Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
28 лістапада 1855 г. паэт памірае ў Канстанцінопалі, дзе праславілася такімі цудамі яшчэ з часоў евангеліста Лукі (напісана ў ліку 70), падараваная ў 326 г. святой роўнаапостальнай царыцы Алене ва ўзнагароду за знаходжанне і ўздзвіжанне Крыжа Гасподняга ўдзячнымі вернікамі (знаходзілася ў дамавой імператарскай царкве), пазней каранаваная духоўнай Уладычыцай Польшчы і ВКЛ Чанстахоўская Адзігітрыя. Менавіта перад цудадзейнай копіяй гэтай іконы 12гадовая Ефрасіння Полацкая, будучая ігумення зямлі Беларускай была заклікана да ўнявешчання Госпаду. I калі
253
ў 1395 г. князь мазавецкі Уладзіслаў Апольчык нёс святыню праз беларускаўкраінскія землі, здарыўся цуд — Чанстахоўская Адзігітрыя пакінула ў гаі ля Турковічаў свой цудадзейны правобраз, ЯблачынскаТурковіцкую Адзігітрыю.
Гісторыя цудадзейных ікон у лёсе Беларусі і, у прыватнасці, у лёсе А. Міцкевіча тлумачыць той факт у духоўным развіцці песняра, калі ён пачынае апантана служыць славянскай ідэі, славе ліцвінскай Беларусі (згадаем славутыя лекцыі на кафедры славісгыкі ў Калеж дэ Франс): “3 усіх славянскіх народаў русіны, гэта значыць сяляне Пінскай, часткова Мінскай і Гродзенскай губерняў, захавалі найбольшую колькасць агульнаславянскіх рысаў, іх мова самая гарманічная і з усіх славянскіх моваў найменш змененая” 4.
Як дзейнасць пісьменнікаў, носьбітаў другога паўднёваславянскага ўплыву, дапамагае зразумець высокую духоўнакультурную традыцыю, на якую абапіраўся Ф. Скарына, так і разгляд творчасці А. Міцкевіча ў рэчышчы магутнага руху будзіцеляў славянства, еўрапейскіх рамантыкаў “буры і націску”, вытлумачвае феномен яго паэзіі — адной з недасягальных вяршыняў славянскіх літаратур XIX ст.
Лёс А. Міцкевіча шмат у чым роднасны лёсу Яна Колара (славуты навагрудчанін, як і Колар, выгнаннік з Айчыны; як чэхі лічаць Колара сваім, так і палякі прыпісваюць толькі сабе Міцкевіча; як венгры ў Колары, так і рускія ў Міцкевічу бачаць рэвалюцыянера, вальнадумца; як палякі не чытаюць твораў Колара, так многіх з паўднёвых славян насцярожвае міцкевічаўскі таямнічы містыцызм). Таму аўтар “Пана Тадэвуша”, відаць, так захапляецца творчасцю славака Яна Колара: “Славянства — вось яго каханая, вось Лаура, якую ён паўсюль шукае, па якой плача і якую ўсхваляе... Ён падарожнічае з мэтай адшукання гістарычных помнікаў — шукае знаёмства з сербскімі і славацкімі літаратарамі і вучонымі, каб абудзіць у іх пачуццё любові да агульнай Айчыны, ён імкнецца ўзняць дух, абудзіць мужнасць у народах, прыгнечаных туркамі, венграмі, немцамі”5 (лекцыя ад 27 снежня 1842 г.).
У айчыннай і славянскай медыявістыцы двух апошніх дзесяцігоддзяў пашыраецца думка пра функцыянальную спецыфіку старабеларускай мовы, якая праз феномен беларускаўкраінскай, беларускамалдаўскай, беларускапольскай, беларускалітоўскай, беларускарускай этнічных еднасцей, іх моўных кангламератаў стала падмуркам суседніх літаратурных моваў і культур.
На наследаванне А. Міцкевічам асаблівасцей мовы і архетыпа беларускапольскай этнічнай еднасці, кангламерата гэтых моваў, які пачаў склад
4 Міцксвіч А. Пра Бсларусь і бсларускую мову // Філаматы і філарэты. Мн., 1998. С. 122.
5 Мнцксвнч А. Собр. соч.: В 5 т. М., 1954. Т. 4. С. 393395.
254
вацца з часоў узнікнення Шарашоўскай бібліі Софіі Гальшанскай, а ў XVII ст. меў за вяршыні “Вобраз цноты і славы” I. Ужэвіча і “Фрынас” М. Сматрыцкага, неаднойчы наракалі польскія міцкевічазнаўцы, пагардліва называючы такую з’яву “смаргоншчынай усходніх крэсаў”. 3 гэтай палемічнай нагоды С. Брага ў артыкуле “Міцкевіч і беларуская плынь у польскай літаратуры” (НьюЙорк, 1957. С. 12) згадвае апублікаваны ліст варшаўскіх літаратараў у віленскую газету “Wiadomosci Brokowe”: “Вы для Літвы, а не для Кароны пішаце, менш дбаеце пра тое, ці вас у Варшаве будуць разумець, абы ў Вільні ды ў Літве вас разумелі”. На што паэт у артыкуле “Пра варшаўскіх крытыкаў і рэцэнзентаў” заўважаў: “Прызнаюся, што я не толькі не асцерагаюся правінцыялізмаў, але, можа, свядома іх ужываю”. Як зазначае К. Цвірка, “уся творчасць Адама Міцкевіча — гэта “велічны гімн Беларусі, роднай Літве” (згадаем Пушкінскае: “Там пел Мнцкевнч вдохновенный,... средн прнбрежных скал свою Лнтву он вспомннал”)”. Адсюль, паводле артыкула А. Ельскага (Адам Міцкевіч на Беларусі // Пачынальнікі. Мн., 1977. С. 343), (сучасныя літаратуразнаўцы склалі нават цэлую карту Міцкевічавай Музы) і рэальныя назвы паселішчаў у радках яго твораў: Навагрудак, Вільня, Мінск, Свіцязь, Нёман, Вілія, Вілейка, Літоўка, Сталавічы, Рута, Шчорсы, Мір, Ліда, Туганавічы, Плужыны, Цырын, Асташын, Ашмяны, Ляхавічы, Варонча, Завоссе, Мыш, Налібокі, Дзятлава, Грачыхі, Ятра, Медзвядка, Сапліцова і інш. "
3 гэтай думкай пагаджаюцца і польскія літаратуразнаўцы, А. Віткоўская імкнецца выправіць памылкі папярэднікаў, праліваючы святло на факт знішчэння архіва беларускамоўных твораў паэта: “Як вядома, быў ў міцкевічазнаўстве час, калі дапускаліся замоўчванні, утойванні і перайначванні фактаў, калі знішчаліся нявыгадныя дакументы. Каб Міцкевіч у вачах свету заставаўся нацыянальным сімвалам, каб быў ён ва ўсім прыкладам у выхаванні людзей, не кажучы пра іншыя прычыны, яго асобу хацелі бачыць стэрыльна чыстай, маральна бездакорнай, ва ўсіх адносінах пазітыўнай. Таму ў імя гэтак вузка зразуметай неабходнасці і рабілася прыхарошванне творчасці паэта і знішчэнне дакументаў” (Вялікія польскія рамантыкі. Варшава, 1980).
Напрыканцы XX ст. сярод даследчыкаў беларускапольскіх сувязей пашыраецца ўяўленне аб А. Міцкевічы як духоўным прадцечы, пачынальніку ў беларускай і польскай літаратурах XIX ст., якія знаходзіліся ва ўлонні адыходзячага класіцызму, эстэтычных крытэрыяў і творчай практыкі краёвага рамантызму, а таксама ўяўленне аб ім як фактычным пачынальніку ў беларускапольскім рэгіёне паэзіі (і ўвогуле літаратуры) Новага часу. Гэта здарылася, калі ў 1822 г. у Вільні выходзяць асобнай кнігай “Балады і рамансы”. “У сталай славеснасці, — сцвярджаў А. Пушкін, — настае час, калі розум, стомлены аднастайнасцю твораў мастацтва, абмежаваным колам
255
мовы вычварнай, выбранай, звяртаецца да свежых прыдумак народных і да нязвыклага прастамоўя, раней пагарджанага”6. Менавіта так была ўспрынята кніга балад А. Міцкевіча літаратурнай грамадскасцю. Пра поспех першага паэтычнага зборніка паэта крытык Ю. Каленбах пазней напіша наступныя словы: “У задухлую атмасферу ўмоўных, будуарных сентыментаў, прапахлых мускусам Талімены, упалі “Балады”, быццам букет апырсканых расою вясновых кветак з сельскіх палёў. Ад гэтых майскіх кветак, ад гэтых вясновых пралесак з берагоў Свіцязі, ад водару чаромхі з курганка Марылі павеяла свежасцю па ўсёй Польшчы” 7.
Апроч таго, на маю думку, паззія А. Міцкевіча цесна лучыцца з традыцыямі старабеларускага асветніцкага барока, таму і пачынаў пісаць славуты навагрудчанін з жанру балады.
Новыя метадалагічныя падыходы не толькі вяртаюць беларускай літаратуры творчасць А. Міцкевіча і яго паплечнікаў, але і дазваляюць убачыць развіццё літаратурнага працэсу XIX ст. ва ўсёй глыбіні і полілінгвістычнай масштабнасці, наблізіцца да сутнасці паэтыкі пачатковага перыяду, зразумець спецыфіку твораў беларускапольскіх пісьменнікаў, так званых прадстаўнікоў краёвага рамантызму, вытлумачыць феномен гэтай з’явы, запоўніць адну з белых плям новай беларускай літаратуры айчыннага нацыянальнага Адраджэння XIX ст.
Уладзімір Мархель (Мінск)
МАТЫВЫ РАДЗІМЫ Ў ТВОРЧАСЦІ АДАМА МІЦКЕВІЧА I ЯГО ПАСЛЯДОЎНІКАЎ НА БЕЛАРУСІ
Творчасць А. Міцкевіча з часу выдання яго праграмнарамантычнага зборніка “Балады і рамансы” атрымала шырокую вядомасць на яго радзіме, асабліва ў літаратурных колах. Пільная ўвага ўраджэнцаў Беларусі да творчага здабытку земляка, які з мая 1829 г. знаходзіўся ў эміграцыі, не магла не выклікаць у мясцовых польскамоўных паэтаў пэўнай арыентацыі на сферу яго мастацкіх інтарэсаў і дасягненняў. Аднак уплыў Міцкевіча на той літаратурны працэс, які працякаў на яго радзіме, больш выяўляўся не ў прыватнаверсіфікатарскіх наследаваннях, а ў адраджэнцкім стымуляванні адкрыцця радзімы паэтамі наступнага пакалення.
На шляхі вялікага навагрудчаніна жыццёвы лёс вывеў Уладзіслава Сыракомлю ў 1835 г., калі пасля закрыцця царскімі ўладамі дамініканскай школы ў Нясвіжы ён пераехаў на вучобу ў Навагрудак, у тую самую школу,
6 Пушкнн A. С. Полн. собр. соч. М.; Л., 1949. Т. 11. С. 73.
7 Mickiewicz A. Poczic. Krakow, 1926. T. 1. 3 wyd. S. 3.
256
якую за дваццаць гадоў да таго паспяхова скончыў А. Міцкевіч. Творчасць жа Міцкевіча ў чытацкую свядомасць вясковага лірніка паўнапраўна ўвайшла на самым пачатку 40х гг., у час яго службы ў нясвіжскай канцылярыі кіраўніцтва парадзівілаўскімі маёнткамі, і назаўсёды засталася дарадчай спадарожніцай у мастацкім развіцці яго літаратурных пачынанняў. Працуючы над паэмай “Дабрародны Ян Дэмбарог”, Сыракомля, як заўважылі яго сучаснікі, у прыватнасці Юзаф Ігнацы Крашэўскі, арыентаваўся на Міцкевічавага “Пана Тадэвуша”, перш за ўсё ў разгортванні сюжэта паводле, так бы мовіць, шэкспіраўскай мадэлі стасункаў пасвараных сем’яў і тыпова шлюбнага вырашэння зацяжнога канфлікту, а таксама ў стварэнні атмасферы даверлівага аповеду і ўзнаўленню парадыгмы ўспрымання радзімы. Аднак за Міцкевічавым настальгічным уяўленнем родных мясцін, пазначаным у пачатковых радках “Пана Тадэвуша” паглыбленнем вобраза Яна Каханоўскага пра час усведамлення каштоўнасці здароўя, Сыракомля пайсці не мог, таму што не знаходзіўся, як Міцкевіч, у эміграцыі, і да таго ж семантыка міцкевічаўскага параўнання радзімы і здароўя была выяўлена ў паэме з мастацкай вычарпальнасцю.
Муза вясковага лірніка, не навярэджаная насталыічным пачуццём, выбрала супастаўленне радзімы (гістарычнай Літвы) з чужынай:
Святая Літва мая, краю мой родны, Пустэчаў пяскоў, дзірванамі ты плодны! Нс кінсцца ў вока глухмснь твая надта, Нс тос ў табс, што на поўдні прынадным, Дзс, кажуць, палі, нібы райскас дзіва, Дзс міртамі лсс зарастас, алівай, Дзс горы — нс тос, што нашы Панары, Такія навокал раскіданы чары, Такія там рэкі, азсры, мясціны, — Змалсўваюць з іх італьянцы карціны, Якія пасля да нас возяць на продаж.
Ці ж ты гэту славу, мой край, псраможаш.