• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    Дыянізі. Нарадзіўся паміж 1772 і 1775 г. Звесткі пра яго невядомыя.
    Пра ўнукаў Казіміра Анупрэя падам толькі ўрыўкавыя звесткі.
    Звычайна лічыцца, што Ігнат Дамеііка нарадзіўся ў Медзвядцы. Але ў “Гербоўніку” Банецкага паведамляецца, што метрыка яго хрышчэння была выпісана ў 1801 г. у Параф’янаве. Там жа ў 1803 г. хрысцілі яго брата Казіміра. Параф’янаў і Медзвядку дзеляць дзесьці 180 км. Цяжка сабе ўявіць, каб дзіця так далёка везлі хрысціць. А між тым, касцёл у Параф’янаве з’яўляецца парафіяльным для маёнтка Сітцы Тадэвуша Дамейкі. Таму мяркую, што там і нарадзіўся Ігнат Дамейка.
    Казі.мір Францішак, сын Тадэвуша, нарадзіўся ў 1805 г. у Сітцах. Ажаніўся з Адэліяй Нарушэвіч, дачкой Юзафа Рамуальда, удзельніка напалеонаўскай вайны, уладальніка маёнтка Савічы, і Феліцыі Аўстутовіч, якая выхоўвалася пры двары Дамініка Радзівіла.
    Адам, старэйшы сын Антона Іпаліта, быў ахрышчаны ў 1799 г. ва Уздзе. Арандаваў каля Узды маёнтак, ці фальварак Міхалка.
    Да сказанага вышэй трэба дадаць некалькі слоў пра лёсы сям’і Дамейкаў. У іх маёнтках аж да 1939 г. захоўвалася нямала памятак, звязаных з Ігнатам Дамейкам. Найперш гэта былі яго лісты. Дзядзька вучонага і падарожніка Ігнат пісаў яму 12 ліпеня 1840 г. “Лісты твае, нібы перад курсорыяй (?) па сям’і кружаць, бо ўсе зацікаўленыя прагнуць ведаць пра каханага
    427
    родзіча і чытаць яго лісты. Вандруючы да паноў Юзафа Казіміра, да Альфонсаў і да Антоніх, яны да мяне не вяртаюцца”. I далей: “Твой партрэт з разбітым шклом у нашай Зосі, выхаванкі тваёй. Ззаду партрэта я запісаў гісторыю Твайго жыцця з 9 год. У доме Зосі ён стаіць на камодзе пад люстэркам паміж двума лямпамі”. Кніжкі вучонага засталіся ў сям’і: “Кнігі Твае, складзеныя ў скрыню, знаходзяцца ў Заполлі, у свірне на гарышчы”; “пакінутыя ў Заполлі кнігі захоўваюцца ў поўнай цэласці”. Да вайны жылі яшчэ людзі, якія многа ведалі пра Дамейкаў. Так, у Жыбуртоўшчыне дажываў габрэй Хаім Лейзеравіч. Лявон Дамейка згадваў, што ён знаходзіўся на “ласкавым хлебе”, бо меў вялікія заслугі перад сям’ёй. У час паўстання 1863 г. ён дастаўляў важныя звесткі і харчы іншаму Лявону Дамейку, потым мужу дачкі Ігнація Аніты, якая прыбыла з Чылі. Хаім Лейзеравіч быў “рухомай хронікай” сям’і Дамейкаў, бацька яго быў т. зв. пахтаром у Дамейкаў у маёнтку Сачыўкі, потым у Медзвядцы і Азяранах, а гэты Хаім быў пахтаром у Жыбуртоўшчыне. Памятаю, як яшчэ да вайны расказваў розныя гісторыі пра Адахоўскіх, Слізняў, Вярбоўскіх, Ромераў”.
    Некалькі слоў пра лёсы дамейкаўскіх маёнткаў да 1939 г. Медзвядка належала да сям’і АбухВашчатынскіх, Азяраны — да Міхала Ромера (памёр у 1938 г.) і яго жонкі Марыі з Дамейкаў. Заполле ў 1857 г. перайшло да ротмістра Антона Квяткоўскага, а ў 1886 г. —да яго дачкі Галены Шалевіч. Жыбуртоўшчына, Сітцы і Гервяты ўвесь час знаходзіліся ў руках Дамейкаў. А ў Сукурчах гаспадарылі Пілецкія. Апошнім іх уладальнікам быў Вітальд Пілецкі, вывезены фашыстамі ў Асвенцым, адкуль уцёк.
    Урэшце пра сённяшні дзень. Цяпер у Польшчы жывуць толькі дзве асобы з прозвішчам Дамейка — Ева Дамейка, удава Лявона, апошняга ўладальніка Жыбуртоўшчыны, і іх дачка Барбара. I толькі ў Чылі засталося прозвішча Дамейка і нашчадкі па мужчынскай лініі Казіміра Анупрэя. Адначасова ніхто не ведае, колькі ёсць нашчадкаў па жаночых лініях — АбухВашчатынскіх, Бянькоўскіх, Вярбоўскіх, Габараў, Германовічаў, Лопатаў, Маркоўскіх, Мартонаў, Раманоўскіх, Севярынаў, Слізняў, Урбановічаў.
    Зміцер Яцкевіч (Мінск)
    ЦЫРЫНСКІ ГРЭКАКАТАЛІЦКІДЭКАНАТ
    1 пан заказаў імшу ў вакольных касцслах, Прысхаў кссндз з Цырына ўранні.
    Л Міцкевіч. 'Свіцязь ”.
    Працытаваны эпіграф сапраўды паслужыў пачаткам для пошуку старажытнага беларускага горада, які сёння фактычна нікому невядомы і заняд
    428
    баны. Зараз Цырын — вёска, цэнтр сельсавета ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобл. Але яшчэ ў другой палове мінулага стагоддзя памяталі пра тое, што Цырын раней быў горадам 1. Неаднаразова бываў тут і славуты паэт, наш зямляк Адам Міцкевіч. Апошні, відаць, добра ведаў гэтыя мясціны і тутэйшых жыхароў. Гэта сцвярджаюць і біёграфы А. Міцкевіча, якія лічаць, што “праўзорам святара, які выступае ў IV частцы “Дзядоў”, быў вуніяцкі святар з наваградскага Цырына, прыяцель Міцкевіча — айцец Іван Гарбацэвіч... За праўзор жа Гусляра, што кіруе ходам абрадаў, ці не паслужыў яму стары а. Цімахвей Гарбацэвіч, бацька Івана... Канкрэтны сюжэт для гэтай панурай драматычнай візіі даў Міцкевічу жыццёвы, навочны прыклад з таго ж Цырына. Усяго колькі гадоў перад напісаннем II часткі “Дзядоў” памёр собснік Цырына, пан з Варончы й наваградскі ваявода, Язэп Несялоўскі” 2. .
    Паводле “Малога гербоўніка наваградскай шляхты” 3, дзе надрукаваны артыкул па генеалогіі Несялоўскіх герба Кошбак, гэты род быў звязаны з Цырынам ужо з XVII ст. Першым цырынскім старостам быў Казімір Несялоўскі. Яго родны пляменнік Юзаф, сын Адама, — генералмаёр войск літоўскіх, чашнік Вялікага Княства Літоўскага, падкаморы навагрудскі, кашталян і ваявода навагрудскі, палкоўнік Навагрудскага ваяводства, спадчынны ўладальнік маёнткаў Варонча, Жухавічы, Бабынёўка, Адаляшчына ў Навагрудскім павеце. Таксама згодна з прывілеем караля Аўгуста III меў пасаду цырынскага старосты.
    Такім чынам, Несялоўскія, у тым ліку і Язэп, не былі ўласнікамі Цырына, як сцвярджае Л. ПадгорскіАколаў, а за ім і В. Тумаш. Яны толькі былі старостамі. Цырын жа з’яўляўся дзяржаўным горадам Вялікага Княства Літоўскага, цэнтрам староства.
    На вялікі жаль, нам не пашанцавала знайсці гістарычную ннфармацыю пра Цырын у энцыклапедычных выданнях, але цікавыя звесткі аб ім дае гісторыкгеральдыст А. Цітоў 4 у сваіх кнігах пра гербы беларускіх гарадоў. Аўтар сцвярджае, што першыя звесткі аб Цырыне адносяцца да XVI ст., калі ён быў цэнтрам староства і належаў Несялоўскім. Як мы ўжо згадвалі вышэй, гэта памылковае сцверджанне — Цырын быў у пасэсіі Несялоўскіх з XVII ст. Далей А. Цітоў піша (без спасылак на крыніцы), што ў 1514 г. кароль Жыгімонт Стары сустракаў тут свае войскі. Па логіцы гэтая дата, якая прайшла праз два выданні шаноўнага аўтара, павінна лічыцца першай згадкай пра Цырын і адпаведна, як прынята, датай яго заснавання. Але нам
    1 Опнсаннс цсрквсй н прнходов Мннской спархнн. Мннск, 1878. С. 183.
    2 Брага С. [Тумаш B.J. Міцксвіч і бсларуская плынь польскас літаратуры // 3 гісторыяй на “Вы”. Мн., 1994. С. 290 291.
    J Малы гсрбоўнік Наваградскай шляхты. Мн., 1997. С. 84.
    * Цітоў А. Геральдыка бсларускіх местаў. Мн., 1998. С. 250.
    429
    пашанцавала знайсці ў актах Літоўскай метрыкі пад 10 верасня 1510 г. ліст караля Жыгімонта Сямёну Іванавічу, двараніну гаспадарскаму, на зямлю дворную цырынскую і сенажаці сяла яго Туганавічы 5. У дадзеным лісце згадваюцца вёскі Цырынскай воласці: Туганавічы, Царковішча, рэчкі Сервеч і Петушоўка.
    Землі ў Цырынскім павеце згадваюцца таксама ў Літоўскай метрыцы, у пацвярджэнні караля Жыгімонта Старога скарбнаму пану Андрэю Станьковічу, якое было напісана ў Вільні 23 кастрычніка 1529 г. 6. Там, у прыватнасці, згадваецца, што “навагрудскія” баяры Богуш і Адам Багданавічы прадалі дзве свае спадчынныя землі ў Цырынскім павеце Удадавешчыну, Русаціна і Райцу за восемдзесят коп грошаў Плаксіным.
    Наступны запіс у Літоўскай метрыцы датаваны 1540 г. Тады для памяці было зафіксавана пагадненне адносна Цырына паміж пані Ганнай, жонкай Яна Станіслававіча Глябовіча, ваяводы полацкага, і панам Шчасным Ільінічам, уладальнікам Мірскага замка 7.
    Пад 1562 г. 3 мая ў Вільні былі напісаны і разасланы лісты паборныя, сярод якіх ёсць такі запіс, занатаваны ў актах Літоўскай метрыкі: “До мест Новгородского, Цырынского і Ляхавнцкого” 8. Як бачна з вытрымкі, ужо ў 1562 г. Цырын таксама, як і ваяводскі цэнтр Навагрудак і Ляхавічы, лічыўся горадам.
    Паводле актаў Галоўнага трыбуналаў 15971604 гг. пасаду цырынскага старосты займаў Януш Скумін Тышкевіч 9.
    У кнізе А. Цітова 10 гаворыцца пра “ўставу месца Цырын” 1639 г., якая была пацверджана 22 сакавіка 1669 г., і аб падатках, якія павінны былі плаціць мясцовыя жыхары. Прынамсі, там адзначаецца, што ў Цырыне быў замак. Мяшчане павінны былі адпрацаваць на яго карысць шэсць талок, акрамя гэтага, мусілі ўтрымліваць мост і грэблю.
    “Слоўнік геаграфічны Каралеўства Польскага і іншых краін”, які выйшаў у мінулым стагоддзі, паведамляе, што ў часы Паўночнай вайны, у 1718 г., у Цырыне было 62 дымы. У гэтым жа годзе 26 лістапада горад згодна з прывілеем караля атрымаў прывілей на штотыднёвыя торгі і шэсць кірмашоў: “...на тры каралі рускія, на звеставанне і Міколу рускага ў маі, на Спаса, на Ушэсце і Пакравы Багародзіцы”. Паводле пацвярджальнага прывілею караля Станіслава Аўгуста ад 5 чэрвеня 1792 г. Цырын карыс
    5 Лптовская мстрнка. Кн. 8. Внльнюс, 1995. С. 388.
    6 Лнтовская мстрнка. Кн. 224. Внльнюс, 1997. С. 330.
    7 Лнтовская мстрнка. Кн. 225. Внльнюс, 1995. С. 171.
    " Лнтовская мстрнка. Кн. 564. Внльнюс, 1996.C. 103.
    ’ Рсшсння Главного Лнтовского трнбунала 15831655 гг. Внльнюс, 1988. С. 122124, 144147, 168173.
    '" Цітоў А. Гсральдыка бсларускіх мсстаў. С. 250.
    430
    таўся гербам з выявай аленя з залатым крыжам паміж рагамі ў блакітным полі 11. Верагодна, ён быў атрыманы яшчэ па вышэй згаданаму прывілею караля Аўгуста II. Заўважым, што гэта адзіны вядомы на сённяшні дзень населены пункт Карэліцкага раёна, які меў свой уласны герб.
    Як бачна з вышэй прыгаданых дакументаў, з пачатку XVI ст. да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 г. горад Цырын уваходзіў у Навагрудскі павет, з 1795 да 1797 г. у Слонімскую, пасля, у 17971801 г., у Літоўскую, з 1801 па 1843 г. у Гродзенскую губернію, з 1843 г. у Навагрудскі павет Мінскай губерні.
    Паводле “Візіты Цырынскага грэкакаталіцкага дэканата” 1793 г.12 старая Цырынская Праабражэнская драўляная царква была фундавана Багданам Фёдаравічам Сапегам, каралеўскім рэвізорам Навагрудскага ваяводства 25 сакаваіка 1565 г. Гэты прывілей быў актыкаваны ў кнігах Навагрудскага земскага суда 9 сакавіка 1787 г. Багдан Фёдаравіч Сапега паходзіў са старажытнага беларускага шляхецкага роду. Прадзед яго Сямён, альбо Сунігайла, паводле падання быў сынам Нарымунта Гедымінавіча. Згодна звестак іншых даследчыкаў, Сямён Сапега паходзіў з бранскіх баяраў. Ягоны сын Багдан — заснавальнік чарэйскай галіны рода, якая затым пачала называцца ружанскай. Ягоны ўнук — Багдан Фёдаравіч Сапега (152571610) і быў фундатарам Цырынскай царквы. Па дадзенаму фундушу царкве надаваліся дзве валокі ва ўрочышчах Ускае, Задняе, Доўгае, а таксама сенажаць, лес, млын і возера; мястэчку Цырын — два пляцы зямлі, на адным з якіх стаіць царква, другі — пад плябанію і іншыя забудовы.