Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
Першапачаткова фальварак Сачыўка належаў роднаму брату Караліны — Станіславу Анцуту. Пасля яго смерці маёнтак і гаспадарку прыняла
12 ГрНГА, ф. 31, воп. 2, спр. 59, с. 16.
13 Тамсама. С. 34.
14 Тамсама. С. 48.
13 Slownik Gcograficzny Krolcwstwa polskicgo. Warszawa, 1886. T. 7. S. 66.
16 ГрНГА, ф. 1, воп. 10, спр. 1591, с. 127.
17 Тамсама. С. 128.
415
сястра. Разам з сваімі сынамі, Адамам, Ігнаціем і Казімірам, з’яўлялася ўладальніцай фальварка з 61 душой мужчынскага полу. Гэта было засведчана 19 сакавіка 1821 г. у Навагрудскім судзе (дакумент за нумарам 146) 18. Па заключэнню Навагрудскага суда частка Сачыўкі павінна была быць забрана ў казну. Зноў у справу ўмешваецца Адам. Ён хадайнічае перад Гродзенскай казённай палатай аб тым, каб фальварак застаўся ў закладным валоданні сясцёр Ігнація Дамейкі. Маёнтак быў атрыманы ад дзядзькі з вялікімі даўгамі. Адам аддаў фальварак сёстрам Марыі (па мужу Урублеўскай) і Антаніне (па мужу Язерскай) у арэнду. 17 красавіка 1839 г. Рынг піша рапарт з фальварка Сачыўка, дзе паведамляе, што “по сне чнсло уже успел прнвестн в нзвестность: чнсло душ, угоднй, строеннй, повннностей, крестьян. Однако делал это сам, без содействня заседателя ннжнего земского суда Новогрудского уезда” 19. Па рэестру гаспадарка Сачыўкі выглядала прыкладна, як і двор ў Медзвядках. Па колькасці гаспадарчых пабудоў яна адставала ад апошняй. Але было тут прыгожае возера і кузня. Дом быў аднапавярховы на каменным фундаменце, крыты гонтам, меў сем пакояў. У яшчэ трох драўляных пабудовах размяшчаліся кухня, пякарня і пральня. Належалі да фальварка яшчэ дзве вёскі і грэкауніяцкая капліца 20. Разам з хатняй жывёлай, якой было на той час у гаспадарцы 158 галоў, усё было ацэнена Рынгам у 575 р. серабром гадавога даходу. Ігнацію Дамейку належала выплаціць трэцюю частку даходу — 191 р. 89 к. серабром. Плаціць за брата абавязваюць Адама: “...то сонаследннк Адам Домейко, в управленнн коего оставлено нменне, обязан подпнскою вноснть в казну третью часть означенного дохода” 21.
Як бачна, фальварак не быў секвестраваны. Чыноўнікі пайшлі на ўступкі Адаму, абавязаўшы яго плаціць трэцюю частку даходу.
Што датычыць маёнткаў Заполле і Жыбуртоўшчына, то належалі яны роднаму дзядзьку Ігнація, аб чым сведчаць купчыя за 1817 і 1819 гг. Ігнацій Казімір Дамейка меў агранамічную адукацыю і перадаў свайму пляменніку любоў да зямлі, уменне гаспадарыць на ёй. Ігнацій быў частым госцем старэйшага цёзкі. Пасля працэсу над філарэтамі і філаматамі Ігнацій быў сасланы ў Заполле пад нагляд паліцыі. Там яго і застаюць лістападаўскія падзеі. Адразу пасля паўстання, у 1832 г., Гродзенская казённая палата прапанавала “нзьять в казенное ведомство” Жыбуртоўшчыну з 186 душамі мужчынскага полу і Заполле з 44 д. м. п. 22 і прадставіць Дэпартаменту дзяржмаёмасці апісанне дадзеных маёнткаў. Тут ужо дзядзька Ігнація вя
18 ГрНГА, ф. 31, воп. 2, спр. 59, с. 35.
19 Тамсама. С. 87.
20 Тамсама. С. 60.
21 Тамсама.
22 Тамсама. С. 118.
416
дзе актыўную перапіску з чыноўнікамі і літаральна закідвае іх паперамі і дакументамі.
Чыноўнік Рынг уважліва правяраў усе дакументы, якія датычыліся маёнткаў Заполле і Жыбуртоўшчына і дачыненне да іх Ігнація Дамейкі. 25 лютага 1834 г. Рынг даносіць, што “вследствнн предпнсання Департамента государственного нмуіцества доношу, что нм. Жнрбуртовшмна м Заполье не прннадлежат йгнатню Дамейко” 23.
Сам дзядзька ў адным з дакументаў азначае, што “племянннк мой Нгнатнй с 1828 г. трн года жнтельствовал в фольварке Заполье н от моего нменн управлял там. В нменнн Заполье по нем осталнсь кннгн, гардероб н белье, которые команднрованный нз Гродненской казенной палаты Задунайскнй перепнсал” 24.
У рэестры Задунайскага цікавасць выклікае біблятэка Ігнація. Усяго 178 кніг на лацінскай, французкай, нямецкай, англійскай і польскай мовах 25. Больш за ўсё было кніг на французкай мове — 80 шт. Кнігі былі высланы ў Гродна, ацэнены на суму 41 р. 95 коп.
Асабістых рэчаў Ігнація у м. Заполле было няшмат: некалькі кашуль хатняга палатна і галандскай вытворчасці, мундзір, фракі, плашч, бараняе чорнае футра, пакрытае суконнай накідкай, капялюш, суконныя шапкі з брылём 26.
Другі маёнтак дзядзькі — Жыбуртоўшчына з 186 душ м. п. увогуле не пацярпеў ад секвестра. Гэта быў драўляны дом, а да фальварка належалі яшчэ 5 вёсак.
Такім чынам, сям’я Дамейкаў захавала за сабой права валодання ўсімі маёнткамі, шкада толькі, што сам Ігнацій ужо не мог прыехаць да свайго дома. Яшчэ адна “птушка” пакінула гняздо назаўсёды. Унутраны неспакой, туга і смутак па сваіх родных, блізкіх людзях, па сваёй зямлі не пакідалі нашага слаўнага земляка ўсё жыццё. У лісце, якое Ігнацій даслаў у 1834 г. Станіславу Лясковічу з Парыжа, ён піша: “О, як я быў бы рады кожнаму з вас сказаць хоць слоўца. Але скажу толькі адно, што не маю нічога на свеце даражэйшага за сваю радзіму” 27.
23 ГрНГА, ф. 31, воп. 2, спр. 59, с. 95.
24 Тамсама. С. 128.
23 Тамсама. С. 110.
26 Тамсама. С. 109.
27 ГрНГА, ф. 1, воп. 27, спр. 523, с. 11.
417
Збігнеў Вуйцік (Варшава)
ІГНАТ ДАМЕЙКА — СЯБРА АДАМА МІЦКЕВІЧА, РОДАМ 3 МЕДЗВЯДКІ
1
Медзвядка ў цяперашнім Карэліцкім раёне была месцам, дзе на пачатку XIX ст. Ігнат Дамейка (18021889) правёў сваё дзяцінства 1. Яго дзядзька Юзаф Дамейка, былы студэнт Саксонскай горнай акадэміі, прывабна расказваў яму пра замежныя вандроўкі і цікавую навуку, якая называлася геалогіяй. Ігнат быў надзвычай здольным хлопчыкам. Сям’я выбрала яму школу манахаўпіяраў у Шчучыне. Пасля чатырохгадовага навучання там, у 1816 г., ён паспяхова яе скончыў. Сярод вучняў выдзяляўся стараннасцю і праяўляў цікаваць да дакладных навук, асабліва хіміі. Таму сваю адукацыю працягваў на матэматычнапрыродазнаўчым факультэце ў Віленскім універсітэце. Меў тады няпоўных пятнаццаць гадоў. Пасля першага года навучання стаў кандыдатам філасофіі. У 1820 г. атрымаў ступень магістра. Але міністэрства не зацвярджала ступень па фармальных прычынах. У 1822 г., пасля напісання новай навуковай працы і здачы экзаменаў, нарэшце атрымаў ступень магістра. Але гэта нічога не дало. У 1823 г. у Вільні была выкрыта тайная арганізацыя філарэтаў, актыўным членам якой быў і Дамейка. Пасля крапатлівага следства Камісіі Навасільцава большасць членаў таварыства (Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Тамаш Зан) былі асуджаны і высланы ў глыб Расіі. У Дамейкі адабралі дыплом, адначасова выслалі яго пад нагляд паліцыі ў сямейныя ўладанні. Да 1827 г. ён знаходзіцца ў Жыбуртоўшчыне, у другога дзядзькі, а пазней гаспадарыць у маёнтку Юзафа Дамейкі ў Заполлі пад Лідай. Амністыя прыйшла ў 1829 г. Працягваў шукаць працу ў вёсцы паводле атрыманай спецыяльнасці. Дапамагаў у вучобе іншым, вырабляў розныя гаспадарчыя прыстасаванні. Разам з ксяндзом Дыянізіям Хлявінскім пераклаў Каран для навагрудскіх татараў, але яго рукапіс затрымала цэнзура. Пераклад гэты ўбачыць свет пазней у Царстве Польскім, але ўжо пад іншым прозвішчам 2.
Знаходзячыся ў Жыбуртоўшчыне, а затым у Заполлі, Ігнат часта наведваў сеймікі. Акрамя таго, ананімна друкаваўся ў віленскай прэсе. Аказваў дапамогу высланым у Расію філарэтам, асабліва Адаму Міцкевічу.
' Падрабязнсй пра Дамсйку гл. у кн.: Chahrbinska A. Ignacy Domcyko i jcgo wklad do gcografii Polski. Warszawa, 1969; Szwcjccrowa A. Ignacy Domcyko. Warszawa, 1975, Wojcik Z. Ignacy Domcjko: Litwa Francja Chile. Warszawa; Wroclaw, 1995; Ян Чачот, Ігнат Дамсйка — сябры і паплсчнікі Адама Міцксвіча. BcaapyciKa=Albaruthcnika 10. Мн., 1998.
2 Параўн. Wojcik Z. J. Filomacki przcklad Alkoranu dla Tatarow nowogrodzkich // Litcratura Ludowa. 1995. Nr 3. S. 1528. Выдаўцы прыпісалі псраклад Яну Бучацкаму.
418
А яго афіцыйна апублікаваныя творы прадаваў у Навагрудку на вясенніх кантрактах.
Калі I. Дамейка ад’язджаў з Заполля, каб прыняць удзел у паўстанні 1831 г., удзячныя жыхары сардэчна праводзілі яго. Ён пакінуў пасля сябе толькі добрую памяць 3. Недзе ў сярэдзіне года знаходзіўся ўжо ў лагеры для інтэрніраваных паўстанцаў у Прусіі, непадалёку ад Кёнігсберга. Вясной 1832 г. у Дрэздэне сустрэўся з А. Міцкевічам, тады ўжо эмігрантам. 3 таго часу аж да самага ад’езду Дамейкі ў 1838 г. у Чылі яны былі разам — спачатку ў Германіі, затым у Францыі. Міцкевіч у час напісання ў Парыжы “Пана Тадэвуша” карыстаўся шырокімі ведамі свайго сябра. Яго студэнцкую мянушку Жэгота аўтар меў намер увесці нават у загаловак паэмы. Пазней Міцкевіч змяніў свае планы, але ў змесце твора мы знаходзім прозвішча Дамейкі і назву яго любімай Медзвядкі. Рукапіс таксама павінен быў атрымаць сябра.
Сяброўства Адама Міцкевіча і Ігната Дамейкі — гэта матэрыял для асобнай захапляючай кнігі. Пазнаёміліся яны, будучы студэнтамі, недзе ў 1816 г. Жэгота тады быў яшчэ амаль дзіцём. Праз два гады яны ўжо актыўныя члены Таварыства філаматаў. He выключана, што на канікулах разам ездзілі ў Туганавічы да Марылі Верашчака, якой Дамейка даводзіўся дваюрадным братам. У 18231824 гг. яны былі адначасова асуджаны і знаходзіліся ў Вільні ў базыліянскіх мурах, аб чым паэт пісаў у трэцяй частцы “Дзядоў”. Міцкевіч цаніў у сваім сябры жыццёвую мудрасць, яго веды і міралюбівы характар. Часта атрымліваў ад яго матэрыяльную дапамогу, якую Дамейка аказваў надзвычай далікатна. Міцкевіч перажываў, калі сябар не мог, як чужаземец, знайсці працу хіміка ў Парыжы, радаваўся, калі ў 1834 г. той распачаў навуку ў Парыжскім горным інстытуце, а ў 1837 г. атрымаў працу ў Эльзасе як горны інжынер. Міцкевіч выкарыстоўваў яго энцыклапедычныя веды ў час напісання “Польскай гісторыі”. Гэтую працу дапаўняе складзены Дамейкам “Геаграфічны атлас зямель былой Рэчы Паспалітай”. 3 пастаўленай задачай Дамейка справіўся, але карты і адпаведныя каментарыі да іх не былі апублікаваны.
3 захаванай карэспандэнцыі сяброў 1837 г. вядома, што рэктар горнага інстытута паінфармаваў Міцкевіча аб магчымасці Дамейкі ўладкавацца на пасадзе выкладчыка ў Чылі. Жэгота прыняў прапанову. У студзені 1838 г. Дамейка развітаўся з Міцкевічам і парыжскімі сябрамі. Вярнуўся ён у гэты горад толькі ў 1884 г. Тады яго сустрэла сям’я раней памерлага Паэта. I тут няма нічога дзіўнага, бо Дамейка быў хросным бацькам Марыі Міцкевіч і сябрам Уладзіслава Міцкевіча.