць японцы і дзяцей. Безумоўна, выхаванне рознае для хлопчыкаў і дзяўчатак. Хлопчыкам да школы дазваляецца рабіць літаральна ўсё. Іх не валтузяць, на іх не крычаць, што б ні здарылася, не забараняюць выяўляць выключную актыўнасць. Але як толькі дзіця пайшло ў школу, пачынаецца выхаванне паводле Канфуцыя. Дзецям настойліва прывіваюць цярплівасць, працавітасць, законапаслухмянасць, патрыятызм.
Ёсць у Японіі свята хлопчыкаў: у пяты дзень пятага месяца паводле грыгарыянскага календара (значыць, 5 мая) над дамамі, дзе ёсць хлопчыкі, вешаюць сцягі ў выглядзе рыбы — карпа. Карп — сімвал маленькага япон­ца. Лічыцца, што гэта надзвычай прыстасаваная да жыцця і стойкая рыба, якая можа плыць супраць цячэння. Хлопчыкі павінны гэтак жа смела ісці насустрач жыццю. Ім даводзіцца перш за ўсё многа вучыцца. Ніхто ў све­це, відаць, не перагружаны так, як японскі школьнік ці студэнт. Але гэтага вымагае жорсткая канкурэнцыя.
Дзяўчатак з ранняга ўзросту выхоўваюць як будучых жонак і маці, хоць сёння большасць японак маюць вышэйшую адукацыю і даволі позна ўступаюць у шлюб — у сярэднім у 25 гадоў (мужчыны — у 28 гадоў). Свята дзяўчатак адзначаецца натрэці дзень трэцяга месяца (3 сакавіка). 3 раніцы дзяўчатак апранаюць у нацыянальнае адзенне — кімано — і вядуць у хра­мы. Дома ж (на тэрасах або на вокнах) наладжваюць выставы лялек і ўсёй лялечнай гаспадаркі — дамкоў, адзення. Дарэчы, прынцып матрошкі, якую прынята лічыць рускай цацкай, быў запазычаны напрыканцы XIX ст. у Японіі, хоць і набыў у Раей тыповыя нацыянальныя рысы.
На шчасце, у Японіі захавалася многа народных святаў. Большасць з іх каляндарныя і звязаны з нацыянальнай рэлігіяй японцаў — сінтаізмам.
ВЕРАВАННІ I СВЯТЫ ЯПОНЦАЎ
УЯпоніі дзве рэлігіі — будызм і сінтаізм (апошнім часам выяўляецца цікавасць да хрысціянства). Рэлігіі мірна суіснуюць побач. Усе японцы — адначасова і сінтаісты, і будысты. Будызм прывучыў іх абмяжоўваць свае жаданні, а сінтаісцкая вера выхавала чуйнасць да прыроды, умение адчуваць асалоду ад яе прыгажосці і бясконцай зменлівасці. 3 сінтаізмам звяза­ны ўсе радасныя падзеі ў жыцці, а з будызмам — усе тужлівыя. У японцаў ёсць свята: 7-5-3. 15 лістапада дзяцей такога ўзросту апранаюць, як лялек, дораць ім падарункі і вядуць у храм сінта. Менавіта тут спраўляюць вяселлі 90% маладых людзей (сярод астатніх 5% адпраўляюць абрад у хрысціянскіх цэрквах, 3% — у будысцкіх храмах, 2% у храмах усіх трох
рэлігій — відаць, для надзейнасці)10. Назіраецца тэндэнцыя адзначаць першы дзень шлюбу паводле нацыянальных традыцый, другі дзень — па-еўрапейску. Шлюб заключаецца толькі ў шчаслівыя дні. 3 рэлігіяй сінта звязаны ўсе каляндарныя святы, а ў нашы дні — закладка вышыннага будынка ці спускание на ваду танкера.
Пахавальныя абрады, дні памяці памерлых, у цэлым культ продкаў больш звязаны з будызмам. А ўвогуле японцы вельмі спакойна ставяцца да рэлігіі. Яны не фанатыкі. Рэлігію ім у многім замяняе культ прыгажосці, народжаны абагаўленнем прыроды.
Сімвалам нацыянальнага культу прыгажосці з’яўляецца свяшчэнная Фудзіяма — самая вялікая тара ў Японіі вышынёю 3116 м. Яна ў многім незвычайная. Па-першае, адна ўзвышаецца на раўніне (іншых гор вакол няма). Па-другое, у яе амаль прамыя абодва схілы, што робіць яе надзвычай прыгожай. Гэта патухлы вулкан, спакойны ўжо два стагоддзі. Як бы ні змянялася аблічча гарадоў і вёсак, рэчак і азёраў, гор і раўнін, Фудзіяма застаецца каралевай японскай прыроды, сімвалам магутнасці, дасканаласці формаў і прапорцый. Якія б сацыяльныя ці тэхналагічныя змены ні ўплывалі на жыццё японцаў, яны заўсёды будуць любавацца сваёй адзінай і непаўторнай Фудзі.