• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    Выбух цікавасці да Міцкевіча адбыўся ў 1875 г., у выніку дзейнасці прафесара Оксфардскага універсітэта Мофіл. Ён быў сапраўдным першаадкрывальнікам у галіне славянскіх даследванняў у Брытаніі. Абсяг яго інтарэсаў і ведаў быў сапраўды вельмі шырокі. Ён не толькі дасканала ведаў рускую мову і літаратуру, але ў сваіх запісах сведчыў таксама асэнсаванне і разуменне паважнасці ўкраінскай мовы. Потым Мофіл зацікавіўся польскай мовай. У 1879 г. ён надрукаваў артыкул пра польскую літаратуру ва ўплывовым часопісе “The Westminster Review”, а ў 80 rr. напісаў граматыку польскай мовы, якая ўвайшла ў новую серыю, прысвечаную славянскім
    ’ Сябра 3. Красіньскага, Гснры Рыў, надрукаваў артыкул пра А.Міцксвіча ў часопісс “The Metropolitan” за снсжань 1831 г., дзе пісаў, што “...гэты выдатны чалавск ... цяпср знаходзіцца ў выгнанні ў Ангпіі”. Зразумсла, энтузіязм і дакладнасць нс заўжды ідуць у пары!
    300
    мовам. Бібліятэкар Кракаўскага універсітэта пачаў падаваць штогадовыя справаздачы пра польскую літаратуру ў часопіс “Athenaeum”. У 1882 і 1883 гг. у Лондане з’явіліся два новыя паэтычныя пераклады “Конрада Валенрода”. Перакладчыца першага з іх, Мод Ашэст Бігс, зрабіла ў 1885 г. (праз 50 гадоў пасля з’яўлення арыгінала) паэтычны пераклад “Пана Тадэвуша” пад назвай “Master Thaddeus; or, the Last Foray in Lithuania — an Historical Epic in Twelve Books” (гэта літаральны пераклад назвы паэмы з польскай мовы на англійскую)6. Сама Бігс, ацэньваючы “Пана Тадэвуша”, змясціла гэты твор у адзін шэраг з “Іліядай”, “Энеідай”, “Страчаным раем”, “Інферно”. На жаль, выглядае на тое, што яе дасягненні засталіся невядомымі для шырокай публікі.
    У 1904—1905 гг. філосаф Вінцэнт Лютаслаўскі прыехаў у Лондан чытаць лекцыі пра Міцкевіча. Тое, як Роуз каментуе гэтыя лекцыі, варта працытаваць: “Мажлівасць для паразумення, навядзення, так бы мовіць, мастоў, была адкінута ў выніку наіўнасці (хтосьці можа адзначыць гэта словам “пагарда”), з якой ён чакаў, што яго слухачы будуць вітаць яго як аракула, што вяшчае праўду і толькі праўду, і нічога, акрамя праўды. Яго не прынялі ні як настаўніка, ні як прарока; яго адкінулі як зануду”.
    “Усё гэта тлумачыцца тым, — працягвае Роуз, — што брытанцы жадалі, каб падзеі ішлі спакваля ў сваім звычным рэчышчы і каб жыццё не рухалася ні ў выніку нейкіх феерверкаў, ні нейкага фанатызму” 7.
    1911 г. стаў пераломным ва ўспрыманні Міцкевіча ў Брытаніі. У гэтым годзе была надрукавана кніга Монікі Гардынер пад назвай “Адам Міцкевіч, нацыянальны паэт Польшчы”. На сённяшні дзень зразумела, што гэтая кніга з моманту яе з’яўлення прынесла шмат карысці. Мы ведаем, што там ёсць і шмат недакладнасцей, але гэта не так важна. Без гэтай кнігі ніколі не магло б здзейсніцца сур’ёзнае даследаванне Міцкевіча. М. Гардынер была адной з аматараўэнтузіястаў замежных краін, што нястомна ўзбагачалі брытанскую культуру сваімі даследаваннямі і перакладамі з літаратур, якія іначай засталіся б паза ўвагай. Яе зацікаўленасць Польшчай з’явілася ў даволі раннім ўзросце, вельмі спецыфічным, на маю думку, англійскім чынам. Цытую з ліста М. Гардынер: “Я прачытала ўсё, што можна было знайсці пра Польшчу пафранцузску і паанглійску. To нямногае, што я была ў crane знайсці паанглійску, было пераважна вельмі варожым па сваім характары, што не толькі не перашкодзіла маёй закаханасці, а толькі ўзмацніла яе”8.
    Да самай гібелі ў час паветранага налёту ў 1941 г. міс Гардынер узбагачала брытанскую паланістыку сваімі даследаваннямі.
    6 На жаль, я нс здолсў знайсці тэкст гэтага псракладу і больш нічога нс всдаю пра псракладчыцу. Мяркую, што праца М. Бігс заслугоўвас сур’ёзнага вывучэння.
    7 Rose W. 1. Mickiewicz and Britain. P. 307.
    8 Тамсама. C. 308.
    301
    У 1917 г. лонданская фірма “Dent and Sons” надрукавала празаічны пераклад “Пана Тадэвуша”, які зрабіў Джоржд Рэпал Нойз, як я мяркую, прафесар славістыкі Каліфарнійскага універсітэта. Кніга была перадрукавана трыма гадамі пазней. Выдаўцы, напэўна, былі задаволены продажам, таму што ў 1930 г. гэты пераклад зноў з’явіўся ў знакамітай серыі “Everyman’s Library” (“Бібліятэка для кожнага”). Кніга была перадрукавана ў 1943 і 1949 гг.
    Роуз цытуе заўвагі двух вядомых у свой час англійскіх пісьменнікаў, якія пазнаёміліся з творам у гэтым перакладзе. Першая заўвага Лэсэлза Абэкромбы: ‘Тэтая кніга [Пан Тадэвуш. —Д. Д.] ёсць незвычайнае стварэнне, якім можна ласавацца, нібы смачным кавалкам каляднага пудынга з дадаткам рому”. Сапраўды, вельмі “хатняе” англійскае параўнанне! Другая заўвага — Сачеверэла Сітвела: “Пан Тадэвуш” — гэта адзін з найвялікшых твораў літаратуры ва ўсім свеце, у якім старадаўняе польскае жыццё такое дзіўнае і аддаленае ад нас, як класіка японскай літаратуры “Аповед пра Генджы”. 1 зноў — як гэта паанглійску: паставіць на адну дошку Польшчу і Японію, нібы дзве экзатычныя краіны!
    Усё гэта ўзятае разам выглядае вельмі станоўча, але варта прыгадаць, што на лекцыях пра польскую літаратуру прафесара англістыкі Кракаўскага універсытэта Рамана Дыбоскаі а, якія ён чытаў у Оксфардзе ў 1922 і 1923 гг., прысутнічала ў сярэднім шэсць, паўтараю, шэсць асоб!
    Напэўна, трэба лічыць крокам наперад прызначэнне доктара Юльяна Кржыжаноўскага на пасаду лектара польскай культуры на аддзяленні славянскіх даследванняў Каралеўскага каледжа Лонданскага універсітэта (пазней ён ператварыўся ў Інстытут славяназнаўства — School of Slavonic and East European Studies). У 1930 г. Ю. Кржыжаноўскі надрукаваў паанглійску кнігу пад назвай “Польская рамантычная літаратура” (“Polish Romantic Literature”). У 1935 г. на пасаду лектара польскай культуры быў прызначаны сам У. I. Роуз. На працягу 30х гг. на старонках часопіса гэтай навучальнай установы, “The Slavonic and East European Review”, шмат увагі ўдзялялася польскай культуры ўвогуле і Міцкевічу ў прыватнасці.
    Але ж зноў мы маем справу не з тым, як шырокая брытанская публіка ўспрымала Міцкевіча, а з, так бы мовіць, “міжсабойчыкамі” ў акадэмічным навуковым асяродку.
    Выбух Другой сусветнай вайны быў прычынай вялікага прытоку палякаў у Брытанію. 3 сабой яны прынеслі захапленне Міцкевічам як нацыянальным паэтам. 1 з гэтага выспеў свой плён. 16 снежня 1949 г. на першай старонцы часопіса “The Times Literary Supplement” быў надрукаваны матэрыял, поўнасцю прысвечаны Міцкевічу, што дае яснае ўяўленне, наколькі паважнае значэнне цяпер меў паэт. Прычынай для публікацыі артыкула было з’яўленне ў Варшаве біяграфіі паэта, якую напісаў М. Яструн. Пазней най
    302
    больш значнымі публікацыямі з’явіліся кніга Вацлава Лядніцкага “Расія, Польшча і Захад” (“Russia, Poland and the West”), надрукаваная ў 1954 г., дзе шмат ўвагі аддаецца Міцкевічу, і ў 1956 г. — зборнік артыкулаў пад рэдакцыяй Лядніцкага, які змяшчае вышэйзгаданы артыкул Роуза.
    Мабыць, найбольш значным укладам у азнаямленне шырокай публікі з Міцкевічам у Брытаніі пасля 1956 г. стаў пераклад асобных частак “Дзядоў”, які зрабіў граф Патоцкі з Мантальку. Пераклад быў надрукаваны Польскай культурнай фундацыяй у 1968 г. (трэба зазначыць, што раней пераклады былі надрукаваны прыватным чынам у 1944 і 1945 гг.). Перакладчык — вельмі каларытная фігура — часам ён называў сябе каралём Польшчы Уладзіславам Пятым.
    Ну і апошняе: хачу прыцягнуць вашу ўвагу да таго факта, што ў гэтыя самыя дні ў Лондане, у Інстытуце славяназнаўства Лонданскага універсітэта, адбываецца трохдзённая канферэнцыя, прысвечаная Міцкевічу, хаця, на жаль, на ёй няма ніводнага прадстаўніка з Беларусі. Напэўна, мае значэнне той факт, што Лонданская канферэнцыя зрабілася мажлівай дзякуючы высілкам шчырага энтузіяста, якая працуе ў бібліятэцы інстытута, а не намаганнямі дацэнта польскай літаратуры.
    Падсумоўваючы, можна сказаць, што Міцкевіч вядомы ў Вялікабрытаніі, але толькі ў даволі малым асяроддзі людзей — або спецыялістаў у некаторых галінах славістыкі, або літаратараў. Артыкул Дональна Дэві ў зборніку пад рэдакцыяй Лядніцкага9 варты ўвагі як сведчанне таго, як прафесіянальны выкладчык акадэмічнага ўзроўню (ён быў прафесарам англійскае літаратуры ў Trinity College, у Дубліне) і неблагі паэт ставіўся да Міцкевіча.
    Тое, што было зроблена, каб распаўсюдзіць веды пра Міцкевіча сярод шырокай чытацкай публікі, было дасягнута, галоўным чынам, — і я паўтараю гэта яшчэ раз, — дзякуючы аматарамэнтузіястам, такім, як Мод Бігс і Моніка Гардынер. У гэты шэраг мы павінны таксама ўключыць і Веру Рыч. I ўсяго толькі двух універсітэцкіх выкладчыкаў: прафесараў Мофіл і Нойз.
    Ну, а што ж у будучым? Брытанцы, у прыватнасці англічане, не вызначаюцца як аматары паэзіі, асабліва паэзіі замежнай. He выклікае сумнення, што будзе існаваць толькі малая колькасць аматараў Польшчы і польскай літаратуры (я свядома не разглядаю тут польскую дыяспару ў Брытаніі). А вось будучыня акадэмічных даследаванняў Міцкевіча абсалютна няпэўная. Цяперашняе пакаленне студэнтаў, якія займаюцца замежнымі мовамі і культурамі, больш не разглядаюць літаратуру як істотную частку сваёй адукацыі. Гэта, напэўна, ёсць вынік рынкавых патрабаванняў да вышэйшай адукацыі.
    ’ Davie D. Pan Tadeusz in English Verse // Lcdnicki. Op. cit., P. 319329. За гэтым ідуць два нсапублікаваныя ўрыўкі з псракладу “Пана Тадэвуша” Кснста Макснзі і Уотсана Кіркансла. Р. 330 337.
    303
    Алесь Баркоўскі (Якуцк, Расійская Федэрацыя)
    АДАМ МІЦКЕВІЧ I ЯКУЦІЯ
    Творы Адама Міцкевіча, слыннага паэта з Навагрудчыны, траплялі ў Якуцію як з выгнанцамі з краю — удзельнікамі паўстанняў і рэвалюцыйнага руху, так і з чыноўнікамі — прыхільнікамі яго творчасці, што прызначаліся на службу ў далёкую Якуцію. Фелікс Кон, былы ссыльны Якуцкага краю (у 1920 г. быў сябрам Часовага рэвалюцыйнага камітэта Польшчы: у ліпеніжніўні працаваў у Беластоку, у жніўніверасні ўзначальваў у Мінску літаратурнавыдавецкую камісію, а потым на беларускай мове выйшла яго кніга “На пасяленні ў якуцкім краі”. Мн., 1932), выхадзец з варшаўскай яўрэйскай сям’і, так пісаў пра сустрэчу з былым паўстанцам 18631864 гг.:
    “— Вы русскнй? — запытаў мяне лекар.
    — Нет, поляк!
    3 паспешлівых рухаў доктара, па ўзрушэнню на яго твары я адразу пазнаў, што гэтая вестка не была яму абыякавай. А калі ён наблізіўся да мяне і калі я глянуў на яго твар, то з доўгага, пышнага, par excellence, польскага вуса, з вачэй, з усёй паставы я пазнаў у ім земляка.