Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
6 Пачынальнікі: 3 гісторыкалітаратурных матэрыялаў XIX ст. Мн., 1977. С. 247.
’ Тамсама. С. 272.
265
Навагрудка”, ад рамантычнай балады “Свіцязь” да “Пана Тадэвуша”. Нездарма ў яго герояў, якія часта рэпрэзентуюць такі вобраз, імёны выбраны па геральдычнаму прынцыпу, які адлюстроўваў і ўласны міцкевічаўскі шляхецкі радавод (Порай, Рымвід).
Такую традыцыю працягваў ДунінМарцінкевіч, стварыўшы, да прыкладу, у паэме “Люцынка, альбо Шведы на Літве” вобраз годнага шляхціца Далівы (В. ДунінМарцінкевіч, як вядома, належаў да шляхецкага роду, які карыстаўся гербам Ляліва) і яго сына Уладзіслава, які ўвасабляў ідэал старашляхецкага рыцарскага служэння айчыне. Страту і разбурэнне такога комплексу паводзін назіраў ДунінМарцінкевіч, на вачах якога праходзіла далейшае знішчэнне і дэградацыя традыцый былой шляхецкай дзяржавы Рэчы Паспалітай. Гэтую дэградацыю і распад з вялікім душэўным болем, а не з іроніяй, што стала агульным месцам у нашым літаратуразнаўстве, адлюструе пісьменнік пазней у славутай камедыі “Пінская шляхта”. Такім чынам, выступаючы як наватар у беларускамоўнай творчасці, ДунінМарцінкевіч традыцыйна працягваў пісаць ў польскамоўным рэчышчы, жадаючы быць даступным і зразуметым сваім народам у яго саслоўнай, шляхецкай і сялянскай, цэласнасці. Аблічча дзяржавы некалькі стагоддзяў вызначала шляхецкарыцарскае саслоўе, і менавіта ў польскамоўных творах ДунінаМарцінкевіча патрыятычны ідэал і топас айчыны рэалізоўваліся праз сармацкарыцарскі комплекс, што выразна паказвала на міцкевічаўскую рамантычную традыцыю. У беларускамоўных творах ДунінаМарцінкевіча такога няма: ні ў “Шчаўроўскіх дажынках”, ні ў “Вечарніцах”, ні ў “Купале”. Можа быць, часткова толькі ў “Гапоне” адлюстраваўся шляхецкарыцарскі ідэал як маральнае і сацыяльнае ўзвышэнне чалавека з простанароддзя, якое даецца яму за асабістыя доблесныя заслугі (зрэшты, гэтак быў адбіты гістарычны вопыт фарміравання былога шляхецкага саслоўя). У беларускамоўных творах ДунінаМарцінкевіча праявілася іншая галіна рамантычнага ўплыву: зварот да народнай творчасці, звычаяў і абрадаў з мэтаю адцяніць народную аснову сваіх твораў, узвысіць нацыянальнае і рэгіянальнае да узроўню мастацкай значнасці і абагульнення. Гэта быў наватарскі, але не выпадковы крок пісьменніка ў развіцці айчыннага беларускамоўнага рамантызму. Побач з ім набіраў моц і развіваўся талент У. Сыракомлі, які абраў для свайго паэтычнага самасцвярджэння жанр народнай вершаванай гутаркі (гавэнды). Генезіс і кампазіцыйная структура гутаркі нагадвае баладу і выглядае часам як яе стылёвы інварыянт.
На пачатку XX ст. рамантызм найбольш захапіў такую творчую натуру, як Я. Купала, але з улікам адлегласці часу і змены мастацкіх стыляў, уплыву сімвалізму і мадэрнізму той рамантычны комплекс, якім характарызуюцца героі і ідэі купалаўскіх твораў, вызначаецца як “неарамантызм”. Уплыў Міцкевіча на Купалу быў таксама значным і шматгранным. Што датычыць
266
сармацкарыцарскага комплексу, то ён звязаны ў Купалы з прыёмам гістарычнай інверсіі, уласцівым рамантызму. Для Купалы зварот да такога прыёму быў патрэбен у сувязі са сцвярджэннем на новым гістарычным павароце ідэі нацыянальнай незалежнасці Беларусі. Каб узвялічыць і абгрунтаваць гэтую ідэю, Купала паэтызаваў гістарычнае мінулае, у якім бачыў духоўную апору на новым этапе барацьбы. Для гэтага неабходна была яго гераізацыя і ідэалізацыя. Аднак не паэма “Курган”, у якой вобраз князя ёсць увасобленае зло тыраніі, самадурства, жорсткасці і распусты, рэпрэзентуе гэтую рамантычную мадэль. Яе рэпрэзентуе створаная на адзін год пазней, у 1911 г., паэма “На куццю”, дзе Купала ўзнаўляў старажытны княжацкі ідэал, адлюстраваны ў летапісах. Амаль у стылі манументальнага гістарызму, характэрным для літаратуры ранняга сярэдневякоўя, Купала стварае геральдычны вобраз мудрага і мужнага князя, які дбаў аб росквіце, дабрабыце і незалежнасці сваёй дзяржавы. Вобраз сярэдневяковага князя ў паэме “На куццю” прадстаўлены, як і належыць стылю манументальнага гістарызму, у яго найбольш значных учынках (сустрэча ганцоў у святліцы і прыняцце найважнейшых рашэнняў аб лёсе народа), ён таксама “увекавечаны ў сваім як бы ідэальным панадчасовым стане” 8. Рамантычны каларыт твора дасягаўся ўвядзеннем таямнічага старадаўняга абраду куцці, што скіроўвае ізноў нас непасрэдна да міцкевічаўскай традыцыі. Родная зямля — краіна, якой служаць у глыбінях вякоў князь і ганцы, сімвалічна называецца Купалам “скаванай мучаніцай княжнай”. Яна чакае свайго разнявольвання, як чакала яго абагаўлёная Міцкевічам айчына ў вобразе “найдаражэйшай каханай”, любоў да якой трэба даказваць “не як ДонКіхот, спыняючыся на бітым шляху і кідаючы выклік усім сустрэчным..., але так, як Карл Вялікі загадваў сваім рыцарам дамагацца прыхільнасці Анжэлікі” ’. Узнаўляючы геральдычны і сармацкарыцарскі архетып уларада ў паэме “На куццю”, Купала на працягу далейшай творчасці будзе звяртацца да розных мадыфікацый гэтага архетыпу.
3 міцкевічаўскай рамантычнай традыцыяй звязана паэтызацыя і адухаўленне Нёмана — ракі, вобраз якой нёс таксама высокі патрыятычны настрой і ўзмацняў вольналюбівы змагарны дух. Нёман быў жыццядайнай артэрыяй старажытнай летапіснай ЛітвыБеларусі, і Міцкевіч апеў яго, як вядома, у шматлікіх творах. Патрыятычны ліцвінскі пафас, блізкі міцкевічаўскаму, уласцівы і фальклорнарамантычнай паэме “Мачаха” Адэлі з Устроні, дзе Нёман называецца шляхетным “літоўчыкам”.
Купала ў 19111912 гг. стварае свой патрыятычны верш “Над Нёманам”. Хоць ён не быў сваім паходжаннем гэтак моцна звязаны з прынёманскім беларускім ландшафтам, як Міцкевіч ці Адэля з Устроні, усё ж
’ Лнхачсв Д. С. Нзбранныс работы: В 3 т. Л., 1987. Т. 3. С. 33.
’ Цыт. па кн.: Мнцксвнч А. Собр. соч.: В 5 т. М., 1954. Т. 5. С. 372.
267
абраў менавіта гэтую раку ў якасці сармацкарыцарскага сімвала старажытнай магутнасці і самавітасці беларускай дзяржавы і яе народа.
Міцкевічаўская традыцыя, адбітая праз сармацкарыцарскі ідэал, які дэфармаваў аблічча еўрапейскага “байранічнага” героя, надаваў яму рысы патрыёта айчыны і змагара за яе вызваленне, выразна прасочваецца і ў творчасці У. Караткевіча, перадусім у вобразе князя Алеся Загорскага — героя рамана “Каласы пад сярпом тваім” і аповесці “Зброя”.
Міцкевічаўская рамантычная традыцыя з яе культам айчыны дае сябе адчуць на ўсім абсягу развіцця беларускай літаратуры. Яна стварала асаблівае духоўнаэстэтычнае поле, пад уплывам якога нараджалася новая мадэль адраджэнцкага светаадчування: усё яшчэ не вызначаная ў сэнсе дзяржаўнасці айчына патрабавала праз паэтаў новага прароцтва аб сваім лёсе ў літаратуры.
Арнольд Барат МакМілін (Лондан)
АДАМ МІЦКЕВІЧ I БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА Ў XIX ст.
РОДНАСЦЬIЎПЛЫЎ 1
Месіянізм не меў пэўнага ўплыву на адносіны Адама Міцкевіча да беларускай літаратуры. Хутчэй, мы сутыкаемся з рознымі формамі роднасці і значнага ўплыву, хаця польскі месіянізм зрабіў, напрыклад, першапачатковы ўплыў, прынамсі, на аднаго беларускага пісьменніка пачатку XIX ст. з арыентацыяй на польскую культуру, Яна Чачота 2. Захапленне Міцкевіча беларускім фальклорам і мовай не было доўгім, але элементы папулярных традыцый і надзей і, вядома, мовы яго родных мясцін знаходзяць сваё адлюстраванне ў яго шматлікіх позніх творах. Сваім прыкладам ён значна паўплываў на ранняе развіццё сучаснай беларускай літаратуры.
Месца нараджэнне Міцкевіча, Навагрудчына, у этнічнай Беларусі лічыцца не толькі вытокам яго моцнага пачуцця да таго краю, які ён называў Літвой, але дапамагае растлумачыць тую асаблівую любоў да яго шматлікіх беларускіх пісьменнікаў на працягу апошніх 150 гадоў, якія, хто ў большай, хто ў меншай ступені, лічылі Міцкевіча сваім земляком і на
1 Гэты тэкст упсршыню быў прадстаўлсны на канфсрэнцыі “Міцксвіч і мссіянізм” на Славянскім і ўсходнссўрапсйскім аддзялснні Лонданскага унівсрсітэта ў всрасні 1998 г.
2 У артыкулс імсны ўсіх польскабсларускіх пісьмсннікаў пададзсны пабсларуску (гэта пісьмсннікі польскай культурнай арыснтацыі, якія прымалі ўдзел у развіцці сучаснай бсларускай літаратуры). Тос ж датычыцца і назваў мясцін на тэрыторыі сучаснай Бсларусі. Vilnius, які мас шмат формаў напісання. пададзсны тут пад бсларускай назвай Вільня. Вытрымкі з тэкстаў XIX ст., якія нс мслі аднолькавай арфаграфіі і дзс ўжывалася як кірыліца, так і лацінскі шрыфт, пададзсны тут у агульнапрынятай формс.
268
стаўнікам. Лексічныя правінцыялізмы і шмат тэм з беларускага жыцця і фальклору, якія займаюць значнае месца ў ранніх вершах Міцкевіча, былі паўтораны не толькі такімі пагарджанымі польскімі пісьменнікамі беларускай школы, вядомымі пад назвай “смаргоншчыны” і “пінскіх галоў”, але і такімі асобамі, як Аляксандр Гроза, Вінцэнт Рэут і Геранім Марцінкевіч 3. Іншыя пісьменнікі ў першыя дзесяцігоддзі XIX ст. былі натхнёныя на стварэнне першых узораў сучаснай беларускай літаратуры, пачыналі свае літаратурныя спробы пад прамым уплывам Міцкевіча, з якім шмат хто з іх сябраваў. Сярод іх — этнограф Ян Баршчэўскі, які ведаў Міцкевіча па СанктПецярбургу. Ян Баршчэўскі быў менш папулярны як паэт. Больш вядомы яго польскі твор “Шляхціц Завальня...” (18441846); з яго беларускіх твораў захаваліся толькі тры. Найбольш значным з іх з’яўляецца жыццёвая апавядальная паэма “Рабункі мужыкоў” (1812), якая адлюстроўвае паводзіны сялян пасля таго, як іх гаспадары збеглі ад арміі Напалеона на ўсход.
Другой добра вядомай фігурай першай паловы XIX ст. з’яўляўся Аляксандр Радван Рыпінскі, пісьменнік і фалькларыст, які стаў эмігрантам як удзельнік паўстання 1831 г. Ён правёў шмат гадоў у Парыжы, дзе пазнаёміўся з Міцкевічам перад тым, як пераехаў у Лондан у 1846 г. і заснаваў там друкарню у Тотэнхеме. Больш вядомы як аўтар этнаграфічнай працы “Беларусь”, выдадзенай у Парыжы у 1840 г. Ен таксама напісаў папулярную камічную баладу пад назвай “Нячысцік” (Лондан, 1852) і гумарыстычны верш, часта цытаваны (гл. спасылку 27).
Другі польскабеларускі пісьменнік сярэдзіны XIX ст., на якога меў пэўны ўплыў Міцкевіч, гэта Уладзіслаў Сыракомля (псеўданім Людвіка Кандратовіча), член гуртка інтэлектуалаў, якія групаваліся вакол газеты “Kurier Wilenski”. Толькі два з яго беларускіх твораў ацалелі: гэта верш “Добрыя весці” (1848) і кароткая алегорыя “Ужо птушкі пяюць усюды...” (1861) — абодва на рэвалюцыйную тэму 4.