Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 448с.
Мінск 1998
Гістарычныя веды пра Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітую многіх народаў, знаёмства з польскай мовай той эпохі, а таксама з развіццём беларускай мовы, са старой і навейшай мемуарнай літаратурай, а таксама, не ўтойваю, пэўная рэтраспекцыя актуальных вынікаў этналінгвістычных даследаванняў, якія праводзіліся на беларускалітоўскапольскім этнічнакультурным памежжы, садзейнічалі майму перакананню аб узнікненні, ва ўмовах узаемаўплываў, дастаткова аднароднай спецыфічнай польскай рэгіянальнай культуры, якая адрознівалася больш па сацыяльных (саслоўных), чым па нацыянальных прыкметах і якая была ўзбагачана беларускай і літоўскай культурамі.
Адначасова на той жа падставе не патрабуе доказаў, што вясковае насельніцтва, з якім польскамоўная шляхта сутыкалася кожны дзень, размаўляла пабеларуску, і што Міцкевіч павінен быў самае меншае разумець гэтую мову, калі не размаўляць на ёй. Гэта пацвярджаюць архіўныя матэрыялы Таварыства філаматаў, якія сведчаць аб тым, што “філаматы ў многіх выпадках акгыўна валодалі беларускай мовай” 3. Гэта вынікала як са штодзённых зносін на беларускай мове, напрыклад, у Чачота і Зана, так і з сацыяльнай праграмы філаматаў, згодна з якой існавала неабходнасць праграмнага знаёмства з народнымі звычаямі і мовай, а таксама дзейнасць на
1 Stankiewicz S. Picrwiastki bialoruskic w polskicj poczji romantyeznej. Wilno, 1936; Turska H. Prowincjonalizmy jijzykowc w “Panu Tadcuszu” // Wybor pism (19451962). Torun, 1984. S. 2137.
! Hanp.: Pigon S. Formowanic “Dziadow” czijsci drugiej: Rckonstrukcja gcnctyczna. Warszawa, 1967.
3 KawynKurzowa Z. J?zyk Filomatow i Filarctow // Slowotworstwo i slownictwo. Wroclaw; Warszawa; Krakow, 1963. S. 14.
316
карысць развіцця асветы, вынікам чаго павінна было стаць развіццё сельскай гаспадаркі. Варта прыгадаць тут творы Яна Чачота на беларускай мове, пісаныя з нагоды розных святкаванняў, якія папярэднічалі яго вядомаму выданню “Сялянскіх песенек знад Нёмна і Дзвіны” (цыт. па: KawynKurzowa Z. J^zyk Filomatow і Filaretow. S. 15): песенька на імяніны Хлявінскага “Да пакіньце ж горла драць...” ці Яжоўскага “Лісічка жоўты грыбок...” (А. Лойка ў артыкуле “Адам Міцкевіч і беларускі фальклор”4 цытуе страфу гэтай песні як прысвечаную Міцкевічу), а што асабліва важна для нашай тэмы, песня на прыезд А. Міцкевіча, якая пачынаецца словамі “Едзе міленькі Адам...” 5.
He падлягае сумненню, што Міцкевіч выхоўваўся пад уплывам беларускай культуры. Давайце паспрабуем вельмі коратка, не вычэрпваючы тэмы, адказаць на пытанне, як гэта адлюстравалася ў яго творчасці і ў мове паасобных твораў.
Калі разглядаць мову, то неабходна засяродзіць нашу ўвагу на трох момантах.
Папершае, на значным адрозненні паміж размоўнай мовай паэта, насычанай рэгіяналізмамі да канца яго жыцця, і мастацкай, афіцыйнай, мовай, над якой Міцкевіч свядома шмат працаваў і якую давёў да мастацкай дасканаласці.
Падругое, на тое, што, гаворачы пра беларусізмы і іх крыніцы ў мове Міцкевіча, неабходна ўлічваць іх ранейшае пранікненне ў паўночнаўсходнюю польскую мову. Мову, у якой захавалася шмат архаізмаў згодна з прынцыпам перыферыйнасці, але і пад уплывам беларускіх мясцовых дыялектаў, дзе захаваліся некаторыя вядомыя старапольскай мове выразы да сённяшняга дня (напр., труна). У сувязі з гэтым нельга даследаваць мову Міцкевіча, калі абстрагавацца ад агульнапольскай мовы, эпохі і мовы іншых творцаў таго рэгіёна. Нялішнім будзе паўтарыць услед за Галінай Турскай 6 і іншымі даследчыкамі мовы Міцкевіча, што нягледзячы на свядомую працу па ўдасканаленню і уніфікацыі польскай мовы перад пагрозай яе распаду ў перыяд падзелаў Рэчы Паспалітай польская мова родных мясцін паэта была своеасаблівай у сувязі з яе генетычнай і эвалюцыйнай адрознасцю. Польская мова была тут прышчэплена як гатовае ўтварэнне сярод іншамоўнага насельніцтва, а гэта значыць сярод людзей, якія маюць іншыя, не польскія, моўныя навыкі. У выніку гэтага “літоўская” польская мова ўспрыняла цэлы шэраг рускіх (беларускіх) і літоўскіх элементаў.
Патрэцяе, трэба паспрабаваць акрэсліць мастацкія (стылістычныя) функцыі міцкевічаўскіх рэгіяналізмаў і аддзяліць іх ад таго, што незаўважальна трапляла ў яго творы як натуральны кампанент мовы.
4 Гл.: Адам Міцкевіч і Бсларусь. Мн., 1997. С. 120.
5 Тэкст пссні “Едзс мілснькі Адам...” гл.: Адам Міцксвіч і Беларусь. С. 212.
6 Jpzyk Adama Mickicwicza. Skrypt. Maszynopis Instytutu Jpzyka Polskicgo UW. S. 43.
317
Добрым матэрыялам для дэманстрацыі адрозненняў паміж прыватнай і афіцыйнай мовай паэта з’яўляецца яго карэспандэнцыя 7.У прагледжаных афіцыйных тэкстах і лістах, напісаных да вышэйстаячых асоб, рэгіяналізмаў, якія з’явіліся пад беларускім ці літоўскім уплывам, я не заўважыла. У лістах да сяброў іх вельмі шмат, у тым ліку рускіх канцылярызмаў, і то на розных узроўнях мовы.
Прыклады з лістоў да Чачота (18181819 г.). Сам зварот да яго: Janko! (бел. Янка! польск. Janku!); шматлікія прыклады ўжывання неэнклітычных форм займеннікаў: ...a zwlaszcza, ze najmilsze mnie osoby nie tylko pow^tpiewaj^o przyjacielu; Przyslij mnie Switez i inne Twoje nowe rymy; Zrob mnie uwagi szczere nad tym szpargalikiem. Шмат падобных прыкладаў таксама ў лістах да іншых, напрыклад, да Юзафа Яжоўскага, дзе, напрыклад: Wierz mnie, Jozefie, як выключэнне — скарочаная форма mi, ...bo mi czas zostal do pisania krotki.
Адсутнасць пачатковага n y злучэннях асабовых займеннікаў з прыназоўнікамі накшталт z іт і сінтаксічная спецыфіка іх ужывання, напрыклад: Zacz^lem plakac... upewniac, ze mnie to kosztuje wi?cej nizeliJejsamej; ...czy zdrow ty i czy nie ma dot^d zadnej nadziei, zebys... (c. 563).
Словаўтваральныя i лексічныя: Odpowiedziala, ze nie ma czym przeparc mojej niewiernosci; Nie winuj^ go o to (c. 199); ...szkodujq, zem temu zacnemu poecie nie poslal moich dzielek (да Адынца. C. 285); Zostalem jeden (бел. адзін, польск. sam) — y пісьме да Петрашкевіча ад 8(18) лютага 1821 г.; .. .az dot^d jeden tylko od ciebie byl listek, spodziewam si?, ze wkrotce listek otrzymam (да T. Зана. C. 290291); Pytaj^ za com nudny? (аб чым нуджуся? Да Чачота); Dziwno mi, ze nie odebrales prosby mojej o przewiok^ odpusku, ktor^ Franciszek, nie wiem po co, nie wprost do kancelarii, ale na Twoje r?ce poslal (да Данкевіча. C. 419); Odebralem ukaz, abym ksi^zki odeslal... Ukaz ten mocno mnie dotkn^l (да Малевіча); Historia u mnie zawalana (бел. завалена, польск. zarzucona), ...czeka okazji, wkrotce mu j^posl? (да Яжоўскага); часта паўтараюцца выразы pasport, podorozne, odkrycie (у значэнні адкрыццё, пол. otwarcie) і г. д.
Асаблівай увагі заслугоўваюць яшчэ два прыклдды з прыватнай карэспандэнцыі. Wszystkim bust замест buzi ў лісце да Яжоўскага (с. 71) і рэдкае ў Міцкевіча, выразна ўжо звязанае з літоўскім уплывам, змешванне родавых канчаткаў у 2 асобе мінулага часу ў карэспандэнцыі з Марыляй Путкамер, напрыклад: “Jak brzydki і krzywdz^cy dales slowom moim wyklad’’, — піша Адам да Марылі (с. 200201).
Занатаваныя ў Міцкевіча правінцыялізмы ў пераважнай большасці выступаюць у польскай мове, якую ўжывае мясцовае насельніцтва ПаўднёваУсходняй Літвы і ПаўночнаЗаходняй Беларусі. Глухое вымаўленне z у слове
’ Прыклады ўзяты па выд.: Czytclnik. Warszawa, 1955. Cz. I. 18171831.
318
busi, якое ў дадзены момант нават не магу інтэрпрэтаваць, мае надзвычай шырокую тэрыторыю, напрыклад, на Беласточчыне dajрапі busi (да дзіцяці/ Змешванне родавых канчаткаў, вядомае па літаратуры 8, я асабіста натавала ў 1997 г. у паўднёвай частцы Свянцянскага раёна.
Пераходзячы ад прыватнай карэспандэнцыі з сябрамі да літаратурных тэкстаў А. Міцкевіча, трэба сказаць, што яны ў аспекце правінцыялізмаў надзвычай розныя, а кампетэнтнае вызначэнне дыяпазону рэгіяналізмаў, што трывала выступаюць у мове паэта, патрабавала б уважлівага аналізу яго рукапісаў. У працэсе выдання твораў, нават яшчэ пры жыцці паэта ’, некаторыя характэрныя элементы нівеліраваліся. Напрыклад, у рукапісе верша “Nad wod^ wielk^ і czyst^...” 15 радок гучыць, згодна з распаўсюджаным да сённяшняга дня “літоўскім” вымаўленнем “Ta woda widz? dokola...”, што было выпраўлена ў адпаведнасці з агульнапольскай нормай “Т? wod?...”10.
Выкарыстоўваючы мясцовыя народныя матывы ў баладах і рамансах, Міцкевіч свядома " насычае іх мову рэгіяналізмамі, якія паходзяць з беларускіх крыніц, напрыклад, у “Тукаі”, дзе багата прадстаўлена анамастыка (напрыклад, рака Гніліца, возера Калдычава, гара Жарнова і г. д.), мы сустракаем распаўсюджаную ў ПаўночнаУсходняй Польшчы сінтаксічную канструкцыю тыпу jemu boli (бел. яму баліць, польск. jego boli); Cos mu zabolalo w iokciu.
Падобнае адбываецца i ў “Пане Тадэвушу”, які пісаўся з настальгіяй, далёка ад радзімы, дзе, як мяркую, творчае паглыбленне ў краіну дзяцінства, неабходнасць апісання рэалій, невядомых паэту з іншых крыніц, вызваляе ў Міцкевіча, прыхаваныя пры напісанні іншых твораў, залежы рэгіянальных рысаў, якія паходзяць, як вядома, у значнай ступені з беларушчыны. I не ўсё хіба тут вынікае з запланаванай стылізацыі.
Правінцыялізмамі ў “Пане Тадэвушу” займалася Г. Турска 12, засяроджваючы ўвагу, перш за ўсё, на стылізацыі і індывідуалізацыі дыялогаў — не толькі з пункту гледжання наяўных у польскай мове беларусізмаў. Яшчэ раней — Станіслаў Дабжыцкі 13 і Станіслаў Станкевіч 14, які да беларусізмаў залічваў таксама чыста польскія з’явы, а такія, як, напрыклад, mogilnik ці siewba і шмат іншых, абышоў увагай.
• Zdaniukiewicz, SawanicwskaMochowa.
’ Гл.: Sudolski Z. Adam Mickiewicz. Warszawa, 1995.
10 Gorski K. Przcdmowa do wyd.: Mickiewicz A. Dzicla Wszystkic. T. I. Wicrszc. 18171824.
11 Параўн. адказ А.Міцксвіча варшаўскім крытыкам.
11 Prowincjonalizmy j?zykowc w “Panu Tadcuszu”// Matcrialy dyskusyjnc Komisji Naukowcj Obchodu Roku Mickicwicza PAN. Warszawa, 1955 (na prawach rqkopisu) / Przcdruk Turska H. Wybor pism (19451962). S. 2137.
” Dobrzycki S. Kilka spostrzezen nad j?zykicm Mickicwicza // Pracc Filologicznc. 1911. T. 7. S. 300393.
14 Stankiewicz S. Picrwiastki bialoruskic...
319
Уважлівае чытанне “Пана Тадэвуша” прыводзіць да вываду, што гэты твор паранейшаму чакае сваёй мовазнаўчай манаграфіі. Для заахвочвання будучых даследчыкаў яшчэ некалькі менш заўважальных раней прыкладаў: