• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    Паводле Візіты Цырынскай пратапопіі 1680 г. 13 у Цырыне тады была драўляная царква з бабінцам, нядаўна збудаваная намаганнямі мясцовага святара Галіцкага. Верагодна, гэта было звязана з падзеямі вайны 1654— 1667 гг., калі вельмі шмат населеных месцаў было знішчана. Цырынская Праабражэнская царква ўяўляла сабой брусаваны крыты гонтам будынак. Над галоўным алтаром узвышаўся вялікі драўляны купал з крыжам, над франтонам — малы купал, таксама з крыжам. Пры ўваходзе быў прыбудаваны бабінец з дзвярыма на завесах і ўнутраным замком. Збоку ад алтара знаходзілася закрысція з дзвярыма на завесах і ўнутраным замком. У царкве было сем прастакутных акон і адно круглае.
    Унутры столь падтрымлівалі шэсць філяраў (слупкоў). Над уваходам знаходзіўся хор з балюстрадай. На адным з філяраў быў амбон. Каля сцяны знаходзіўся канфесіянал, а ў цэнтры царквы ішлі патроеныя лаўкі. У 1793 г. у царкве былі тры алтары: галоўны — разной работы, пакрыты белай фарбай у гонар Ісуса Хрыста, і два малых, таксама разной работы, —
    " Цітоў А. Геральдыка бсларускіх местаў.
    12 НГАБ. Ф. 136, воп. 1, спр. 41248, арк. 2628.
    13 Тамсама. Спр. 41042, арк. 7274.
    431
    у гонар Дзевы Марыі (абраз быў ў шаце сярэбранай) і ў гонар св. Антонія 14. Пра абраз Дзевы Марыі ў візіце 1680 г. гаворыцца, што ён быў цудатворным і на ім ужо тады была сярэбраная шата 15. Акрамя гэтага, у царкве меўся шэраг іншых абразоў: св. Мікалая, св. Тройцы. А ў 1793 г. былі яшчэ і два парталы: першы — з распяццем Ісуса Хрыста, другі — з абразом св. Іаана 16.
    Як ужо згадвалася вышэй, плябанія ці, як у візіце 1680 г., капланскія будынкі, знаходзіліся на другім пляцы, які па фундушу належаў цырынскай царкве |7. У 1793 г. плябанія ўяўляла сабой трохкамерную ііабудову, якая складалася з хаты, каморы і сеняў. Хата мела чатыры акны, была атынкавана і пабелена. За ёю знаходзілася пякарня з печчу. У плябаніі была печ, абкладзеная белай кафляй, а таксама камін. У гаспадарчы комплекс плябаніі ўваходзілі таксама свіран, гумно, дзве адрыны, хлявы, стайня вялікая і меншая, сырніца на браме з нядаўна збудаванай лесвіцай. Усе будынкі былі крытыя саломай, акрамя сырніцы, крытай гонтам. Як адзначаецца ў візіце 1793 г., усё гэта было зроблена коштам тагачаснага пароха цырынскага Якуба Гаінскага, які быў прызначаны сюды ў 1761 г., а ў той час, калі складалася візіта, выконваў функцыі грэкакаталіцкага нясвіжскага дэкана 18.
    Тады ж, у канцы XIX ст., пры цырынскай царкве існаваў шпіталь. У ім знаходзіліся тры ўбогія дзяды і тры бабы. Усе яны жылі з ахвяраванняў. На жаль, як адзначаецца, шпіталь не меў асобнага фундушу. Акрамя ўсяго вышэй згаданага, да царквы былі прыпісаны могілкі ў месце Цырын. Апошнія, відаць, знаходзіліся недалёка ад царквы, таму што, паводле візіты 1793 г., на іх была драўляная брусаваная званіца, крытая гонтавым дахам, з крыжам наверсе. На званіцы меліся два вялікія і тры маленькія званы 19.
    У той жа час адзначаецца, што філіяльная капліца каляцыі падчашых навагрудскіх (Несялоўскіх) знаходзілася толькі ў Туганавічах. Таму можна выказаць сумненне, што месцам, дзе адбываліся падзеі “Дзядоў”, быў цырынскі могільнік, як гэта мяркуе Л. ПадгорскіАколаў. Вось, у прыватнасці, што ён піша: “...месцам, у якім паэт развівае дзею II часткі сваіх “Дзядоў”, мусіла быць каплічка цырынскага могільніка” 20. Гэтае і іншыя пытанні патрабуюць далейшых доследаў, таму што ў 70х гг. XIX ст. у Цырыне на могілках сапраўды існавала капліца ў гонар св. Міхаіла 21.
    14 НГАБ, ф. 136, воп. I, спр. 41248, арк. 27.
    15 Тамсама. Спр. 41042, арк. 7274.
    16 Тамсама. Спр. 41248, арк. 27.
    ” Тамсама. Спр. 41042, арк. 72
    18 Тамсама. Спр. 41248, арк. 28.
    19 Тамсама.
    !" Брага С. [Тумаш В.]. Міцксвіч і бсларуская плынь польскас літаратуры // 3 гісторыяй на “Вы”. С. 290291.
    21 Опнсанне цсрквсй п прнходов Мннской спархнн. С. 184.
    432
    У Цырынскую парафію ў розныя гады ўваходзіла розная колькасць вёсак. Гэта вельмі добра паказана ў табліцы № 1. У ёй у алфавітным парадку размешчаны вёскі, якія ўваходзілі ў парафію ў канцы XVII, канцы XVIII і другой палове XIX ст. На падставе гэтай табліцы, нам здаецца, можна зрабіць цікавыя супастаўленні і высновы пра колькасць парафіян, што дае магчымасць прааналізаваць дэмаграфічны стан насельніцтва парафіі на працягу двух стагоддзяў. Найбольш поўныя архіўныя дадзеныя на 1793 г. Гэта — і колькасць дымоў, і ўзроставы, і палавы склад насельніцтва. Акрамя гэтага, размяшчэнне супадаючых назваў мясцовасцей у адной графе дае добрую магчымасць убачыць змены як у саміх найменнях, так і ў складзе парафіі.
    Табліца № 1
    Цырынская парафія
    1680 г.	1793 г.	дымы	1879 г.
    	1. Аконавічы	24	1. Акопавічы
    1. Ачкова (Ачкогі)	2. Ашкова	6	
    	3. Альшаны	12	2. Альшаны
    2. Быкевічы	4. Быкевічы	15	3. Быкевічы
    3. Бацэвічы			
    4. Бабонаўка	5. Бабонаўка	8	4. Бабонаўка
    5.	Варонча 6.	Ведрыховічы 7.	Высадавічы	6. Высадавічы	10	5. Высадавічы
    8. Дарагова	7. Дарагова 1е	26	6. Дарагова
    	8. Дарагова 2е	21	
    	9. Дратышы	6	7. Застадолье
    9.	Карычыцы 10.	Краснае	10. Краснае	28	8. Краснае
    11. Карчова	11. Літароўшчына	7	9.	Карчова 10.	Латароўшчына
    	12. Метрапольшчына	16	
    12. Мехаўшчына			
    13. Пенчын	13. Пенчын	18	11. Пенчын
    14. Радашы	14. Рудашы	16	
    433
    	15. Ровішчына	14
    15. Скрабаў	16. Скрабова	52
    16. Стружэнікі		
    17. Тарацэвічы	17. Трацэвічы	20	12. Трацэвічы
    18. Тугановічы	18. Тугановічы 1я	42
    	19. Тугановічы 2я	34
    19. Цырын	20. Цырын	77	13. Цырын
    Усяго:	Усяго:	Усяго:	Усяго:
    	мужчын да 15 гадоў	458 467
    	пасля 15 гадоў	676
    	усяго — мужчын	1134	Мужчын 1596
    	жанчын да 15 гадоў	500
    	пасля 15 гадоў	676
    	усяго жанчын	1135	Жанчын 1679
    парафіян 350	усяго парафіян	2269	Парафіян 3275
    Цэнтрам пэўнай царкоўнаадміністратыўнай адзінкі Цырын, відаць, быў яшчэ і да Брэсцскай царкоўнай уніі 1596 г. Тады, як вядома, адбылося аб’яднанне царквы грэцкага і рымскага абрадаў у адказ на экспансіянізм Маскоўскай дзяржавы 22. Пры гэтым уніяцтва, або грэкакаталіцызм, у XVIII ст. становіцца масавай рэлігіяй і ў канцы гэтага стагоддзя аб’ядноўвае больш за 80 працэнтаў насельніцтва ВКЛ 23. Верагодна, неўзабаве пасля 1596 г. Цырынская пратапопія стала падпарадкоўвацца уніяцкаму мітрапаліту.
    Уяўленне аб Цырынскім грэкакаталіцкім дэканаце ў XVIIXVIII стст. дае табліца № 2. Яна створана па таму ж прынцыпу, што і папярэдняя. Гледзячы на табліцу, добра бачны рост колькасці парафій з 15ці ў 1680 г. да 28мі ў 1793 г. Таксама, як і ў першай табліцы, відавочны рост насельніцтва ў населеных месцах, якія знаходзіліся на тэрыторыі сучаснага Карэліцкага раёна. Дарэчы, яны выдзелены іншым шрыфтам.
    Варта адзначыць, што асобныя парафіі ў розныя гады ўваходзілі таксама ў іншыя дэканаты. Напрыклад, парафія Малыя Жухавічы ў 1680 г. уваходзіла ў Нясвіжскі грэкакаталіцкі дэканат. У гэты ж дэканат у XVIIXVIII стст. уваходзілі таксама наступныя царкоўныя парафіі на тэрыторыі Карэліччыны: св. Тройцы ў Міры, Успення ў Вялікіх Жухавічах. У гэты ж час у Навагрудскі дэканат уваходзілі наступныя уніяцкія парафіі: Нараджэн
    22 Бсларусь: Энцыкл. давсднік. Мн., 1995. С. 721.
    23 Тамсама. С. 721.
    434
    ня Дзевы Марыі ў Карэлічах, св. Тройцы ў Беразаўцы, Пакрава Багародзіцы ў Турцы, Крыжаўзвіжанская ў Лысіцы і св. арханёла Міхаіла ў Мірацічах24.
    Табліца № 2
    Цырынская пратапопія 1680 г.		Цырынскі грэкакаталіцкі дэканагг 1793 г.	
    1. Адахоўшчына		1. Адахоўшчына	
    		2. Астраўкі	
    		3. Валеўка	
    		4. Ведзьма	
    2. Востраў		5. Востраў	
    		6. Гарадзішча	
    3. Голдавічы		7. Голдавічы	
    		8. Далматоўшчына	1184 чал.
    4. Дарэва			
    		9. Калпеніца	
    		10. Крошын	
    5. Лаховічы		11. Ляхавічы	
    6. Лукі		12. Лукі	
    		13. Лысіца	
    7. Малева		14. Малева	
    		15. Малыя Жухавічы	1533 чал.
    		16. Мірацічы	683 чал.
    8. Мыш			
    		17. Наруцэвічы	
    		18. Новая Мыш	
    		19. Паручаны	
    9. Райца	405 чал.	20. Райца	1450 чал.
    10. Сачэўка		21. Сачаўка	
    11. Сервеч	400 чал.	22. Сервеч	740 чал.
    		23. Сноў	
    12. Стваловічы		24. Стваловічы	
    13. Цырын	350 чал.	25. Цырын	2269 чал.
    14. Чэрнехава		26. Чэрнехава	
    		27. Ястрэмбель	
    15. Ясянец		28. Ясянец	
    24 НГАБ, ф. 136, воп. 1, спр. 41042, арк. 58 адв., 60, 61, 7084, 85 адв., 86 адв., 87 адв.; ф. 136, воп. 1, спр. 41248, арк. 173.
    435
    Зразумела, дадзены невялікі дослед не дае поўнай карціны рэлігійнага становішча на Карэліцкай зямлі ў XVIIXVIII стст. Для гэтага трэба было б дадаць звесткі па іншых канфесіях: каталіцкай (каля 12 працэнтаў), мусульманскай і іудзейскай, вернікі якіх у цэлым складалі менш за 20 працэнтаў насельніцтва ў тыя часы. Але нават тыя кароткія архіўныя звесткі, што прыведзены ў нашым матэрыяле, маюць каштоўнасць і патрабуюць далейшага асэнсавання.
    КОРАТКА ПРА АЎТАРАЎ
    Абала Мірдза — доктар філалогіі, перакладчыца, сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (Рыга).
    АдравонзісПянёнзісак Януш — прафесар, дырэктар Музея літаратуры імя А. Міцкевіча, старшыня Камітэта па святкаванню 200годдзя з дня нараджэння А. Міцкевіча (Варшава).
    Александровіч Станіслаў — доктар габілітаваны, прафесар Торуньскага і Беластоцкага універсітэтаў імя М. Каперніка (ТоруньБеласток, Польшча).
    Багадзяз/с Мікалай — гісторык, пісьменнік, рэдактар аддзела часопіса “Бярозка” (Мінск).
    Багдановіч Ірына — кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАНБ, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (Мінск).
    Баркоўскі Аляксандр — літаратар, краязнаўца (Якуцк, Расійская Федэрацыя).
    Баршчэўскі Аляксандр — прафесар, доктар габілітаваны, загадчык кафедры Варшаўскага універсітэта, віцэпрэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (Варшава).
    Бохан Юрый — кандыдат гістарычных навук, выконваючы абавязкі загадчыка аддзела Інстытута гісторыі НАНБ (Мінск).
    Брыль Янка — народны пісьменнік Беларусі (Мінск).
    Быліна Станіслаў — прафесар, доктар габілітаваны, дырэктар Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук (Варшава).
    Бялаказовіч Базыль — прафесар, доктар габілітаваны, загадчык кафедры Вышэйшай педагагічнай школы (Варшава—Ольштын, Польшча).
    Верабей Анатоль — кандыдат філалагічных навук, дацэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (Мінск).
    Воінаў Мікалай — кандыдат філалагічных навук, прарэктар Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны (Гомель, Беларусь).