• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    Пасяліўшыся ў маёнтку Храптовічаў, Я. Чачот на працягу параўнальна кароткага часу ідэальна ўпарадкаваў бібліятэку, пры нагодзе значна паглыбляючы свае веды ў галіне народазнаўства і фалькларыстыкі.
    На працягу свайго кароткага жыцця, бо пражыў ён усяго 47 гадоў, Я. Чачот клапаціўся заўсёды пра тое, каб яго погляды ды ідэі заставаліся ў поўнай згодзе з яго ўчынкамі. Такім чынам, ён паслядоўна рэалізаваў сваю ўласную думку аб адзінстве помыслаў і дзеянняў. Пра гэта пісьменнік выказаўся так: “Мала гаварыць пра станоўчыя якасці чалавека і вучыць яго;
    ' Jankowski Czeslaw. Czcczot і Zan w Lcplu. Warszawa, 1899. S. 3637.
    407
    трэба самому даваць ва ўсім прыклад у паводзінах. Бо нішто так не схіляе да ліхога людскія сэрцы і розум, як благія ўчынкі тых, хто воляй лёсу закліканы вучыць просты люд і паляпшаць разбэшчаны свет, хто на словах прапаведвае дабрачыннасць, а ў жыцці заграз у распусце” 2.
    На працягу ўсяго свайго жыцця Я. Чачот стараўся быць найперш грамадзянінам, карысным для людзей і для краіны. Свае погляды на гэтую справу арыгінальна і глыбока выклаў ён у згаданай праграме пад загалоўкам “Думкі для ніжэйшага класа”. Прывядзём тут 8, 9 і 10 пункты гэтага істоі наі а дакумента:
    “8) Той, хто прысвячае сваю працу — фізічную ці разумовую свайму краю, усё робіць для яго дабра, з’яўляецца адначасова карысным грамадству чалавекам і паважаным грамадзянінам. Адсюль вынікае, шо гэтак жа, як да веравызнанняў, заўсёды павінна быць цярпімасць да працоўнага класа, рамеснікаў ці прадстаўнікоў любой іншай працы. Трэба быць неталерантным толькі да гультаёў, якіх мы павінны схіляць да працы.
    9) Асвета краю — найважнейшая спружына яго шчасця. Асвета пашыраецца праз павялічэнне кола тых, хто ўмее чытаць: таму трэба засноўваць школы, падтрымліваць навуковыя ўстановы, заахвочваць тых, хто пасылае дзяцей і моладзь у школы і ва універсітэт, пашыраць чытанне карысных кніг, раздаваць іх у школе ў якасці прэміі, дапамагаць тым, хто хоча вучыцца, падтрымліваць мастацтва, рамёствы, засноўваць і развіваць фабрыкі, асабліва паперні, суконныя і ткацкія фабрыкі, што найлягчэй можна ажыццявіць у краі.
    10) Ва універсітэце яшчэ вельмі многія без ніякіх вынікаў прысвячаюць сябе прыродазнаўчым і матэматычным навукам, у той час як так патрэбныя чыноўнікам і грамадзянам навукі права і адміністрацыі ляжаць у нас цаліной. Тых, што не маюць такіх здольнасцей, каб, працуючы над фізікай ці матэматыкай, маглі прынесці карысць навуцы і краю, і тых, што не прысвячаюць усё сваё жыццё гэтым навукам, а вывучаюць іх толькі для таго, каб набыць званне, трэба адгаварыць ад гэтага адзінага іх імкнення і схіліць да вывучэння права, палітычнай эканоміі, гісторыі, урэшце аграноміі, на якую, не пакідаючы ўпарта вывучаць свае прадметы, маюць найбольшае права і якой як жыхары аграрнага краю хутчэй за ўсё павінны сябе прысвячаць” 3.
    3 прыведзенай цытаты вынікае, што лепшую будучыню роднай краіны бачыў Я. Чачот перш за ўсё ў шырокай адукаванасці, якая агорне ўсе грамадскія класы, у тым ліку і клас сялянскі. Па сутнасці, выказаныя фалькларыстам ідэі маюць больш пазітывістычны, чым рамантычны, характар. Па
    2 Цыт. па кн.: Цвірка К. Ян Чачот. Навагрудскі замак. Мн., 1987. С. 163.
    5 Тамсама. С. 162163.
    408
    зітывістычная схільнасць праявілася тут у папулярызацыі прынцыпу асветы для ўсіх, у ідэі служэння чалавечай індывідуальнасці, чалавечай асобы грамадству, у ідэі прагматызму, у ідэі мадэрнізацыі апрацоўкі зямлі і адміністрацыйнай сістэмы.
    Падобныя схільнасці акрэслілі таксама праграмны артыкул паэта пад загалоўкам “Думкі, якія павінен пашыраць вышэйшы клас”. Многія з прынцыпаў, выказаных Я. Чачотам болей як сто гадоў назад, да сёння не страцілі сваёй актуальнасці і важнасці. Яшчэ раз прыгледзімся да павучанняў Чачота:
    “1) Грамадскае шчасце залежыць як ад добрых грамадзян, такі ад добрага ўрада.
    2)	He могуць быць добрымі грамадзяне там, дзе кепскі ўрад, і не можа быць кепскага ўрада там, дзе большасць — добрыя грамадзяне.
    3)	Найлепшы ўрад будзе там, дзе ўсё робіцца згодна з пажаданнямі народа, а не з волі, капрызу і сілы адзінкі” 4.
    У многіх месцах сваіх публіцыстычных выказванняў і ў паэтычнай творчасці Я. Чачот закранаў рэлігійныя пытанні. 3 яго сцвярджэнняў адназначна вынікае, што быў ён чалавекам глыбока веруючым, аднак чужым быў яму ўсялякі дагматызм, а тым болей фанатызм. Я. Чачот выразна аддзяляў, а часта нават супрацьпастаўляў аўтарытэт веры ў Бога аўтарытэту святароў і духоўных асоб. Быў ён перад усім праціўнікам мяшання рэлігіі з палітыкай, а тым болей выкарыстоўвання яе ў канфліктах і войнах паміж рознымі народамі. У 8 пункце “Думак, якія павінен пашыраць вышэйшы клас”, Я. Чачот напісаў наступнае;
    “8) Рэлігія, якой так павольна паддаюцца простыя сэрцы, мае тое няшчасце, што вельмі часта з’яўляецца страшнай зброяй фанатызму і ўціску, пад яе маскай поруч ідуць аслепленыя чаканымі прыбыткамі чалавеканенавіснікі, каб адурманьваць і знявольваць легкаверных і цёмных мужыкоў”5.
    Яшчэ больш рэзкае асуджэнне некаторых духоўнікаў выступае ў 8 пункце чачотаўскіх “Думак”:
    “8) Духоўніку, які лічыць, што, выйшаўшы за брамку, ён ужо аказваецца не на свеце, а выракшыся прыемнасці быць мужам і бацькам, думае, што ён ужо не грамадзянін зямлі, а жыхар нейкага паднябесся, адкуль можна кідаць кулі на разбэшчаны свет, на асвету, філасофію, трэба далікатна напомніць, што ён жыве на зямлі, што са светам сувязей не парваў, корміцца хлебам, які дае зямля і праца суайчыннікаў, і што задача яго не замахвацца на асвету і філасофію, не ведаючы, што яны такое, а пашыраць святло навук, каб не сляпых, а адукаваных схіляць хутчэй да чыстай маралі і рэлігіі, у той жа час трэба патроху выступаць супраць бясшлюбнасці духоўнікаў,
    4 Цыт. па кн.: Цвірка К. Ян Чачот. Навагрудскі замак. С. 164.
    5 Тамсама.
    409
    якая з’яўляецца найгалоўнейшай прычынай непрыстойнасці, эгаізму і варожасці да свету” 6.
    Я. Чачот быў перакананы, што паншчынны прыгон скоўвае і знявольвае краіну, абмяжоўвае людзей, перашкаджае ініцыятыве, дзейнасці і мысленню. 1 хаця кіруючыся высакароднасцю, марыў ён аб тым, каб паміж панамі і прыгоннымі сялянамі выступалі такія адносіны, якія праяўляюцца ў добрых сем’ях паміж бацькамі і дзецьмі, то ўсё ж, мабыць, у глыбіні душы сам не верыў у рэальнасць такой ідылічнай рэчаіснасці. Згэтуль вынікала яго досыць катэгарычнае патрабаванне ліквідацыі прыгону, выяўленае ў 10 пункце “Думак, якія павінен пашыраць вышэйшы клас”:
    “10) Hi асвета краю ці земляробства не могуць больш хуткімі крокамі рухацца наперад, пакуль не будзе ліквідавана занядбаная, заімшэлая на працягу вякоў, аброслая забабонамі перашкода — няволя сялян, якая пярэчыць законам прыроды, цвярозаму розуму і нават чыстым эканамічным разлікам ды выклікае сорам у сэрцах людзей” 7.
    У рэцэнзіі на твор А. Міцкевіча “Курганок Марылі” Я. Чачот заняўся пытаннем захавання народнай абраднасці і фальклору, у якіх убачыў праяву духоўнага багацця беларускага люду. Між іншым ён напісаў:
    “Ёсць недзе ў “Tygodniku Wilienskiem” апісанне вясельных звычаяў на Міншчыне з песнямі, якія спяваліся на вяселлі. I само апісанне, і песні надзвычай цікавыя. Калі б усе такія ўрачыстасці не прайшлі міма вока цікаўнага, улюбёнага ў свой край, сваіх сялян назіральніка, быў бы гэта прыгожы помнік фантазіі і выдумкі мясцовых жыхароў, якія не настройваюцца на лацінскі ці на французскі тон. Спявалі і дзейнічалі, як ім самім марылася. Такіх урачыстасцей ёсць шмат, напр., Купала, свята, якое невядома чаму забараняецца сёння аканомамі, якія баяцца, каб яно не выклікала пажару ў вёсцы, у прыгожую пару і прыгожая рамантычная ўрачыстасць, Дзяды, Каляды, Вялікдзень, Шчодры вечар, Зажынкі, Дажынкі, Раса на святога Юлія. Усё гэта праходзіць з пэўнымі цырымоніямі і кантатамі. Мясцовыя песенькі ў Навагрудскай старане, прынамсі тыя, якія мне вядомыя, амаль заўсёды пачынаюцца з параўнання. Заўсёды іх ажыўляе пачуццё кахання, часта ёсць у іх і мараль. Так, напр., ляціць сокал за якойсьці птушачкай, здаецца, за чайкай, і кліча яе, а яна адказвае: “Я ўбога, я не твая, шукай ты багатай, як сам”, а з гэтага параўнання пераход да дзяўчыны, якая свайму залётніку адказвае: “Я ўбога, я не твая, шукай ты багатай, як сам”. Або прыклад з мараллю. Матка там і цётка выпраўляюць свайго сына ў залёты і кажуць: “Убачыш там тры дзяўчыны, адну ў золаце, другую ў аксаміце, трэцюю ў розуме: не бяры ні той у золаце, ні той у аксаміце, але тую, што
    6 Цыт. па кн.: Цвірка К. Ян Чачот. Навагрудскі замак. С. 164.
    7 Тамсама. С. 165.
    410
    ў розуме, бо золата і аксаміт могуць быць страчаны, розум жа самае трывалае багацце”. Такія разумныя і прыгожыя думкі сустракаюцца ў песнях вельмі часта. Словам, вельмі варта, каб заняліся ў нас збіраннем гэтых помнікаў сапраўднай народнай літаратуры” 8.
    Усё, што дагэтуль было сказана, адносілася да карціны беларускага краю. Зараз пяройдзем да тых публікацый, якія былі галоўным чынам звязаны з беларускім характарам.
    Чачоі быў шчыра захоплены псіхалогіяй і паводзінамі беларусаў. 3 гэтага аднак не вынікае, што нё бачыў ён беларускіх заганаў, якія паказваў у адмоўным асвятленні, як у публіцыстыцы, так і ў паэзіі. Аднак у Чачотавых ацэнках беларускага характару рашуча дамінавала пазітыўнае над нэгатыўным.
    Ва ўступе да першага тома “Сялянскіх песень знад Нёмана” Я. Чачот сфармуляваў свой выключна прыхільны погляд на беларусаў. “Сяляне нашы, — пісаў ён, — люд добры, лагодны, працавіты, пачцівы. 3 імі мы можам быць шчаслівыя, узбагачаючы іх за высілак іх рук нашым розумам і асветай, мы можам памножыць усеагульнае дабро.
    He думайце, што мы не можам ад іх чамунебудзь навучыцца. Мы многаму навучымся з пазнання, зпазнаючыся з іх становішчам і характарам; знойдзем у іх паданні, казкі, былі, самае багатае будзе жніво песень, якія дадуць магчымасць пазнаць іх тонкія, прыгожыя, нават далікатныя, глыбокія пачуцці. He думайце, што толькі кожны горад ці правінцыя маюць свайго вучонага ці спевака; мы ўбачым, што свайго не вучонага, але душэўнага і сардэчнага спевака мае амаль кожная вёска.
    Шчыра палюбіўшы з гадоў маленства нашых мілых сялян, я прагну падкрэсліць доказ маёй да іх прывязанасці.