Беларусь-Японія Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча

Беларусь-Японія

Матэрыялы Другіх міжнар. чытанняў, прысвечаных памяці Іосіфа Гашкевіча
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 400с.
Мінск 2003
97.19 МБ
Больш за тое, свяшчэнны абавязак кожнага японца — хоць раз у жыцці падняцца на Фудзіяму. Гэта тое самае, што для мусульманаў наведаць Мек­ку. Але Мекка — горад, дзе жьіў і вучыў прарок Мухамед, а Фудзі — прыродны аб’ект.
Паднімацца на гару можна толькі на працягу двух месяцаў на год — у ліпені і ў жніўні. У старыя часы, якія скончыліся буржуазнай рэвалюцыяй 1868 г., паломніцтва цягнулася не менш за тыдзень: пешшу ішлі да тары, узыходзілі, маліліся ў розных храмах на яе схілах, вярталіся дадому. I сёння пад’ём таксама не просты. Ён раздзелены на 10 этапаў (станцый). Праўда, хго лянуецца ісці, можа даехаць да пятай станцыі на машыне або аўтобусе. А потым усё ж неабходна ісці пешшу па сцежцы з размолатай вулканічнай пемзы. Па баках сцежкі — сосны, бярозкі. Паміж агромністых глыбаў выкінутай вулканам лавы — астраўкі кустоў, трава. I спачатку надзвычай чыстае, як бы смачнае, паветра — у гарадах такога не бывае. Праўда, на вышыні паветра ўжо часам не хапае. На станцыях можна адпачыць, паесці, выпіць кавы ці гарбаты, пагрэцца. Пад’ём цягнецца звычайна з трох гадзін дня да трох ночы. У цемры ўздымаюцца з ліхтарамі ў суправаджэнні гідаў. На вяршыні знаходзяцца метэастанцыя, якая працуе круглы год, і храм багіні гары Фудзі. Стаяць каля кратэра даволі жудасна, ды і на пад’ёме-спуску можна трапіць пад каменяпад ці абвал. I ўсё ж уражанне на вяршыні незвычайнае11. Сэнс пад’ёму ў тым, каб назіраць усход сонца, інакш
10 Ногами Тору. Романтический мир свадеб // Фото-Япония. 1984. № 1. С. 3.
11 Тавровский Ю. Восхождение на Фудзи // Вокруг света. 1988. № 4. С. 32-35.
кажучы, першым на Зямлі сустрэць новы дзень (нагадаем: Японія — Краіна ўзыходзячага сонца). Акрамя таго, адсюль можна ўбачыць ледзь не ўсю Японію: зверху налічваюць 3000 астравоў. Перад вяршыняй апранаюць асаблівае адзенне, на якое ставяць пячатку — сведчанне таго, што чалавек падняўся на Фудзі, а значыць, выканаў свой патрыятычны абавязак. Санраўды, сам пад’ём і тое, што перажывае чалавек наверсе, у многім садзейнічаюць выхаванню патрыятычных пачуццяў.
Фудзі — нацыянальны сімвал Японіі. Яна наўстае ў тысячах відаў, у роз­ных сувенірах. Бадай, ні адзін прыродны аб’ект на свеце не адлюстраваны гэтак багата. Лепшыя японскія мастакі малявалі Фудзіяму. Асабліва неабходна адзначыць творчасць класіка японскага жывапісу Кацусіка Хакусая, які жыў у канцы XVIII першай палове XIX ст. Хакусай — самы вялікі геній пейзажнага жывапісу, які зрабіў, дарэчы, значны ўплыў на заходніх мастакоў канца XIX пачатку XX ст., хоць на Захадзе гэта не вельмі прызнаецца. Хакусай ствараў пейзажныя цыклы, напрыклад, «Новыя масты ў розных правінцыях». Але галоўная яго праца — два цыклы: «36 відаў гары Фудзі» і «100 відаў гары Фудзі». У іх выкарыстаны смелыя перспектыўныя эфекты і нечаканае спалучэнне колераў12.
Мусонныя вятры, марскія цячэнні, розныя геаграфічныя шыроты зрабілі Янонію краінай надзвычай своеасаблівага клімату, дзе поры года змяняюць адна адну вельмі пэўна, выразна. Усе з’явы прыроды здараюцца кожны год у адзін і той жа час. I японцы бачаць у гэтым радасць. Часта яны падарожнічаюць толькі для таго, каб адчуць асалоду ад якога-небудзь прыгожага краявіду.
У кожным сезоне ёсць сваё свята. Напрыклад, вясной, у нядзелю, усе гараджане выязджаюць у вішнёвыя сады, каб сузіраць цвіценне сакуры. Сакура — японская вішня — таксама, як і Фудзіяма, — нацыянальны сімвал Японіі. Яе выяву можна сустрэць на тканінах, гравюрах, у афармленні рэкламы.
У маі — пачатку чэрвеня ва ўсіх вёсках і гарадах адзначаюць свята рысу. Ва ўсіх краінах Усходу, у тым ліку і ў Японіі, на рыс глядзяць як на жывую істоту са сваёй свядомасцю і воляй. Саджаць рыс і вырошчваць яго — вельмі цяжкая праца. Таму, відаць, і прыдумалі свята, каб зрабіць прыгожай сумную, надакучлівую справу.
3 рысам звязаны многія вераванні, прыкметы. Раней духу рысу нават прыносілі ахвяры. Далёкае рэха старажытных рытуалаў адгукаецца і сёння. Свята рысу пачынаецца шэсцем дзяўчат з бамбукавымі кошыкамі. На кожным кошыку — цэлая клумба папяровых кветак на гнуткіх прутах, якія вісяць амаль да зямлі. За дзяўчатамі ідуць хлопцы ў адзенні духаў прыроды. Іх задача — пужаць шкодных насякомых, каб не паелі рыс.
Искусство стран и народов мира: Краткая художественная энциклопедия: В 5 т. М„ 1981. Т. 5. С. 649.
Услед за шэсцем на ўнрыгожаных быках барануюць ііалі (наваг калі яны ужо ўзараны трактарамі). Потым калектыўна спажываецца абрадавая ежа. Пасля свята надыходзіць час напружанай працы. Кожнае поле павінна быць засаджана за адзін дзень. Таму сваякі, суседзі аб’ядноўваюцца (як у нас у талаку) і разам засаджваюць поле спачатку адной сям’і, пасля дру­гой. Разам працуюць, ядуць, адпачываюць. Заканчэнне пасеву рысу азначае, што прыйшло лета13.
Летнія месяцы вельмі багатыя на святы. Адзначым, напрыклад, ноч на 7 ліпеня. У праваслаўных гэта — Купалле. А ў Японіі — Танабата, касмічнае свята, якое паэтычна можна назваць «Мост цераз Млечны Шлях». Ле­генда, звязаная са святам, такая. Даўным-даўно на ўсходнім беразе Млечнага Шляху (Сярэбранай Ракі) жыў імператар са сваёй дачкой зоркай Бе­гай. Аднойчы яна сустрэла і пакахала прыгожага і смелага пастуха Альтаіра, які жыў на заходнім беразе нябеснай ракі. Бацька дзяўчыны дазволіў закаханым сустракацца толькі раз на год — у ноч на 7 ліпеня. У тэты час сарокі — добрыя птушкі — будуюць мост цераз Млечны Шлях. Дзве самыя яркія зоркі гэтай часткі неба — Альтаір i Вега — ззяюць адна насупраць адной па абодва бакі Зорнай Ракі.
Японскія дзяўчаты ў гэты вечар моляцца аб шчаслівым замужжы. На дрэвах, на сценах дамоў вывешваюць доўгія палоскі каляровай паперы з кароткімі вершамі. На вуліцах танцуюць старажытныя танцы, праводзяць шэсці жаночых аркестраў, вучаніц спартыўных школ, выбіраюць каралеў прыгажосці. Надзвычай гірыгожа афармляюцца гарады: стужкамі, ліхтарыкамі, выявамі герояў японскіх народных казак 14.
Любімы час японцаў — восень, пара цвіцення хрызантэмаў. Імі любуюцца ў парках, садах, на розных выставах, дзе можна ўбачыць літаральна тысячи гатункаў гэтых кветак. Дарэчы, хрызантэмы ядуць і ў салатах.
Новы год японцы адзначаюць, як і кітайцы, па грыгарыянскім кален­дарь! і па ўсходнім. У навагоднюю ноч 108 разоў б’юць званы. 108 — свяшчэнная лічба, вытворная ад памнажэння 1х2х2хЗхЗхЗ. Ва ўсіх старажытных цывілізацыях многія містычныя з’явы былі звязаны з гэтай лічбай, але толькі японцы захавалі яе сакральнае значэнне.
ЯПОНСКІЯ ВІДЫ МАСТАЦТВА
У Яноніі на працягу стагоддзяў развіваліся многія традыцыйныя віды мастацтва (безумоўна, у сваёй нацыянальнай спецыфіцы): дойлідства (пераважна драўлянае), жывапіс, літаратура, тэатр, дэкаратыўнае мастацтва, харэаграфія. Не існавалі ў Японіі толькі, відаць, фрэскі, а таксама прамоўніцкае мастацтва. Але затое тут узніклі мастацтвы, якіх не было нідзе.
13 Арутюнов С. Веселый дух Самбай-сама// Вокруг света. 1979. № 1. С. 15-17.
14 Ерофеева Н. Мост через Млечный Путь // Вокруг света. 1983. № 5. С. 52-54.
У былой сталіцы краіны Кіёта развівалася унікальнае мастацтва — ікебана. Гэта своеасаблівыя скульптуры з кветак, майстэрства аранжыроўкі раслінаў. Узнікла яно са звычаю прыносіць да скулыітураў Буды ахвяры ў выглядзе кветак. Ікебана, безумоўна, звязана з сінтаізмам, з верай, што ўсе з’явы нрыроды маюць душу. У Японіі лічаць, што галоўнае — Нрырода, а чалавек толькі яе часцінка. Ён — частка сусветнай гармоніі, якую неабходна спасцігнуць. Кантакт з прыродай, з раслінамі дапамагае яму ў гэтым.
Ікебана для японцаў — сімвал жывой прыроды, яе невялікі фрагмент, прынесены ў дом. У традыцыйным японскім жытле заўсёды маецца ніша ў сцяне, у якой на нізкі столік ставяць ікебану. Заходзячы ў дом, госці кланяюцца ікебане, а значыць — Прыродзе, а таксама — гаспадыні, яе густу, майстэрству. Так раней у нас, уваходзячы ў дом, хрысціліся на абразы.
Сёння майстры ікебаны, магчыма, самыя багатыя людзі ў Японіі. 3 імі не могуць параўнацца нават зоркі эстрады і кіно. Па ўсёй краіне раскідана каласальная колькасць школ, гурткоў ікебаны. Практычна кожная дзяўчына гады два наведвае такую школу. Заняткі ікебанай не толькі далучаюць да традыцыйнага этыкету і эстэтычных уяўленняў мінулага, але і развіваюць густ, адчуванне прыгажосці. Гэта таксама найбольш папулярны від адпачынку і жаночых кантактаў. Гурткі часта наведваюць жанчыны-суседкі, якія наладжваюць выставы ікебаны — сапраўдныя святы Прыгажосці.
Мэта ікебаны — выявіць прыгажосць прыроды. Але яна ж — і сродак самавыяўлення. Кожны букет, лепш сказаць, кожны твор ікебаны ўключае не менш за тры элементы, якія сімвалізуюць Зямлю, Неба і Чалавека. Тэматыка твораў разнастайная. Гэта можа быць адлюстраванне прыроды ў розныя поры года, выяўленне настрою, нават нейкай глыбокай філасофскай ідэі, прысвячэнне каму-небудзь ці чаму-небудзь.
У ікебане павінны быць недагаворанасць, намёк. Увогуле, тут няма празмернай яркасці, дэкаратыўнасці, багацця, раскошы. Японская ікебана вельмі лаканічная, сціплая.
У працэсе гістарычнага развіцця асноўныя правілы ікебаны змяняліся павольна. 1 толькі ў XX ст. пад уплывам дызайну і заходніх традыцый аранжыроўкі з’явіліся новыя школы — авангардыстаў, абстракцыяністаў, якія далёка адышлі ад вытокаў ікебаны. У традыцыйным стылі спалучалі кветкі з галінкамі сасны ці ялінкі, шышкамі, з сухімі лістамі, а часам з птушыным пер’ем. Сучасныя школы пачалі выкарыстоўваць у кампазіцыях метал, пластмасу, іншыя сінтэтычныя матэрыялы. На сённяшні дзень у Японіі існуе пяць стыляў аранжыроўкі15.
У 60-я гг. мастацтва ікебаны прыйшло ў Еўропу, у тым ліку да нас. Некаторыя элементы стылю трывала ўвайшлі ў наш побыт, асабліва ў выг­лядзе кампазіцый з сухімі раслінамі. Што ж тычыцца жывых кветак, у нас засталася прыхільнасць да нацыянальных прынцыпаў складання букетаў,
15 Новикова Е. Аранжировка цветов: Флористика. Минск, 1994. С. 28-81.
хоць сёння яны і ўзбагачаюцца нетрадыцыйным выкарыстаннем лістоў, папараці, травы і г. д. Але і на Захадзе, і ў нас ёсць майстры ікебаны, творы якіх выстаўляюцца ў дзяржаўных установах, на афіцыйных мерапрыемствах. Традыцыйна японская ікебана цудоўна спалучаецца з суперсучасным стылем у інтэр’еры, але ў нас пакуль не так многа прыхільнікаў падобнага стылю. Беларусь! — нацыя, эстэтычныя густы якой сфарміраваліся над час Рэнесансу і эпохі барока, а апошняе ва ўсім супрацьлеглае японскаму дызайну.