Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
Доказ гэты — пераклад і перайманне сялянскіх песень, якія спяваюць над берагамі Нёмана ў аколіцах Беліцы.
He ўсюды я вельмі трымаўся арыгінала, некаторыя ж аднак перакладзены даслоўна, іншыя большменш прыблізна пададзены ў перакладзе”9.
Характарызуючы свае намеры ў адносінах да публікацыі збору беларускіх песень, Я. Чачот напісаў: “У будучым, калі збор песень павялічыцца, я выдам іх разам з тэкстам арыгінала. Як бы я быў шчаслівы, калі б гэтыя песні былі выкарыстаны ў нас на святкаванні Дажынак, Купалы, павялічылі тую ўзаемную прыхільнасць пана і селяніна, ад якой так многа залежыць” '°.
8 Чачот Я. Рэцэнзія на твор Адама Міцксвіча “Курганок Марылі” // Цвірка К. Ян Чачот. Навагрудскі замак. С. 169170.
’ Czcczot J. Pioscnki wicsniaczc znad Niemna. Wilno, 1837. S. 1.
'° Чачот Я. Сялянскія пссні знад Дзвіны. Вільня, 1840 // Цвірка К. Ян Чачот. Навагрудскі замак. С. 174.
411
Мы ўжо сказалі, што Я. Чачот бачыў у беларускім селяніне не толькі добрае, але і злое, і бадай першае месца сярод злых звычак займала, у разуменні фалькларыста, п’янства.
Якраз на гэтую адмоўную схільнасць беларуса звярнуў ён увагу ва ўступе да трэцяга тома “Сялянскіх песень”, які выйшаў у Вільні ў 1840 г. ‘Тэтыя так мілыя і гожыя майму сэрцу вобразы, — напісаў Чачот, — я прымушаны прыцямніць тым, што звярну смутную ўвагу на становішча аўтараў і аўтарак вясковых песень. Як з наднёманскіх песень, гэтак і з наддзвінскіх я дазволіў сабе апусціць няшчасную гарэлку і замяніць яе на мёд і піва, якія сялянам сёння амаль невядомыя. Гарэлка гэта згуба для нашых сялян.
.. .Баліць сэрца, бачачы нешматлікі і самы працавіты клас грамадства, даведзены да такой вялікай бяды, да якой больш за ўсё прычынілася п’янства.
Адпрацаваўшы цэлы тыдзень, часта на адным хлебе з мякінай, ідзе ў нядзелю гаспадар, а бывае і гаспадыня, несучы туды рэшткі свайго набытку. Празмерна ўжыўшы гарэлкі, дзень і два хварэе, а потым зноў п’е да так званага пахмелля. Якое можа быць здароўе, які парадак у хаце? Усё гэта вельмі адмоўна адбіваецца на скуры твару, на працягласці жыцця і разумовых здольнасцей людзей. Гарэлку часта лічаць лякарствам ад усіх хвароб, а бацька і маці, якія звычайна дзеляцца з дзяцьмі ўсім найлепшым і найсмачнейшым, спойваюць малых дзяцей гарэлкай, перадаючы ім сваю хвараблівую схільнасць да гэтага пітва” " .
Схільнасць да п’янства ў сялян Я. Чачот трактаваў несумненна як галоўную загану ў беларускім характары, галоўную, але не адзіную. Апрача яе паэт асуджаў такія заганы, як лянота, абыякавыя адносіны да асветы, бязбожніцва, неахайнасць, схільнасць да сварак і нязгоды як у сям’і, так і ў суседскіх адносінах.
Нягледзячы на ўсё гэта, Я. Чачот быў, па сутнасці, чалавекам закаханым у беларускага селяніна і сваё шчырае захапленне праявіў перад усім у зборы і публікацыі каля тысячы беларускіх песень, якія лічыў праявай вялікага духоўнага багацця і непаўторнай арыгінальнай каштоўнасці.
Святлана Словік (Гоодна, Беларусь)
3 ГІСТОРЫІ СЯДЗІБ СЯМ’І ДАМЕЙКАЎ
ПА МАТЭРЫЯЛАХ ГРОДЗЕНСКАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА ПСТАРЫЧНАГА АРХІВА
Пасля падаўлення паўстання 18301831 гг. па Беларусі, у тым ліку і па Навагрудчыне, хваляй пракаціліся масавыя арышты паўстанцаў і адзін за адным выдаваліся секвестры на іх маёмасць. Усе тыя, хто са зброяй у ру
" Цыт. па кн.: Цвірка К. Ян Чачот. Навагрудскі замак. С. 169170.
412
ках абараняў сваю айчыну і свой дом, сядзібу, фальварак, былі прызнаны “мятежннкамн”, а ўсю рухомасць і нерухомасць вымушаны былі аддаваць дзяржаўнай казне.
Секвестрам маёнткаў у Гродзенскай губерні займаліся: Дэпартамент дзяржаўнай маёмасці, Гродзенская казённая палата і Гродзенская Ліквідацыйная камісія. У Нацыянальным гістарычным архіве г. Гродна знаходзяцца дзесяткі спраў “О конфнскацнн нменнй за участне в мятеже 1830/31 гг.” 1. Гэтыя справы прыцягваюць да сябе ўвагу даследчыка не толькі тым, што там ёсць падрабязныя рэестры маёмасці, але тым, што на старонках гэтых матэрыялаў ідзе актыўная барацьба сваякоў паўстанцаў за ўратаванне дома. У жыцці таго часу, поўнага страху, небяспекі, дом стаў вялікай каштоўнасцю і выконваў шмат функцый у жыцці аднаго чалавека, цэлай сям’і і нават цэлага народа. Дом зберагаў этнічныя і сямейныя каштоўнасці, памяць аб продках, мову, традыцыі, рэлігію, выхоўваў дзяцей. У свядомасці чалавека таго часу дом быў непарыўна звязаны з сям’ёй, айчынай, народам. Сямейнае гняздо, дзе, можа быць, выхоўвалася не адно пакаленне, на вачах блізкіх і родных паўстанцаў гінула, адыходзіла назаўсёды. Таму сем’і барацьбітоў за волю нярэдка ішлі на розныя падманы, падробку дакументаў, каб толькі захаваць за сабой сядзібу, фальварак, дом.
Па Навагрудскаму павету сустракаюцца знаёмыя нам тапонімы: маёнтак Лоўчыцы Крычынскага 2, Санкаўшчына Тарасевіча 3, Зубкава і Чамброва Язерскіх 4.
He абышоў гэты трагічны час і сям’ю аднаго з бліжэйшых сяброў Адама Міцкевіча — Ігнація Дамейку, вядомага ў будучым вучонага, асветніка. У Гродзенскім архіве захоўваецца справа “О конфнскацнн нм. Жнбуртовшнна Слоннмского уезда, нмення Сачнвка Новогрудского уезда за участне помеіцнков Домейков Нгнатмя, Адама, Казнмнра в восстаннн 1830/31 гг.”5 . I хоць у загалоўку справы ўзгадваюцца толькі два маёнткі, першапачаткова пагроза секвестра павісла яшчэ і над маёмасцю ў Малых і Вялікіх Медзвядках і над Заполлем.
На родныя для сям’і Дамейкаў М. і В. Медзвядкі, дзе нарадзілася і выхавалася пяцёра дзяцей Караліны з дому Анцутаў і Іпаліта Дамейкі, секвестр быў накладзены 17 чэрвеня 1831 г. 6. Адказным за прыняцце ў казну маёмасці быў прадстаўнік Гродзенскай казённай палаты чыноўнік па асобых справах Рынг. I хоць, напэўна, родныя Ігнація рыхтаваліся да непры
1 Гродзснскі нацыянальны дзяржаўны архіў.
2 ГрНГА, ф. 4, воп. 1, спр. 72.
3 ГрНГА, ф. 31, воп. 2, спр. 87.
4 ГрНГА, ф. 1, воп. 4, спр. 546.
5 ГрНГА, ф. 31, воп. 2, спр. 59.
6 Тамсама. С. 2.
413
емнасцей, але гэта вестка застае іх непадрыхтаванымі да супрацьстаяння бядзе. Будучы ў разгубленнасці, старэйшы сын Дамейкаў, Адам, дае чыноўніку Рынгу распіску ў тым, што “без малейшей утайкн укажет для опнсання в казну всего вообіце нз прннадлежаіцего в нм. Недзвядкн Нгнатню” 7. Трэба адзначыць, што ўвогуле канфіскацыя маёмасці праходзіла вельмі марудна, напрыклад, справа Дамейкаў цягнулася 8 гадоў. Але гэта было вельмі выгадна для пацярпелых, якія за гэты азначаны час маглі добра падрыхтавацца да вяртання свайго маёнтка. Хутчэй за усё, Адам добра прадумаў сітуацыю і пачаў праўдай і няпраўдай адстойваць маёмасць у М. і В. Медзвядках. Ён адмаўляецца ад раней напісанай распіскі і падае прашэнне на імя Рынга ад сябе і ад брата Казіміра 8. Адам піша, што перад смерцю бацька падзяліў маёмасць паміж дзецьмі: Адаму — В. Медзвядка, Казіміру — М. Медзвядка. Ігнацій, які сам, адмовіўшыся ад сваёй часткі у Медзвядках, узяў сабе толькі прыгонных сялян: Лукаша Лісоўскага, Грышку Драздовіча, Вікенція Раманенку 9. Да свайго прашэння Адам дадае яшчэ 2 дакументы, якія засведчаны у Навагрудскім павятовым судзе (першы — 19 сакавіка, другі — 14 красавіка 1827 г.) аб тым, што Ігнацій сапраўды адмаўляецца ад сваёй долі у м. М. і В. Медзвядках '°. Але Рынг з недаверам ставіцца да прашэння Адама і звяртаецца ў Навагрудскі земскі суд.
Суд азнаёміў Рынга з двума спіскамі маёнткаў Навагрудскага павета. У першы спіс трапілі тыя маёнткі, якія падлягалі секвестру, а ў другі — якія не падлягалі. Якое было здзіўленне Рынга, калі насуперак пастанове Дэпартамента дзяржмаёмасці, М. і В. Медзвядкі траплі ў другі спіс. Рынг не звяртае ўвагі на пастанову, нават не дачакаўшыся прадстаўніка ад ніжняга земскага суда Навагрудскага павета, едзе ў Медзвядкі і пачынае сам рабіць вопіс маёмасці. У гэты час прыязджае Адам, і паміж імі разгараецца спрэчка. Дамейкастарэйшы амаль сілай забараняе рабіць вопіс чыноўніку. Свае паводзіны Адам аргументуе наяўнасцю дакументаў, якія падцвярджаюць, што Ігнацій не мае дачынення да маёнтка, на адсутнасць брата Казіміра, які таксама валодае сядзібай, а таксама на адсутнасць прадстаўнікоў земскага суда Навагрудскага павета, “которым только себя счнтает подчнненным, сомневается в праве обязательного удовлетворення требованнй Рннга” 11. Абураны чыноўнік ад’язджае ў Гродна, у чарговы раз не зрабіўшы рэестра Медзвядак. Паміж Рынгам і Навагрудскім земскім судом цягнецца доўгая перапіска, дзе прадстаўнік Гродзенскай казённай палаты беспаспяхова спрабуе высветліць прыналежнасць Ігнація да Медзвядак. У студзені
7 ГрНГА, ф. 31, воп. 2, спр. 59, с. 7.
8 Тамсама. С. 9.
’ Тамсама. С. 8.
10 Тамсама. С. 10.
11 Тамсама.
414
1833 г. суд Навагрудскага павета паведамляе аб тым, што секвестру падлягае фальварак Сачыўка. Толькі ў заключэнні пастановы, вельмі неканкрэтна і асцярожна гаворыцца: “...a по отношенню к фольварку Недзвядкн, по нзложенным выше обстоятельствам, представнть руководствоваться чнновннку нзданных по сему предмету от казенной палаты наставленням” 12. Але канчатковага рашэння не было. Навагрудскі ніжні земскі суд усяляк стараўся ўхіліцца ад справы з Медзвядкамі. Чыноўнік праяўляў зайздросную ўпартасць. У снежні 1838 г. з маёнтка Дарава Навагрудскага павета у рапарце Рынг паведамляе Гродзенскай казённай палаце, што “окончнв прмем в казну нм. Дарево ... отправляюсь к прнему нм. Недзвядкн” 13. Па невядомых прычынах рэестр зноў не быў зроблены. А ўжо 7 красавіка 1839 г. Гродзенскае губернскае праўленне падае пісьмовую інфармацыю ў Гродзенскую казённую палату аб тым, што “необходнмо прннять в казну пятеро крестьян с нм. Недзвядкн н для опнсання нм. Сачнвка команднровать Рннга” 14. Працяглая барацьба сям’і Дамейкаў за Медзвядкі, у якой асаблівай актыўнасцю вызначыўся Адам, скончылася паспяхова.
Як жа выглядалі М. і В. Медзвядкі? Геаграфічны слоўнік Польскага Каралеўства за 1886 г. дае нам некаторыя звесткі. Медзвядкі складалі дзве вёскі і фальварак над ракой Ушай, у бязлеснай мясцовасці, узгорыстай і досыць маляўнічай. Вялікая Медзвядка мела 81 двор, напалову уніяцкую царкву фундацыі Яблонскіх, М. Медзвядка — 13 двароў 15.
Больш падрабязнае апісанне зроблена Гродзенскім губернскім прадвадзіцелем шляхты ў 1835 г. Па апісанню гаспадаркі бачна, што гэта была досыць багатая сядзіба. Гаспадарчыя пабудовы былі тыповымі для шляхецкага двара: 8 хлявоў, некалькі гумнаў, вінакурня, сушня, ветраны млын, дзве карчмы, якія прыносілі 100 р. серабром гадавога даходу. А ўвесь фальварак прыносіў даходу 5500 р. асігнацыямі 16. У Вялікай Медзвядцы знаходзілася драўляная сядзіба на каменным фундаменце а дзевяці пакоях. А таксама яшчэ два дамы: для аканома з чатырох пакояў і ключніцы з пяці. Усе дамы былі крытыя гонтам 17. У Малой Медзвядцы таксама быў дом на чатыры пакоі, крыты саломай і амаль у два равы меншы за першую сядзібу. I калі для Медзвядак барацьба з ліквідацыяй скончылася досыць паспяхова, то з фальваркам Сачыўка было горш.