Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
Замежныя поспехі Дамейка атрымаў дзякуючы пэўным рысам свайго характару, якія выхаваліся ў Медзвядцы і Жыбуртоўшчыне, у сямейным і настаўніцкім асяроддзі, а затым у тайных арганізацыях Віленскага універсітэта. Ён не быў схільны да рамантычных захапленняў. Хутчэй цаніў арганічную працу. Разумеў, што мае незвычайныя здольнасці. Гэтым скарбам распараджаўся рацыянальна. Таму яго аднолькава любілі як на радзіме, так і ў эміграцыі. У Чылі яго цанілі кіраўнікі: прэзідэнты і міністры, любілі вучні, якія пазней склалі культурнуюй эліту краіны. Толькі ўжо таму яго можна назваць чалавекамлегендай.
У Чылі наш суайчыннік адчуваў сябе добра. Але часамі сумаваў па роднай старонцы. Можа, таму так лёгка згадзіўся на выезд дачкі Аніты ў Гродзенскую губерню, калі яна рашыла звязаць свой лёс з кузенам Лявонам. Дамейка прыехаў да іх у 1884 г. Захапляўся прыгажосцю радзімай зямлі і інтэнсіўна працаваў (тут паўстаў яго дзённік, а таксама некаторыя працы
423
па геалогіі і філасофіі). Адсюль паехаў зноў у Чылі, каб упарадкаваць лёс сыноў: Казіміра — горнага інжынера і Гернана — ксяндза. Па дарозе на параходзе захварэў. Памёр 23 студзеня 1889 г. у Сант’яга і пахаваны на тутэйшых могілках. Сям’я перадала кракаўскай Акадэміі ўмельстваў некаторыя французска і польскамоўныя рукапісы, у тым ліку “Mae падарожжы” і рукапісны “Атлас польскіх зямель”. Апошні чакае свайго выдання як важная крыніца інфармацыі па гісторыі Цэнтральнай Еўропы ў першай палове XIX ст.
4
Сярод віленскіх філаматаў і філарэтаў, якія паходзілі з сённяшніх абшараў Беларусі, некаторыя ўзняліся вышэй сваіх сучаснікаў: Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Ігнат Дамейка, Юзаф Кавалеўскі і Тамаш Зан. Першы з іх увекавечыў сваё імя літаратурнымі творамі, асабліва “Дзядамі”, ч. Ill, а таксама “Панам Тадэвушам” і лекцыямі пра славянскія літаратуры. Чачот стаў апосталам народнай беларускамоўнай літаратуры, якую так ахвотна сёння чытаюць. Тамаш Зан праславіўся як геолаг Паўднёвага Урала і тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага. Аднак пры жыцці сваіх прац не пабачыў у друку.
Ігнат Дамейка, які пражыў даўжэйшае, чым яго віленскія сябры, жыццё, меў магчымасць зрабіць больш. Асноўную частку свайго жыцця ён правёў у Чылі. У другой айчыне да апошняга дня жыцця рэалізоўваў задачы віленскіх філаматаў. Можа, менавіта таму і сёння ў розных краінах свету яго ведаюць, апавядаюць пра яго сваім нашчадкам такжа часта, як і пра Міцкевіча. Пацвярджаюць гэта артыкулы ў энцыклапедыях розных народаў і матэрыялы ў музеях (у тым ліку і на Беларусі — у Крупаве, Медзвядцы і Дзятлаве), а таксама мемарыяльныя дошкі8.
Мар’юш Германовіч (Аліўе, Францыя)
ГІСТОРЫЯ СЯМ’І ДАМЕЙКАЎ — СПРОБА ЯЕ ЎЗНАЎЛЕННЯ
Гісторыяй даволі разгалінаванага беларускалітоўскага роду Дамейкаў, да якога (па жаночай лініі) маю гонар належаць і я, займаюся ўжо больш дзесяці гадоў. За гэты час у архівах і бібліятэках Польшчы, Францыі, Літвы (а цяпер сюды дабаўляецца яшчэ і Беларусь) сабрана багата генеалагічнага матэрыялу. Зусім нядаўна ён папоўніўся трыма новымі інфармацыйнымі блокамі, на якія буду спасылацца далей. Гэта — лісты Казіміра Анупрэя
" На дошцы ў Заполлі пад Лідай напісана, што Дамсйка жыў там з 1823 г., uno нс адпавядас сапраўднасці. Ён жыў там у 18271831 гг. Мар’юш Гсрмановіч, патомак Дамсйкі, устанавіў, што ў Заполлі знаходзіўся маёнтак дзядзькі Юзафа, а нс Ігната, як лічылася рансй.
424
Дамейкі, дзеда знакамітага вучонага і сябра Адама Міцкевіча Ігната Дамейкі, да Людвікі Карповіч, датаваныя 17561758 гг. 1, вопіс завяшчання таго ж К.А. Дамейкі 2, а таксама лісты сваякоў Ігната Дамейкі3.
Казімір Анупрэй Дамейка ў сваім завяшчанні, між іншым, развітваўся з “Міхалам Дамейкам, будаўнічым ковенскім і ўсімі панамі Дамейкамі, якія маюць сваю маёмасць у Ковенскім і Упіцкім паветах, просячы, каб сыноў маіх памяталі”. Аб продках гэтага Міхала, якія мелі герб Далэнга (Далуга), вядома, што яны (у прыватнасці Канстанцін і яго жонка Ядвіга з Кудрэвічаў) з’явіліся ў 1659 г. у Коўне, заявіўшы, што ўцяклі ад “маскоўскага войска” з ваколіцы ЖамайтканыДамейкі. Мяркую, што адзін з ковенскіх Дамейкаў даў пачатак новай лініі, ужо з гербам Дангель, якая пасялілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
У лістах Казіміра Анупрэя Дамейкі Людвіка Карповіч называецца “гараднічанкай”, пазней — “дамай двара я. в. пані маршалковай вялікай” Вялікага Княства Літоўскага. Як вядома, такім маршалкам тады быў князь Юзаф Паўлін Сангушка, уладальнік Ракава, які быў жанаты з Ганнай Цэтнер. Вакол Ракава засяроджваліся гаспадарчыя інтарэсы дзеда Ігната Дамейкі. 7 красавіка 1758 г. ён пісаў Л. Карповіч: “Заўтра выязджаю да в. п. Міцкевіча, ад якога пераймаю фальварак на св. Ежага [...]. Гэты фальварак называецца Задарожжа, ад Дораў чвэрць мілі, ад Пяршаеў палова мілі, ад Валожына міляў 2”. 16 мая 1758 г. К.А. Дамейка ўдакладняў: “У Задарожжы тым сялян 26, на Задарожжа тое арэнднае права ўзяў я на год ад в. п. Міцкевіча [...]. У Задарожжы маю адміністратара п. Мечнікоўскага, старога, што быў у Пяршаях, добрага чалавека”.
Каля 1760 г. 35гадовы К.А. Дамейка ўзяў сабе жонку — 17гадовую Багумілу Адахоўскую, якая памерла 17 верасня 1775 г. У названым вышэй завяшчанні ён развітваецца з яе бацькамі — Казімірам і Цацыліяй Свентажэцкімі, лідскімі лоўчымі, а таксама з іх сынамі Янам і Ежым. Затым піша: “Развітваюся з вялікім родам в. п. Свентажэцкіх і Быкоўскіх, якія маюць прывілеі на вялікія пасады на Гродзеншчыне [...], просячы іх мець на ўвазе дзяцей маіх, што маюць гонар быць блізкімі сваякамі”. 3 гэтага можна зрабіць вывад, што маці Цацыліі Свентажэцкай, відаць, паходзіла з сям’і Быкоўскіх. Цікавай у завяшчанні з’яўляецца таксама запіс, з якога відаць, што К.А. Дамейка доўга служыў “камісарам у я. в. п. Пшаздзецкага, судовага старосты Мінскага ваяводства. Таму перад смерцю ён просіць сваякоў: “Цела маё ў скляпеністай труне, нічым не абабітай, толькі на цёмна маляванай, пакладзіце, а абедзьве труны, маю і маёй жонкі, устаўце і замуруйце ў адну катакомбу ў новым фарным касцёле заслаўскім, у другой
1 Бібліятэка ПАН у Кракавс , аддз. рук., адз.зах. 3600.
2 Захоўвасцца ў фондзс 727 Нацыянальнага гістарычнага архіва Бсларусі.
’ Польская бібліятэка (сігн. 454, 962) і музсй Міцксвіча (сігн. 1081) у Парыжы.
425
катакомбе аднолькавым чынам размясціце цела маці маёй і брата майго роднага”.
Клапоцячыся пра дзяцей і не пакідаючы ім даўгоў, К.А. Дамейка прызначае выканаўцамі завяшчання мінскага гарадскога суддзю Яна Бурбу і старадубскага суддзю Дамініка Заярскага. Усе дзеці яшчэ маладыя. А меў Казімір Анупрэй усяго дзевяць дзяцей:
Іанна, у 1779 г. жонка ротмістра Андрэя Алендскага. Мяркую, што ў іх быў прынамсі адзін сын, якога дачка, Аляксандра, выйшла замуж за Роха Брахоцкага.
Тадэвуш, нарадзіўся 16 кастрычніка 1762 г. У завяшчанні сказана, што фальварак Задарожжа застаецца ў “пажыццёвым уладанні” Казіміра Анупрэя і Тадэвуша.
У 1798 г. Тадэвуш Дамейка стаў уладальнікам вялікага маёнтка Сітцы, які знаходзіцца 115 кіламетраў на поўнач ад Мінска і раней належаў Бжастоўскім. Ад палаца ў Сітцах захаваліся чатыры вялікія калоны і прыгожая брама. Т. Дамейка, паводле ‘Теаграфічнага слоўніка”, быў жанаты з удавой Ежага Адахоўскага, уладальніка Гервятаў. У 1831 г. ён паслаў сваіх людзей для ўдзелу ў паўстанні. Памёр 14 красавіка 1838 г. ва ўзросце 76 год. У Сітцах, на могілках, стаіць яму помнік.
Антон Іпаліт, бацька знакамітага Ігната. Нарадзіўся каля 1764 г., памёр ужо ў 1809 г. ва ўзросце 45 год. Метрыка яго была запоўнена ў Заслаўі.
Мацей. Нарадзіўся каля 1765 г. У 1801 г. ён, віленскі падкаморы, набыў маёнтак Гервяты на Віленшчыне (цяпер Астравецкі рн Гродзенскай вобл.) Гэты маёнтак, у якім было 369 мужчынскіх душ, у 1831 г. М. Дамейка завяшчаў пажыццёва сваёй жонцы Мар’яне з Славінскіх. Памёр у чэрвені 1834 г. ва ўзросце 69 год. Пахаваны на Росе ў Вільні. Гервяцкі двор, пабудаваны ў канцы XV11I ст., часткова захаваўся. Пасля Другой сусветнай вайны ў ім размяшчаўся шпіталь. Цяпер, пасля ўзвядзення новага шпіталя, на жаль, разбіраецца на дровы.
Ігнат. Нарадзіўся ў лютым 1767 г. Дзядзька і цёзка славутага вучонага. Антон Вярбоўскі пісаў да апошняга: “У мінулыя два месяцы меў я гарачае жаданне адведаць Жыбуртоўшчыну. Там жыў твой дзядзька, с. п. Ігнат, павагу да якога я назаўжды захаваю. Колькі ж гэта прыемных хвілін правёў я там з дарагой Марылькай і красамоўных меркаванняў засталося ў нашай памяці! Калі ў маладзейшыя гады ў дзядзькі было крыху вальтэрыянства (хадзілі такія пагалоскі), дык пазнейшым жыццём ён усё гэта абвергнуў! Бо літасцівасць, чалавечнасць, учыннасць, сяброўская і грамадская цнатлівасць нікім так выразна не выяўляліся. Аднойчы ў гутарцы пераказаў ён два радкі з Вальтэра, здаецца, ім жа і перакладзеныя: “Шукаючы Тваёй праўды, зблудзіў я, можа, але маё сэрца поўна Табой, Божа”.
426
Лявон, уладальнік Дзяркоўшчыны, якая знаходзіцца паўночней Сітцаў. У 1817 г. ён фундаваў там касцёл, знішчаны ў савецкія часы, а цяпер адбудаваны. У 1996 г., калі я быў там, на вонкавай сцяне празбітэрыя пабачыў гранітную дошку: “С. п. Лявон, сын Казіміра, Дамейка, фундатар гэтага касцёла 1845 г. ліпеня 29 на 78 г. жыцця”.
Марыянна. Нарадзілася каля 1769 г. У завяшчанні бацька запісаў ёй пасаг і вясельную выправу.
Юзаф. Нарадзіўся каля 1771 г. У 1792 г. паступіў у Горную акадэмію ў саксонскім Фрайбургу. Падзелы Рэчы Паспалітай не дазволілі яму працаваць паводле атрыманай там прафесіі. З’яўляўея ўладальнікам маёнткаў Азярыны (20 км на поўдзень ад Жыбуртоўшчыны) і Сукурчы (у Лідскім павеце, у склад маёнтка ўваходзілі вёскі Бялевічы, Бельск, Дамейкі, Заполле). Памёр у 1843 г.
Юзаф Дамейка перапісваўся з пляменнікам, які ў многім пайшоў па яго слядах, цікавіўся, па якіх падручніках ён вучыўся ў Горнай акадэміі ў Парыжы: “Напішы мне, атрымаўшы гэты ліст, пра сябе, пра тваю геалогію, якую настаўнікі выкладаюць: ці паводле Буфо, ці паводле Вернера. Калі ў Саксоніі, у Дрэздэне ці ў Фрайбургу будзеш, папрасіў бы цябе, каб ты дапытаўся да збораў неўміручага Вернера, слаўнай памяці майго прафесара [...], бо хочацца хаця на старасць прыгадаць навуку, якая зрабіла такімі прыемнымі мае маладыя гады”.