Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
’ Падрабязнсй аб гэтым гл.: Вуйцік 3. Ігнат Дамсйка, або Памяць роднай Навагрудчыны // Ян Чачот, Ігнат Дамейка — сябры і паплсчнікі Адама Міцкевіча. С. 7080.
419
2
А. Міцкевіч ведаў, што Дамейка добра валодае пяром. Развітваючыся з сябрам у 1838 г., ён прасіў таго дасылаць свае ўражанні з Амерыкі. Надасланую інфармацыю ў бяспечнай для адрасата і яго сям’і, якая заставалася на радзіме, форме змяшчаў у эмігранцкай прэсе. Па дакладна невядомых прычынах Міцкевіч пакінуў у рукапісе выдатна напісаны твор — апісанне чатырохмесячнага падарожжа праз Атлантычны акіян і Аргентыну ў Чылі. Аднак вядома, што Паэт меў намер працягваць напісанне “Пана Тадэвуша”. Можа, лёс сябравыгнанніка павінен быў стаць зыходным матэрыялам для наступных частак шляхецкай паэмы?!
Менавіта пад уплывам Міцкевіча, а затым Антонія Эдварда Адынца Дамейка пачаў збіраць матэрыялы да апісання свайго жыцця, якое ўбачыла свет праз гады пад назвай “Mae падарожжы. Дзённік выгнанніка” 4. Канчатковае афармленне працы адбылося ўжо ў Жыбуртоўшчыне ў 18841888 гг. Многія раздзелы яе напісаны ў літаратурных адносінах выдатна. А перш за ўсё гэта — важная крыніца па гісторыі Беларусі, Чылі, Францыі, Літвы, Германіі, Польшчы і Расіі.
Захавалася карэспандэнцыя сяброў за 18381855 гг., якая таксама мае вялікае пазнавальнае значэнне. Знаходзім там поўныя захаплення ацэнкі думак і дзейнасці Андрэя Тавянскага — містыка, які пераехаў з Ашмянскага павета ў Францыю. Раней Паэт меў намер нават пераехаць у Чылі разам з сям’ёй. Пазней стараўся атрымаць кафедру хіміі для Дамейкі ў Лазанскім універсітэце, дзе нейкі час працаваў сам. Аднак Дамейка не адгукнуўся на прапановы сябра вярнуцца ў Еўропу. Аддаў перавагу спакойнай, грамадскакарыснай працы перад сваркамі парыжскіх эмігрантаў. У прарочую місію Тавянскага не верыў, пра што і напісаў Міцкевічу. У выніку Паэт парывае з Дамейкам. Пазней, калі карэспандэнцыя была адноўлена, Міцкевіч вінаваціць сябра, што той у 1849 г. прыняў ахвяраванае яму чылійскае грамадзянства, а ў 1852 г. узяў шлюб з чылійкай. Інтуітыўна ён адчуваў, што Дамейка ў Еўропу вернецца не хутка. Зрэшты, ён нават дакладна не ўяўляў, кім быў яго сябра для маладой паўднёваамерыканскай рэспублікі. Грамадзянства гэтай дзяржавы той заслугоўваў больш, чым хтонебудзь з чужаземцаў, якія аселі на ўзбярэжжы Ціхага акіяна.
3
Партрэт Адама Міцкевіча да сёняшняга дня вісіць на сцяне ў кабінеце ў доме Дамейкаў у чылійскім Сант’яга. Захоўваюцца там і іншыя памятныя рэчы з перыяду сумеснага знаходжання ў эміграцыі ў Дрэздэне і Парыжы. Гэтыя дарагія сэрцу Дамейкі рэчы дапамагалі яму перажыць псіха
4 Дзснніка Дамсйка нс скончыў. Ён быў выдадзсны ў Вроцлавс ў 19621963 гг. пад рэдакцыяй Э.Г. Няцсвай.
420
лагічна крызісныя моманты ў яго жыцці, як, напрыклад, у час працы ў Ля Сэрэне, дзе адзінай мовай, якой карыстаўся там, была іспанская.
Кантракт на настаўніцкую працу ў калегіуме ў Ля Сэрэне (правінцыя Какімба) Дамейка падпісаў на шэсць гадоў. У 1844 г., значыць, ён мог вярнуцца ў Еўропу з заробленымі сродкамі, якія дазволілі б яму бязбедна пражыць у эміграцыі з сябрамі некалькі гадоў. Аднак Дамейка вырашыў застацца ў Амерыцы яшчэ на нейкі час, бо хацеў перадаць кафедру сваім вучням, калі яны вернуцца пасля навучання ў вышэйшых школах Францыі. Ён не марнаваў часу. У 1845 г. паехаў на поўдзень Чылі даследаваць вулканы, а таксама на тэрыторыі, дзе пражывалі індзейцы племені араўканаў (мапучэ), у той час яшчэ незалежнага. Пасля вяртання піша справаздачу “Araucania і sus habitantes” (“Араўканія і яе насельнікі”), у якой асуджае знішчэнне індзейцаў іспанцамі. Вядзе змаганне за далучэнне Араўканіі да Чылійскай Рэспублікі мірным шляхам і выігрывае сваю барацьбу. Яго справаздача аб прабыванні сярод індзейцаў была выдадзена ў перакладзе на польскую мову ў Вільні ў 1860 г.5. Новае выданне гэтай кнігі, якое з’явілася ў 1992 г., сёння мапучэ лічаць ледзь не бібліяй свайго племені, якое дзякуючы старанням Дамейкі не было знішчана, як іх суседзі ў Аргенціне 6.
Калі Дамейка прыехаў у Чылі ў 1838 г., мясцовая сістэма адукацыі грунтавалася на французскай методыцы. Галоўнай установай тут з’яўляўся Нацыянальны інстытут, якому падпарадкоўваліся універсітэт і іншыя навучальныя ўстановы. Універсітэт меў рэктара і дэканаў, а таксама членаў універсітэта, роля якіх заключалася ў прыёме дзяржаўных экзаменаў і прысванні адпаведных ступеняў. Такая сістэма была добрай у Францыі. У Чылі ж для падрыхтоўкі спецыялістаўпрактыкаў у галіне геалогіі, горнай справы, металургіі яна давала мала карысці. Зыходзячы з практычнага вопыту ўжо ў першыя гады сваёй працы Дамейка прадстаўляе ўладам праект рэформы сістэмы навучання. За ўзор ён прапаноўвае Віленскую навуковую акругу з яе універсітэтам і іншымі школамі. Таму Чылійскі універсітэт у Сант’яга на стацыянарным аддзяленні павінен быў рыхтаваць спецыялістаў, якія пасля абароны навуковай працы атрымлівалі б адпаведную ступень. Улады прынялі праект, прызначыўшы адначасова Дамейку членам Чылійскага універсітэта. Ён аўтаматычна набываў права ўдзельнічаць у выбарах рэктара, а таксама ў спецыяльных дзяржаўных экзаменах, але не болей. Пасля наведвання розных куткоў Араўканіі, дзе яго прымалі амаль з энтузіязмам, Дамейка атрымаў прапанову ўзначаліць кафедру хіміі і фізікі ў Музеі натуральнай гісторыі ў сталіцы. Прапанову ён прыняў. I толькі ў час працы ў Сант’яга ён змог рэалізаваць сваю мару аб рэфармаванні школьнай сістэмы.
5 Экзсмпляр гэтай кнігі, падараваны прафссарам А. Мальдзісам, знаходзіцца ў музсі Мсдзвядкаўскай школы.
6 Інфармацыя прафссара Здзіслава Рына, былога Пасла Польшчы ў Чылі.
421
Славу ў Чылі Дамейка здабыў як дасканалы выкладчык геалогіі, горнай справы і металургіі, а таксама як прафесіянальны шахцёрскі суддзя. Яго вучні цаніліся больш, чым выпускнікі аўтарытэтных еўрапейскіх і амерыканскіх навучальных устаноў. Знаходзячыся на кіраўнічых пасадах прамысловых прадпрыемстваў, яны прыпынілі ашуканствы замежных гандляроў у дачыненні да мінеральных шахтаў, што мела важнае значэнне для эканомікі рэспублікі. Вучні таксама дасылалі свайму настаўніку новаадкрытыя мінералы, апісанні якіх Дамейка змяшчаў у спецыяльных часопісах у Францыі і Германіі, а таксама ў штогадовых зборніках Чылійскага універсітэта. Гэта быў таксама важны фактар папулярызацыі эканамічных магчымасцей маладой рэспублікі.
Дамейку ведалі ўладальнікі шахт яшчэ і як суддзю. Яго рашэнні заўсёды абапіраліся на грунтоўных памерах, якія праводзіліся пры дапамозе вучняў пад зямлёй. Ён атрымліваў за такую працу высокія ганарары. Частку атрыманых грошай ён высылаў у Еўропу (у тым ліку Міцкевічу), у эмігранцкія арганізацыі, якія займаліся самадапамогай.
Пра чылійскае грамадзянства Дамейка не клапаціўся. Але ганарыўся тым, што парламент гэтай краіны даў яму грамадзянства у 1849 г., ацаніўшы тым самым яго заслугі ў галіне навукі і эканомікі маладой рэспублікі. Ганарыўся таксама і тым, што ў 1852 г. яго прызначылі дарадцай урада па пытаннях рэфармавання універсітэта. Ён фактычна ўзначаліў навучальную ўстанову, якая стваралася па ўзору Віленскага універсітэта. У 1867 г. яго абралі рэктарам гэтай установы. Пазней ён тры разы выбіраўся на тую ж пасаду, кожны раз на пяцігадовы тэрмін. Сярод выбаршчыкаў было шмат яго выхаванцаў, шчыра адданых свайму Майстру. Калі яго абралі ў трэці раз, ён адмовіўся ад выканання функцый кіраўніка універсітэта, маючы намер паехаць на радзіму да дачкі Аніты, якая пражывала там з мужам Лявонам Дамейкам ў Жыбуртоўшчыне. Чылійскі парламент і на гэты раз аднагалосна выказаў падзяку заслужанаму грамадзяніну. Дамейку была прызначана такая пенсія, якой не меў ніводны з ранейшых прэзідэнтаў. Да таго ж ён мог атрымліваць яе за межамі Чылі. Бо заслужыў на гэта. Краіна, якая на працягу доўгага перыяду абкрадвалася замежнымі суполкамі, была абаронена ад вялікіх страт. А выхаванцы Дамейкі з устаноў у Ля Сэрэне і Сант’яга ў 80я гг. XIX ст. былі асноўным касцяком культурнай эліты Чылі, якую цанілі таксама за яе межамі.
Ігнат Дамейка для Чылі несумненна быў пасланы самім прадвызначэннем і меў шчасце ў тым сэнсе, што ўлады своечасова заўважылі станоўчыя рысы яго розуму і характару. Да сённяшняга дня ён лічыцца там бацькам горнай справы 7 і апосталам навукі. Гэта самыя высокія тытулы, нададзе
’ Гл. кн.: Urmcnta J. Т., Bruggcn J. I. Domcyko. Santiago de Chile, 1993,
422
ныя яму, хоць і неафіцыйна. У чылійскай прэсе яны з’явіліся яшчэ пры жыцці філамата. Тым самым аддавалася належнае і дзейнасці віленскіх арганізацый філаматаў і філарэтаў, якія выхоўвалі сваіх членаў як прыкладных грамадзян краін, дзе яны займаліся грамадскай дзейнасцю.
Калі Дамейка распачынаў у 1838 г. у Ля Сэрэне — на іспанскай мове! — свае лекцыі ў мясцовым каледжы, Чылі ў геаграфічным плане была краінай амаль недаследаванай. Праўда, руду здабывалі, але не ўмелі нават вызначыць колькасць у ёй золата і серабра. Праз некалькі гадоў навучання яго вучні праводзілі па заказу прамыслоўцаў ужо адпаведныя аналізы. Заказы гэтыя Дамейка даручаў выконваць бяднейшым вучням. На канікулах запрашаў усіх з сабой у так званыя экспедыцыі, дзе збіраў матэрыял для манаграфіі аб натуральных багаццях Чылі. 1м было выдадзена некалькі манаграфій, некаторыя з прыгожа аформленнымі геалагічнымі картамі.
Дамейка быў, перш за ўсё, хімікам, якога цікавілі мінеральныя спалучэнні ў зямной кары. Большасць сваіх навуковых прац ён прысвяціў менавіта гэтай праблеме, змяшчаючы свае артыкулы пераважна ў спецыяльных выданнях Францыі, Германіі, Чылі і Польшчы. Акрамя гэтага, пісаў падручнікі па мінералогіі, хіміі, фізіцы і прабірнай справе. Апошні быў выдадзены ў многіх краінах, выдаваўся нават у XX ст. Закранаў таксама праблемы фізічнай геаграфіі, вулканалогіі і нават бальнеалогіі і гідрагеалогіі. Сант’яга яму ўдзячна за здаровую пітную воду.
Памяць пра Ігната Дамейку ў Чылі з’яўляецца адной з самых дарагіх. Яго імем названы шмат вуліц, два гарады, а таксама горы (Вялікія Кардыльеры Дамейкі). Чылійскі універсітэт у Сант’яга і Політэхнічны універсітэт у Ля Сэрэна маюць залы і аддзелы, якія носяць імя славутага геолага. Яго дом у сталіцы лічыцца гістарычным помнікам матэрыяльнай і духоўнай культуры паўднёваамерыканскай рэспублікі.