• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    У якім сэнсе ўжывае гэтае слова Міцкевіч? Наколькі яго падарожжа ў Крым было “пілігрымкай”? Я тут не кажу пра дакладныя факты, а пра ўнутраную логіку цыкла. I ў гэтым сэнсе тут, падобна, ёсць “пілігрымка” другога тыпу — таго, выдатным прыкладам якога з’яўляецца Чальд Гарольд Байрана.
    Папершае, можна заўважыць, што нягледзячы на пачатак Міцкевічавага падарожжа па сушы, у санеце “Акерманскія стэпы” яно апісваецца з выкарыстаннем “марской” вобразнасці:
    Wplyn^lcm na suchcgo przcstwor occanu...
    Woz nurza si? w ziclonosc i jak lodka brodzi Srod fall Іцк szumi^cych...
    У працытаваных радках выказаны падсвядомыя намёкі на згаданую вышэй душафармуючую перапетыю: праходжанне праз ваду з’яўляецца моцным архетыпам і самой смерці і, як у хрышчэнні, смерці старога жыцця і нараджэння новага рытуалам пераходу. Мора сімвалізуе таксама падсвядомасны розум і той боль, які хаваецца ў ім, — канцэпцыя, якая інтуі
    217
    тыўна ўспрымалася паэтамі задоўга да заснавальнікаў псіхіятрыі. I ў іншым санеце, “Марская ціша”, паўстае паралель паміж марскім паліпам,
    co spi na dnic, kicdz nicbo si? chmurzy A na cisz? dhigimi wzwija ramiony
    i “гідрай успамінаў”:
    Co spi wposrod zlych losow i nami?tncj burzy, A gdy scrcc spokojnc, zatapia w nim szpony.
    Адзін з першых даследчыкаў санетаў, Маўрыцы Махнацкі, наступным чынам інтэрпрэтаваў вобраз: ‘Тэтае параўнанне марской цішыні з уяўным спакоем страснай душы, гэты пераход ад рэальнай з’явы да думкі, ад развагі да натхнення з’яўляюцца дзіўнаватымі, прывіднымі і сапраўды паэтычнымі...” Калі я правільна разумею слова “натхненне”, Махнацкі бачыў у “паліпе” і “гідры памяці” сімвал паэтычнага натхнення, — падобна да вызначэння ў Вордсварта крыніцы паэзіі як “эмоцыі, прыгаданай у спакоі”. Але ці ж гэта меў на ўвазе Міцкевіч? У маім разуменні, працытаваныя радкі кажуць, хутчэй за ўсё, пра боль успамінаў, якія падарожнік можа прыглушыць на час ва ўражаннях і прыгодах, шукаючы жыццёвых бур — як у знакамітым радку Лермантава: “Как будто в буре есть покой...”, — той боль, калі суцішацца буры, вярэдзіць душу зноў.
    Насамрэч, у адным з наступных санетаў цыкла, “Байдары”, Міцкевіч звяртаецца да падобнага вобраза — бяссоннага паэта, які сягае ў самае ўлонне мора.
    Ці ж гэта не ўзнаўленне таго байранаўскага рамантычнага “пілігрыма”, які шукае ў прыгодах ў час паломніцтва палёгкі ад цяжару ўспамінаў? Калі так, то згаданыя радкі трэба разумець у шчыльнай сувязі з наступным месцам у санеце “Акерманскія стэпы”, дзе ў цішы раптам напружыўся слых паэта — “.. .styszalbym gios z Litwy”.
    I сапраўды, Махнацкі сам пазней знаходзіць адгалоскі байранаўскага “Чальд Гарольда” ў чацвёртым санеце “Бура”:
    Jcdcn podrozny sicdzial w milczcniu na stronic I pomyslit: szcz?sliwy, kto sily postrada, Albo modlic si? umic, lub ma z kirn si? zegnac.
    Канцэпцыя паэта менавіта як пілігрыма з’яўляецца ў пятым санеце “Выгляд гор ад стэпаў Казлова”. Гэта першы верш, які быў, што дакладна вядома, напісаны ў Крыме, хаця трэба прыгадаць, што ў чарнавіку паэт пазначыў яго сабе проста як “падарожны”. Санет прымае форму дыялога паміж пілігрымам і мірзой (у выданні Асалінэум апошняе слова патлумачана як “татарскі шляхціц (раней княжацкі тытул”). “Што, — пытаецца пілігрым, — гэта за казачны далягляд нібыта з вежамі?” Пра паходжанне
    218
    таго далягляду ён выказвае розныя здагадкі, цудоўныя прычыны, як пра дзею рук Алаха, анёла ці шайтана. Важна зазначыць, што ў першым з тлумачэнняў зноў прысутнічаюць марскія вобразы: Алах, уяўляе ён, “postawil scian^ morze lodu” — падобны вобраз праз дзесяцігоддзі выкарыстаў Іван Франко пры апісанні сцяны страчанага раю ў паэме “Смерць Каіна”, хаця ў сцяною там паўстае ледавік, а не марскі лёд.
    Асабліва цікавым з’яўляецца выкарыстанне санетнай формы ў “Выглядзе гор ад стэпаў Казлова”. Як і належыць у санеце, мы знаходзім там істотнае перапыненне думкі ў восьмым радку. У актаве паэт задае пытанні — і трэба было б чакаць, што ў далейшых радках мірза дасць адказы. Але гэтага не адбываецца, той проста кажа: “Tam? Bylem...” — і апісвае сваё ўзыходжанне на гару. Толькі пасля чатырнаццатага радка, г. зн. калі санет мусіў ужо скончыцца, мірза называе тую гару: “To Чатырдаг”, а пілігрым усклікае ў захапленні. Гэтаксама форма верша, падаючы назву гары паза належнымі межамі санета, павінна падкрэсліць дзіўную і звышнатуральную сутнасць той гары. Сапраўды, пазней мы бачым, што мірза лічыць гару сапраўднай святыняй, звяртаючыся да яе: “О, minarecie swiata!.. ”
    Мірза часам выступае як пасрэднік паміж пілігрымам і мусульманскім светам. У вершы “Могілкі гарэма” менавіта ён дазваляе (і просіць у Прарока прабачэння за дазвол) пілігрыму пабачыць магілу, дзе спачываюць тыя “эдэнскія ружы”, якія нават і пасля смерці застаюцца “na wieki zatajone niewiememu oku”.
    У іншым месцы цыкла, аднак, любоў мірзы да прыгажосці і велічы крымскай прыроды кантрастуе (праз паралелізм) з глыбокім смуткам пілігрыма.
    1 тут я хацела б прыгадаць на хвіліну адзін з яскравых момантаў паслясталінскай адлігі, калі ў лістападзе 1956 г. “Полымя” надрукавала санет Язэпа Пушчы, пра якога думалі, што ён згінуў у “чыстках” 30х гг. — і які вярнуўся, нібы з мёртвых. У санеце Пушча паказвае, нібы ён стаіць на камянях Чарнаморскага ўзбярэжжа, чытае ўголас “Крымскія санеты” і раптам бачыць прад сабой Адама Міцкевіча. Чаму Міцкевіча? Вядома ж, па прычыне глыбокай паэтычнай сімпатыі ў эпістамалагічным сэнсе слова — агульнага досведу пакут, пакут выгнанніка, для якога нішто ў чужым краі не можа параўнацца з прыгажосцю роднай зямлі:
    Litwo! piaty mi wdziQcznicj twc szumi^cc lasy Nii slowiki Bajdaru, Salhiry dzicwicc;
    1 wcswlszy dcptaicm twojc trzQsawicc, Niz rubinowc morwy, ziotc ananasy, —
    гаворыць міцкевічаўскі пілігрым быццам у адказ на мірзавы пахвалы Чатырдагу. I праз увесь цыкл, праз усе шчодрыя апісанні прыгажосцяў і экзо
    219
    тыкі Крыма, зробленыя ў квяцістым стылі высокага рамантызму той нязменны тон тугі — увасоблены ў вобразе пілігрыма — і надае “Крымскім санетам”, прынамсі, для мяне, асаблівую моц і глыбіню.
    Пераклад з англійскай мовы Мікалая Пачкаева (Кембрыдж)
    Уладзімір Конан (Мінск)
    ВОБРАЗЫ I МАТЫВЫ ЗЯМНОГА РАЮ Ў ПАЭЗІІ АДАМА МІЦКЕВІЧА
    Класічнае мастацтва, музыка і паэзія ў першую чаргу выяўляюць рай і пекла зямнога жыцця. I гэта зразумела, бо Стваральнік сусвету пасяліў нашых прабацькоў у садзе — раю. Пра гэта засведчыла першая біблейская кніга “Быццё”. Усе тры мадэлі раю — сельскі, гарадскі і нябесны — набылі значэнне архетыпаў для шматлікіх мастацкіх, сацыялагічных (у мроях сацыялістаўутапістаў) і палітычных (ідэал дасканалага грамадства камуністаў) мадэляў зямнога раю — адкрытых (яны лёгка “прачытваюцца”) і прыкрытых, пераўтвораных у кантэксце спецыфічных мастацкіх значэнняў і сэнсаў.
    Вобраз сялянскага раю сярод прыроды, дзе зняты ўсе сацыяльныя і псіхалагічныя супярэчнасці, — скразны матыў рамантычнай плыні новай беларускай літаратуры. У гэтым аспекце яна прадаўжала традыцыю сусветнай культуры — ад антычнасці і Рэнесансу, новаеўрапейскай літаратуры, творчасці англійскага паэта Джона Мільтана (16081674), аўтара эпічных паэм на біблейскія сюжэты “Страчаны рай” (1667) і “Вернуты рай” (1671). Але ў адрозненне ад сваіх айчынных і заходнееўрапейскіх папярэднікаў эпохі Сярэдневякоўя, Рэнесансу і Барока, якія рэдка выходзілі за тэматычныя рамкі біблейскіх архетыпаў і сюжэтаў, пачынальнікі новай беларускай літаратуры і яе класікі, застаючыся хрысціянамі, арыентаваліся на свецкую культуру. У іх творчасці біблейскія сюжэты і матывы набылі значэнне сімвалаў і экспрэсіўных выяўленчых сродкаў, пераадолена ранейшае простае цытаванне і запазычанне з Бібліі.
    Пекла і рай грамадскага жыцця, народа і яго паэтапесняра ў вобразе прарока нацыянальнага адраджэння — скразная тэма новай беларускай літаратуры. В. ДунінМарцінкевіч (18081884) у вершаваным апавяданні “Люцынка, альбо Шведы на Літве” малітоўна звяртаўся да Усявышняга:
    Божа наш! Ты шыбануў на зямлю чалавска, 1 няшчасця бярэмя і шчасця адвску Ты прызначыў яму, выганяючы з раю, — Як жа ў смутак душы яго любасць да краю
    220
    Ты ўліў? I чаму ён ля роднас нівы Адчувас і вольным сябс і шчаслівым? 1 (Пераклад з польскай лювы С. Дзяргая)
    Першым творцам паэтычнага міфа пра сельскашляхецкую Навагрудчыну як зямны рай быў польскі па мове, беларускі паводле радаводу і душэўнага складу Адам Міцкевіч (17981855). Аналіз ягонай творчасці дазваляе нам пераканацца ў тым, што за райскімі матывамі ў паэзіі хаваецца універсальная тайна духоўнага перажывання быцця ў мастацтве, яе архетыпічныя крыніцы і вобразы, псіхалагічна абумоўленыя памяццю пра дзіцячае ўспрыманне свету наогул, свайго “роднага кута” ў асаблівасці.
    Бязгрэшнае дзіця ўспрымае свет як зямны рай, бачыць у ім ідэальнарэальнае жыццё, свабоднае ад супярэчнасцей, пакуты і смерці. У гэтай жывой паэзіі дзіцячага перажывання ёсць спрадвечная праўда: Бог жа стварыў людскі свет па ўзору ідэальнага садараю, гэта засведчыла Біблія. Пасля грэхападзення чалавека прывілегія райскага жыцця, а дакладней, райскага яго ўспрымання, даецца бязгрэшнаму дзіцяці. Але і яму прыходзіцца перажываць несправядлівасць, самоту, варажнечу, дысгармонію, гэта значыць наканавана губляць свой рай, рэагаваць на боль і адсутнасць любові крыўдлівым плачам. У сталым веку кожны з нас перажывае сваё асабістае выгнанне з раю. Але мудры спасцігае вялікую праўду, сказаную Эклезіястам: “Так, не з праху выходзіць гора, і не з зямлі вырастае бяда; але чалавек нараджаецца на пакуты, як іскры, каб узнімацца ўверх” (Іоў 5:7).
    Набываючы духоўны вопыт і муцрасць, таленавіты мастак захоўвае ў сабе дзіцячую, “галубіную” душу, свой райскі вобраз свету, ім пераадольвае “вароты пякельныя”. У гэтым душэўным і духоўным нестарэнні, у муцрай “інфантыльнасці”, верагодна, ёсць таямніца геніяльнасці — мастацкай і проста людской. Ёю шчодра быў адораны А. Міцкевіч. Перажыўшы ў сталыя гады пякельныя мукі выгнання, ён заўсёды вяргаўся ў сваёй паэзіі да навагрудскага раю свайго дзяцінства і юнацтва. У ковенскія настаўніцкія гады ён напісаў санет “Да Нёмана” (1820), дзе ўжо прадчуваецца развітанне з малой радзімай:
    Нёман, рака мая! Вечна імклівыя хвалі’ Дзе тос шчасце? Лепшыя нашы намсры? Шчырасць дзяцінства, поўная радаснай всры? Узлст маладосці арліны ў прыгожыя далі? Hi сяброў, ні Лауры. Замкнёныя дзверы. Што ж мае слёзы так да мянс прысталі?