• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    3 рабства подлай дарогай, Хто за Край Свой Родны, за ўсс Народы Паўстанс нават на Бога. (1, 239)
    Патрыятычным зместам, мастацкай дасканаласцю і эпічнасцю ў адлюстраванні жыцця, безумоўна, чаравала У. Караткевіча і паэма А. Міцкевіча “Пан Тадэвуш”. Можна гаварыць пра тыпалагічнае падабенства “Пана Тадэвуша” і рамана “Каласы пад сярпом тваім”.
    А. Міцкевіч пачынаў свой твор пранікнёнымі радкамі: “Litwo! Ojczyzno moja! Ту jestes jak zdrowie” (IV, 9). Ён сумаваў “на парыжскім бруку” па далёкай радзіме.
    У. Караткевіч жа ў вершы “Маленне аб чашы” пісаў:
    Бсларусь мая, ты адзіная, Псрад кім на калснях стаю. (1, 232)
    А. Міцкевіч у “Пане Тадэвушы” пісаў пра “апошні наезд на Літве”, расказваў пра “шляхецкую гісторыю” пачатку XIX ст. Зазначым, што У. Караткевіч у другой палове 50х гг. таксама выношваў задуму напісаць “Сямейныя паданні роду Яноўскіх”, “цыкл невялікіх аповесцей, памеру “Станцыйнага наглядчыка”... пра гісторыю беларускай шляхты” 4. Ён стварыў змястоўныя вобразы беларускіх шляхціцаў XVI ст. Гервасія Вылівахі ў легендзе “Ладдзя Роспачы” і Багдана Роскаша ў рамане “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, разнастайную галерэю беларускіх дваран сярэдзіны XIX ст. даў у рамане “Каласы пад сярпом тваім”. У “Сівой легендзе” паказаў пачатак рэнегацтва беларускай шляхты ў пачатку XVI ст., асудзіў у “Цыганскім каралі” вуснамі медыкуса гэта рэнегацтва ў канцы XVIII ст., раскрыў у “Дзікім паляванні караля Стаха” звыродлівы стан беларускай шляхты ў канцы XIX ст., абумоўлены гэтым рэнегацтвам.
    Калі А. Міцкевіч у “Пане Тадэвушы” паказаў навагрудскую шляхту ў 18111812 гг., напярэдадні прыходу Напалеона, то У. Караткевіч у “Цыганскім каралі” звярнуўся да яе гісторыі 80х гг. XVIII ст., напярэдадні чарговых падзелаў Рэчы Паспалітай, паўстання Тадэвуша Касцюшкі і Французскай рэвалюцыі 17891794 гг. Абодва пісьменнікі звярнулі ўвагу на адзін з цікавых момантаў жыцця гэтай шляхты — на наезд. I паказалі яго ў іроікамічным плане.
    М. Рыльскі слушна заўважыў, што “патрыятызмам, гарачай любоўю да радзімы прадыктаваны ўсе вядомыя апісанні прыроды ў “Пане Тадэвушы”5. Тое ж уласціва пейзажным апісанням у “Каласах пад сярпом тваім”.
    4 Хатні архіў У. Каратксвіча. Ліст пісьмснніка да М. А. Садавога ад 8 снсжня 1957 г.
    5 Рыльскнй М. Поэзая Адама Мнцксвнча. М., 1956. С. 75.
    285
    Блізкія абодва пісьменнікі і ў думках пра ідэальнае, гарманічнае грамадства, пра шчаслівы і вольны край (А. Міцкевіч пры апісанні ў “Пане Тадэвушы” “матачніка”, У. Караткевіч пры перадачы ў рамане “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” сну Братчыка, дзе ён трапляе на неба, у рай, і сустракаецца там з Богам Саваофам; ці ў перадачы думак Васіля Ветру з драмы “Маці ўрагану”, калі ён глядзіць на бясконцае зорнае неба). Заўважым, што вядомае апавяданне У. Караткевіча “Блакіт і золата дня” ў пачатковым варыянце мела назву “Каўчэг”.
    Цікава і з любоўю расказваў У. Караткевіч пра міцкевічаўскія мясціны на Навагрудчыне, пра асобу і творчасць паэта ў нарысе “Зямля пад белымі крыламі”.
    3 глыбокага ўсведамлення велічнага і трагічнага лёсу беларускага народа нарадзілася ў У. Караткевіча думка, выказаная ў рамане “Чорны замак Альшанскі”: “Добры ўклад унеслі браткібеларусы ў культуру свайго і братняга, польскага, народаў... I потым, не будзь гэтых людзей, не выраслі б на гэтай глебе ні Баршчэўскі, ні паэттытан, ад уласнай беднасці падораны намі Польшчы” (7, 222). Паэттытан — гэта, безумоўна, А. Міцкевіч.
    У Караткевіч плённа выкарыстаў вопыт А. Міцкевіча. Аднак пры гэтым сцвердзіў сябе як арыгінальны і непаўторны творца, што таленавіта апісаў родную зямлю, закрануў многія істотныя праблемы людскога быцця.
    Аляксандр Баршчэўскі (Варшава)
    АДАМ МІЦКЕВІЧ
    У АЦЭНКАХ БЕЛАРУСКІХ ЭМІГРАНЦКІХ ДАСЛЕДЧЫКАЎ
    Ужо ў першыя месяцы пасля вайны ў лагерах для ўцекачоў, якія ўзніклі ў так званай Трызоніі, г. зн. на нямецкіх тэрыторыях, занятых амерыканцамі, англічанамі і французамі, пачалі гуртавацца выхадцы з Беларусі. Арганізацыі іх мелі розныя формы, між іншым паўсталі сярод беларускіх выгнаннікаў літаратурныя структуры.
    Адным з першых беларускіх арганізацый было аб’яднанне “Шыпшына”, якое ўзнікла 9 красавіка 1946 г. у Рэгенсбургу. Яго заснавальнікамі былі Н. Арсеннева, Ф. Ільяшэвіч, М. Сяднёў і 13 іншых беларускіх празаікаў і паэтаў. У дэкларацыі “Шыпшыны” гаварылася аб тым, што творчасць яе членаў будзе фарміравацца ў атмасферы свабоды і ўзаемнай пашаны і што члены аб’яднання будуць старацца стварыць літаратуру, годную беларускага народа. Адначасна з узнікненнем аб’яднання пачаў выходзіць і яго орган, часопіс “Шыпшына”. Друкаваўся ён спачатку шапірографным спосабам на
    286
    добрым мастацкім узроўні. Аб’ём яго паасобных нумароў сягаў 100 і болей старонак. Сем першых нумароў “Шыпшыны” выйшлі ў Германіі.
    У 1950 г. ЗША адкрылі межы для эмігрантаў. Большасць беларускіх уцекачоў накіравалася ў Амерыку. Паехалі туды амаль усе члены аб’яднання “Шыпшына”. У сувязі з гэтым два апошнія нумары часопіса выйшлі ў ЗША. У 1950 г. па невядомых прычынах друкаванне “Шыпшыны” было спынена. На працягу чатырох гадоў існавання часопіса ў ім было змешчана больш за 200 літаратурных твораў. Галоўным чынам друкаваліся вершы і апавяданні эмігранцкіх беларускіх пісьменнікаў. Аднак з’яўляліся ў “Шыпшыне” таксама творы беларускіх савецкіх аўтараў, якія праследаваліся сталінскімі ўладамі: “Шыпшына” апублікавала шматлікія вершы і апавяданні Язэпа Пушчы, Уладзіміра Дубоўкі, Міхася Зарэцкага і іншых праследаваных беларускіх творцаў.
    У канцы 50х і ў 60я гг. узніклі новыя эмігранцкія часопісы. Найважнейшыя з іх — “Сакавік”, “Конадні” і славутая “Бацькаўшчына”, якая на працягу дзевятнаццаці гадоў (19471966) папулярызавала беларускую літаратуру розных перыядаў і спрыяла развіццю беларускай эмігранцкай пісьменнасці. У пазнейшы час беларускую эмігранцкую перыёдыку ўзбагаціла газета “Беларус”, якая выходзіць у Амерыцы да сёння. Дзякуючы эмігранцкім часопісам выраслі як пісьменнікі такія выдатныя творцы, як Н. Арсеннева, М. Сяднёў, Р. Крушына, А. Салавей, М. Кавыль і многія іншыя. Найбольшы росквіт беларускай эмігранцкай літаратуры прыпадае на 6070я гг.
    Звяртаючыся да згаданых эмігранцкіх часопісаў, трэба сказаць, што на іх старонках з’яўляліся не толькі творы беларускай літаратуры і артыкулы, ёй прысвечаныя, але таксама творы пісьменнікаў іншых народаў і крытычныя артыкулы, звязаныя з праблемамі чужых, асабліва сумежных літаратур. Зразумела, што найчасцейшымі гасцямі ў беларускай эмігранцкай перыёдыцы былі польскія пісьменнікі, а сярод іх з’яўлялася велічная постаць Адама Міцкевіча. Былі гэта, як правіла, кароткія публікацыі, звязаныя з гадавінамі нараджэння або смерці А. Міцкевіча, а таксама пераклады яго твораў, зробленыя беларускімі аўтарамі. Найбольш салідныя эмігранцкія публікацыі, прысвечаныя польскаму паэту, з’явіліся ў 1955 г. у сувязі з сотай гадавінай з дня смерці Міцкевіча.
    У гэты час жыў на Захадзе беларускі эмігрант Станіслаў Станкевіч, аўтар выдатнага даследавання “Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі”, выдадзенага ў Вільні ў 1936 г. У гэтай фундаментальнай працы Станкевіч грунтоўна даследаваў сувязі з Беларуссю такіх выдатных польскіх рамантыкаў, як Тамаш Зан, Ян Чачот, Антон Адынец, Аляксандр Ходзька. Аднак галоўнае месца ў разважаннях беларускага даследчыка заняла постаць А. Міцкевіча. Прысвяціў яму Станкевіч амаль 130 старонак сваёй
    287
    знакамітай кнігі. Заняўся ён глыбокім аналізам зборніка “Балады і рамансы”, драмы “Дзяды” і іншых твораў польскага паэта; грунтоўна аналізаваў таксама мову і стылістыку, звяртаючы ўвагу галоўным чынам на сувязі міцкевічаўскага стылю са стылем беларускай народнай мовы.
    С. Станкевіч быў, несумненна, найвыдатнейшым беларускім эмііранцкім міцкевічазнаўцам, і таму на працягу юбілейнага 1955 г., які быў абвешчаны Польшчай Міцкевічаўскім годам, ён актыўна ўключыўся ў папулярызацыю спадчыны польскага паэта. Станкевіч у № 4748 “Бацькаўшчыны” за 1955 г. надрукаваў вялікі артыкул “Адам Міцкевіч — вялікі сын зямлі Беларускай (Да сотай гадавіны з дня смерці паэта)”. Артыкул гэты, мабыць, заінтрыгаваў многіх палякаў, якія былі схільныя ўбачыць у публікацыі беларускага крытыка спробу “адабраць у палякаў Міцкевіча”.
    Аднак трэба сказаць, што наогул эмігранцкія публікацыі С. Станкевіча пра А. Міцкевіча мала, а найчасцей увогуле заставаліся і застаюцца невядомыя ў Польшчы.
    Поўнасцю пазбаўлены грунту сцвярджэнні беларускіх савецкіх публіцыстаў, нібы беларускія эмігранты стараюцца пасварыць беларусаў з усімі сваімі суседзямі, што яны імкнуцца да развязвання Трэцяй сусветнай вайны. Ані творчасць беларускіх эмігранцкіх пісьменнікаў, ані характар беларускай палітычнай публіцыстыкі ў эміграцыі не пацвярджаюць такіх інсінуацый.
    Афіцыйнаму савецкаму тэзісу аб тым, што беларуская эміграцыя імкнецца пасварыць народы, пярэчыў, між іншым, ужо згаданы артыкул “Адам Міцкевіч — вялікі сын зямлі Беларускай”. Калі ўважліва прыгледзецца да яго загалоўка і зместу, то прыйдзем да высновы, што няма ў ім якіхколечы экспансіўных тэндэнцый. Аўтар гаворыць не аб належнасці гюльскага паэта да беларускага народа, а толькі аб яго арганічнай сувязі з беларускай зямлёй, а гэта ж факт бясспрэчны. Вядома, што часта загалоўкі бываюць зманлівыя, а змест публікацыі запярэчвае яе назве. Ці з такой тэндэнцыяй мы маем дачыненне ў артыкуле Станкевіча? Несумненна, некаторыя яго сцвярджэнні маглі выклікаць у паляка, прынамсі, супярэчлівае ўспрыняцце.
    Да прыкладу, выраз “беларускі дробнашляхецкі род” у дачыненні да сям’і Міцкевічаў быў для многіх палякаў той лыжкай дзёгцю, якая псуе бочку мёду. I прыведзенае сцвярджэнне не было ў дадзенай публікацыі адзіным выказваннем, якое выклікала супраціў з польскага боку. Так далёка не ўсе выхадцы з Польшчы маглі згадзіцца з наступнай тэзай, вельмі характэрнай для С. Станкевіча: ‘Теніяльны талент Міцкевіча паявіўся ў той чорны для нас час, калі беларускі народ знаходзіўся на дне свайго нацыянальнага ўпадку, а Беларусь была прасторай і аб’ектам расейскай і польскай кулыурнай экспансыі. Ёсць зусім праўдападобным, што калі б Міцкевіч жыў і тварыў у час беларускага нацыянальнага адраджэння, ён быў бы беларускім паэтам, а ягоныя творчья дасягненні й сусветная слава была б запісаны на конто