• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)

    Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры: Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 7-11 верасня 1998 г.)


    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 448с.
    Мінск 1998
    128.96 МБ
    Найбольш задакументаванай крыніцай для гіеторыі ўспрымання Міцкевіча ў Брытаніі, без усялякіх сумневаў, можа лічыцца артыкул прафесара
    296
    Уільяма Роуза ў зборніку пад рэдакцыяй Вацлава Лядніцкага, які быў надрукаваны ў 1956 г. 1 Прафесар Роуз быў адначасова прафесарам паланістыкі і дырэктарам Інстытута славяназнаўства Лонданскага універсітэта (School of Slavonic and East European Studies of the University of London). Я ўсведамляю той факт, што гэты даклад ўзнік у большай ступені дзякуючы згаданай вышэй працы прафесара Роуза.
    Напэўна вельмі цяжка або абсалютна немагчыма вызначыць праз столькі гадоў, як чытацкая публіка рэагавала на першыя згадванні імя Міцкевіча і яго паэзіі. Але некаторы аналіз таго, што пісалася ў той час, высветліць брытанскі пункт гледжання на паэтычную творчасць увогуле і на паэзію Міцкевіча ў прыватнасці. Мы павінны таксама памятаць, што шмат таго, што пісалася і друкавалася пра Міцкевіча ў Брытаніі, — гэта фактычна працы чужаземцаў (можа быць, землякоў Міцкевіча, але чужаземцаў для брытанцаў). Аднак трэба зважаць на сам факт публікацыі незалежна ад таго, хто напісаў — брытанец або небрытанец. Таксама трэба ўлічваць, гаворачы пра Міцкевіча ў Вялікабрытаніі, яго ўспрыманне паўсюль у англамоўным асяроддзі. У гэтым паведамленні я абмяжую сябе Вялікабрытаніяй, акрамя тых выпадкаў, дзе нацыянальнасць перакладчыка будзе датрабаваць удакладнення 2.
    Перыяд паміж 18151837 гг. вельмі істотны ў брытанскай гісторыі. 1815 г. адзначаецца паражэннем Напалеона ў бітве пад Ватерлоо — што сталася канцом вайны, якая доўжылася з рэдкімі перапынкамі з 1793 г.; 1837 г. стаўся годам узыходжання на трон каралевы Вікторыі. Паражэнне Напалеона і далейшыя дамоўленасці на Венскім кангрэсе зрабілі Брытанію найбольш магутнай дзяржавай у Еўропе. Яе імперыя распасціралася па ўсім свеце. Падлічана, што кожны пяты чалавек з усіх жыхароў Зямлі ў той час пражываў у Брытанскай імперыі. Такім чынам зразумела, чаму Брытанія шукала паразумення з яшчэ адной вялізнай імперыяй у Еўропе — Расійскай, замест таго каб запрапанаваць падтрымку, напрыклад, палякам, якія імкнуліся разбурыць адзінства імперыі і яе ўяўную моц.
    3 ростам эканамічнай магутнасці Брытаніі ўсё гучней раздаваліся заклікі да парламенцкіх рэформаў. Тыя, хто вынес на сабе асноўны цяжар вайны — вайскоўцы і падаткаплацельшчыкі — не лічыліся грамадзянамі, бо не мелі прадстаўніцтва ў парламенце. Яны сталі патрабаваць роўных з дваранствам правоў. Іншымі словамі, яны хацелі, каб іх прызнавалі сапраўднымі грамадзянамі. Дзякуючы радыкальным тэндэнцыям, якія яшчэ засталіся пасля Французскай рэвалюцыі 1789 г. і апублікавання вядомай кніжкі Тома Пэй
    1 Rose W. J. Mickiewicz and Britain // Lcdnicki W. A. Mickiewicz in World Literature. Berkeley; Los Angeles, 1956. P. 295 318.
    2 Whitfield F. J. Mickiewicz and American Literature // Lcdnicki W. Назв. тв. P. 340352. Apтыкул прысвсчаны ролі A. Міцксвіча ў амсрыканскай літаратуры.
    297
    на “The Rights of Man” (“Правы чалавека”), палітыкі сталі асэнсоўваць, што нешта трэба рабіць у Імперыі для рабоў і рымакатолікаў. А юлькасьць іх расла вельмі хутка.
    Вядома, што гаспадарка Брытанскай імперыі на пачатку XIX ст. залежала ў вялікай ступені ад рабскай працы — як і ў тых частках Імперыі, што былі страчаны ў выніку Амерыканскай вайны за незалежнасць. У метраполіі добрапрыстойны росквіт, якім карысталіся тыя, хто меў маёнткі і каго так выдатна апісвае Джэйн Остэн у рамане “Мэнсфілд парк”, — гэты росквіт стаўся мажлівым толькі дзякуючы працы рабоў на цукровых плантацыях на астравах ВестІндыі. Гэта пераканаўча паказвае Эдвард Сэйд 3. У 1807 г. парламент забараніў гандляваць рабамі, а ў 1833 г. пачалося, так бы мовіць, урачыстае шэсце эмансіпацыі па ўсёй Імперыі.
    У выніку Акта 1800 г. пра далучэнне Ірландыі да Брытаніі ў Імперыю ўвайшлі тэрыторыі з амаль што выключна каталіцкім насельніцтвам. Шмат жаўнераўкатолікаў з Ірландыі і Шатландыі ўдзельнічалі ў вайне з Напалеонам. Тым не менш, ёсць фактам тое, што грамадзянекатолікі ў выніку законаў, прынятых парламентам у XVII ст., былі жорстка абмежаваныя ў сваіх грамадзянскіх і рэлігійных правах. Ранейшая спроба парламента вырашыць гэтую праблему, так званы закон the Catholic Relief Act 1778 г., прывяла да самых сур’ёзных і працяглых вулічных беспарадкаў, якіх Брытанія не бачыла ні дагэтуль, ні пасля.
    Напрыканцы 20х гг. парламент пачаў рухацца ў накірунку да прыняцця закона, які даў бы католікам поўную свабоду. Гэтыя зрухі суправаджаліся тысячамі петыцый і абурэннем з усіх куткоў краіны і ўсіх слаёў насельніцтва.
    Няцяжка знайсці тлумачэнне гэтым моцным антыкаталіцкім пачуццям. Вялікабрытанія ўзнікла ў 1707 г. пасля аб’яднання дзвюх дзяржаваў — Шатландыі і Англіі з Уэльсам і ў выніку заклапочанасці англійскага ўрада ў адносінах да моцы Францыі. У XVIII ст. дзяржаўная прапаганда імкнулася да стварэння менавіта брытанскай нацыянальнай самасвядомасці тым, што падкрэслівала Боскую сутнасць бітвы пратэстантызму супраць каталіцтва. У той час гэта прапаганда дасягнула месіянскіх узроўняў, але не натхніла аніякае вялікае паэзіі. Апошняе паражэнне Францыі ў 1815 г., здавалася, стварыла ў брытанцаў нешта накшталт крызіса самавызначэння, які быў пераадолены з цягам часу прадпрымальніцкай дзейнасцю і пашырэннем Імперыі.
    У культурным жыцці краіны панавалі абедзве сталіцы — Лондан і Эдынбург і старыя універсітэты Оксфард і Кембрыдж. Цікавасць да культур іншых краін абмяжоўвалася галоўным чынам літаратурай і гісторыяй Грэ
    1 Said Е. W. Culture and Imperialism. London, 1994. P. 69.
    298
    цыі ды Рыма класічных часоў. Амаль усе пісьменнікі Брытаніі, прынамсі тыя, хто прайшоў праверку часам і каго яшчэ чытаюць, мелі радыкальныя погляды і не ладзілі з істэблішментам. Паэтычны светапогляд Уільяма Вордсварта, напрыклад, фарміраваўся пад уплывам Французскай рэвалюцыі. Байран, творы якога добра ведаў Міцкевіч, рэзка выступаў супраць тыраніі каралёў і імператараў. Безумоўна, мае значэнне той факт, што тры найвыдатнейшыя паэты таго часу — Кітс, Шэлі і Байран — памерлі на чужыне: Кітс і Шэлі — у Італіі, Байран — у Грэцыі, дзе ён актыўна ўдзельнічаў у змаганні грэкаў за незалежнасць ад туркаў.
    Вось агульнымі штрыхамі перад вамі краіна, палітычна моцная і самаўпэўненая, у якую ў канцы 20х гг. пачалі прасочвацца звесткі пра выдатнага польскага паэта. Краіна, якая, нягледзячы на новыя законы, была настроена супраць католікаў, але ў выніку класічнай адукацыйнай традыцыі амаль што няздольная да ўспрымання культур іншых народаў. Гэта краіна гадамі ваявала супраць Напалеона, якога падтрымлівалі палякі. I, так бы мовіць, апошняя кропля: брытанцы не мелі звычкі бачыць ў сваіх паэтах прарокаў. Вось чаму цяжка было чакаць ад іх, каб яны ўспрынялі паэта з прароцкімі тэндэнцыямі без натуральнага ў падобнай сітуацыі недаверу. Літаратурны часопіс “Athenaeum” адкінуў “Кнігі народа польского” Міцкевіча (пераклад іх на англійскую мову зрабіў польскі выгнанецпратэстант, родам з Беларусі, Крыстын Лях Шырма) з наступным тлумачэннем: ‘Тэта звычайная пародыя на Свяшчэннае Пісанне, і наўрад ці яна задаволіць густы брытанскай публікі”.
    А вось што было надрукавана ў 1839 г. у “Foreign Quarterly Review”: “Дзіўнасць польскага характару — больш азіяцкага, чым еўрапейскага — палягае ў спалучэнні легкадумнасці сучасных персаў з панурай рашучасцю старадаўніх скіфаў. Спалучэнне гэтых рысаў робіць палякаў схільнымі да ўзвышаных настрояў і думак, якія ёсць нестабільнымі па сваёй натуры — дакладна як і іх гісторыя, адзначаная пячаткай экстравагантнасці і панурасці адначасова. Факгам ёсць тое, што нацыі, схільныя да вагання настрояў, маюць вельмі малую здольнасць да стварэння нечага істотнага ў паэзіі”.
    Роуз піша рэзка: “Англійскія крытыкі неяк раптоўна спалохаліся. Калі яны ўвогуле ведалі пра Міцкевіча, то або ганьбілі, або, прынамсі, ставіліся абыякава да таго, што паэта літаральна паглыналі ўласная асоба і лёс яго нацыі” 4.
    Міцкевіч упершыню згадваецца ва ўступе да кніжкі сэра Джона Баўрынга “Specimens of the Polish Poets” (1827), хаця там не прыводзяцца пераклады. У 30я і 40я гг. нястомны Джордж Бороу, які зрабіў шмат дзеля таго, каб пазнаёміць англійскіх чытачоў з культурамі Уэльса, Іспаніі і цыган, атакса
    4 Rose W. I. Mickiewicz and Britain. P. 296.
    299
    ма з іх мовамі, надрукаваў уласныя пераклады чатырох вершаў Міцкевіча. У лістападзе 1838 г. з’явілася больш падрабязная інфармацыя пра паэга ў другім нумары часопіса “The Polish Magazine”. Артыкул ананімны, але вядома, што яго напісаў Джузепе Мазіні, герой італьянскага “Рысаджымента”. У канцы артыкула ёсць пераклады ў прозе некалькіх вершаў. Артыкул змяшчае шмат цікавага, але наўрад ці яго чыталі ў шырокіх колах.
    Паэтычная дзейнасць Міцкевіча абмяркоўваецца досыць падрабязна ў трохтомнай кнізе вельмі дзіўнага чалавека, Шарля Фрэдэрыка Генігсена (18151877), амерыканца скандынаўскага паходжання, які потым прыняў англійскае падданства. Кніга мае назву “Усходняя Еўропа і імператар Мікалай”, і з’явілася яна ў 1846 г.
    Роуз апісвае Генінгсена як змагара за свабоду — на Каўказе ён браў удзел у паўстанні Шаміля, у 1848 г. ён стаў асабістым сакратаром Лайоша Кошута ў час змагання венграў за незалежнасць. Сапраўдная байранаўская фігура, але... Ён вярнуўся з Кошутам у ЗША, дзе ўзяў шлюб з багатай пляменніцай сенатарарабаўладальніка з паўднёвага штата Джорджыя і ... стаў заўзятым прыхільнікам рабства.
    Аднак у сваім аналізе твораў Міцкевіча Генінгсен выказвае значную дасведчанасць. Ён параўноўвае трэцюю частку “Дзядоў” з “Інферно” Дантэ і “Фаустам” Гётэ. Ён глыбока вывучае “Конрада Валенрода” і нрапануе чытачам міцкевічаўскія каментарыі да твора Красіньскага “Нябоская камедыя” 5.
    У 1841 г. з’явіліся два пераклады “Конрада Валенрода”, адзін празаічны, які зрабіў Леон Яблонскі, а другі паэтычны, аўтарам якога быў Генры Кетлі. Ва ўступе Кетлі піша: “Славянскія мовы — гэта нешта для нас дзіўнае. Аднак апошнім часам публіка ўсё больш і больш выказвае цікавасць да Польшчы, усё мацней расце яе жаданне пакапацца ў гэтых, так бы мовіць, свежых засеках сучаснай літаратуры”. 3 гэтых слоў можна зрабіць вывад, што, безумоўна, зацікаўленасць расла, але расла яна вельмі паволі. Hi смерць Міцкевіча ў 1855 г., ні паўстанне 1863 г. не прыцягнулі да сябе шматувагі.