Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
225
некалькі, а калі так, то пра колькі, беручы за крытэрый іх адрознення этнічныя, сацыяльныя ці рэлігійныя погляды. Шматкультурнасць Вялікага Княства Літоўскага — з’ява бясспрэчная, і прэтэнцыёзнае акцэнтаванне гэтай шматлікасці з’яўляецца, напэўна, меншай памылкай, чым яе ігнараванне. Здругога боку, гэтыя асобныя этнічныя і рэлігійныя варыянты злучаны паміж сабой такой колькасцю розных нітак, што ў многіх выпадках немагчыма паміж імі правесці разумныя межы ці дэмаркацыйныя лініі. Такім чынам, побач з унутранымі складанасцямі неабходна заўважаць і цэласнасць, адзінства гэтай гістарычнай з’явы.
Трэцяе пытанне, нарэшце, датычыць таго, як мы разумеем у сваіх разважаннях рамантызм: ці ў больш вузкім сэнсе, як, напрыклад, літаратурны накірунак, пазначаны пэўнай колькасцю напісаных твораў, ці ў больш шырокім, як агульнакультурную плынь, што ахоплівае пэўны від філасофіі, нейкую іерархію каштоўнасцей і аб’ядноўвае не толькі літаратараў ці мастакоў, але і больш шырокія колы грамадства. У сваім выступленні я рашуча схіляюся да той другой, больш сацыялагізаванай, а не літаратуразнаўчай, канцэпцыі.
2. Накрэсліваючы палітычныя рамкі, у якіх развівалася культура XIX ст. Вялікага Княства Літоўскага, неабходна ўлічваць спецыфіку палітычнай сітуацыі. Даследчыкі, якія разглядаюць яе з польскай перспектывы, а такіх было і ёсць сёння вельмі шмат, недаацэньваюць значэння адрознасці гістарычнага вопыту Кароны і Вялікага Княства. Адлюстроўваецца гэта хаця б у “каронацэнтрычнай” перыядызацыі адрэзку часу з 1772 да 1918 гг. у гісторыі культуры ці ў памяці аб праходжанні межаў, якія змяняліся паміж падзеламі.
Мы забываем, напрыклад, пра тое, што ўсходняя частка Вялікага Княства ўжо не перажывала польскага Асветніцтва, што ўсё Вялікае Княства не зведала напалеонаўскай эпохі, а толькі марш вялікага войска на Маскву і яго вяртанне праз некалькі месяцаў. Вялікае Княства не ведала парламенцкай сістэмы Кангрэсаўкі (Царства Польскага), якая існавала да 1831 г., бо ўжо з 1795 г. з’яўлялася проста часткай Расіі. Значэнне асобных падзей і дат, такім чынам, было тут іншым. Інакш таксама тут фарміравалася палітычная сітуацыя і пазней, пасля 1832 г., калі тэарэтычна наступіла пэўная уніфікацыя структур палітычнай няволі, аднак практыка была рознай.
Такія адрозненні праілюструю толькі трыма прыкладамі з галіны асветніцкай палітыкі, у якой 1832 г. з’яўляецца для Вялікага Княства значнай цэзурай у сацыяльнай палітыцы, а менавіта — уся акцыя па знішчэнню засцянковай шляхты, што аказала велізарны ўплыў на жыццё краіны, ці, напрыклад, рэлігійнай палітыцы — прымусовая ліквідацыя грэкакаталіцтва ўжо ў 1839 г. Увогуле, трэба зазначыць, што ярмо расійскай няволі было на землях ВКЛ даўжэйшым і значна цяжэйшым, чым у Царстве Польскім. Аб гэтым з польскай перспектывы мы вельмі ўжо любім забываць.
226
3. Недастаткова мы таксама ўлічваем у сваім разуменні гісторыі культуры века няволі спецыфіку шматкультурнага грамадства Вялікага Княства ў параўнанні з менш разнастайным Кароны. Неабходна ў такім выпадку разважыць і даследаваць уплыў хоць бы такіх фактараў:
• спрадвечна трывалая разнастайнасць насельніцтва Вялікага Княства ў этнічным, рэлігійнаабрадавым і культурным плане;
• існаванне на той жа тэрыторыі і адначасова выразная сацыяльная іерархія польскай, татарскай, яўрэйскай, літоўскай і беларускай культур;
• меншая шчыльнасць насельніцтва і адСутнасць вялікіх гарадоў, якія ўплываюць на адчуванне правінцыялізму ў адных, і на духоўнае атаясамліванне з лакальнай, часам вельмі вузка пазначанай, айчынай, у другіх;
• значна слабейшы, чым у Кароне, і больш успрымаемы як экзатычны ўплыў заходнееўрапейскай культуры;
• непараўнальна мацнейшая і больш жорсткая палітычна, а на значных тэрыторыях больш лёгкая ў моўным і рэлігійным сэнсе, русіфікацыя.
4. На ўказаныя і іншыя, не пералічаныя тут, умовы развіцця культуры XIX ст. Вялікага Княства Літоўскага накладваецца вельмі важны факт, што ў 18151832 гг., ці ў эпоху выбуху рамантызму, Вільня функцыянуе як культурная сталіца Польшчы. Аб гэтым выключным становішчы тагачаснай Вільні сведчаць асветніцкая сітуацыя і ранг Віленскага універсітэта, наяўнасць шматлікай і здольнай інтэлектуальнай эліты, хуткае развіццё прэсы і выдавецкай справы і, нарэшце, рамантычны міф філаматаў, які паўстаў дзякуючы Міцкевічу, у якім неабходна прызнаць вялікую парадаксальную заслугу Навасільцава для нацыянальнага атаясамлівання палякаў як у Кароне, так і ў Вялікім Княстве...
Разважаючы напаўсур’ёзна над геаграфіяй польскай рамантычнай літаратуры, можна сцвердзіць, што:
• польскі гераічны рамантызм, падобна Конраду, што “natus est” у келлі віленскіх базыльянаў, вырас у Вялікім Княстве, а потым перавандраваў у эміграцыю...;
• беларуская і ўкраінская прырода, а таксама гісторыя старажытнай Літвы дамінуюць у польскім рамантызме над адпаведнымі тэмамі, пачэрпнутымі ў Кароне;
• народ і яго культура таксама прадстаўлены паводле беларускіх, украінскіх і літоўскіх узораў больш часта, чым паводле мазавецкіх (не гаворачы ўжо пра Вялікапольшчу і Малапольшчу, якія ўвогуле адсутнічаюць у польскім рамантызме).
У выніку: польскі рамантызм, які вырас, перш за ўсё, з вопыту барацьбы з прымусам Расіі, найбольш ярка расквітнеў менавіта ў Вялікім Княстве.
5. Рамантычны светапогляд, які сур’ёзна не быў успрыняты ў Кароне і асабліва ў Варшаве такімі плынямі, як пазітывізм, навуковасць, спэнсерызм
227
у культуры, грамадскім жыцці і палітычнай свядомасці, замёр там самае малае на дваццаць пяць гадоў (18651890).
Паланісты апісалі названую з’яву па схеме: XIX ст. — гэта, перш за ўсё, рамантызм, а потым пазітывізм. Кожны з нас вывучаў у школе гэтыя стэрэатыпы і пісаў на такую тэму сачыненні. Бо мы прызвычаіліся думаць так. Неабходна ж больш уважліва прыгледзецца да польскай літаратуры, польскай філасофіі, польскай гісторыі філасофіі, польскай культуры ўвогуле і паўсюдна, дзе ў XIX ст. жылі і тварылі палякі, каб заўважыць, што мы, гаворачы пра рамантызм і пазітывізм, параўноўваем з’вы, несувымерныя па часе і па тэрыторыі. Карацей кажучы, рамантызму ў часе, прасторы і грамадстве было на шмат, шмат больш. Так было нават у Кароне. Але больш выразна гэта заўважаецца ў Вялікім Княстве.
У польскай культуры на тэрыторыі Вялікага Княства дамінуе Ажэшка, сувязі якой з пазітывісцкай арыентацыяй былі надзвычай слабыя і павярхоўныя. Рэалізм яе твораў сведчыць пра літаратурны стыль, а не пра філасофію твора, прапанаваную ў ім іерархію каштоўнасцей, якая ў аўтара “Над Нёманам” бясспрэчна блізкая да рамантызму, а ў наступных творах пісменніца наблізіцца да яго яшчэ больш. Іншыя польскія пісьменнікі Вялікага Княства з’яўляюцца ў тую эпоху не менш вернымі рамантычнаму ўспрыняццю свету.
У літоўскай культуры другой паловы стагоддзя маем справу з так званым запозненым рамантызмам, які праяўляецца ў абуджэнні літоўскай нацыянальнай самасвядомасці і ў моцнай зацікаўленасці гісторыяй язычніцкай Літвы. Уплыў пазітывізму павінен быў сфарміраваць тагачасную нацыянальную ідэалогію літоўцаў зусім інакш, а не так гістарычна і не так эмацыянальна.
У беларускай культуры, якая перажывала ў той жа перыяд вельмі моцна сваю народнасць і сувязь з прыродай, таксама праяўляецца натуральны, нібы падсвядомы рамантызм.
Спробы прыпісаць творцам, якія паходзяць з Вялікага Княства, пазітывісцкую арыентацыю, павінны былі абапірацца на прадпасылку, што гісторыю тутэйшай культуры можна разумець толькі паводле шаблонаў, прыдуманых у Цэнтральнай і Заходняй Еўропе. Аднак тут гэтыя шаблоны проста непрыдатныя.
7. Гісторыя культуры ўслед за гісторыяй літаратуры пры перыядызацыі выкарыстоўвае даты з’яўлення літаратурных твораў. Паза ўвагай тады застаецца час успрыняцця грамадскасцю гэтых твораў і іх існаванне ў свядомасці людзей. Асаблівае значэнне мае гэта пры даследаванні грамадскага ўплыву палітычна забароненай літаратуры.
Грамадскае ўспрыняцце Міцкевіча або шырэй — эміграцыйных рамантыкаў у Вялікім Княстве да сённяшняга часу з’яўляецца слаба даследава
228
ным пытаннем. У дадзеным выпадку неабходна ўлічваць тэмп, з якім тэксты твораў даходзілі на тэрыторыю краіны, і шукаць пацвярджэння таго, што яны прачытваліся. Пры тым нельга спасылацца на рэцэнзіі ў прэсе, бо яны не датычылі твораў палітычна “неблагонадежных”. Неабходным з’яўляецца вывучэнне неафіцыйнай, нелегальнай культуры. Гэта тое, што павінен добра метадалагічна апрацаваць гісторык, які вывучае XIX і XX стст. у нашым рэгіёне Еўропы. Бо без гэтага мы ніколі не высветлім праўду аб нашым мінулым.
Дазвольце, спадарства, падзяліцца ўласным вопытам. У старых сямейных паперах неяк я знайшоў два рукапісныя сшыткі, якія, можна меркаваць, паходзяць з 1878 і 1903 г. Яны належалі матцы і сыну, якія прадстаўлялі асяроддзе надзвычай правінцыяльнай і досыць беднай польскай шляхты паўночнай часткі Ковеншчыны. Больш стары сшытак — гэта зборнік паэзіі, а больш позні — спеўнік. Яны добра інфармавалі, што хацела занатаваць для сябе дзяўчына канца 70х гг., а што яе сын дваццацю пяццю гадамі пазней. Першы сшытак — выключна вялікія рамантыкі, з асаблівай слабасцю да Красінскага, другі сшытак — гэта, перш за ўсё, польскі рамантызм і пострамантызм, моцна спалітызаваны, ад “He дбаю, якая сыдзе кара...” да “Чырвонага штандару”, а таксама расійскія рэвалюцыйныя песні. Безумоўна, мая знаходка ні для кога, акрамя маёй сям’і, і ні аб чым не сведчыць. Успомніў аб гэтым, каб заахвоціць часамі пакапацца ў старых паперах.
Аднак у сувязі з гэтым можна вылучыць часткова навуковую гіпотэзу, якая сцвярджае факт значнага — часовага і грамадскага — пашырэння радыуса дзеяння рамантызму ў культуры Вялікага Княства Літоўскага. Факт гэты тлумачыцца з’явай існавання палітычнай няволі чарговых пакаленняў і натуральнай шматкультурнасцю Вялікага Княства Літоўскага, якая з кожным разам выяўлялася ўсё больш пераканаўча таксама ў пісьмовай форме. Было б вельмі цікавым даследаваць таксама, у якой ступені гэты адбітак рамантызму пакінуў след у культуры драматычнага XX ст. на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага.
Пераклад з польскай мовы Ганны Цішук
Панайот Карагьозов (Софйя)
ЛЕКЦМН АДАМА МНЦКЕВМЧА В КОЛЛЕЖ ДЕ ФРАНС