• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    (Пераклад Ю. Гаўрука)
    У баладзе “Свяцязь” А. Міцкевіч славіў Туганавічы, фальварак сваёй каханай і сяброўкі Марылі Верашчака, і возера Свіцязь — люстэрка райскага Неба, лучнасць нябеснага і зямнога светаў.
    1 ДунінМарцінксвіч В. Творы. Мн., 1984. С. 301.
    221
    Нс знасш, — зпад ног, можа, гэта шкляная Ідзс аж да нсба дарога
    Ці нсба шклянос скляпсннс схіляс
    Табс аж пад самыя ногі!2
    (Пераклад А. Бялевіча)
    “У Туганавічах заўсёды шмат раю”, — пісаў А. Міцкевіч свайму сябру і земляку Яну Чачоту летам 1821 г. 3 У “Крымскіх санетах” (1826) паэт усвядоміў незваротнасць мінуўшчыны, неабходнасць ісці ў будучыню, захаваўшы ў душы рай свайго дзяцінства і юнацтва. Як у тэрцэтах санета “Акерманскія стэпы”:
    Як ціха! Спынімся! Я журавоў лст чую, Якіх бы нават сокал быстры нс углсдзсў; I як матыль калыша квстку палявую, Як з шорахам вуж прапаўзас нсдзс.
    У гэтай цішыні так чутна ўсс лаўлю я,
    Што чуў бы гук з Літвы. — Ніхто нс кліча, сдзсм!
    (Пераклад М Танка)
    Паэма “Пан Тадэвуш” (1834) — польскі эпас пра Беларусь (Літву), паэтызацыя сельскага побыту беларускай шляхты, мір і багадаць напярэдадні ваеннай віхуры 1812 г. Творчамастацкая сублімацыя, пераўтварэнне тугі па радзіме ў яркія мастацкія карціны сельскага раю. Рай на зямлі — і рай у душы паэта, трансфармацыя душэўнай пакуты ў духоўнае перажыванне ўспамінаў дзяцінства і юнацтва. У перакладзе на беларускую мову В. ДунінМарцінкевіч дакладна перадаў паэтычную думку ўводнай часткі гэтага твора — элегічную медытацыю выгнанніка:
    Літва! — родная зямсйка! Ты, маўляў, здароўс, —• Той цябс ашанцус, каму бсзгалоўс!
    Хто жыў калісь на ніўцы твасй, як у раю, I вось крывавы роніць слсзкі ў чужым краю! Цяпср то, як ты красна, я чую, я бачу 1 апішу, бо горка ўсцяж па табс плачу!4
    У экспазіцыі паэмы (раздзел “Гаспадарка”) раем выглядае фальварак Сапліцова, у ім шмат рэалій ад роднага фальварка Завосся, ад Туганавічаў — сялібы Марыі Верашчака, іншых шляхецкіх засценкаў Навагрудчыны. Рэальныя ландшафты адухоўлены артыстычнай паэзіяй, а захаваныя ў памяці падзеі дзяцінства і юнацтва асветлены райскім святлом. Вобразы “літоўскага” (беларускага) раю — скразны матыў твора. У сцэнах палявання на прасторах Налібоцкай пушчы паэт намаляваў карціну яе незакранутай чалавекам сэрцавіны, раю для дзікіх жывёл, названага беларускім словам матачнік.
    2 Міцксвіч А. “Зямля навагрудская, краю мой родны...”. Мн., 1968. С. 30, 42.
    ’ Цыт. па кн.: Шаблюк В. Двор у Туганавічах. Мн., 1995 [эпіграф].
    4 ДунінМарцінксвіч В. Творы. С. 429.
    222
    Паэтычны шляхецкі эпас “Пан Тадэвуш” 5 — хутчэй класічная ідылія з мноствам пастаральных сцэн, чым драма, у ёй дамінуюць гарманічныя вобразы сельскага побыту беларускай шляхты, якая згубіла сваё былое ваеннапалітычнае значэнне пасля падзелу Рэчы Паспалітай, а ў XX ст. сышла з гістарычнай сцэны. Сварка шляхты Сапліцаў з апошнім нашчадкам графаў Гарэшкаў і “апошні наезд” — тэма не асноўная, хутчэй эпізод, нешта накшталт гумарыстычнага скерца. Драматычны толькі лёс аднаго героя, Яцака Сапліцы — паўстанца, змагара за адраджэнне былой Рэчы Паспалітай. Але і ён раскрываецца не ў дзеях, а скарэй у фінальных сповядах. Тэма шляхецкага паўстання спынена аўтарам “Пана Тадэвуша” на стадыі завязкі канфлікта. Верагодна, А. Міцкевіч не хацеў закончыць свой райскі эпас трагедыяй паражэння герояў, як гэта адбылося з рэальным паўстаннем 1830—1831 гг. Такая развязка разбурыла б цэласнасць паэмыідыліі і супярэчыла б эстэтыцы класічнага эпасу. Трактоўка гэтага твора як “эпапеі польскага нацыянальнавызваленчага руху пачатку XIX ст.” 6 недакладная.
    Дарэчы, і цыклічная паэма “Дзяды” — таксама не “Іліяда” вызваленчай вайны былой Рэчы Паспалітай. He батальныя сцэны, а перажыванне трагедыі лірычнага героя і нацыі дамінуюць у гэтым творы. Тут — паўстанне духу, а не ўзброенай сілы. Міцкевічавыя “Дзяды” бліжэй да “Фаўста” Гётэ, чым да традыцыйнага эпасу. Тут ёсць універсальны сінтэз паэтычных тэм і медытацый А. Міцкевіча, рэквіем па героях, усведамленне трагізму людской гісторыі, прадбачанне сусветных войн і прароцтва пра яднанне народаў у будучым царстве Духа.
    У кантэксце нашай тэмы сістэма вобразаў, тэматыка, ідэйны змест і танальнасці лірыкаэпічных твораў А. Міцкевіча ёсць дыялектычнае трыадзінства: тэзіс (гарманічныя матывы і вобразы сельскага раю ў “Пане Тадэвушы”), антытэзіс (перажыванне ўнутранага і вонкавага пекла ў душах герояў “Дзядоў”) і сінтэз — санатнасімфанічная, цыклічная кампазіцыя “Дзядоў”, палярызацыя, барацьба і ўзаемапераход райскіх і пякельных матываў. Рай і пекла ў супярэчлівым, па сутнасці язычніцкім грамадстве, райскія і пякельныя перажыванні лірычнага героя ў “Дзядах” названы па сваіх імёнах: у мастацкім свеце паэта яны — нябесныя санкцыі за здзейсненыя на зямлі дабро або зло, сувымерныя адпаведна подзвігам і злачынствам і выяўленыя ў вобразах мастацкай міфалогіі.
    5 У псракладзс на бсларускую мову апублікаваны тры поўныя тэксты эпічнай паэмы “Пан Тадэвуш”: Міцксвіч А. Пан Тадэвуш / Пср. з пол. Б. Тарашксвіча. Мн., 1981; Міцксвіч А. Пан Тадэвуш / Пер., камснт. Я. Сямяжона. Мн., 1985; Міцксвіч А. Пан Тадэуш, або Апошні насзд у Літвс: Шляхсцкая гісторыя з 1811 і 1812 гадоў у дванаццаці кнігах всршам / Агул. рэд., прад. Я. Янушксвіча; Уклад. У. Гілспа і інш.; Пср. на бсл. мову П. Бітэля; Пср. на рус. мову С. Map (Аксснавай); Камснт. В. Рагойшы, Я. Янушксвіча. Мн., 1998.
    6 Энцыклапсдыя літаратуры і мастацтва Бсларусі: У 5 т. Мн., 1986. Т. 3. С. 651.
    223
    Эпіграфам да райскіх матываў у паэзіі А. Міцкевіча маглі б паслужыць радкі аднаго з апошніх вершаў элегічнага складу “Паліліся мае слёзы...” (1844):
    Polaly si? Izy me czystc, rz?sistc Na me dziccinstwo siclskic, aniclskic, Na moj^ mlodosc gorn^ i durn% Na moj wick m?ski, wick kl?ski;
    Polaly si? izy me czystc, rz?sistc...
    Век маленства, жыццё дзіцяці ў нераздзельнасці з прыродай паэт называе “сельскім, анёльскім”; гэтым самым пацвярджае маю думку аб тым, што вобразы і матывы зямнога раю ў мастацтве ёсць сублімацыя дзіцячых перажыванняў, замацаваных у маральнай і эстэтычнай памяці мастакапаэта. Анёльскае ўспрыманне свету — гэта райскае жыццё без граху, супярэчнасцей і пакут. У рускім перакладзе дзіцячыя ўспаміны паэта перададзены радкамі: “Полнлнсь мон слезы лучнстые, чнстые, // На далекое детство безгрешное, вешнее..." (пераклад В. Звягінцавай, курсіў мой. — У. К.). Век юначы паэт называе напышлівым, мітуслівым і неразумным; бо маладосці спадарожнічае эгаізм і грэх, адсюль — пакаяльныя радкі верша. Урэшце, “век сталы, няўдалы” сведчыць пра страту чалавекам ілюзій маладосці. У сталым веку духоўна багаты чалавек перажывае сваё ўласнае выгнанне з раю.
    Але юнацтва і сталасць не ёсць поўнае адлучэнне ад нябеснаанёльскага жыцця. Райскую багадаць дораць нам любоў да быцця ў яго жывой разнастайнасці, да бацькаўшчыны і роднага краю; урэшце, чыстае каханне да жанчыны. Пра гэтае вяртанне да раю сваёй душы паэт сказаў у вершы “Do Н***” (1830), прысвечаным Генрыеце Анквічоўне, разумнай і прыгожай дачцы графа Анквіча:
    Znaszli ten kraj?
    Ach, tarn, o moja mila! Tam byl mi raj, Pokis ty zc mnq byla! 1
    У свой час Гегель тыпалагічна вызначыў тры сусветнагістарычныя формы мастацтва, дакладней, мастацкай культуры — сімвалічную (дамінацыя архітэктуры на старажытным Усходзе), класічную (акцэнтацыя пластычнасці, адзінства духу і цела ў антычнай культуры), урэшце, рамантычную (жывапіс, музыка, паэзія), у якой дамінуе ідэя, дух, ідэал 8. Рамантычны тып культуры — гэта найперш класічнае мастацтва хрысціянскай цывілізацыі ад Сярэдневякоўя да нашага часу. Паэзія і, шырэй, характар светапогляду А. Міцкевіча — нацыянальна своеасаблівы этап развіцця гэтай
    7 Mickiewicz A. Pisma poctycznc. Nowogrodck, 1931. S. 84.
    8 Гсгсль. Лскцнн no эстстнкс / Пср. Б. C. Столпнсра, П. С. Попова // Соч. М., 19381958. Т. 1214.
    224
    культуры, схільнай да адухаўлення быцця. Яна моцна паўплывала на творчасць пачынальнікаў (Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Вінцэнт ДунінМарцінкевіч, Францішак Багушэвіч) і класікаў (Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Максім Гарэцкі, Алесь Гарун і інш.) беларускай літаратуры. Эпічныя паэмы “Яна і я” Купалы, “Новая зямля” і “Сымонмузыка” Коласа, “Матчын дар” Гаруна, калі не прама, то ўскосна, “выраслі” з літаратурнай спадчыны А. Міцкевіча. He ў сэнсе простага запазычання, а шляхам развіцця закладзеных у паэзіі аўтара “Пана Тадэвуша” магчымасцей адухоўленага, райскага бачання роднага краю, хрысціянскіх кляйнотаў, драматычнага сутыкнення дабра і зла, або ў знакавап сістэме паэтычнай міфалогіі — раю і пекла.
    Богдан Цывіньскі (Вільнюс)
    РАМАНТЫЧНЫ ПАДМУРАК КУЛЬТУРЫ XIX ст. ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА
    Назва дадзенага выступлення заключае ў сабе адзін тэзіс, які можа нам паказацца сумніўным ці, па меншай меры, перабольшаным, і заключае тры фармуліроўкі, якія не зусім зразумелыя і патрабуюць каментарыяў. Лічу, што назва майго мінідаклада з’яўляецца своеасаблівым подзвігам, таму прашу зразумення прысутных.
    Гэты тэзіс, здаецца, сведчыць аб тым, што рамантызм з’яўляецца асаблівай, выключна важнай і трывалай рысай культуры ВКЛ XIX ст. і больш позняга перыяду. Праз хвіліну я растлумачу сваю думку і паспрабую абараніць яе. Але спачатку на нейкі момант засяроджуся на іншых незразумелых месцах, спецыяльна тут прыведзеных.
    1.	Першае пытанне гучыць так: Да якога часу існавала Вялікае Княства Літоўскае? Чалавек, які займаецца палітычнай гісторыяй, адкажа, што яно перастала існаваць у канцы XVIII ст., а менавіта перад з’яўленнем у культуры рамантычных плыняў. Інакш, аднак, прагучыць адказ гісторыка, які вывучае грамадствы, народы, або гісторыка, які даследуе культуру. Яны звернуць увагу на тое, што прымусовая ліквідацыя дадзенай дзяржаўнай структуры аўтаматычна не абазначае канца супольнасці калектываў, якая з’яўляецца суб’ектам гэтай дзяржавы. Канец такой супольнасці наступіць пасля таго, як самі калектывы, што ўваходзяць у яе, вырашаць, што з пэўнага моманту яны хочуць жыць асобна, што яны адмаўляюцца ад супольнасці. Для Вялікага Княства Літоўскага такі момант наступіў у 1918 г.
    Пытанне другое датычыць спрэчнай праблемы: ці трэба ў адносінах да Вялікага Княства Літоўскага XIX ст. гаварыць пра адну культуру ці пра