• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    Але больш значным, чым любы з вышэй названых аўтараў, з пункту гледжання сувязей быў Ян Чачот, адзін з першых беларускамоўных пісьменнікаў. Ён знаходзіўся ў выключнай пазіцыі як сябра Міцкевіча аж
    ’ Большасць з шэрагаў пісьмсннікаў “смаргоншчыны” ці “пінскіх галоў” забыты ў наш час. Рэут і Марцінксвіч, напр., нават не ўспамінаюцца ў Юліяна Кржыжаноўскага. Гл.: Litcratura polska / Przewodnik cncyklopedyczny. 2 vols. Warszawa, 19841985; Czachowska J. (cd.). Slownik wspolczcsnych pisarzy polskich. 3 vol. Warszawa, 19771978. Далей дэталёва аб гэтых і іншых пісьмснніках гл.: Лойка А. Адам Міцксвіч і бсларуская літаратура. Мн., 1959. С. 8586. Тут і далсй — Лойка.
    4 Больш поўныя звссткі аб гэтым польскабсларускім пісьмснніку гл.: Zdicchowski М. Wladyslaw Syrokomla. Wilno, 1924; Муліма У. Прафссар Здзяхоўскі аб бсларускай душы Сыракомлі. Вільня, 1925; Dabrowski J. Р. О proczcsncm mijsce na Pamasic // Wiadomosci. 1956. N. 5 (513). S. 1.
    269
    з універсітэцкіх дзён 5, а таксама член тайнага Таварыства філаматаў. Гэта было адлюстравана ў вершы Антона Адынца на надмагільным камені Чачота:
    Imif jcgo w narodzic jest ciqglc zwi^zanym
    Z Adamcm Mickicwiczcm i Tomaszcm Zancm.
    Чачот i Зан (разам з Аляксандрам Ходзькам, Антонам Адынцом і Ануфрыем Петрашкевічам) абуджалі найлепшыя пачуцці да беларускай мовы і фальклору і сваім прыкладам нібы раілі адысці ад неакласіцызму Кракава і Варшавы, які, як вядома, Міцкевіч ніколі не наведваў. Чачот і Зан, былі аб’яднаны з Міцкевічам таксама выпрабаваннямі палітычнай ссылкі “за выказванне небяспечных ідэй у вершах і прамовах” 6. Яны абодва падзялялі турэмныя пакуты ў Арэнбургу; потым Ян Чачот жыў у іншых месцах Расіі да таго, як атрымаў дазвол вярнуцца ў родныя мясціны. Няма сумненняў у тым, што вобраз Міцкевіча як палітычнага пакутніка выяўна адбіўся на пачуццях да яго з боку беларускіх пісьменнікаў і іншых інтэлектуалаў, якія самі шмат пакутавалі ад рэпрэсіўнага расійскага рэжыму як у XIX, так і ў XX стст.
    Сіла захаплення Міцкевіча беларускай культурай выразна выяўляецца ў яго шматлікіх зваротах да яе, пачынаючы з азначэння беларускай мовы як найбагацейшай і найчысцейшай з усіх усходнеславянскіх “дыялектаў” і найбольш гарманічнай з усіх славянскіх моваў 7, працягваецца ў яго каментарыях і апісаннях пакут народа 8 і багацця народных традыцый 9. Натуральна, что наймацнейшы беларускі элемент у творчасці Міцкевіча праявіўся ў яго ранніх творах, калі ён жыў у Навагрудку і Вільні '°. Сярод такіх твораў трэба адзначыць: “Мешка, князь навагрудскі” (1819) і “Бульба” (18191821), а таксама “Балады і рамансы” (1822). Шмат чаго з беларуска
    5 Наконт вучобы Чачота ў Вілснскім унівсрсітэцс існуюць розныя погляды. Яго хуткі ад’сзд з унівсрсітэта пасля года навучання, як рансй сцвярджалася, зза фінансавых праблсм, цяпср аспрэчвасцца ў “Новым Карбуцс”, дзс выказвасцца думка аб тым, што Чачот нс вытрымаў уступных экзамснаў і быў залічаны ва унівсрсітэт памылкова, дзякуючы сваім сувязям, і праз год быў вымушаны пакінуць унівсрсітэт. Гл.: Sliwinska I., Stupkicwicz S. (і інш.) // Nowy Korbut. Warszawa, 1968. T. 7. S. 246.
    6 Pigon S. Jan Czcczot // Polski stownik biograficzny. Krakow, 1938. T. 4. S. 317.
    ’ Mickiewicz A. Litcratura Slowiatiska // Mickiewicz A. Dzicla. Warszawa, 1955. T. 10. S. 106.
    ’ У якасці аднаго ca шматлікіх прыкладаў апісання Мацксвічам пакут простых людзсй гл. маналогі Грусана і Савы ў другой ч. “Дзядоў”. Warszawa, 1955. Т. 3. S. 2324.
    ’ Такія апісанні творчасці Міцксвіча сустракаюцць часцсй у “Панс Тадэвушу” і “Дзядах”.
    10 Нскаторыя лсксічныя бсларусізмы захоўваліся ў Міцксвіча на працягу ўсяго жыцця. Напр., poruczyc, czcrcda, rozhowory, kulak, szurpaty, kaban i многія інш. У “Панс Тадэвушы” мы зноў сустракасм такія словы, як kupla замсст польскага zakup, nadto ў сэнсс bardzo, wszystko як
    польскас ciqglc. Дэталсва гл. у арт.: Станксвіч С. Адам Міцксвіч — вялікі сын зямлі Бсларускай // Бацькаўшчына. 1955. № 4748 (277278). С. 4.
    270
    га жыцця і мясцовага патрыятызму адбілася ў 2 і 3 частках “ Дзядоў” ", у “Свіцязі” (1820) і “Свіцязянцы” (1821)12. У “Бульбе”, напрыклад, мы знаходзім:
    О nowogrodzka zicmio, kraju moj rodzimy, O, TrQbcckimi godzicn uwiclbicnia rymy! Humanskich bracic sadow i okolic Wisty, Gardz^ tob^ gminnicjszc podroznika zmysty.
    Яшчэ больш адметны зварот да роднай бацькаўшчыны — калдычэўскага Завосся — заключаны ў баладзе “Тукай, або Спробы прыязні”:
    Id^ ponad trz?skic k?py, Mijaj^ bagn^ gifbinic, Hnilicy cicmncj ost?py, Koldyczcwa nurty sinic. Gdzic puszcza zarosta wkolo, Spodcm czarn% z wicrchu plowa, Zwirami nasutc czolo Wynosi gora Zarnowa, Tam szli...14
    Сярод паэм Міцкевіча, якія датычацца гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, трэба адзначыць “Гражыну” (1823) і “Конрада Валенрода” (1828). Што датычыцца “Пана Тадэвуша”, то, вядома ж, паэма змяшчае ў сабе разнастайныя яскравыя замалёўкі жыцця і навакольнага асяроддзя не толькі шляхты, але і простага люду Навагрудчыны і Налібоцкай пушчы. Тэма беларускіх матываў у польскай літаратуры і ў творах Міцкевіча, разам і паасобку, прыцягвала значную ўвагу крытыкі15. Трэба таксама адзначыць, што захапленне Міцкевіча беларускімі фальклорнымі сюжэтамі і тэмамі хутка прайшло і пасапраўднаму засталося толькі ў такіх пісьменнікаў, як Чачот, што натхняў Міцкевіча і, як сцвярджаюць, меў уплыў на яго. Але ўспаміны пра родны кут, навагрудскую старонку, засталіся з Міцкевічам на ўсё
    " Ва уступс да паэмы паэт звяртас ўвагу на бсларускас традыцыйнас святкаваннс дзядоў. Болсй дэталсва гл.: Брага С. Міцксвіч і бсларуская плынь польскас літаратуры. НюЁрк, 1957. С. 89. (Далсй — Брага).
    13 Апошняя частка у псракладзс Льва Мся, была пакладзсна на музыку у 1867 г. дымакратычна настросным РымскімКорсакавым як адна з адносна нсшматлікіх пссснь нс на рускай мовс, і толькі адна з дзвюх на польскай мовс; яшчэ адным прыкладам стала у 1897 г. “Мая пяшчотка” (1825) Міцксвіча, таксама у псракладзс Мся.
    13 Mickiewicz A. Dzicla. Warszawa, 1955. T. 1. S. 57.
    14 Тамсама. C. 148 149.
    15 Больш дэталсва, у дапаўнсннс да Брагі і Лойкі, гл.: Stankiewicz S. Picrwiastki bialoruskic w polskicj poczji romantyeznej: (Do roku 1830). Wilno, 1936 (далсй — Stankiewicz. Picrwiastki. ..); Olcchnowicz M. Polskic zaintcrcsowania jezykiem bialoruskim: (od polowy wicku XVI do roku 1863) // Zcszyty naukowc Uniwcrsytctu Lodzkicgo. 1. Nauki humanistyezno — spotQcznc. 36. Filologia. Lodz, 1964. S. 94.
    271
    жыццё 16. Увогуле ж фанетычныя, марфалагічныя, сінтаксічныя і асабліва лексічныя беларусізмы, якія існавалі ў польскай паэзіі філаматаў, былі свядомымі і шматсэнсоўнымі элементамі ў іх адносінах да рамантызму 17.
    Ян Чачот вызначаўся сярод філаматаў як найбольш лірычны паэт. Ён, безумоўна, адыгрываў адметную ролю ў польскай рамантычнай плыні ў літаратуры і абыякава ставіўся да крытыкі. Яго асноўнымі дасягненнямі ўсё ж лічацца этнаграфічныя і літаратурныя працы, якія маюць дачыненне да Беларусі. Ён збіраў народныя песні, цікавіўся лінгвістыкай і пакінуў бясцэнную спадчыну для наступных этнографаў — такіх, як Еўдакім Раманаў і Павел Шэйн. Яго ж уласныя песні і паэмы адыгралі адметную ролю ў развіцці яшчэ не зусім трывалага, але ва ўсякім выпадку плённага адраджэння беларускай літаратуры пачатку XIX ст. Яго бацька быў аканомам у маёнтку Тызенгаўза, а мясцовае жыццё было адлюстравана Чачотам у двух польскіх баладах, “Мышанка” і “Узногі”. Фізічна, калі не культурна, ён апынуўся побач з сялянамі, аб чым сведчыць яго беларускі верш “Да мілых мужычкоў...” 18. Выпраўлены ў Навагрудскую школу, Чачот упершыню сустрэў там Міцкевіча, і, калі яны потым разам паехалі ў Віленскі універсітэт у 1816 г., іх сяброўства ўзмацнела. Чачот быў разважлівы і памяркоўны, тады як яго сябра — рухавы і парывісты. Першага з іх хвалявала тое, што розніца іх талентаў можа іх аддаліць 19, але Міцкевіч умеў пераканаць сябра ў адваротным 20. Чачот пакінуў універсітэт раней, аднак перапісваўся з сябрамі і хутка сцвердзіўся ў галоўнай ролі сярод філаматаў21, напісаў некалькі лепшых польскіх і беларускіх вершаў таго перыяду 22, далёка не ўсе яны ацалелі23.
    16 Гл.: Pigoii S. Pan Tadeusz: Wzrost, Wiclokosc i Slawa. Warszawa, 1934. S. 224.
    17 Гл.: LchrSplawinski. J^nzyk Polski. Warszawa, 1947. S. 351.
    IS Czcczot J. Pioscnki wiesniaeze znad Nicmna i Dzwiny, nicktorc przyslowia i idiotyzmy, w mowic slawianokrcwickicj, s potrzezeniami nad ni^ uczynioncmi. Wilno, 1846. S. 6263.
    ” Гл., напр., лісты Чачота да Міцксвіча ад 6 кастр. 1819 r.: Czubck J. Archiwum, filomatow. Т. 1. Korcspondcncya 18151823. Krakow, 1913. T. 1. S. 154. (Далсй — Czubck. Korcspondcncya...)
    20 Гл., напр., лісты Чачота да Міцксвіча ад 1 студз. 1819 г.: Czubck. Korcspondcncya... Т. 3. S. 266268. Аднак пазнсй гучаць цвярозыя ноткі, калі Міцксвіч, усхваляючы няпэўнасць і моц анакрэатычных всршаў Чачота, адзначас, што ім “нс хапас агульнага інтэлсктуальнага сэнсу” (“На жаль, вы нс чытасцс Гстэ”). Czubck. Korcspondcncya... S. 266268.
    21 16 чэрв. 1818 г. Чачот стаў карэспандэнтам Таварыства філаматаў, а яшчэ праз шэсць мссяцаў, 12 студз. 1819 г., сапраўдным члснам.
    22 Цудоўная прывітальная пссня Чачота, прысвсчаная прысзду Міцксвіча з Коўна ў Вільню: “Едзс мілснькі Адам...”, паходзіць з: “Adamowc і Tomaszowc” (Archiwum filomatow. Т. 3. Poczja filomatow. Krakow, 1922).
    22 Творы Чачота фальклорнага тыпу, напр., “Купала”, гучна віталіся філаматамі 12 снсжня 1818 г., алс цяпср яны страчаны. Гл.: Stankiewicz S. Picrwiastki... S. 57. Для большай інфармацыі гл.: Prusinowski J. Jan Czcczot // Tygodnik Illustrowany. 1. 23. Warszawa, 1860. S. 193195; Rychtcr J. H. Jan Czcczot i jego nieznane poczjc. Ognisko domowc: Raptularz Jana Czcczota // Bluszcz. 1889. N. 14, 15, 17; Бсларускія філамацкія всршы Яна Чачота // Калоссс. Вільна, 1935. Т. 3. С. 162163.
    272
    Першая з шасці кніг “Сялянскіх песенек” Я. Чачота была надрукавана ў 1837 г., апошняя — у 1846 г. Чацвёрты том 24 змяшчае большасць з яго вершаў, якія раяць сялянам захоўваць чысціню, цвярозасць і быць добрымі гаспадарамі. У прадмове да гэтага тома (с. X) Чачот разважае над тым, ці знойдуць яго ўласныя песні шлях да вёскі, адкуль ён і чэрпаў натхненне. 1 сапраўды, некаторыя найбольш лірычныя з іх былі прыняты за сапраўдныя народныя песні менавіта такімі этнографамі, як Крачкоўскі25. Шосты том змяшчае дзевяноста дзевяць народных песень і адзін арыгінальны верш— “Да мілых мужычкоў” (гл. спасылку 17). Да таго часу, як ён быў напісаны, лекцыя Міцкевіча у Калеж дэ Франс “Чачот і яго сябры”, была добра вядома і, здаецца, мела пэўны водгук у вершы Чачота; недзе ўсярэдзіне яго бацька звяртаецца да Міцкевіча: