• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    — А няхай пана! He марыў я, што тут [...] знайду земляка!
    Гаворачы тое, ён падаў мне руку і пайшоў за мной да юрты, дзе ўжо весела патрэсквалі дровы ў камінку.
    — Але ж тут у пана няблага, пане дабрадзею! — прамовіў ён, аглядваючы юрту, а ўбачыўшы над ложкам партрэт Касцюшкі, фамільярна дадаў:
    — He спадзяваўся, мабыць, наш герой, што дзесьці, па столькіх гадах, на якуцкай зямлі, у юрце, выява яго будзе прадметам цікаўных поглядаў якутаў...
    Пасля некалькіх хвілін, паставіўшы ежу на стол, я перапыніў той прагляд. Трымаў ён менавіта ў тую хвіліну “Пана Тадэвуша”.
    — Як жа гэта пекна, а як праўдзіва, — звярнуўся ён да мяне, адкладваючы кніжку, і задэкламаваў:
    Літва! Бацькоўскі край, ты як здароўс тос! Нс цэнім, маючы, а страцім залатос...
    Ён трохі насупіўся. Вясёлы яго твар набыў выраз невыказнага смутку. Было зразумела, што ён сумаваў, сумаваў моцна, калі, можа, не па людзях, дык па мясцінах, “дзе прозеленню жыта ў полі серабрыцца, і залаціцца поўным коласам пшаніца”, а можа...па магілах” 1.
    Імя Адама Міцкевіча асабліва стала вядома ў Якуціі ў сувязі са стагоддзем яго смерці (1955). Рэспубліканская газета “Кыым” адвяла тады паэту цэлую старонку, дзе апрача яго кароткай біяграфіі пабачылі свет яго творы ў перакладзе на якуцкую мову С. Данілава, М. Ярымава, А. Берыяка, С. Дзяканава.
    1 W jakuckicj jurcic // Tydzicii (Lwow). 1893. Nr 12.
    .304
    А часопіс “Хотугу Сулус” (1955. № 6) змясціў два міцкевічаўскіх творы: “Росснятаабы доботторбор” і “Воевода” ў перакладзе Сямёна Данілава з яго ж уступным артыкулам пра жыццё і творчасць паэта. У тым жа нумары быў змешчаны верш Уладзімежа Слабодніка, польскага паэта, народжанага на Украіне, “Пушкнн уонна Мнцкевнч”.
    Да сотых угодкаў у Якуцку была таксама наладжана выстаўка яго твораў у рэспубліканскай бібліятэцы імя Аляксандра Пушкіна. Такія ж выстаўкі адбыліся і ў раённых бібліятэках Якуціі.
    А ў 1956 г. у якуцкім рэспубліканскім выдавецтве асобным выданнем выйшлі выбраныя творы Адама Міцкевіча 2 з прадмовай Сафрона Данілава (укладальнік I. Федасееў), куды ўвайшлі балады, рамансы, санеты, вершы, байкі і паэма “Конрад Валенрод” у перакладах вядомых майстроў якуцкага прыгожага пісьменства I. Гогалева, М. Яфімава, С. Данілава, I. Федасеева, Л. Габышава, Д. Апросімава, Я. Парнікава, С. Дадасканава, А. Бэрыяка, С. Савіна. Пра тое, як перакладаўся Адам Міцкевіч на якуцкую мову, Сямён Данілаў потым расказаў Анджэю Банарскаму 3. У маскоўскім часопісе “Literatura Radziecka” (1978. № 2) быў змешчаны верш таго ж Сямёна Данілава “Mickiewicz” у перакладзе А. Шыманскага.
    Марына Загідуліна (Гоодна, Беларусь)
    МІЦКЕВІЧ У ІЛЮСТРАЦЫЯХ РАМАНТЫЧНАЯ ТРАКТОЎКА МАСТАКОЎ БЕЛАРУСІ XIX ст.
    Выключнасць творчай асобы Адама Міцкевіча была адзначана ўжо яго сучаснікамі. Прадстаўнік інтэлектуальнай расійскай эліты П. Вяземскі пісаў у 1825 г. у “Московском телеграфе”: “Пан Міцкевіч належыць да вузкага кола выбраных, якіх лёс ашчаслівіў правам прадстаўніцтва літаратурнай славы сваіх народаў” 1.
    Польскамоўны ліцвін А. Міцкевіч прынёс славу не толькі польскаму, але і беларускаму народу. Ад першых рамантычных балад і да эпахальнага “Пана Тадэвуша” ён аддана служыў роднай Навагрудчыне:
    У свсцс, дзс нам доля быць судзіла, Застаўся родны кут, свая радзіма — Дзяцінства край!
    ("Пан Тадэвуш ". Эпілог. Пер. Я. Семяжона)
    ’ Мнцксвнч А. Тылыллабыт айымньылар. Якутскай, 1956.
    ’ Danilow S. “Czascm ttumacz? Mickicwicza...” // Kultura (Warszawa). 1976. Nr 28.
    ' У kh.: Lukasiewicz I. Mickiewicz. Wroclaw, 1996. S. 57.
    305
    Пад гэтымі прасякнутымі тугой радкамі маглі б падпісацца шматлікія землякі паэта, якія не мелі магчымасці жыць у родным краі, але былі духоўна цесна звязаны з бацькаўшчынай. Сярод іх вылучаюцца мастакі, светапогляд якіх фарміраваўся храналагічна хоць і ў больш позні час, але амаль у аднолькавым грамадскім асяроддзі і быў вельмі блізкі грамадзянскай пазіцыі паэта. Некаторыя з іх сталі яркімі ілюстратарамі твораў А. Міцкевіча, змаглі пераканаўча перадаць узвышананапружаны лад лірычнага пачуцця паэта.
    Буйнай асобай сярод іх з’яўляецца Міхал Эльвіра Андрыёлі. Выхадзец з сям’і мастакаітальянца і мясцовай шляхцянкі, ён першыя 19 гадоў пражыў у Вільні. Як А. Міцкевіч і яго сябры, вучыўся тут. Старажытны асяродак беларускасці, гэты горад у 4060я гг. XIX ст. жыў ідэямі незалежнасці краю, а творчая моладзь услед за філаматамі ўсё больш усведамляла сябе ліцвінамі, нашчадкамі Вялікага Княства Літоўскага. I настолькі моцнай была адданасць радзіме, што М.Э. Андрыёлі, які з’ехаў на вучобу ў Расію, Італію, вяртаецца ў 1863 г. і прымае актыўны ўдзел у паўстанні, змагаючыся ў атрадзе Л. Нарбута. Успомнім, што А. Міцкевіч таксама рваўся на радзіму ў 1831 г., у час паўстання.
    М.Э. Андрыёлі быў адным з першых, хто даў мастацкавыяўленчую інтэрпрэтацыю літаратурных вобразаў А. Міцкевіча. Творчая спадчына М.Э. Андрыёлі дастаткова падрабязна даследавалася польскімі навукоўцамі. Сёння ж хочацца паглядзець на яе ў кантэксце духоўнамаральных сувязяў мастака і паэта, тых сувязей, якія маглі дзейнічаць толькі пры ўмове агульнасці светапогляду і асаблівага, ліцвінскага менталітэга.
    Самай важнай працай сталі ілюстрацыі мастака да “Пана Тадэвуша”. 3 1879 па 1882 г. па заказу львоўскага кнігавыдаўца Г. Альтэнберга было выканана 18 ілюстрацый у тэхніцы дрэварыта для альбомнага выдання паэмы. Да гэтага трэба дадаць 34 застаўкі, віньеткі і ініцыялы. Ілюстрацыі з’явіліся настолькі дасканалымі, што ў 1882 г. кніга была выдадзена двойчы, пасля тэкст паэмы з малюнкамі М.Э. Андрыёлі перавыдаваўся не раз у Польшчы, а ў 1959 г. быў надрукаваны ў Маскве.
    Мастак выбраў для ілюстрацыі найбольш характэрныя, на яго думку, эпізоды літаратурнага твора. Рамантычная эстэтыка, з’яўляючыся неад’емнай рысай светаадчування інтэлігенталіцвіна таго часу, які імкнуўся ўзвысіць і апаэтызаваць усе прявы жыцця народа, беларускай шляхты, выразна выявілася і ў паэмах, асабліва ранніх, А. Міцкевіча, і ў дрэварытах Андрыёлі.
    Рамантызм мастака раскрываецца і ў ярка экспрэсіўных вобразах герояў, і ў выразным дынамізме кампазіцыі, і ў рэзкіх святлоценевых эфектах, нават у такой, здавалася б, спакойналірычнай сцэне, як “Канцэрт Янкеля”, дзе галоўныя героі прадстаўлены ў момант, калі яны слухаюць чароўную
    306
    мелодыю. Аўтар змог паказаць уздым пачуццяў, рухаў душы кожнага з персанажаў, а таксама іх разнастайнасць. Майстэрства мастака праявілася ў тым, што вялікая група людзей (каля 30) не выглядае ні манатоннааднастайнай, ні разрозненараскіданай. Вылучыўшы кампазіцыйны і сэнсавы цэнтр яркім святлом, аўтар аб’ядноўвае герояў у адзіным патрыятычным парыве, які выклікае музыка цымбаліста. Варта адзначыць, што мастак вельмі ўважліва вывучаў усе рэаліі, дэталі быту, адзення, архітэктуры, якія павінны быць увасоблены ў малюнку.
    У ілюстрацыях Андрыёлі да альбомнага выдання паэмы можна прыкмеціць след старажытнай традыцыі афармлення беларускай кнігі. У стылі мастака XIX ст. адчуваюцца рэмінісцэнцыі распаўсюджанага ў беларускай кніжнай мініяцюры XIIIXIVctct. так званага тэраталагічнага стылю, калі асобныя ініцыялы фантазіяй мастака ператвараліся ў жанравую кампазіцыю. А віньеткі Андрыёлі шмат чым нагадваюць застаўкітытулы са скарынаўскіх выданняў, дзе першадрукар шырока выкарыстоўваў сюжэтнатэматычныя выявы. Андрыёлі ў сваіх застаўках і канцоўках таксама адлюстроўвае сцэны з жыцця насельнікаў Сапліцова ва ўзнёсларамантычным стылі.
    М.Э. Андрыёлі быў спачатку задаволены мастацкім узроўнем сваіх дрэварытаў да “Пана Тадэвуша”. Але тагачасная публіка, якая была выхавана на традыцыях класіцызму, не магла адразу прыняць прынцыпы рамантызму ў выяўленчым мастацтве, ацаніць імклівага тэмпераменту Андрыёлі, які сваімі ілюстрацыямі падкрэсліваў і светлую лірычнасць, і драматызм дзеяння паэмы. “Пан Андрыёлі не ўмее маляваць фігуру ў спакоі, якая б стаяла, сядзела, ішла, не ўмее стварыць сцэны, якая не была б вобразам шпіталя для кранутых канвульсіямі,” — піша са здзекам А. Сугетынскі 2. Ю.І. Крашэўскаму таксама не імпануе “неўтаймаваная энергія, недахоп класіцыстычнага спакою” 3. Апанентам Андрыёлі больш падабаліся, напрыклад, малюнкі да “Пана Тадэвуша” выхаванца Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, прыхільніка класічных стэрэатыпаў Е. Герсана, героі якога маглі б быць з такім самым поспехам і персанажамі старажытнагрэчаскага міфа, калі б ім толькі змяніць адзенне. Тагачасныя крытыкі не змаглі ў поўная ступені адчуць, наколькі арганічна паэтычныя вобразы А. Міцкевіча былі ўвасоблены мастаком у выяўленчыя формы, ацаніць тую жывасць, паўнату пачуццяў, што захапляе сёння нас у творах М.Э. Андрыёлі.
    Так з цягам часу мастака здолелі ўпэўніць у тым, што ілюстрацыі да “Пана Тадэвуша” сталі яго творчай няўдачай — гэта было пастаянным болем яго жыцця. Ён выканаў малюнкі да пецярбургскага выдання 1883 г. “Конрада Валенрода”, выбраўшы найбольш драматычныя моманты твора
    1	Prawda. 1883. N 18.
    ’ Klosy. 1882. N 60. S. 396.
    307
    — у тым ліку смерць галоўнага героя. У 1893 г. па заказу Альтэнберга ён зрабіў шэраг узвышанарамантычных ілюстрацый да “Балад і рамансаў”, любімага паэта. Неажыццёўленай марай яго жыцця быў заказ на ілюстраванне “Дзядоў” А. Міцкевіча, паэмы, якая стала ідэйна найбольш блізкай мастакуліцвіну. Надзеі на гэты конт не ажыццявіліся, але да апошніх сваіх дзён ён усё ж спадзяваўся, што яны збудуцца. Захаваліся толькі асобныя ілюстрацыі да гэтай паэмы, надрукаваныя ў перыядычных выданнях. Некаторыя з іх былі сабраны ў вялікім альбоме ‘Тераіні польскай паэзіі”. Увагу чытача прыцягвалі драматычныя і чароўныя постаці Зосі і Марылі з “Дзядоў”, а таксама трагічная і верная Альдона з “Конрада Валенрода”. Немагчыма не ўспомніць і яркія вобразы малюнка Андрыёлі да балады “Голенастрыжана”, пазначаныя неўласцівай для аўтара знішчальнай іроніяй.
    Сёння мастацкая спадчына М.Э. Андрыёлі высока ацэнена даследчыкамі. Пачэснае месца займаюць у ёй ілюстрацыі да твораў А. Міцкевіча.
    Землякамі паэта, што нарадзіліся, хоць з адлегласцю ў некалькі дзесяцігоддзяў, таксама ў Прынёманскім краі, былі мастакі Вікенцій Дмахоўскі і Казімір Альхімовіч. Выраслі яны ў аднолькавым сацыяльным і этнаграфічным асяроддзі, а прагрэсіўная грамадкасць Вільні ў час вучобы аказала рашаючы ўплыў на фарміраванне іх светапогляду. В. Дмахоўскі прымаў удзел у паўстанні 1831 г., a К. Альхімовіч — у паўстанні 1863 г.